Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Chajam Amar

Шрифт:
* * *
Па схілах і па далінах я паблукаў нямала, Ды ад майго блукання на свеце лепей не стала, Хапіла ўсяго спаўна, ды рад, што маё жыццё Няхай сабе хоць зрэдчас прыемна мяне здзіўляла.
* * *
Таму, хто таемнасці свету спазнаў цераз край, Аднолькавы гора, і радасць, і пекла, і рай. Паколькі і зло і дабро ў гэтым свеце праходзяць, Ты будзеш хваробай ці лекамі — сам выбірай.
* * *
Наступны
дзень не ад тваіх турбот,
Дык скарыстай наяўны міг для згод, А заўтра мы далучымся таксама Да тых, што пражылі сем тысяч год.
* * *
Віна — вячыстасці пітва — выпі, З крыніцы светлай хараства — выпі, Хоць апячэ агнём, ды гора Сплыве, нібы з вадой жарства, — выпі.
* * *
Баюся я, што ў свет трывог зямных Не трапім зноў вітаць сяброў сваіх, Дык скарыстайма міг, дзе мы жывыя, Апошнім можа стаць наступны ўздых.
* * *
З каханаю ружашчокай ніхто не з’яднаўся ніколі, Пакуль яго сэрца не зведала болю калючак долі, Пакуль не пачасціўся на сто зубоў грабянец, Да локанаў прыгажуні дакрануцца не меў ён волі.
* * *
Мы выйшлі чыстыя з нябыту, і свет нас апаганіў, Прыйшлі да радасці іспыту, і свет нас апаганіў, І апалілі слёзы сэрцы нашыя агнём, І за жыццё зямную мыту сплацілі без ваганняў.
* * *
Сто дамоў бы крывавы паток майго сэрца знёс, Толькі болей дамоў ад маіх можа згінуць слёз. Вейка — жолаб жальбы, па якім мая кроў сцякае, Толькі вейкі звяду я — патопам нізрынецца лёс.
* * *
Шкада, з далані выцякае жыццё трапяткое, Смерць многія сэрцы спыняе крывавай рукою, Яшчэ з таго свету вясцін аніхто не прынёс, Дык дзе ён, вандроўнік, здароўе яго якое?
* * *
Як дзіўна гэты караван жыцця праходзіць, Шчаслівы міг у тлуме забыцця праходзіць, Навошта сум па новых днях, вінар,— Нясі віна, бо ценем ноч быцця праходзіць.
* * *
Хто дол стварыў, спадобіў неба даху, Трымае смутак сэрца ў вечным страху, Шмат поўняў твараў і рубінаў губ Схаваў ён пад зямлёй і ў скрыні праху.
* * *
Сонца вечнага рання — гэта каханне, Птушка лугу світання — гэта каханне, Слодыч — не толькі адчай салаўя, Смерць сустрэць без вагання — гэта каханне.
* * *
Дакуль
жа будуць у жыцці фалынывасць і мана?
Дакуль вінар жыцця віно мне будзе чэрпаць з дк Віною хітрасць і падступнасць, што жадаю Я рэшту дзён лінуць на дол, нібы глыток віна.
* * *
Разбіў мой збан з віном без дай нагоды, о Божа! Ты зачыніў мне браму асалоды, о Божа! Віно пунсовае ты выліў на зямлю, Праклён мне, ці не п’яны ты заўсёды, Божа!
* * *
Глык віна лепш ад царства Кавуса, За кароны Кубада і Туса, Ранні ўздых закаханага лепш За малітву двурушнага хлуса.
* * *
Каханая, збан з піялой узнось, нібы хвалу, Кружыся каля ручая, ўся ўдзячная святлу, Бо гэты небасхіл красунь — саперніц поўні Ператвараў па сто разоў то ў збан, то ў піялу.
* * *
Віначэрп, калі вокала мора жуды, Уцякаць ад сябе з гіблым сэрцам куды? А мудрэц, быццам посуд няведання поўны, Толькі вып’е глыток — і стае на гады.
* * *
Сябры, як разам нас збярэцца многа, Давайце цешыцца красой адзін з другога, Мяне, як магаў, абнясуць віном, Згадайце добрым словам: быў нябога.
* * *
У пыл і прах насельнікаў магіл Ператварыў няшчадны небасхіл. Што за віно: аж покуль Судны дзень той, Хоць нешта зразумець не маюць сіл.
* * *
Хаям, таго саромеецца лёс, Хто прамяняў на смутак радасць кроз, Смакуй віно пад гукі лютні з чары, Пакуль на чару камень не падрос.
* * *
Спачатку ружам небасхіл дасць на зямлі святло, Каб потым іх сарваць і зноў ператварыць у тло, Каб неба прах, нібы ваду, ўбірала, Да дня ўваскрэсення б кроў прыгажунь ліло.
* * *
Як бразнуў учора аб камень я збан паліваны, Быў п’яны, таму разгуляўся мой гнеў расцугляны. А збан мне і кажа на мове патайнай сваёй: «Ты стаў, як і я, мы абодва не варты пашаны».
* * *
Сказаў: «Не буду піць пунсовага віна, Віно ёсць кроў лазы, піць кроў — адна віна». А старац розуму спытаў: «Ці ты сур’ёзна кажаш?» Я зноў: «Мне піць як жыць. І мой зарок — мана».
* * *
Бяздомнік, ты, як мяч гаўчана долі, Нідзе сябе не выкажаш ніколі. Той, хто на пошук кідае цябе, Сакрэт трымае, ўсё ў ягонай волі.
* * *
Поделиться с друзьями: