Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Далей Гукан пiсаў, што дачка жыла з бацькам, вяла яго добрую гаспадарку i "мела цесныя адносiны" з гiтлераўскiмi афiцэрамi, якiя ўвесь час кватаравалi ў "гасцiнным доме Савiча".

– Подласць!
– злосна кiнуў Кiрыла, скончыўшы чытаць.

– Не абурайся.
– Тарасаў падсунуў яму пачак з папяросамi.
– Быў час усеагульнай звышпiльнасцi.

– Але ж можна было даведацца, з якiм "камфортам" яны вывезлi яе ў Германiю i дзе трымалi там.

– Гэта, бадай, можна было, але, вiдаць, не хапала часу. Мнагавата было такiх спраў.

Шыковiч прыпалiў i

прагна зацягнуўся дымам.

– Дзякую, Сяргей Сяргеевiч. Для мяне ў гэтым дакуменце больш важна другое. Чаму Гукан нiчога не сказаў пра тое, што Савiч быў звязан з падпольшчыкамi? З кiм канкрэтна? I з атрадам... З якiм? Не сказаў нi тады, калi мы пiсалi кнiгу, нi цяпер, калi я хадзiў да яго з запiскамi Варавы. Чаму?

– Вось i паспрабуй высветлiць чаму. У псiхалагiчным плане, - ледзь прыкметна ўсмiхнуўся сакратар гаркома.

– Можна сказаць яму пра гэта?
– спытаў Кiрыла, працягваючы заяву Гукана.

– Лепш не адразу. Такi лабавы ход наўрад цi дапаможа знайсцi iсцiну.

– Прыйдзецца чакаць, пакуль Яраш дазволiць пагаварыць з Савiч. Можа, яна што праяснiць.

Яраш шырока замахнуўся. Застракатала катушка. Блешня, зiхатнуўшы на сонцы, плёснула на сярэдзiну ракi. Яраш даў блешнi патануць, i плынь аднесла яе i леску яшчэ далей. Нарэшце ён пачаў круцiць катушку павольна-павольна. Катушка ледзь чутна папiсквала.

Кiрыла стаяў крокаў за пяць. Мачаў з абрыву блешню свайго спiнiнга ў мелкую ваду, з цiкавасцю сачыў, як чырвона-срэбная пялёстачка то лажыцца на жоўты пясок, то выскаквае на паверхню.

"Зараз зачэпiць", - думаў ён пра сябра, пазiраючы, як той павольна круцiць - блешня паўзе па дне. Чамусьцi хацелася, каб Яраш зачапiўся i адарваў усю леску. Яму абрыдла гэтае бясконцае кiданне.

Сонца з-за ракi бiла ў вочы. Лёгкi вецярок шастаў лазнякi. Хацелася сесцi ў цянi пад стогам i пагутарыць.

Блешня Ярашава, не зачапiўшы нават нiводнай водарасцi, зайграла на мелi.

"Чорт!" - вылаяўся пра сябе Шыковiч.

Яраш зноў гэтак жа прыгожа размахнуўся, далёка закiнуў блешню i зноў моўчкi вёў з той жа задумлiвай павольнасцю. Кiрыла больш не вытрымаў:

– Чаму ты маўчыш?

– Я думаю, - адказаў, не павярнуўшыся нават, Антон Кузьмiч.
– Я, здаецца, пачынаю разумець сэнс таго, што ты робiш. Пасля твайго расказу...

– Дзякуй Богу. Нарэшце дайшло да тваiх заспiртованых мазгоў. Ты павiнен заўтра ж дазволiць мне пагаварыць з Зосяй!

– Не!
– пагнаў Яраш блешню шпарчэй.
– Не! Ты - як азартны iгрок. Табе абы хутчэй выйграць. А ў мяне - жыццё чалавека. Я нiколi не iграю жыццём.

Кiрыла размахнуўся i што ёсць сiлы не кiнуў, а пляснуў блешню ў ваду.

– Ты халодны, што той шчупак!
– кiўнуў ён назад, дзе ў траве сутаргава раздзьмухваў жабры, задыхаючыся ад паветра, светлы рачны шчупак, злоўлены, як нi дзiўна, Шыковiчам. Нечаканая ўдача сябра распалiла рыбацкi азарт Яраша, а таму ён i не пераставаў кiдаць.

– Не хвалiся ты сваiм шчупаком. Дрэнь шчупачок. А галоўнае - усё адно дома не павераць, калi я не пацверджу.

– Пайшоў ты... Эскулап! Канавал!

– Мыло, ошэнь мыло, - бяскрыўдна бубнiў Яраш, зноў закiнуўшы блешню.
– А ты ведаеш, што канавал вельмi тонкая прафесiя?

Антон, ты мяне сваiм дурацкiм спакоем давядзеш, што я нап'юся сёння.

– Выпi ракi.

– А-а, чорт! Дулю ж ты ў мяне з'ясi, а не юшку.
– I, шыбануўшы ў траву спiнiнг, Кiрыла з ваяўнiчым намерам рушыў да шчупака.

Тады i Яраш кiнуўся яму наперарэз, схапiў за рукi.

– Э-э! Што ты дурны - я ведаю. Але выкiнуць такога шчупака!

Шыковiч хацеў падставiць яму ножку. Але Антон Кузьмiч лёгка падняў мяккi пяцiпудовiк, панёс да абрыву.

– Астуджу я тваю гарачую галаву.

– Чакай. Вунь на тым беразе людзi. Знарок патану - цябе пасадзяць.

Яраш адпусцiў сябра. Яны селi на мяккую атаву, звесiўшы ногi з абрыву. I так, ужо сур'ёзна размаўляючы, прасядзелi, пакуль з неба не палiлося ў раку расплаўленае золата захаду.

18

Маша, у якой у бальнiцы быў разлiчаны кожны рух, ускочыла ў палату, як гарэзлiвае дзяўчо, вясёлая, узбуджаная. Падбегла да ложка Зосi, прысела, асцярожна i мякка абняла яе.

– Вiншую, Соф'я Сцяпанаўна. Цудоўная кардыяграма! Усе лысыя дзяды кансiлiум - горача вiншуюць Антона Кузьмiча. Блiскучая аперацыя! Рэдкая! Хутка мы будзем з вамi танцаваць. Вы любiлi танцаваць?

Вялiкiя Зосiны вочы раптам напоўнiлiся слязамi.

– Што вы?!
– спалохалася Маша.
– Я сказала што-небудзь не так?

– Нiчога. Не звяртайце ўвагi.
– Зося выцерла слёзы рагом новенькай прасцiны.
– Гэта я так. Я любiла танцаваць. Але я была вучанiца. Мяне не пускалi на вечары. Толькi ў драмгурток.

Яна сумна ўсмiхнулася.

"Божа мой! Гэта ж дваццаць год яна як бы i не жыла, - жахнулася Маша, i ёй зрабiлася да болю шкада жанчыну.
– I цяпер яшчэ ў яе такiя сумныя вочы. Каб я ведала, чым можна ўзрадаваць цябе!"

– З заўтрашняга дня за вас возьмецца лекар лячэбнай фiзкультуры.

Зося ў знак удзячнасцi ледзь прыкметна кiўнула галавой.

Да аперацыi яна была больш гаваркая i цiкаўная. А цяпер быццам баiцца са словамi страцiць сiлу, якая павольна вяртаецца да яе.

Сапраўды, Зося з дня ў дзень адчувала прылiў гэтай новай сiлы, даўно забытай, i ёй было хораша i... страшна. Нiколi, нi ў гестапа, нi ў лагеры, нi перад аперацыяй, у яе не было такiх прыступаў страху, якiя здараюцца часам цяпер. Часта снiцца, што ў яе зноў хворае сэрца, што яна зноў задыхаецца, i яна прачынаецца ў халодным поце i слухае сваё сэрца. Ну вось, зноў яно калоцiцца лiхаманкава. Але праходзяць хвiлiны - i сэрца пачынае бiцца поўна, спакойна, у рукi i ногi вяртаецца здаровая моц.

Ёй хочацца расказаць пра свой страх Антону Кузьмiчу цi Машы, але яна не адважваецца, прымхлiва баiцца - не спалохаць бы словамi гэтую дзiвосную сiлу.

З удзячнасцю, улюбёна глядзiць Зося на Машу, любуецца яе залатымi вейкамi i такiмi ж незвычайнымi валасамi, i вельмi хочацца ёй сказаць гэтай дзяўчыне сардэчныя словы, сказаць, што палюбiла яе не як бальнiчную, а як родную сястру. Але чамусьцi i гэтыя словы яна баiцца сказаць. А Маша таксама заварожана, з замiлаваннем, як на дзiця, глядзiць на Зосю, думае, чым бы развесялiць яе, i пакутуе ад таго, што нiчога не можа прыдумаць. Зрэдку яны ўсмiхаюцца адна адной вачамi i позiркамi прызнаюцца ў любвi.

Поделиться с друзьями: