Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Хiба так б'юць?
Здаецца, амаль не замахваўся, а Славiк адляцеў крокаў за пяць, пляснуўся патылiцай на калючую сухую траву. Стрэльба вывалiлася з рук.
Падхапiўся i пеўнем кiнуўся на Тараса. Той даў яму ўдарыць сябе. А потым зноў як бы i не моцным ударам спрактыкаванага баксёра адкiнуў яго яшчэ далей. Славiк завыў ад шаленства i не падхапiўся, а папоўз да стрэльбы. Тарас кiнуўся наперарэз. Падняў Славiка, убачыў, як заплывае ў яго падбiтае вока. Спытаў:
– Хопiць цi яшчэ?
Славiк да крывi пракусiў яму руку. Тарас за гэта аддзячыў яго
Валянцiна Андрэеўна жахнулася, убачыўшы Тараса з дзвюма стрэльбамi.
– А Славiк?
– кiнулася яна насустрач.
– Ляжыць там.
– Як ляжыць?
– Я набiў яму морду. Не ўмее абыходзiцца са стрэльбай. Ледзь не падстрэлiў мяне.
Мацi глыбока ўдыхнула халоднае вячэрняе паветра i тады толькi пачула, што сэрца няроўнымi штуршкамi пагнала гарачую кроў у пахаладзелыя ногi.
– Што ў вас здарылася там? Тарас!
– Нiчога. Ён раскажа, - адмахнуўся Тарас, перадаўшы Валянцiне Андрэеўне стрэльбу.
Але размову пачула Наташа. Ускочыла ў пакой, паведамiла бацьку i мацi з захапленнем:
– Тарас набiў Славiку морду.
– Што ты вярзеш?
– абурылася Галiна Адамаўна.
Малая сустрэла брата на парозе, павiсла на шыi:
– Тарасок, раскажы, як ты вучыў яго страляць.
– Каго?
– Каго! Славiка!
Тарас анямеў: цi не сачыла за iмi Наташа? Гэтая праныра прасiлася на паляванне. Вось яшчэ не хапала такой сведкi!
– Божа мой!
– пляснула далонямi Галiна Адамаўна.
– Ды ў цябе распухла шчака. Што здарылася?
Падняўся з качалкi Антон Кузьмiч, падышоў, павярнуў сына да акна, лёгка свiснуў - здзiвiўся.
– Нiчога, сiлу мае. Балiць? У панядзелак зробiм здымак, каб трэшчыны не было.
Бацька нiчога не распытваў, як заўсёды. Ён чакаў, спадзяваўся, што сын раскажа сам.
Тарасу зрабiлася раптам страшэнна брыдка на душы i сорамна, быццам гэта ён зрабiў нешта вельмi ганебнае. Каб можна было нiкому не расказваць, забыцца i нават не ўспамiнаць! Але нельга. Ён не ўмее зманiць бацьку. Можна, праўда, змаўчаць. Але сiтуацыя такая, што гэта, напэўна, выклiча падазронасць. Не трэба, каб з'яўлялася падазронасць! Яны сябры. Нарэшце, толькi ён, Яраш, можа парадзiць, як яму паводзiць сябе далей з гэтым няшчасным шалапутам.
– Хадзем, тата, пагуляем. Я маю табе нешта расказаць.
– Ах, сакрэцiкi?
– закрычала абураная Наташка.
– Ну i хадзiце! Ну i гуляйце! Зазнавакi вы! Я таксама маю сакрэт, у сто разоў цiкавейшы за ваш, i нiколi вам не раскажу.
– Яна ледзь не плакала ад незадаволенай цiкаўнасцi.
– Не лезь, Натка, у мужчынскiя размовы.
– Падумаеш, мужчыны!
Яраш некалькi разоў свiснуў, адзiн раз засмяяўся. Больш за ўсё яго ўразiла i здзiвiла Маша. Вось дык рамантычна-задумлiвая цiхоня! Ён вiнаваты, што запрасiў яе сюды, пазнаёмiў хлопцаў. Недарэмна казалi ў старажытнасцi, калi здаралася
бяда - вайна, сварка, бойка: не абышлося без жанчыны!Потым яны абодва колькi хвiлiн маўчалi. Зайшло сонца. Па-асенняму хутка згусцiўся змрок. Пад соснамi стала амаль ужо цёмна.
Яны думалi ў лясной цiшынi. Антона Кузьмiча кранула сынава даверлiвасць.
– Ты кахаеш яе?
– Яна падабаецца мне.
– Яна доўга сустракалася з iм?
– Не ведаю. Яна сказала, што сустракалася, а цi многа разоў - я не распытваў.
– Яму таксама яна сказала?
– Наўрад.
– Ты моцна пабiў яго?
– Не. Нармальна.
– Ведаю я тваё "нармальна"! Нельга было без мардабою?
– Я не талстовец. Ён ударыў першы.
– Трэба расказаць Валянцiне Андрэеўне.
– Навошта?
– Ты ж расказаў мне. I ўсё стала на месца. А ён не здагадаецца зрабiць гэта...
Валянцiна Андрэеўна, не даслухаўшы, занепакоiлася. Мацi ёсць мацi. Славiк здаўся ёй маленькi, бездапаможны, збiты да паўсмерцi дарослым i дужым хлопцам. У яе з'явiлася нядобрае пачуццё да Тараса, хоць сваiм цвярозым розумам яна добра ўсведамляла, што больш разумна, як зрабiў Тарас, зрабiць нельга - у руках у iх была смерць.
Яны ўтраiх шукалi Славiка на лузе. Мацi гукала. Адгукалася рэха.
Нiзiны зацягвала туманам.
Халадала.
Матчына трывога расла. Яраш супакойваў жанчыну:
– Упэўнены, Валя, што ён драпануў у горад. Яму сорамна паказвацца на вочы. Давайце паедзем - i ён будзе дома.
Яна папрасiла:
– Антон, не расказвай Кiрылу. Баюся, ён не зразумее.
Недарэчна, што чалавек, якi павiнен разумець усе рухi чалавечай душы, раптам не зразумее ўласнага сына. Ён, Яраш, усiх разумее.
Шыковiч сядзеў дома, чытаў новы раман свайго сталiчнага сябра.
Яраш сказаў, што забыўся зрабiць важнае назначэнне цяжкаму пасляаперацыйнаму хвораму.
– Што ты забыўся - гэта, мабыць, хлусiш, ты нiколi нiчога не забываеш. Тут вось, - Кiрыла ляпнуў па часопiсе, - адзiн разумны герой кажа: найлепшаму сябру не давярай дзвюх рэчаў - машыны i жонкi.
– Не вельмi разумны твой герой.
– А я табе давяраю дужа часта i машыну i жонку.
– Валя паедзе са мной, мiж iншым.
– А яна што там забылася?
– Не бойся, едзе i Галiна. Няхай пракатаюцца.
– Цiснiце на ўсе педалi. Не будзеце хоць перашкаджаць.
Антон Кузьмiч не мог не ўзяць жонкi, бо добра ведаў, што спакойнай Галiна не будзе, ведаючы, што ён паехаў у ноч з жанчынай, хоць гэтая жанчына i Валянцiна Андрэеўна, жонка сябра, мацi дарослых дзяцей.
* * *
Валянцiна Андрэеўна супакоiлася толькi каля дома, калi ўбачыла, што вокны кватэры асветлены.
У яе быў свой ключ. Яна ўвайшла непрыкметна. Заглянула праз шкляныя дзверы ў пакой. Славiк ляжаў на канапе без сарочкi, мокры ручнiк закрываў левае вока i шчаку. На падлозе стаяла раскаркаваная бутэлька дарагога каньяку. Быў уключаны прыёмнiк. Далёкая спявачка даволi прыемным меца-сапрана спявала на чужой мове сумную песню.