Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Соль і перац

Правасуд Уладзімір Рыгоравіч

Шрифт:
НАБОЖНЫ ВОЎК — Эх, шэры рабаўнік, стары ты стаў, стары! Хоць і бадзяешся ў бары, Ды спрыт не той, як гэта ты не ўтойвай,— Звяры сказалі неяк раз Ваўку.— Даволі награшыў ты на вяку. Пара б табе падумаць і пра тое, Як смерць сваю дастойна стрэціць, Бо ў пекла можаш трапіць на тым свеце... А там такіх, як ты, даўно чакаюць... «Напэўна, правільна яны ўсе разважаюць?— Падумаў Воўк.— Мне трэба прымірыцца І за сябе самому памаліцца, Каб не патрапіць у тым пекле на патэльню...» І хоць ён зборышчы любіў не вельмі (Бо воўчую з маленства звычку меў — Што сам упаляваў, дык тое сам і з'еў), На гэты раз парушыў звычку ён, Прыклыпаў сам у малітоўны дом. Ды вось бяда — малітвы там чытае, Дык прыкмячае, Як гэта ўжо было з ім неаднойчы: Ён богу моліцца, а думае па-воўчы: Каб дзесьці каля рэчкі Зарэзаць хоць авечку. Мілітарыст, калі яму паверыць, Ён — дабрадзей, Ён — за людзей, На справе ж — мае воўчыя намеры.
АСЁЛ АСЛОВІЧ Здарылася
аднойчы так,
Што захварэў на ферме Бык-важак, А статак трэба весці ў поле. Паблізу ж не было нікога болей, Адзін Асёл ля пуні аціраўся. Яму і даручылі гэту справу. Асёл узяўся за яе рухава, Абрадваны, што дачакаўся Такой увагі і пасады гэтай. Ён строем вывеў статак на палетак. Сачыў за ўсімі, Не пускаў далёка, Трымаў паблізу ўсіх, На воку. А хто не слухаўся (заўважым тут між намі), З аслінымі той знаўся капытамі. — Чаго да нас чапляешся ты ўсё, Шаноўны дзядзечка Асёл! — Заўжыць цялё і змоўкла на паўслове: — Я не Асёл табе!.. Для ўсіх — Асёл Асловіч! — Зароў тут наваспечаны важак І разышоўся так, што жахі І з той пары у статку ў адно слова Уторылі усе: — Асёл Асловічі.. — Асёл Асловіч! Мілы наш, парайце... — Асёл Асловіч, вы не наракайце... — Асёл Асловіч, нам дазвольце гэта... — Асёл Асловіч, вамі абагрэты... — Асёл Асловіч — гэта галава... А у адказ адно: — У-ва! У-ва-а! І так Асла да часу велічалі, Пакуль, наш Бык зноў статак не ўзначаліў. І знік асліны ў статку крык і гром — Асёл звычайным зноўку стаў Аслом.
Замест маралі даў бы я параду: Асобу трэба паважаць, а не пасаду.
ДЫСЕРТАНТ У інстытуце аспірант Яфрэмау Займаўся дужа важнаю праблемай. Не спіць наш бедалага і не п'е, не есць — Вісіць праблема, бы на шыі гіры: Саскоў карова мае шэсць, А доіцца з іх усяго чатыры. Чаму чатыры? А калі б даілася хоць пяць,— 3 праблемай гэтай трэба разабрацца!— Дык вунь на колькі б можна ўдой падняць! Яна б давала літраў дваццаць пяць, Калі цяпер дае, напрыклад, дваццаць. Дык то ж адна карова. А калі іх сто? Была б прыбаўка літраў на пяцьсот. За дзень — пяцьсот! І ніякіх выдаткаў. Рака малочная цякла выдатна 3 чарніліцы і — проста на паперу. Фантазія ж не ведала ўжо ні мяжы, ні меры, Круцілася, бы нейкі калаўрот. Разлікі ўжо рабіліся на месяц і на год. І не на сто кароў. Яфрэмаў смела Прыбаўку падлічыў і па рэспубліцы, І па Саюзу ў цэлым. Нарэшце, ўзяў не пяць, а шэсць саскоў. Калі б усе давалі малако, Яго было б, як той вады ў рацэ. Ну, словам, хоць купайся ў малацэ. І ўсё падлічана старанна, Тэарэтычна усё абгрунтавана, Хоць сёння навуковую давай ступень. — Але ж тэорыя без практыкі ёсць спарахнелы пень,— Сябры сказалі. І неяк раз Яфрэмаў заспяшаўся у калгас, Каб даказаць такім вось малаверам, На практыцы тэорыю праверыць. Прыехаў у калгас ранюткім часам. (А старшьтня разумны быў у тым калгасе.) Ён выслухаў Яфрэмава ды кажа: — Прыбаўка дужа многа важыць. Але не будзем ставіць вам рагатак: А для навукі выдзелім вам статак. Адна умова: тое малако, Што з дадатковых атрымаеце саскоў, Сабе бярыце, самі спажывайце, А болей не дадзім, не наракайце. Дык згодны? — Згодзен! — адказаў Яфрэмаў. Рашаць прыняўся ён сваю праблему. Хадзіў ён ля кароў і так, і гэтак, У калгасе прасядзеў амаль што лета, Стаптаў там не адны пантоплі, А малака не атрымаў ні кроплі. Прызнацца, іншы раз Такія дысертацыі страчаюцца і ў нас. Ды з іх, як і з таго казла ўсё роўна, Ні малака, ні воўны.
ДУБ І ГРЫБ У дрэў-суседзяў на віду Рос Дуб, Развесіўшы свае шырока шаты. Камель яго — У некалькі абхватаў. Такіх Дубоў, бадай, Не знойдзеш болей — Ён волатам стаяў Над наваколлем! І познім вечарам, і ранкам Магутны Дуб лавіў маланкі. Часамі застываў у задуменнм. І аглядаў ён лес. Прыемна Было так Дубу-волату... Аднойчы Разбуджаны быў волат ноччу,— Пачуў ён галасок сярдзіты: — Па-добраму З дарогі лепш сыдзі ты! А не — дык паднатужуся ледзь-ледзь — Табе на гэтым месцы не ўсядзець! — Ты хто гакі? — Я — Мухамор! Я — цар сярод грыбоў адзіны, Расту я не па днях, А па гадзінах. Мне месца не саступіш — Дык у імгненне Я выверну цябе з карэннем! Ды Мухамор, як ні стараўся, Ні напінаўся,— Як Мухаморам быў, Так Мухаморам і застаўся — Засохнуў, спарахнеў і болей не прыўзняўся. А Дуб, як і раней, Над наваколлем узвышаўся.
СУСТРЭЧА Якіх здарэнняў не бывае ў ноч пад Новы год! Ну, узяць бы гэтае. Хоць і не ў іх натуры, А года Новага прыход Задумалі адзначыць Куры. На седала рашылі не садзіцца, як заўсёды, рана, А загаддзя падрыхтаваліся старанна — У складчыну сабралі усяго патроху: Адна прынесла бульбіну, другая дзесь знайшла гароху, А трэцяя ў дадатак Прынесла некалькі зярнятак, Каб быў дастатак за сталом. І справа стала толькі за пітвом, Якое Певень абяцаў прынесці. Даўно ўжо час за стол прысесці, Ды Певень дзесьці затрымаўся... А дзе? Калі у краму ён спяшаўся, 3 ім адбылося гэткае здарэнне: 3 суседняга двара сустрэў другога Пеўня. — Вітаю, браце, з Новым годам! Не шкодзіла б нам з гэтае нагоды... Пайшлі далей. ідуць ды размаўляюць. А тут і трэцяга, нарэшце, сустракаюць. І вось, пакуль ісці дадому, Рашылі прапусціць па чарачцы, вядома, Спачатку па одной за стрэчу, для прыліку. 3атым яшчэ... Затым пайшло
скарэй...
Пілі за Новы год ужо без ліку. Забыліся пра дом і пра Курэй.
Я словы гэтыя належным чьнам Пад Новы год адрасаваў мужчынам
ІНДЫК І ПЕВЕНЬ На сметніку, напэўна, індык сустрэў аднойчы Пеўня Ды кажа так яму; — Сусед, Мы раіліся тут усе, А зразумець цябе ніяк не можам: Чаму ты ноччу нас трывожыш? Усім яшчэ так хочацца паспаць, А ты, бы нейкі недарэка, На золку пачынаеш вэрхал узнімаць, На ўсё ваколле кукарэкаць. Ні нам і ні сабе ты не даеш спакою. — Э, Людзі мой сусед, з табою Я пагадзіцца не магу ніяк,— Спакойна адказаў наш Певень гак.— Калі б не я, дык ноч была б бясконцай, Ніколі не настаў бы дзень. Я ж расганяю ночы цень, Не проста кукарэкаю — я клічу сонца! Вось так і іншы пустазвон Пераканаць, спрабуе, што, калі б не ён, Даўным-даўно усё прапала б, І нават сонца не ўставала.
ЛІСА І МОДА Вядома, што Лсіцы любяць моду. А гэтая — звышмодніцай была (Такая удалася ўжо ад роду). Пражыць і дня Лісічка не магла, Каб дзе чаго не начапляць, Каб на сябе чаго не начапляць. І днём, і ноччу модамі без толку Была занятая лісіная галоўка. «Фу, рыжыя! — 3 пагардаю сястрычкам Казала модніца-лісіцы.— Ад суму з вамі я памру тут...» І вапнай выбеліла футра. І да чаго пасля дайшла, дурніца! — Надумала з хвастом, нарэшце, Разлучыцца: Маўляў, хвастатыя цяпер не ў модзе. І вось аднойчы ў карагодзе Схапіла — раз! — Адсекла хвост дашчэнту! І стала моднаю на ўсе На сто працэнтаў. За што і паплацілася аднойчы Сабакам трапіла на вочы. І тыя, як вядома, не зявалі — Лісу пагналі. З хвілінай кожнаю Больш страху наганяюць, Вось-вось, здаецца, даганяюць. Каб хвост — Ліса б управа ім вільнула, Сама ж — налева павярнула — І ўспамінай, як звалі. А так сабакі модніцу дагналі... Калі разважыць аб усім цвяроза, Дык трэба мець і ў модзе розум.
ПЕВЕНЬ І АНКЕТА Аднойчы Певень запаўняў анкету Пры ўладкаванні на работу (Патрэбна дзеля формы гэта). Размашыста і са стараннем Ён напісаў і прозвішча сваё, І ўзрост, І званне. На кожны пункт даваў адказы. І раптам разгубіўся нейк адразу, Замітусіўся без патрэбы. Наліўся чырванню ягоны грэбень. Пачырванела і пад падбародкам. І адступаць хоць быў ён неахвочы, А тут пакінуў кабінет таропка, Не глянуўшы нікому прама ў вочы. «Хай спрахне назусім, праклятая анкета!» — Ішоў і абураўся Певень гэтак,— Нібы бяльмо, вось гэты пункт пракляты: Ці халасцяк я, ці жанаты. Які ж я халасцяк? Чубатак Нямала на вяку сваім я перасватаў?. А ў іх жа, пэўна, ёсць і кураняты. Ды напішы вось так,— задумаўся, падняў угору вейкі: — Дык застанешся і без гонару, І без капейкі!.. Не, дудкі!» І пайшоў, задраўшы грэбень, Шукаць сабе другое месца Певень.
КАМАР-ЗВАНАР Руплівая Пчала ад рання Над кветкамі кружыла на паляне, 3біраючы па кропельцы нектар, Паблізу з ёй кружыўся і Камар. І, згледзеўшы Пчалу, рашыў, што на паляне Ён ад яе ніколі не адстане. «Перазваню!» — ён з думкаю такою Лятаў за ёю. Кружыў, звінеў Камар той без развагі. Пчала ж на гэта не звяртала ўвагі, Яна над кветкамі кружыла Ды ў вулей мёд насіла. Камар таксама ўслед за ёй насіўся, А вечарам сказаў: «Як я змарыўся». Вядома, тут не Камара Я меў на ўвазе. Але каго? Хай сам чытач разважыць.
РАДАСЦЬ Радасць завітала ў маю хату, Мая радасць плача. Мне ж здаецца, Што я самы чалавек багаты, Шчаслівейшы ад усіх на свеце. Проста пад сабою ног не чую, Усё бягом, і не магу іначай. І мяне сустрэчныя віншуюць 3 радасцю, Што у маёй хаце плача. З раніцы, ад самага ад золку Слухаю розныя парады. Нават дзеці нашага пасёлка Ведаюць, якая ў мяне радасць. Маю хату радасць асвятліла Уцехаю жаданаю, адзінай: Мне сягоння жонка нарадзіла Сына!
ЦЕШЧА ВІНАВАТА 3 даўніх часін, 3 даўніх паданняў На языку, Як апраўданне, Фраза крылатая: — Цешча вінаватая. 3 раніцы ходзіць Ходарам хата: Жонка ці цешча? — Хто ж вінавать? Хто верхаводзіць дома? — Цешча, вядома. Сварка ў сямі, Сварка адносная: 3 жонкаю муж Высвятляюць адносіны — Рэўнасць заела праклятая. Цешча і тут вінаватая. Можа быць горшае... Хто ж рушыць згоду, Каб іх давесці Аж да разводу, Хто ж іх каханне 3нішчае да рэшты? — Вядома, цешча! Так вось гавораць Нярэдка у злосці, Але ж да цешчы Едуць у госці. Не абмінаюць Яе стараною. Хто ж вінаваты? Цешча віною. Хто ж вінаваты, Што ўнучкі і ўнукі Просяцца цешчы Заўсёды на рукі, 3 ёю звычайна Жывуць немаўляты? Цешча і тут вінавата. Хто ж вінаваты У гэткай нагодзе, Што з жонкай і сёння Жыву я у згодзе? Мушу прызнацца, урэшце, — Ведама, цешча.
Поделиться с друзьями: