Соль і перац
Шрифт:
РАЗМОВА
— 3дароў, Кузьміч! — Здарова, брат! — Скажы, ты слухаў мой даклад? І як жа слухаў? 3 захапленнем? — Прыйшоў я крыху са спазненнем, Аднак даслухаў. Толькі ноччу Ніяк не мог заплюшчыць вочы. — Даклад усхваляваў цябе? Я рады... — Не, выспаўся у час даклада. МАРГАЛКА
Клім Іванавіч Маргалка Узначаліў гаспадарку. І ўсе справы з таго часу Закульгалі у калгасе. Пра любыя недаробк? Гаварыў заўжды таропка. На палях гніе салома... — Тут віна мая, вядома. У хлявах жа іней белы... — Так, мы тут не даглядзелі. Клуб таксама не ўцяплілі... — Так, мы гэта упусцілі. Ад другіх зусім адсталі... — Тут, як кажуць, прамаргалі. Гаспадарка ж, як снег, тае. Старшыня адно — маргае. Ды кіруе гаспадаркай Дзе-нідзе такі Маргалка. Каб там справы йшлі да ладу, Старшыню б змагнуць з пасады. ПАСЛЯ ЛЕКЦЫІ
«Гарэлка, п'янства — сацыяльны біч! Мірыцца з гэтым нам ужо даволі!» — 3 натхненнем гаварыў Іван Фаміч Пра шкоднасць тых напіткаў з алкаголем. «Пакончым з п'янствам!» — пад канец сказаў. 3 трыбуны злез, накіраваўся ў залу. Яго сябры віншуюць, акружылі: «Цудоўна прачытаў, Іван Фаміч! Па выпадку такому б — магарыч!» І што ж вы думалі — пайшлі і «замачылі». ЗАХВАРЭЛА АГРЫПІНА Без ніякае прычыны 3ахварэла Агрыпіна. Людзі ўсе ідуць у поле, А ў яе дзесь штосьці коле, Як заколе, як падверне — Абарвалася, напэўна, Штось ўсярэдзіне ў жанчыны. — Ой, маю як крышыць спіну, Ой, як ломіць паясніцу... — Дык паехала ў бальніцу б Ці схадзіла б у аптэку — Там табе прыпішуць лекі, Што рабіць, параяць, можа. — Ой, нішто не дапаможа Мне з хваробаю ліхою — Нарадзілася такою. Як не гэтае, дык тое. Што паробіш ты з бядою. Агрыпіна так заўсёды Енчыць-плача пры народзе. Калі ж пойдуць людзі ў поле, Дык тады не чуе болю. На сваім на агародзе Да дзесятага мо поту Напрацуецца ў ахвоту, А затым — зноў ледзьве ходзіць. Вы б пабачылі на рынку Калі-небудзь Агрыпінку: Зноўку там не чуе болю — Выступае ў іншай ролі. Выбар у яе багаты: Ранняю вясной — салата, Кветкі першыя на рынак Носіць шчодра Агрыпіна. Першы ўкроп, цыбулі строчкі, Памідоры, агурочкі,— Усё прадаваць яна тут зможа. А цана — дык крый нас божа? Лепш не знаць яе ніколі. Агрыпіна на прыволлі Гандаль развяла шырокі, А на працы — дык марока. Людзі ўсе ідуць у поле, А ў яе дзесь штосьці коле, Захварэла зноў, нябога, Не паможа тут нічога — Ні бальніцы, ні аптэкі. Трэба іншыя ёй лекі. ВЯРОВАЧКА ЎЕЦЦА
Ён будзе клясціся: ніколі, ні разу... Што база не крама,— напомніць дарэчы. А сам тую базу усюды аблазіў, Цягае дамоў дэфіцытныя рэчы. Глядзяць на такога, Здзіўляюцца людзі: Шанцуе ж: глядзіце, Ён крадзе — не судзяць. Калгас для яго, нібы тая прынада, Мо пяць разваліў ужо іх да асновы. Змясціць у адным не паспеюць з пасады, Глядзіш — ён калгас узначальвае новы. Глядзяць на такога, Здзіўляюцца людзі; Шанцуе ж — Разваліць калгас — і не судзяць. «Развод... Разлюбіў... Не магу...» — ён ляпеча. І што яму жонка, і што яму дзеці. А ён жа жыццё чалавеку скалечыў, І можа яшчэ не адно пакалечыць. Глядзяць на такога, Здзіўляюцца людзі; Шанцуе ж такому — Не садзяць, не судзяць. «У Брацк — калі ласка! На ўсход — не адмоўлю!» — Ён месяц — на ГЭСе, другі — каля домны. Лятае з адном на другую будоўлю. Каб толькі пабольш праязных ! пад'ёмных. Глядзяць на такога, Здзіўляюцца людзі; Шанцуе ж — Транжырыць усё —
і не судзяць. Цудоўны наш час пралятае ракетай. Узводзім мы дом камунізма над светам, Будуем, ствараем, шукаем... А гэта... А гэта мінуўшчыны племя адпетае. Глядзяць на такіх вось, Здзіўлядюцца людзі... Вяровачка ўецца — Канец усё ж будзе! СПОВЕДЗЬ РЫБАКА
Яно як завярэдзіць — І рад ты ці не рад,— А дома ўжо не ўседз?ш, Не ўтрымаюць нат Ні жонка і ні цешча, І нават сваякі... На золку сабярэшся, Шыбуеш да ракі, Каб захапіць куточак, Плацдарм, як на вайне, Дзе рыбы той, браточкі, Нібыта ў чыгуне. Не рэчка — проста міска, Бяры і пі нагбом, А хочаш — чэрпай лыжкай, Бы дома за сталом. Такое й не прысніцца, Тут можна паглязець... Вось толькі б не спазніцца, А першаму паспець. Уяўляю сам, як буду Над рэчкаю сядзець. У руках трымаю вуду, Хаця б не праглядзець... Нарэшце! Мітусіцца На хвалях паплавок. А мне ўжо не сядзіцца, Не церпіцца, браток. Чакай... Чакай... Нырае! А раптам як сарве? Імгненне! Вось такая! — Трапеча на траве. А навакол — прыгожа! А час той — не суняць! І клёў такі! — што нельга І словам перадаць. ...Сяджу, вось гэтак мару... Я б паляцеў, дальбог. Ды жонка, нібы хмара, Як толькі на парог, Мае яна намеры Кляне і сяк і так. Патрапіў, нібы ў нерат На досвітку шчупак. Сядзі і ўнукаў гушкай — Вось лёс мой, рыбака. А недзе — пахне юшкай І плешчацца рака... ПАДАРУНКІ ДА 8 САКАВІКА
Ажыўлення ўсюды рух — Клопатаў багата. Роўна па календару Завітала на парог К нам належным чынам. Разгубіліся і з ног Збіліся мужчыны. Дзе прыскокам, дзе бягом У святочным тлуме Абмінаць гастраном, Атакуюць ГУМы. І такія ўсе наўздзіў, Ну, як дзеці, прама. З сівізною, вунь, камдзіў У чарзе таксама. Вунь пісьменнік. На Парнас Так не лез бы, пэўна, — Ля прылаўка ж тут якраз Выглядае пеўнем. Не адбіцца ад пралаз, Не знайсці ратунак: Падавай ім экстра-клас, Экстра-падарункі! І выстойваюць падчас У чарзе гадзіны. ...І ўсё гэта дзеля вас, Дзеля вас, жынчыны! ЗАВОДСКІ АНСАМБЛЬ
Скажу па-шчырасці я вам (Пацвердзіць гэта кожны): Грымеў наш завадскі ансамбль, Грымеў, як толькі можна. Ён выстаўляў нам напаказ Рэпертуар багаты. У ў клубе завадскім штораз Ён выступаў на святы. Прыхільнасць заваёўваў ён, Яго паслухаць — люба! Грымець пачаў на ўвесь раён, Радзей — у родным клубе. І ўсё званчэй, званчэй гучаў. І ўжо без астаноўкі На вобласць ён грымець пачаў, А ў родным клубе — змоўкнуў. А слава ўсё расла — ого! І ўжо цяпер, няйначай, Глядзім і слухаем яго Па тэлеперадачах. Глядзім, а на душы шчыміць: Адкуль такое ліха? — Наш завадскі ансамбль грыміць, А ў нашым клубе — ціха. ЗДАРЭННЕ 3 БРЫГАДЗІРАМ
Здаўна павялася гаворка такая, Што п'янаму бог сам дарогу ўступае. Любіў брыгадзір наш такую гаворку, Калі запраўляўся «вадзіцаю» горкай. Ідзе ён — ніхто не трапляйся на вочы, Калі непрыемнасцей розных не хочаш. Аднойчы яго падвяла ўсё ж сівуха... ...Ішоў брыгадзір наш пад добраю «мухай». Ішоў, як звычайна, хістаўся... І многім Прыйшлося ўступіць брыгадзіру дарогу. І раптам — о, божа! — аж ахнулі людзі,— Раз'юшаны бык на дарозе што будзе? Магчыма, ад статку адбіўся, задзіра. І вось ён насустрач ідзе брыгадзіру. Яго усё гэта, напэўна, здзіўляла, Што наш брыгадзір, як ні ў чым не бывала, Ішоў на збліжэнне, выводзіў заўзята: «Бывайце здаровы, жывіце багата...» І бык тут спыніўся, нацэліў рагамі, Зямлю стаў капаць пад сабою нагамі... Здзівіўся і наш брыгадзір ад такога: Як гэта яму не ўступаюць дарогу? А бык — ані з месца, прырос да дарогі. Імгненне — Паддзеў брыгадзіра на рогі. І трэба сказаць вам, браткі, па сакрэту: Пайшло на карысць, брыгадзіру ўсё гэта. ВУСЫ
(ЖАРТ)
Адрасціў мой Саша вусы, Прыгажун стаў — хоць куды! Я вусамі ганаруся. Ды праз вусы — нелады. Пасміхаюцца дзяўчаты, Як мяне сустрэнуць дзе; Ты глядзі, маўляў, вусаты Вакол пальца абвядзе. Я ўсміхаюся таксама: — Нас вадой не разальеш, Мне, прызнацца, ён з вусам! Падабаецца нат лепш. А у вёсцы — ці то ўранні, Ці то вечарам ідзеш: «Вусачыха», да спаткання... «Вусачыха», добры дзень... І таму сказаць я мушу Пры сустрэчы першай з ім: — Буду так кахаць! А вусы? Вусы, мілы, ні пры чым! ТЭЛЕФОН
Дзе б ж пачуў што важнае Ці плётку ні падслухаў — Другому скажа усё роўна па сакрэту ён — На вуха. КАЛЯНДАР
Адлічвае ён дні, мінулыя падзеі І з кожным днём худзее... 3 ПЕРШАГА ПОГЛЯДУ
Як глянуў, дык адразу закахаўся, Але ў адказ чуў толькі адны кпіны. Бо закахаўся — вось у чым бяда ўся — Ён не ў дзяўчыну, а ў яе машыну.
Поделиться с друзьями: