Соль і перац
Шрифт:
НАША ЗАСТОЛЛЕ
Кухары мы, кулінары, Аб адным мы толькі марым, Аб адным мы дбаем толькі, Каб хапала ўсяго з гакам, Каб стол гнуўся ад прысмакаў, Каб і выбар быў па густу. Вось вам свежая капуста, Вось салацік толькі з градкі, Ешце, ешце, калі ласка? Вось вяндлінка, вось каўбаска Толькі, толькі што з патэльні. Ешце шніцель! Смачны вельмі. Вось катлеты адбіўныя, Языкі вось заліўныя. Мы гасцям заўсёды рады. Свежы карп пад марынадам Пададзім на стол, як казку. Ешце, ешце, калі ласка! А як трэба што да чаю — І да чаю мы ўсё маем. Вось ляжыць, бы кветка, торт — Сам ён просіцца у рот. Шчыра запрашаем вас: — У любы заходзьце час! ЦЫРКАЧ
Наш брыгадзір Антось — цыркач, Не скажаш тут іначай, І хоць спявай ты або плач — Яго не перайначыш. Ён дзень у дзень, як калаўрот, Снуе
без дай патрэбы. А справы усе — наадварот, Ідуць не так, як трэба. Вось, скажам, вывезлі мы гной... Ну, на палі, вядома. Не зааралі ў час — і ён Не гной ужо — салома. Затое сёлетняй зімой (Далася яна ў знакі) 3 саломы атрымаўся гной За ніпанюх табакі. Альбо: на ферме — гразь, вада. Кароў чуваць рыканне, А у паілках — зноў бяда! — Вады няма і звання. І так усюды і ва ўсім. І кажуць людзі жартам: — Тут не брыгада — нейкі цырк, Які глядзець не варта. Як нам такое назіраць? Як даць Антосю рады? Яму б у цырку выступаць — Не кіраваць брыгадай! ГОРА-ЭКСПЕДЫТАР
Экспедытар не па ўласнай волі Ветрагонаў Станіслаў не раз Гаварыў у роспачы; «Даволі Марна траціць дарагі мне час!» Часта ў інстытуце чуў на лекцыях (Пажаданні там цяклі ракой): «Ваша справа — перш за ўсё селекцыя, Мяса каб было і малако». Пажаданні —што й казаць — найлепшыя, Бо наказ той — поспеху выток. Толькі крокі ў гаспадарцы першыя Павялі зусім у іншы бок. Не паспеў, як кажуць, і агледзецца, Падступіць к селекцыі на крок, Старшыня сказаў яму: «Расседжвацца У нас табе не выпадзе, браток. Той наказ забудзь на час, як водзіцца, І адсунь яго пакуль назад, Разважаць тут доўга не даводзіцца, Спешна едзь на мясакамбінат. Там прыём жывёлы штось зрываецца, Значыць, страты зноўку будуць нам. Вось і пасядзіш там, паваждаешся, Покуль уладкуеш справы там. А затым...» Затым — пайшло-паехала... Што ні дзень, ні месяц, што ні под. Справы неадкладныя з прарэхамі Закружылі, нібы калаўрот. Разважаць не будзеш, як на лекцыях, Любай справе часу не знайсці... ...Дарагая, мілая селекцыя, Як жа да цябе мне падысці? СПОВЕДЗЬ ПАДХАЛІМА
«Падхалім ды падхалім...» — Шэпчуцца за вочы... У маёй бы скуры ім Пабываць аднойчы. Паспыталі б «каравай», А калі б прыпекла, Зразумелі б, што не рай У мяне, а пекла. Што не рай — не гавары, Можа быць прамакашка: Падхалімам быць, сябры, Цяжка, вельмі цяжка. Тут асобны трэба нюх, Каб не быць на мелі: Устаў начальнік сёння з дзвюх, А ці толькі з левай? І асобны мець сакрэт На любое выйсце — Як зайсці у кабінет І назад як выйсці? Трэба ведаць мне, між тым (Каб не змог надзьмуцца), Як сагнуцца перад ім І як разагнуцца. Толькі гэта іншы раз Мне вылазіць бокам... Запытаць хачу я ў вас: Хіба ж гэта лёгка? «БЮРО ДАВЕДАК» Ёсць у мяне сусед-дзівак, Ён вып'е і як след закусіць. Затым — на гэта ён мастак — Любую павядзе з дыскусій. У курсе ўсіх зямных турбот, Ад вас таіцца ён не стане Пра перарод, пра недарод, Дзе што было і ў які год — Даведнік па усіх пытаннях. Спытайце, дык сусед і ў сне На запытанне вам адкажа: Калі ў Сібіры выпаў снег, Калі растаў ён на Каўказе. Калі ж хто ў гутарцы кране Пытанне цэн, дык безупынку Ён назаве, не праміне, Якія цэны дзе на рынку — Пад Кіевам і пад Масквой, Пад Талінамі і пад Калугай, Пад Тулай і пад Кастрамой І нават за Палярным кругам. Аднойчы так сказаў ён мне, А гаварыў, нібыта марыў: — Эх, яблыкі ў якой цане У тым далёкім Нар'ян-Мары! А ў нас іх — проста гаць гаці. А колькі страт, а колькі глуму! А там за яблыкі — плаці! Плаці — і немалую суму. Ва ўсім ён праяўляе спрыт, Ён адчувае нюхам спрытам І што сягоння дэфіцыт, Што заўтра стане дэфіцытам. Здзіўляешся такому, каб Адзін ён мог так многа ведаць... Ну, не сусед, а проста скарб, Сапраўднае бюро даведак. І не прафесар, і не ўрач, Не быў экскурсаводам зроду. ...Ўсяго ён наўсяго «штурхач», Якіх нямала на заводах. ТВОРЧЫЯ ПАКУТЫ Маладзіка на небе серп Над дачаю павіс. А Станіслаў, па клічцы Сверб, Ледзь за сталом не скіс. Сядзіць. А кнігі — па баках. Паперы чыстай стос. Знаёмы свежай фарбы пах Яму казыча нос. А думкі мрояцца ў яго, Ніяк іх не суняць. Артыкул трэба. Пра каго? Ну, пра каго пісаць? Вось кніжку новую Якім Яму прэзентаваў. Слабая кніжачка, Ды з ім Даўно пасябраваў. Хоць быў з Якімам угавор, Дзе трэба — падтрымаць, Ды вельмі ўжо слабенькі твор, Як пахвалу пісаць? А можа ўсё ж нафугаваць? Адсохне хай рука, Што ўздумае крытыкаваць Суседа-дружбака! Артыкул трэба вось якраз, Бо папракнуць, што Сверб Не заўважае бегу час І сённяшніх патрэб. А мо падсыпаць незнарок У крупнік Тамашу Жмень колькі перцу, як урок, Каб апякло душу? Яно-то так, ды і не так,— У вершы ён слабак, Ды перчыць юшку ён... і як! На юшку ён мастак! А можа Янку крытыкнуць, Хоць, праўда, ён зямляк... Не, не! У Янкі на куццю Якія клёцкі?! Смак! Не варыць нешта галава, Што хочаш тут рабі: Рыбачыў з тым, з тым паляваў, А з гэтым чарку піў... Пісаць на іх нейк не з рукі, Тым больш крытыкаваць. Куды ні глянеш — дружбакі. Дык пра каго ж пісаць? Маладзіка на небе серп Даўно ўжо не вісіць. А Станіслаў, па клічцы Сверб, У роздуме сядзіць.
Поделиться с друзьями: