Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Соль і перац

Правасуд Уладзімір Рыгоравіч

Шрифт:
Звычка хабарніка
Ён з гэтай самае пароды, Што
бачыць ва усім выгоду.
І за нязначную паслугу Бярэ з усіх і нават з друга.
Заўсёды першы
Ён першы новага начальніка вітаў. Быў на віду ў таго і меў спагаду. Калі ж начальніка знялі з пасады, Ён першы з ім вітацца перастаў.
Усё пад дуб
Дубовы стол. І крэсла з дуба. Пад дуб падведзен кабінет. І тут дубовым думкам люба Сядзець і не глядзець на свет.
Пісьменнік-падарожнік
На
сходзе, пленуме ці з'ездзе —
Хвалілі адным словам недзе Не тое, што ён напісаў, А як і дзе ён выступаў, За тое, што ён многа ездзіў.
Раўнапраўныя
Гаворыць жонка гэтак мне спакойна: — Мы здатны, як і вы, на справы слаўныя: Не толькі на зямлі мы з вамі роўныя, Цяпер і ў космасе мы раўнапраўныя. Я выслухаў такое урачыста. Другое мне прыйшлося не па густу: Калі яна, напрыклад, бульбу чысціць, Я ў гэты час, браткі, крышу капусту.
Поделиться с друзьями: