Соль і перац
Шрифт:
ЗДРАДЛІВЫ ЛЁС
— Тым трэба жыць, Што набяжыць,— Казаў заўжды Выносаў.— Бяры, дзе дрэнна што ляжыць, У разявак з-пад носа. І
ВАЯКА-ЗАБІЯКА
Малых ён пеўнікаў усіх Дзяўбаў, як мог. Напэўна, Ён быў дужэй за ўсіх за іх. Ды раптам сцішыўся, прыціх Перад сапраўдным Пеўнем. ЯГО МЕТАД Ён кожны часопіс прагледзіць, Заўжды прагартае газеты, Што знойдзе — праз сіта працэдзіць, Затым зарыфмуе ўсё гэта. Чужыя сабраўшы усходы, Ён зноўку іх сее у друку... ... Народзіцца рыфма заўсёды, Была б толькі знойдзена думка. ЗАКАПАЎ Пісьменнік твор свой новы напісаў. Цяпер над ім ён ночы каратае, Бо так глыбока думку закапаў, Што сам яе ніяк не адкапае. НА ЛЕКЦЫІ
Ён так чытаў, што ў зале — ні-ні-ні: Ні шэптаў не было, ні рухаў. Нат муха не парушыць цішыні — Заснула на ляту і муха. *** — Чаму на працы не відаць Глафіры? — Глафіра — жонка брыгадзіра. — Чаму ж на сходзе першаю Глафіра? — А як жа — яна жонка брыгадзіра. *** — Усё ты для мяне, мая каханая, Мая бясцэнная, мая жаданая, Мая ты ластаўка харошая!.. — Дай божа толькі, каб апошняя... АБАЗНАЎСЯ — Ого, які вы клуб сабе займелі! — Дык гэта ж домік старшыні арцелі. — А там што за пакрыўлены ў вас зруб? — А то ж і ёсць наш клуб. ПЛАНАВІК-АДВОЛЬНІК
Плануе часта ён на вока, Бо сам у справу ён не ўнік. І планы ад жыцця далёка, Як гэты самы планавік. ЭПІТАФІІ
Падхаліму На рознай працы ў розныя гады Ён гнуў перад начальствам сваю спіну. І толькі распластаўся ён тады, Калі яго паклалі ў дамавіну. П'яніцы Нябожчык быў і сапраўды мацак — Больш літра асушаў за... так. Яму б, нябогу, жыць яшчэ ды жыць, А ён, як бачыце, даўно ўжо тут ляжыць. Ананімшчыку Хто ён такі? Што здарылася з ім? Як пры жыцці, і тут ён ананім. Лайдаку Усё жыццё ён марыў пра той час, Калі не трэба будзе варушыцца. Збылася мара гэтая якраз — Ён тут цяпер уволю наляжыцца. Плеткару Не плёў ён плётку толькі на каго! І колькі нерваў папсаваў ён людзям. Не вытрымалі нервы і яго — Сюды пайшоў. Пляткарыць больш не будзе. Перастрахоўшчыку Канаў — не пакідала хваляванне: Ці ўзгоднена з кім-небудзь пахаванне?МАЛЫМ КАЛІБРАМ
Рукі лайдака
Гарачы час. І кожная рука У гаспадарцы летам на уліку. Хоць рукі, праўда, ёсць і ў лайдака, Ды тыя рукі толькі для прыліку. На працы
Лайдак не любіць працаваць, А любіць толькі спажываць. Напэўна, трэба здаравяку Заўжды падносіць кукіш з макам. Дамавіты
Мікіта жах быў дамавіты — Не выйдзе з дому наш Мікіта Ні да сяброў, ні прагуляцца, І нават не хадзіў... на працу. Дапрэміраваўся Хоць планы не выконваў зроду, А атрымоўваў прэміі заўсёды, Бо на прыпіскі быў ён зухаваты... Цяпер не атрымоўвае й зарплаты. Няўпэўненасць хвалько Славутых мог пералічыць, дальбог. Сказаць, што снедаў з тым, а з тым абедаў, Адно сказаць дакладна ён не мог: Яго самога хто з славутых ведаў? Завочнік
У вочы ён — добразычлівец, Гарохам сцелецца, няйначай. За вочы ж — дык такі зласлівец, Якіх даўно ўжо свег не бачыў. Рэха
Так павялося ўжо спрадвеку (Тут не адняць і не дадаць): Каб нарадзілася дзесь рэха, Спачатку трэба пагукаць.
Поделиться с друзьями: