Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:
Паперадзе iшла Клепа, потым, жэстыкулюючы, дзед - дажджавiк яго калыхаўся, як пакрывала прывiду. Ён гаварыў, не аглядаючыся, часам яго голас прападаў, патанаючы ў кустах, яго доўгi маналог быў пра горкi лёс рэк i лясоў; пра тое, што якiсьцi купец яшчэ да рэвалюцыi вазiў з пагорка камень у Полацак, абкрадаючы гэтым самым культурную спадчыну; пра тое, што насельнiцтва гэтых мясцiн мяшанае, бо сюды прыходзiлi ваяваць усе, хто хацеў; што кожнай вёсцы патрэбны музей... Тэмы былi разнастайныя i нечаканыя.
Спусцiлiся з пакатага, дальняга ад ракi боку пагорка i накiравалiся ўздоўж
– Можа, у нас пажывеш? Чаго адной у хаце? Мы з Дар'яй табе i гарачай яды наварым, i пагамонiм.
– Я лепш пабуду адна. Дзякуй.
– Я i не спадзяваўся, - сказаў дзед. У хаце дзеда Генадзя прыйшлося затрымацца. Бабка Дар'я запарыла гарбату, паставiла цукеркi, а гаспадар дастаў каробку з-пад абутку i расклаў на стале свой музей, якi ён пачаў збiраць пасля сустрэчы з рэстаўратарам Васiльевым. Тут была дзедава фотакартка дваццатых гадоў, бляшанка з-пад гарбаты з чарапкамi рознай формы i даўнасцi, некалькi паштовак з краявiдамi Полацка i курорта Монтэ-Карла, старажытная пацiнiраваная львiная галава з колцам у носе - пэўна, ручка ад дзвярэй, а таксама крэмневы наканечнiк дзiды, бутэлечка з-пад даўнейшых духоў, падкова, якую згубiла Клеапатра, i яшчэ штосьцi. Бабка Дар'я паклiкала Ганну на кухню пагаманiць пра радню, шапнула:
– Ты не смейся, няхай забаўляецца. А то пiць пачне. Бабка Дар'я пражыла з Генадзем паўвека i ўсё баялася, што ён зап'е.
3
Прыцемкi былi напоўнены гукамi, якiя ўзнiкалi ад цiшынi i празрыстасцi паветра. Галасы ад калодзежа, жаночы смех, вуркатанне тэлевiзара, далёкi гудок грузавiка i нават перастук колаў цягнiка ў неймавернай далечынi - усё гэта было патрэбна, каб як мага глыбей усвядомiць бязмежжа неба, бляск адлюстраванага месяца ў рэчцы, маўчанне лесу, плёскат рыбы i камарыны звон.
Ганна падышла да хаты, узнялася на ганак i нетаропка, усмiхаючыся з дзедавай балбатнi, лёгка адамкнула на гэты раз падатлiвыя дзверы. Трымаючы ў руках замок i гладыш з сырадоем, яна ўвайшла ў сенцы, ступiла крок i знянацку спатыкнулася аб нешта цвёрдае i цяжкае. Гладыш грукнуўся аб падлогу, замок выпаў i стукнуў па назе. Ганна крыкнула, абхапiла рукамi шчыкалатку, i тут жа з-за перагародкi, што аддзяляла сенцы ад халоднай святлiцы, рэзкi мужчынскi голас спытаўся:
– Ты што, Кiн?
З гарышча адгукнуўся другi голас, нiзкi:
– Я на гары.
Ганна, забыўшыся пра жахлiвы боль, сцiшылася. На iмгненне ёй у галаву прыйшла думка: яна трапiла ў чужую хату. Але ж з гэтага боку ручая толькi адна хата. I яна хвiлiну назад адмыкала яе.
Часта зарыпелi прыступкi вузкай лесвiцы, што вяла на гарышча. Скрыпнулi дзверы ў халодны пакой.
Два лiхтарыкi ўспыхнулi адначасова. Яна зажмурылася.
Калi расплюшчыла вочы, убачыла: у сенцах стаяць двое, а на падлозе пасярод сенцаў - вялiкi жоўты чамадан, заляпаны малаком. Малочная лужына расплылася па падлозе, рыжымi караблiкамi пагойдвалiся чарапкi.
Адзiн з iх быў малады, крыху старэйшы за Ганну, элегантны, у сiнiм гарнiтуры, пры гальштуку-мушцы, з кучаравымi
чорнымi валасамi, з гусарскiмi нахабнымi вачыма. Другi, што злез з гарышча, - старэйшы i мажнейшы. Твар скуласты, карычневы, светлымi агеньчыкамi гарэлi на iм невялiкiя вочы. Ён быў адзеты ў чорны свiтэр i пацёртыя джынсы.Ганна выпрасталася, зморшчыўшыся ад болю, i спыталася:
– Вы праз акно ўлезлi?
Мужчыны трымалi напагатове, як пiсталеты, яркiя лiхтарыкi.
– Што вы тут робiце?
– спытаўся скуласты.
– Я жыву тут. Часова.
– I, як бы жадаючы ўразiць iх, Ганна дадала: Вось бачыце, я i падлогу вымыла.
– Падлогу?
– спытаўся скуласты i паглядзеў на лужыну малака.
Ганна была такая сярдзiтая, дый нага балела, што забылася пра спалох.
– Калi вам няма дзе пераначаваць, - сказала яна, - перайдзiце цераз ручай, у крайнюю хату. Там ёсць пакой пусты.
– Чаму гэта мы павiнны iсцi?
– спытаўся малады гусар.
– Вы што, хочаце, каб я пайшла?
– Разумеецца, - сказаў маладзейшы.
– Вам тут няма чаго рабiць.
– Але ж гэта хата маёй цёткi, Магды Iванкевiч.
– Гэта чорт ведае што, - сказаў малады гусар.
– Нiякай цёткi тут быць не павiнна.
– Правiльна!
– усклiкнула Ганна, прасякнутая справядлiвым гневам. Цёткi быць тут не павiнна. I вас таксама.
– Мне здаецца, - заявiў скуласты, - нам варта пагаварыць. Зрабiце ласку, цi не пажадалi б вы прайсцi ў пакой?
Ганна звярнула ўвагу на пэўную старамоднасць яго мовы, нiбы ён вучыўся ў дарэвалюцыйнай гiмназii.
Не дачакаўшыся адказу, скуласты штурхнуў дзверы ў святлiцу. Там было ўтульна. Канапа заслана, на стале ляжалi кнiжкi, частка з iх ангельскiя, што адразу пераконвала: у пакоi жыў iнтэлiгентны чалавек - гэта значыць Ганна Iванкевiч.
Напэўна, гэтая думка прыйшла ў галаву i ўзломшчыку, бо яго наступныя словы адрасавалiся не Ганне, а спадарожнiку.
– Жуль!
– сказаў ён.
– Хтосьцi прамаргаў.
Жуль падышоў, узяў са стала ангельскую кнiжку, паварушыў губамi, разбiраючы назву, i заўважыў:
– Не чытаў.
Вiдаць, хацеў паказаць сваю адукаванасць. Магчыма, гандляваў абразамi, займаўся кантрабандай i не спынiцца нi перад чым, каб збавiцца ад сведкi.
– Добра, - сказаў скуласты бандыт.
– Не будзем сварыцца. Вы думалi, што хата пустая i вырашылi ў ёй пажыць. Так?
– Безумоўна так. Я ведала, што яна пустая.
– Але вы не ведалi, што з гаспадыняй гэтай хаты мы дамовiлiся пажыць тут два тыднi. I вось атрымалася непаразуменне.
– Непаразуменне, - сказала Ганна.
– Я i ёсць гаспадыня.
Гусар усеўся на канапу i пачаў хутка гартаць кнiжку. Недзе ўдалечынi забрахаў сабака, пачуўся гул машыны. Праз адчыненае акно ў пакой заляцеў вялiкi матылёк i стукнуўся ў шкло лiхтарыка. Ганна, накульгваючы, падышла да стала i запалiла лямпу-газоўку.
– Магда Фёдараўна Iванкевiч, - сказаў скуласты бандыт начальнiцкiм голасам, - здала нам гэтую хату на два тыднi.
– Калi вы бачылi цётку?
– спыталася Ганна.
– Учора, - адказаў малады чалавек, не адрываючы вачэй ад кнiжкi.
– У Менску.