Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:
"Хлусяць, - падумала Ганна. Учора вечарам яна праводзiла цётку ў Крым. Палову жыцця пражыўшы ў вёсцы, цётка лiчыла, што вёска - не месца для адпачынку. Экзатычная мiтусня на ялцiнскiм узбярэжжы куды больш да душы яе рамантычнай натуры...
– Яны тут невыпадкова. Прыйшлi сюды не так сабе. Але што iм рабiць у гэтай хаце? Чым больш сур'ёзныя намеры ў бандытаў, тым больш бязлiтасныя яны да сваiх ахвяраў - мэта апраўдвае сродкi. Трэба вырвацца адгэтуль i ўцякаць да дзеда".
– Мяркуючы па ўсiм, - задумлiва сказаў высокi бандыт, дакрануўшыся пальцам да кончыка носа, - вы нам не паверылi.
–
– Ганна сцепанулася пад яго халодным позiркам. Гэтым i выдала сябе канчаткова. I цяпер ёй заставалася толькi бегчы. Тым больш што малады чалавек адклаў кнiжку, лёгка ўстаў з канапы i апынуўся ў яе за спiною. Або цяпер, або нiколi. I Ганна хуценька вымавiла: - Мне трэба выйсцi на двор.
– Чаго?
– спытаўся высокi бандыт.
Ганна кiнулася да прачыненага акна, нырнула ў яго галавою ўперад, насустрач начной прахалодзе, водару лугоў i паху дыму ад ляснога вогнiшча. Праўда, гэтую сiмфонiю яна не паспела як след ацанiць, бо гусар уцягнуў яе за ногi назад у пакой. Ганна стукнулася падбародкам аб падаконнiк, ледзь не выбiла свае прыгожыя, асляпляльна белыя зубы i павiсла - рукамi за падаконнiк, ногi навiсу.
– Пусцi, - прастагнала Ганна. У голасе было столькi нянавiсцi i прынiжэння, што скуласты бандыт сказаў:
– Пусцi яе, Жуль.
Ганна сказала, прыводзячы сябе ў парадак:
– Гэтага я вам нiколi не дарую.
– Вы так рызыкавалi. Там жа пад акном крапiва.
– Парэчкi, - сказала Ганна.
– Чаму не крычалi?
– дзелавiта спытаў скуласты бандыт.
– Тут далёка чуваць.
– Я яшчэ закрычу, - адказала Ганна, стрымлiваючы слёзы.
– Васпанi, - вымавiў высокi бандыт, - супакойцеся. Мы не ўчынiм вам зла.
– Тады выбiрайцеся адсюль!
– крыкнула Ганна нечакана вiскатлiвым, кухонным голасам.
– Зараз жа выбiрайцеся з маёй хаты!
– Яна схапiлася за скiвiцу i дабавiла праз зубы: - Цяпер у мяне рот не будзе адкрывацца.
Скуласты бандыт паглядзеў паўзверх яе галавы i сказаў:
– Жуль, паглядзi, калi ласка, цi нельга зняць боль? Ганна зразумела, што забiваць яе не будуць, а Жуль асцярожна i цвёрда ўзяў яе за падбародак сухiмi тонкiмi пальцамi i сказаў, гледзячы ў вочы сваiмi сiнiмi, акружанымi чаротам вейкаў, гусарскiмi азёрамi:
– Няўжо мы робiм такое цяжкае ўражанне?
– Робiце, - сказала Ганна ўпарта.
– I вам прыйдзецца вымыць падлогу ў сенцах. Панастаўлялi чамаданаў...
– Гэта мы зробiм, - сказаў Кiн, ён жа старэйшы бандыт, падыходзячы да акна.
– I, напэўна, давядзецца адкласцi рашэнне на заўтра. Сёння ўсе ўсхваляваныя, больш таго, раздражнёныя. Устанем заўтра раней...
– Вы ўсё-такi намерваецеся тут начаваць?
– сказала Ганна.
– А дзе ж мы дзенемся?
Ганна зразумела, што ён праўду кажа.
– Тады будзеце спаць у халодным пакоi. Толькi просцiн у мяне вам няма.
– Абыдземся, - сказаў Жуль.
– Я вазьму кнiжку з сабою. Вельмi цiкавая. Ранiцай аддам. Ганна толькi адмахнулася.
– Дзе ануча?
– спытаўся Кiн.
– Я зараз прынясу, - сказала Ганна i пайшла на кухню.
Кiн накiраваўся за ёю. Беручы анучу, ён спытаўся:
– Можа, вас задаволiць грашовая кампенсацыя?
– Каб я паехала са сваёй хаты?
– Скажам, тысяча рублёў?
– Уга, я столькi атрымлiваю за
паўгода.– Значыць, згода?
– Паслухайце, у вёсцы ёсць iншыя хаты. У iх жывуць адзiнокiя бабулi. Гэта вам абыдзецца танней.
– На жаль, - сказаў Кiн, - нас задавальняе гэтая хата.
– Няўжо пад ёю клад?
– Клад? Наўрад. А дзве тысячы?
– За гэтыя грошы вы можаце купiць тут тры хаты. Не раскiдвайцеся грашыма. Цi яны дзяржаўныя?
– Iронiя недарэчы, - строга сказаў Кiн, быццам Ганна вучылася ў яго класе.
– Грошы дзяржаўныя.
– Слухайце, - сказала Ганна, - мыйце падлогу i кладзiцеся спаць.
4
Ганне не спалася. За сцяною бурчалi няпрошаныя госцi, можа, збiралiся пачаць раскопкi клада на досвiтку? Урэшце-такi яна не вытрымала i выглянула ў сенцы. Лiхтарык ляжаў на палiчцы - матавы апельсiн свечаў на сто. "Iмпартная рэч, - падумала Ганна.
– Вельмi зручная ў турысцкiх паходах". Чамаданаў прыбавiлася. Iх стала тры. Можа, бандыты ўжо засялiлi сябровак? I ў гэты момант з лёгкiм стукам пасярод прыхожай узнiкла блiскучая металiчная скрынка, метр на метр. За перагародкаю пачуўся голас гусара:
– Прыехалi.
Дзверы, што вялi ў халодны пакой, здрыганулiся, i Ганна, напалоханая, iмгненна шмыганула ў свой пакой.
Гэта было падобна на мiстыку i ёй не падабалася. Рэчы так проста не ўзнiкаюць. Яны ўзнiкаюць, бадай, толькi ў навукова-фантастычных раманах, якiя Ганна не любiла, але чытала, бо яны былi дэфiцытныя.
Бандыты яшчэ доўга перасоўвалi нешта ў сенцах, мармыталi i ўгаманiлiся толькi гадзiны ў тры. Тады i Ганна заснула.
Прачнулася яна не так, як марылася ёй апошнiмi тыднямi. Гэта значыцца: чуваць аддаленыя крыкi пеўняў, рыкаюць каровы, што валакуцца чарадою пад вокнамi, раннiя птушкi вядуць гамонку ў дрэвах, сонечныя зайчыкi вытанцоўваюць на фiранцы. Ганна бяжыць на рэчку i акунаецца ў халодную, свежую, празрыстую ваду. Сосны ўзмахваюць лапамi, яна плыве, разганяючы серабрыстых малькоў.
За сцяною гучалi галасы, i адразу ж прыгадалася недарэчная ўчарашняя гiсторыя. У Ганны настрой сапсаваўся раней, чым яна пачула спевы пеўняў, рыканне статка i вясёлы шолах лiстоты. Каб выбрацца, трэба было прайсцi цераз сенцы, дзе ўжо мiтусiлiся няпрошаныя суседзi. I купацца расхацелася. Варта было зрабiць iнакш: расчынiць дзверы i - голасам гаспадынi: "Вы яшчэ тут? Колькi гэта будзе цягнуцца? Я пайшла па мiлiцыю!" Аднак нiчога падобнага Ганна не зрабiла, бо яшчэ не мылася i была непрычэсаная. Цiха, саромеючыся, што яе пачуюць, Ганна прабралася на кухню, налiла халоднай вады з вядра ў таз i здзейснiла свой сцiплы туалет. Расчэсваючыся, яна ўпотайкi глянула ў кухоннае акно. Уцячы? Неразумна. А яны будуць бегчы за мною па вулiцы? Лепш пачакаю, пакуль зойдзе дзед Генадзь.
Быць на кухнi доўга яна не магла. Таму Ганна падпалiла ў плiце, паставiла чайнiк i, статная, строгая i халодная, выйшла ў сенцы.
Там стаяла шэсць скрынак i чамаданаў, адзiн чамадан быў адчынены, i гусар Жуль у iм капаўся. Пачуўшы яе крокi, ён зачынiў вечка, буркнуў: "Добрай ранiцы". Вiдавочна, непрыязнасць была ўзаемная, i гэта яе нават падбадзёрыла.
– Добрай ранiцы, - павiталася Ганна.
– Вы яшчэ тут?
Кiн увайшоў з вулiцы. Мокрыя валасы прыляпiлiся да лба.