Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

ЖАНРЫ

Поделиться с друзьями:

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Андрэй Пакроўскі

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

ПЕРШАЯ ЧАСТКА
Без галавы

Аднойчы я пайшоў у школу без галавы. Кажучы шчыра, гэтае аднойчы пасля таго аднойчы здаралася ўжо не аднойчы і не двойчы, і нават больш, чым тройчы. Гэта ператварылася спачатку ў добрую традыцыю, а потым ужо і ў звычку, ад якой немагчыма пазбавіцца нават з дапамогай спецыяльных пластыраў.

Ведаеце, часам, бывае, прачнешся а сёмай і думаеш:

можа, лепей яшчэ паўгадзіны паваляцца, зэканоміўшы час на сняданку, галенні і водных працэдурах?.. Менавіта ў адну з такіх раніц гэта і здарылася. Я ўстаў з ложка, а галава засталася ляжаць на падушцы. Яна так салодка спала, што вы б самі не наважыліся абудзіць яе. Я накрыў галаву коўдрай, каб не замерзла, і пагладзіў па шчацэ. Няхай яшчэ паспіць, падумаў я. Пасля скіраваўся на кухню, наліў у шыю два кубкі гарачай кавы і пайшоў апранацца. Усё было як звычайна, апроч таго, што капялюш я не надзяваў, бо навошта капялюш, калі галаву ты пакінуў дома.

Сёння на вуліцы часцяком можна сустрэць чалавека без галавы. Гэта нават не ўспрымаюць як фізічны недахоп. Людзям без галавы ўжо не саступаюць месца ў трамваі, без галавы не праедзеш па ільготным талоне за палову кошту. Раней усё было інакш, на мяне азіраліся, паказвалі пальцам, нават адзін раз праверылі дакументы.

Праз усю гэтую ўвагу на першы ўрок я, вядома, спазніўся. Гэта была матэматыка, якую я вельмі не любіў, а яна адказвала мне ўзаемнасцю.

Клас у нялюдскіх пакутах вылічваў значэнне дыскрымінанта.

– Ты спазніўся на дзесяць хвілінаў. Дзённік на стол, – сказала настаўніца, нават не паглядзеўшы на мяне.

– На жаль, я забыў яго.

– А галаву ты не... – фразу яна скончыць не здолела, бо мой выгляд яе, напэўна, вельмі здзівіў.

Так, вучань без галавы – гэта зусім не тое, што вучань з галавою…

Яна моўчкі загадала мне ісці на месца, махнуўшы рукою ў бок маёй парты, дзе я ўжо трэці год сядзеў з завучкай і шасцёркай Наталкай Прайгерман, якую з невядомай прычыны кахаў, а яна, у адрозненне ад матэматыкі, аніяк не жадала адказваць мне ўзаемнасцю.

Мой першы дзень без галавы праляцеў, як адно імгненне. І вось я ўжо зноў ля свайго ложка, а галава так і ляжыць на падушцы. Я пагладзіў яе па шчацэ, лёг побач і ў хуткім часе заснуў.

З тых часоў усё болей навучэнцаў нашай школы пакідалі свае галовы ў хаце. Гэта з цягам часу ператварылася ў нешта кшталту моды. Дырэкцыя спрабавала змагацца, але, як і ў выпадку з джынсамі, барацьба скончылася безвынікова. Адзінае, што яны здолелі зрабіць, – дык гэта прымусіць усіх насіць на грудзях бэджык з іменем, прозвішчам і групай крыві.

Дзень нараджэння

Аднойчы Аляксей пайшоў у школу і не вярнуўся, тады мама сказала ягонаму малодшаму брату Лёшу, каб той схадзіў і даведаўся, што здарылася, але Лёша таксама пайшоў і не вярнуўся. Мама пачала хвалявацца і хацела ўжо адправіць па дзяцей тату, але вырашыла, што рызыкаваць не трэба. “Лепш наробім новых”, – сказала яму мама, і яны адразу пайшлі ў спальню.

Праз дзевяць месяцаў нарадзіўся я. Вельмі добра памятаю той дзень, у мяне быў Дзень нараджэння. Мама спякла торт, прыйшлі госці: дзядуля, бабуля і мой сябар Гарык, які быў на год старэйшы за мяне. Ён падараваў кніжку. Не скажу, як яна называлася, бо назву тады прачытаць не змог (не было пад рукою акуляраў для чытання). Дзядуля падарыў мне абанемент у басейн, бабуля – кацянё. Тата прыйшоў у касцюме Дзеда Мароза. Трэба адзначыць, што Дзед Мароз прыходзіў да мяне потым даволі часта, бо мой тата працаваў Дзедам Марозам. Ён заўсёды атрымліваў шмат лістоў, таму мы амаль не куплялі туалетнай паперы. На мой першы Дзень нараджэння тата падарыў мне ровар. Падарунак мне надзвычай спадабаўся, я быў так уражаны, што нават анямеў і не размаўляў потым гады два. Я паваліўся на падлогу і пачаў раўці. Не падымаўся я даволі доўга, пакуль не навучыўся хадзіць.

Праз шэсць гадоў мяне адправілі ў школу. Я вельмі баяўся туды ісці, бо добра ведаў сямейную гісторыю. Лепей пагуляю трошкі, падумаў я і рушыў у адваротны ад школы бок. Ішоў доўга, некалькі разоў зварочваў, перабягаў праз дарогу, заходзіў у нейкія двары, праходзіў праз пад’езды, залазіў на стрэхі і нават не

заўважыў, як сцямнела. Я азірнуўся навокал і зусім не пазнаў свой горад. Я згубіўся. Гэх, Алёшка, Алёшка, лепей ты б усё ж такі ў школу пайшоў, сказаў я сабе і рушыў у пад’езд, каб трошкі пагрэцца.

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

Калі я першы раз атрымаў на Новы Год ровар з сіськамі, гэта мяне вельмі ўразіла, я не ведаў нават, што і думаць, не кожны ж дзень такое здараецца. Бацькі толькі развялі рукамі, сказалі, што гэта ўсё Дзед Мароз, які ўчора нібыта да нас заходзіў, калі я ўжо спаў.

На наступны год паўтарылася тое самае, і я вырашыў патэлефанаваць Дзеду Марозу асабіста, бо пошце нашай ужо не давяраю, але на мой званок адказала нейкая баба, Баба Мароз, з барадой і чырвоным носам. Я зразумеў, што гэта яна, толькі пачуўшы ў слухаўцы ейны голас, такі ён быў барадаты і насаты. Яна расказала, што Дзед Мароз болей не верыць у дзяцей, што ў яго апатыя, дэпрэсія, млявасць і абыякавасць да жыцця, што ён забухаў з пінгвінамі і ўсё такое, таму з падарункамі апошнія некалькі гадоў выходзіць нейкая лажа.

Я паклаў слухаўку, падпаліў елку і выкінуў яе ў фортку на смеццявоз, што праязджаў пад вокнамі, выйшаў на вуліцу, хацеў сесці ў маршрутку, але кіроўца сказаў, што з роварам, тым больш сісястым, нельга. Што за жыццё, падумаў я, што за фукін жыццё... Дзед Мароз, Дзед Мароз, усё, хопіць, я болей не веру ў цябе, сказаў я нейкаму п'янаму шарлатану ў чырвоным банным халаце і барадзе з ваты, які спаў пад пад'ездам у дваццаціградусны мароз, падклаўшы пад галаву поўны мех ровараў з сіськамі.

Пра андрэя

Я раскажу вам гiсторыю. значыцца так, жыў-быў хлопчык, яго звалi антонам, але насамрэч ён быў андрэем. што за хуйня, запытаеце вы. спакойна, не хвалюйцеся, зараз усё патлумачу. проста ягоныя бацькi вельмi хацелi антона, але ў iх нарадзiўся андрэй. нiчога, сказаў тата. нармальна, перажывем, пагадзiлася мама. ну i што, што андрэй, нiхто ж пра гэта не ведае, мы проста будзем выхоўваць яго як антона. i яны пачалi выхоўваць андрэя як антона, накуплялi яму розных энцыклапедый па гiсторыi, геаграфii i рэлiгiязнаўстве з вялiкай колькасцю iлюстрацый, пачалi вадзiць у тэатры, оперы i балеты. вазiлi сына ў еўропу, у Парыж, паказвалi луўр, кармiлi багетам і круасанамi. карацей, займалiся як маглi ягонай эстэтычнай адукацыяй. але антон быў усё ж такi андрэем. гэтая ўся хуята, музеi, выставы i тэатры, вечарыны паэзii і іншы кал яго зусiм не цiкавiлi, яму больш падабаліся ровары, футбол, бiццё суседскіх вокнаў, пiздзiлкі з аднакласнiкамi, нюханне клею па будоўлях, пiццё пiва з кулькоў па лесапаркавых комплексах i начных вакзалах, паленне “саюза” i iншай срані на лесвiчнай пляцоўцы разам з дзядзем андрэем, суседам з 65-ай. урэшце бацькi здалiся. ладна, сказаў тата, ладна, сказала мама, з нашага сына не выйшаў антон, бо ён самы сапраўдны андрэй, але ўсё ж такi ён наш сын, мы яго любiм, тут ужо нiчога не зробiш, добра яшчэ, што андрэй, а не нейкi там сяргей, сяргей – гэта ўвогуле гаўно рэдкае.

Яшчэ раз пра Андрэя

Жыў-быў хлопец, яго звалi антонам, але на самой справе ён быў андрэем i паводзiў сябе ён як андрэй апошнi. днямi прападаў у двары, катаўся на раздзяўбаным ровары, прывязваў бляшанкi да хвастоў котак, ганяў у футбол з сябрамi, бiў суседскiя вокны, адкалупваў значкi ад розных там опеляў і мерседэсаў. дамоў вяртаўся п'яны i толькi пад вечар, увесь пабiты, брудны, у парваным адзенні, ад яго звычайна несла алкаголем, тытунем i жаночай парфумай. на шыi былi засосы, а каўнер перапэцканы памадай. сынку, казала мама, сынку, казаў тата, так жыць нельга, гэта неяк не па-антонаўску, мы цябе кормiм i поiм, купляем энцыклапедыi, возiм у еўропу, Парыж, частуем багетамi з круасанамi, а ты так сябе паводзiш, зусiм не паважаеш сваiх бацькоў, ну ці не ахуеў ты? сраў я, сраў я на вас, адказваў звычайна андрэй, зачыняў бацькоў у прыбiральнi, а сам ішоў глядзець тэлевiзар, навiны спорту i серыялы пра бандытаў.

Комментарии: