Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

Успомніла, што выдумшчыца Тамара рыхтавала сюрпрыз — велікодны, хацела здзівіць i маці i старых бабуль, якія наўрад ці чулі такую музыку, хіба толькі тыя, хто ездзіў у Кіеў на богаслужэнне ва Уладзімірскі сабор. Сапраўды, у магнітафоне стаяла касета з рахманінаўскім «Всенощным бцением».

Маці вярнулася, калі час блізіўся да поўначы. I калі стрэлкі на насценным гадзінніку — i яго не забралі! — сышліся ў вертыкалі, Ірына націснула клавішу магнітафона, які паставіла на лаўку за сталом. I хату напоўніла дзівосная музыка — шматгалосы магутны хор выконваў «Приидите, поклонимся».

Вольга Андрэеўна спачатку спалохалася, твар яе, пачырванелы ў лазні, спалатнеў. Што гэта? Адкуль? Як з неба. Яна не разбірала словы. Але музыка… Хіба

не бажэсцвенная? Музыка — усе тыя яе думкі, што пасля ліхаманкавага віхру выстраіліся вось тут за сталом, кал i яна глядзела на полымя свечкі i на водбліскі на бліскучай скарынцы велікоднага хлеба. Там хацелася плакаць — ад гора i ад радасці. I тут яна заплакала. Стаяла пасярод хаты, i з вачэй яе сыпаліся буйныя чыстыя слёзы.

Магчыма, Глебу стала ніякавата за маці — за такую яе чуласць. Ён наблізіўся да яе, вінавата паклікаў:

— Мама…

— Не трэба, Глеб, — сказала Ірына.

I яны доўга стаялі, як у храме, i слухалі «Благослови, душе моя», «Свете тихий», «Богородице дева, радуйся». У асобных месцах выразна гучэлі словы:

Богородице дева, радуйся, Благодатная Мария, Господь с тобою. Благословена ты в женах, И благословен Плод чрева твоего, Яко Спаса родила, яко Спаса родила… ………………………………….. Воскресение Христово видевши, Поклонимся Святому Господу Иисусу, Единому безгрешному.

VI

У Мінску, як i ў Кіеве, як ва ўсіх гарадах паміж гэтымі сталіцамі, людзі жылі аварыяй. Размовы толькi пра яе — на рабоце, у метро, трамваях, тралейбусах. Афіцыйная інфармацыя была вельмі скупая, i натуральна, што хадзілі самыя розныя чуткі, неверагодныя. На Камароўскім рынку да створанага дазіметрычнага пункта стаяла даўжэзная чарга. Такія ж чэргі выцягваліся ў нямногіх паліклініках, дзе паставілі радыяцыйна-вымяральныя прыборы. Кожны, хто прыязджаў у горад, лічыў неабходным праверыць сябе, адзенне, абутак.

Ва ўрадавым дачным пасёлку каля кожнага катэджа былі добра ўгледжаныя грады з клубніцамі, цыбуляй, салатай. Нават у самага высокага начальства. Жонкі ix — пажылыя, былыя сялянкі, не адарваліся яшчэ зусім ад зямлі. Ды i ўсе, акрамя маладых, што ганялі мячы, круцілі педалі i займаліся каханнем, былі медыцынскі адукаваныя — разумелі карыснасць фізічнай працы. А дзе яшчэ можна папрацаваць фізічна пасля доўгага сядзення ў кабінеце, як не на ўласным гародзе! Пасаджаны на натуральным угнаенні, паліты i праполаты ўласнымі рукамі, гурочак i на зубах хрумсціць смачней. Асалода ад яго большая. I небяспека меншая — без нітратаў.

Жонка аднаго кіраўніка, найлепшая з гаспадынь, у якой да мая выраслі пад плёнкай цыбуля i радыска, занепакоеная, што ў тыя слякотный дні цяплічкі был i адкрытыя, занесла гародніну для праверкі ў спецпаліклініку, дзе чэргі не збіраліся. Закусь «засвяціла». У пасёлку пачаўся перапалох. Устрывожыліся не толькі жонкі. Адважыліся далажыць Лявонцію Мікалаевічу. Ён тут жа даў даручэнне вучоным праверыць. Мартынюк паслаў маладых хлопцаў. Рабілі яны сумленна, але не стрымаліся ад спакусы трохі папалохаць начальства. Лічбы спалохалі i самога Лявонція, які да таго ўжо трохі адукаваў сябе па часці радыяцыі. I меліся ўжо рэкамендацыі вучоных аб метадах дэзактывацыі глебы. Самы просты i эфектыўны: зняць верхні пласт i насыпаць новы, такім чынам можна нават палепшыць урадлівасць поля. Зусім проста! Як чалавецтва не дадумалася да гэтага раней?! Але дачныя грады — не сотні тысяч гектараў. Па тры-чатыры сотачкі на сям’ю — глупства.

З’явіліся скрэперы, зграблі з градак верхні пласт разам з буйна распушанай — во расце, як на дражджах! — гароднінай. З’явілася калона самазвалаў, пагрузіла

гэтую добра ўгноеную за многія гады зямлю i вывезла на паляну ў лес недалёка ад вадасховішча. Свяці, зямелька, у ягадзіцы тым, хто з пляжа забіраецца ў гушчар дзеля грэшнай справы! Куды вазілі, дзе звалілі — ніхто не глядзеў. А вось за тым, каб самазвалы памылі, прасачыў адказны гаспадарнік. Паліўныя машыны вазілі ваду ў далёкі ад сталіцы, але блізкі ад Заслаўя кар’ер, дзе праходзіла аперацыя мыцця. Пасля гэтыя ж самазвалы зайшлі ў старыя саўгасныя кароўнікі, дзе жывёла ўтрымлівалася па-дзедаўску — без бетоннай падлогі, i выграблі шматгадовы гной для рэканструкцыі «жыццёва неабходнай пасяўной плошчы».

Адзін толькі дачнік, пенсіянер, былы партызан, не даў разбурыць свае грады, якія сам урабіў, бо жонка хварэла. Гэты вясёлы чалавек займаўся любімай справай: прачышчаў вакольныя хвойнікі, звозіў сасонкі, сам піліў, калоў і… аддаваў дровы тым, хто паліў печы, у тым ліку навакольным дачнікам. Да яго прыходзілі жаночыя дэлегацыі, каб вымусіць яго зрабіць тое ж, што ўсе.

— З вашых град пыл паляціць на нашы.

— Абяцаю вам, што не буду палоць у ветраную пагоду.

Вяльможныя дамы сінелі ад яго жартаў. I ад паводзін. На ix вачах ірваў цыбулю, выціраў аб парусінавыя, прапітаныя смалой штаны i апетытна хрумстаў.

— Хто цыбулькі хоча, бабачкі?

Адышоўшы, «бабачкі» пляваліся i лаялі старога блазена:

— Яму што! Яму даўно за семдзесят. Можна ўжо i богу маліцца. A ў нас унукі,— хоць у таго таксама былі ўнукі.

За першым пасёлкам падобную дэзактывацыю пачаў праводзіць другі пасёлак, з другога боку горада, хоць забруджанасці там не выявілі. Але ж нельга адставаць ад начальства. Ды адпачывалі там кіраўнікі рангам ніжэйшыя. I Лявонцій Мікалаевіч цыкнуў на ix:

— Што пра вас падумае народ! Панікёры! Няма ў Мінскай вобласці ніводнай плямы, — пра дачны пасёлак змаўчаў.— А вы сееце паніку. Закапваеце ў зямлю народныя грошы. Хто даў права? З партыі будзем выключаць за такія дзеянні. У Брагіне трэба рабіць! А не на сваіх гародах. Аграрнікамі ўсе парабіліся! Арганізуйце з ix, Міхаіл Іванавіч, брыгаду. I — у калгасы! У калгасы! У зону! Не ад «галасоў» з-за бугра, ад мудрых кіраўнікоў, якія ратуюць свае грады, разыходзяцца, што кругі па вадзе, дурныя чуткі, недарэчныя выдумкі. Трэба спыніць! Якім чынам?

— Выступіць вам па тэлебачанні,— падказаў адзін з падхалімаў, упэўнены, што заробіць ачкі за такую падказку.

Але Лявонцій Мікалаевіч нядобра бліснуў у яго бок вачамі. А для ўсіх — глыбока задумаўся.

— Мне? Можа, i мне. Але лепш… спецыял?стам. Міністр аховы народнага здароўя! Трэба супакоіць людзей.

Міністр па-вайсковаму падняўся.

— Якім чынам, Лявонцій Мікалаевіч?

— Хто мае вучоныя званні? Вы ці я? Навука ў наш час павінна ў её магчы!

— Знішчыць на зямлі ўсё жывое яна можа. А насмарк вылечыць не можа, — іранічна кінуў адзін з незалежных намеснікаў Дырэктара, якога чамусьці завочна падначаленыя называлі ATK — аддзел тэхнічнага кантролю пры Дырэктару.

Міністр пісаў выступленне двое сутак. Ён не быу радыёлагам, i яму прыйшлося збіраць розных спецыялістаў, каб атрымаць ix парады, якія былi вельмі супярэчлівыя. Даручыць гэтую работу памочнікам, разумеючы яе адказнасць, не мог, пасля дзённых няспынных пасяджэнняў пісаў уначы — да бяссонніцы, да спазмаў сасудаў. Яшчэ дзень абмяркоўваў выступление з калегамі, i, каб улічыў ix заўвагі, работы хапіла б яшчэ не на адну ноч. А яго падганялі: дзе выступление? Аднак ніхто не патрабаваў яго візаваць: кажы што хочаш. I міністр сунуўся на тэлестудыю. Але там таксама сядзелі людзі, якія трымаліся за свае крэслы — жадаючы выбіць ix хапае, праца няпыльная. Выступление пайшло ў высокі дом. Чыталі інструктары, намеснікі, загадчыкі, але амаль усе яны вучылі фізіку толькі ў школе i даўно забыліся, а медыцыну ведалі па сваіх радыкулітах i гемароях. Урэшце адважыліся пакласці выступление на стол самому Дырэктару.

Поделиться с друзьями: