Злая зорка
Шрифт:
— Піліпаўна, дакуль ты будзеш шпіляць нашу абарону? Увесь толк з яе выбіла.
— Клапоў з вас хіба можна выбіць…
Наведвальнікі засмяяліся.
Карак падпалкоўніка за суседнім сталом наліўся чырванню.
— Некарэктны вы чалавек, Таццяна Піліпаўна.
— Генерал! Ты хочаш яшчэ карэктнасці ў такой сітуацыі? Накарэктнічалі — ажно крэкчам, — i крыкнула праз пакой, за кніжныя паліцы: — Вася! Дзе ў нас інжынеры станцыі?
— Інжынеры? У ПТВ. З другога блока? Відаць, у бальніцы.
— У бальніцы? — пабялела Вольга Андрэеўна.
— Не палохайцеся. Мы эвакуіравалі дзіцячае аддзяленне. A ў палатах пасялілі
Але трапілі яны ў аддзяленне бальніцы — у «Хуткую дапамогу». Стаялі ў гатоўнасці санітарныя машыны, хадзілі ўрачы i сёстры. Увогуле добразычлівыя людзі: ахвотна расказвалі, дзе знайсці інжынера. Але як толькі Ірына, выяўляючы прафесійныя веды, начала распытваць, што ж тут адбываецца — якая радыяцыя? якія паражэнні? ці ёсць смяротныя выпадкі? — мужныя людзі гэтыя, падзвіжнікі, адразу як у шкарлупіну залезлі: такой інфармацыі яны не маюць.
— Калегі дарагія, як жа вы можаце без ведання ўзроўню радыяцыі аказваць дапамогу?
Такое Ірыніна пытанне разагнала шасцярых людзей у белых халатах, якія было праявілі цікавасць да беларусак, што прыйшлі за пяцьдзесят вёрст, каб знайсці сына i мужа. Уміг ва ўсіх з’явіліся неадкладныя справы, хоць адзін прагаварыўся, што хворых у ix тут няма, хворых — з радыяцыйным паражэннем; яны тут жа адсылаюць такіх у Кіеў. Засталася адна пажылая жанчына — ці не санітарка? — добрая ўкраінка, якая расказала, дзе шукаць Глеба.
Ірына расхвалявалася.
— Мама! Ім забаранілі даваць даныя. Чаму? Няхай мы там нічога не ведаем. Але тут… каля самай станцыі… людзям, якія затыкаюць жэрла, як сказаў шафёр. Павел абураўся, што салдаты голыя. Сказаў: па паўсотні рэнтген яны хапаюць. Вы ўяўляеце, што такое столькі рэнтген? Калі ён завысіў у пяць разоў, то i такая доза вельмі небяспечная. Што мы робім? Мама! Што робяць людзі, якія кіруюць гэтым? Гэта ж забойства!
Ад нервовага ўзбуджэння Ірыну нават трэсла. Вольга Андрэеўна маўчала, яна ca страхам чакала сустрэчы з сынам. A калі яна адбудзецца? Калі ён там, на станцыі? Ірына не думала, які страх яна наганяла на маці сваім абурэинем. A свякроў перажывала i за яе: ёй, можа, яшчэ страшней — ад таго, што яна ведае характар небяспекі, тэорыю.
Яны заглядвалі ў палаты. Адна, другая — пустыя, але з прыкметамі, што тут жывуць людзі, з мужчынскім беспарадкам. У трэцяй палаце двое спалі. Нездаровы сон — потныя, i загарэлыя — адзначыла Ірына. О, гэты загар! Ен асабліва страшыў яе — не быў бы такім Глеб!
У наступнай палаце цэлая кампанія абедала. Пахаласцяцку — кансервамі. Але на століку стаяла цэлая батарэя пляшак «Кабернэ». Хлопцы не збянтэжыліся. I не здзівіліся.
— Пыльчанка? Глеб? А ён у кабінеце загадчыка аддзялення. У канцы калідора.
За дзвярамі кабінета гучала прыглушаная вясёлая музыка, аперэтачная. Здзівіла яна жанчын, нават спалохала — вельмі ж здалася недарэчнай. Але тут жа разважылі. А чаму недарэчная? Яўна тэлевізар. Глеб ca школьных гадоў — вялікі аматар тэлевізара, не адарваць ад экрана. Калі прыязджаў з інстытута, лепш за раённых майстроў умеў адрамантаваць любы радыёпрыёмнік, тэлевізар. «Во тэхнар!» — захапляўся бацька.
Колькі хвілін стаялі перад дзвярамі, не адважваючыся адчыніць, баючыся нават глядзець адна на адну, своеасаблівай жаночай інтуіцыяй чуючы, што там ён.
Ціханька
прыадчынілі дзверы i сапраўды ўбачылі Глеба, яго спіну, яго патыліцу, такую родную. Двое ix сядзела перад тэлевізарам i глядзелі музыкальны фільм. Як толькі жанчыиы не самлелі: такая ідылія!Доўга не ведалі, як паклікаць яго, як адарваць ад экрана. Ды пэўна ж ёсць біятокі. Пачуў Глеб ix. Павярнуўся. Спалохаўся.
— Мама! Іра! Вы? Якім чынам?
Вольга Андрэеўна кінулася першая, абняла, потым узяла ў далоні яго бялявую галаву i глядзела ў твар, у вочы. Ірына стаяла збоку, чакала сваёй чаргі абняць мужа. Закахана глядзела на яго i да галавакружэння ўслухоўвалася, як растае айсберг яе страху, растае надводная яго частка, скрытая ад самой сябе, ад маці: Глеб не загарэў, наадварот, за гэты тыдзень твар яго пабляднеў. Добры сімптом. Значыць, ахоўваўся.
Таварыш Глеба выключыў тэлевізар i далікатна выйшаў.
Маці пацалавала сына ў шчокі.
— Ірыначка, на ж тваю радасць. Цалуй яго, цалуй. Глебчык! Што ж ты рабіў з намі?
— Як жа вы? Сюды не ўсіх пускаюць.
— Сыне, хіба могуць не пусціць маці, жонку?
Ірына трохі сарамліва цалавала мужа i дакарала:
— Не мог пазваніць…
— Ірыначка! Пасля эвакуацыі Прыпяці тут усё было блакіравана. Але я даваў тэлеграмы. Я паслаў вам тры тэлеграмы.
— Ніводнай не атрымалі.
— Фантастычная сувязь!
— У нас усё фантастычнае.
— Як ты тут, сыне?
— Ды нічога, мама. Жывём, як на курорце.
— Ты робішся падобным на брата. Гэта ў Барыса ніколі не было сур’ёзнасці. Ён у Афганістане прыгожых афганак з неба выглядаў, калі верыць яго расказам.
— Праўда, мама! Бачыш, як жывём? Бясплатна кормяць… колькі хочаш. А працуем… адну гадзіну ў дзень. З дарогай туды i назад — дзве.
Маці ўспомнілася наконт адной гадзіны: зноў жартуе. A Ірына насцярожылася, бо надумала, пры якой жа радыяцыі працуюць людзі, калі ix трымаюць там усяго адну гадзіну.
— Што ж вы робіце?
— Кансервіруем станцыю… тры ўцалелыя блокі. На нейкі час. А вы думаеце — гэта проста? Націснуў кнопку — i спыніў. О, не! Лічаць, што аварыя на чацвёртым адбылася ад парушэння рэжыму выбегу ротара генератара… спынялі турбаагрэгат на прафілактычны рамонт. Валяць віну на маіх калег — энергетыкаў, хоць адзін бог ведае, што там здарылася, хто вінаваты. Хлопцаў…— i асекся, чаму — маці не зразумела, Хрына здагадалася: хлопцаў няма жывых. У сэрца яе зноў ударыў страх. Карцела спытаць, колькі загінула людзей, але баялася, што Глеб па прастаце сваёй скажа праўду i моцна спалохае маці.
— Яго можна патушыць?
— Рэактар? Патушыць? Ірына! Ты ж вучыла фізіку! Яго глушаць… у двукоссі. Расхалоджваюць. Аўтаматычна апускаюць графітавыя стрыжні. Гэта робяць зараз рэактарнікі на іншых блоках, а мы кансервіруем свае сістэмы… ix жа сотні… сепаратараў, трубаправодаў, генератараў, помпаў, размеркавальных шчытоў. I ўсё гэта павінна спыніцца ў такім стане, каб, калі трэба будзе пусціць, зноў не было нечаканасцей…
Глеб захапіўся расказам. Забываўся — заглыбляўся ў незнаемую для ix тэрміналогію, спахопліваўся — стараўся расказачь ім, недасведчаным, даступна, але гэта было чяжзй, нязвыкла — нікому так не расказваў, бо даваў падпіску аб захаванні тайны; на атамнай было засакрэчана нават тое. што ў інстытутах вучылі студэнты з усяго свету, з усімі колерамі скуры.