Злая зорка
Шрифт:
— Не збірайце анекдоты. Народ мастак сачыняць ix. Але кіраўніку вашага рангу ганебна паўтараць фантазіі алкаголікаў.
Не любіў Лявонцій Мікалаевіч вось такіх разумнікаў з ix гульнёй у самакрытычнасць — «ад нашага глупства», «ад нашай бяздзейнасці». Кажа ад на шай, а мае на ўвазе ад вашай, сябе з дурняў, безу моўна, выключав. Во як пад’язджае:
— Аз мясам што рабіць?
Данеслі яму аб супраціўленні гэтага беларускага татарына, хітругана, i некаторых іншых ва ўрадзе ягонай згодзе з рэкамендацыяй маскоўскіх вучоных: завозіць мяса з зоны на дальнія камбінаты i невя лікую частку, да дзесяці працэнтаў, дадаваць ў кіл басы, у кансервы
— Вы гэта пытаеце ў мяне? Я ў вас павінен спытаць. Вы спецыяліст i кіраўнік.
— З рэкамендадыяй Ільіна i Кандрусевіча нельга згадзіцца. Гэта авантура. Дзяржаўнай тайны з мяса не зробіш, народ узнае — i будзе скандал. Больш таго… думка фізікаў. Мартынюка. Абсталяванне… метал i пры малых дозах будзе накапліваць радыяцыю і, накапіўшы, забруджваць чыстую пра дукцыю.
— Хто сапраўдны авантурыст, дык гэта ваш Мартынюк. Кантроль выводзіць гэтых вялікіх фізікаў на чыстую ваду. Яны выкачал i ад Міністэрства абароны сотні мільёнаў рублёў i вынайшлі… пшык, як той гора-каваль. A ў амерыканцаў падобныя ўстаноўкі працуюць.
— Я заўсёды кажу: самае таннае — украсці.
Не любіў Лявонцій Мікалаевіч спасылак на народ, хоць сам часта спасылаўся. I вось такіх жартаў не любіў: думае іншы, што дасціпна, а на самай спра ве — дурнота, студэнцкая балбатня.
Знешне размова як размова, асобныя павароты яе зацікавілі нават шафера, які ўсё чуў i ўсё ведаў, можа, больш, чым само начальства.
Часам маўчалі. Драмалі. Гаварылі пра староннія рэчы, пра міжнародныя навіны. Зноў вярталіся да аварыі, да сухой вясны, да стану пасеваў. Чатыры гадзіны дарогі — вечнасць. Даўно нехта заўважыў, што бег часу ў дарозе адваротна прапарцыянальны хуткасці руху. Добра, што касманаўты не адчуваюць сваёй хуткасці.
Жоўтая «міргалка» расчышчала дарогу «ЗІМу». Адсталі дзве «Волгі» суправаджэння. Але i на такой хуткасці машына награвалася.
Спыніліся напіцца. Шафёр адкрыў багажнік, каб дастаць з паходнай «маразілкі» баржомі. I Лявонцій Мікалаевіч убачыў, што багажнік забіты скрынкамі, пакункамі. Але найбольш уразіла, што багаж убачыў аграпрам i красамоўна ўедліва пасміхнуўся.
— Што гэта? — строга спытаў гаспадар у шафера.
— Абед.
— Каму?
— Вам, — шчыра i наіўна адказаў стары служка.
— I дзе ж мы з табой будзем яго есці? Забяромся ў кусты? — i знаёма для абодвух памочнікаў узлавана грымнуў:— Дурні! Падхалімы! Аддаць гэта, — хацеў сказаць — «дзіцячаму Дому», але ўспомніў, што дзяцей эвакуіравалі, i на міг задумаўся, каму аддаць: — У бальніцу!
Але дурнямі былі б памочнікі, шафёры, маёр ДАІ, каб аддалі камусьці такія прысмакі. Ікорка чорная i чырвоная, балычок, паляўнічыя сасіскі, загорнутыя ў фольгу… А як жа! Атрымаюць гэта хворыя — аблізнуцца… Як толькі Сам падняўся у райком, скрынкі перакачавалі ў іншыя машыны, у багажніку засталіся толькі бутэлькі баржомі.
Для паездкі па раёне Лявонцій Мікалаевіч «карэктна» высадзіў з «ЗІМа» свайго мінскага спадарожніка — запрасіў да сябе сакратара абкома i Пыльчанку. Сакратара — па рангу. А Пыльчанку — за яго нечуваную дзёрзкасць. Бадай, ніхто яшчэ з адказных работнікаў не кідаў вось так галосна, на нарадзе, папрок кіраўніцтву рэспублікі, вобласці ў бяздзейнасці — «заліваем бяздзейнасць вадой». Нахабнік? Трэба прыгледзецца да яго, панюхаць, чым пахне. Пакідаць на пасту ці выгнаць? Месца тут сёння не святое, аднак пустым не будзе, любому прапануем — не адмовіцца. Але кал i гэты Пыльчанка з галавой, то лепш, як кажуць, на пераправе не мяняць,
няхай цягне да чыстага часу.Такім чынам Уладзімір Паўлавіч апынуўся ў машыне, у якой, між іншым, ні разу яшчэ не ездзіў, здзіўлены такой увагай да сваёй персоны. Сінякоў прасіў яго перад візітам «не лезці ў бутэльку». Ён паабяцаў, хоць ведаў, што моўчкі за спінамі абласной світы стаяць не будзе. I іншы час Сіня коў, безумоўна, прыраўнаваў бы да свайго старшы ні — не па рангу «палез у салон», а цяпер нават парадаваўся, што не яму трэба рабіць даклад на чальству. Баяўся хіба трохі, што стары выкіне фартэль. Але ж, можа, не патрабуюць з сакрата ра адказнасці за вальнадумнасць старшыні райвы канкома.
Пыльчанка атрымаў права вызначыць маршрут інспекцыйнай паездкі. I ён павёз кіраўніцтва ад разу ў Бабіна — у сяло, якое, лічыў, трэба дадат кова адсяліць, хоць яны ў трыццацікіламетровую зону не ўваходзіць. Высокая забруджанасць глебы. Мусілі спыніць палявыя работы.
— Хто спыніў?
Рашэнне прымала бюро райкома. Уладзімір Паўлавіч узяў на сябе:
— Я.
— Хто ацэньваў абстаноўку?
— Вучоныя. Ваенныя.
Ён называў лічбы, элементы, якія выпалі. Ля вонцію Мікалаевічу падабалася дасведчанасць старшыні. Вось так папулярна пра забруджванне, тэрміны распаду розных рэчываў, механізм цыркуляцыі нуклідаў з зямлі ў расліны, з раслін у арганізм жывёлы, ступень рызыкі для людзей, якія застануцца тут жыць, — не расказаў яшчэ ні адзін вучоны. Доказна, пераканаўча, без апакаліпсічных жахаў, але i без заспакаення.
«Не, такімі кадрамі раскідвацца нельга», — на строіўся на аб’ектыўнасць Дырэктар.
Але Пыльчанка палез з просьбай: трэба дазіметры, многа дазіметраў, узброіць аграномаў, медпункты, школы. Гэтую песню Лявонцій Мікалаевіч чуў ад таго ж Мартынюка, ад міністра, ад старшыні аграпрама. Яна гучала як дакор i раздражняла. А цяпер i гэты ж туды!
— Навошта вам гэтулькі дазіметраў? У вас па стаянна будуць вучоныя. Зробяць замеры i, што трэба, скажуць вам.
— Лявонцій Мікалаевіч! Я рэаліст. Я знаю, як працуюць вучоныя. Пастаянна яны ў нас не будуць… А нам жыць i працаваць! А забруджанасць… яна вельмі няроўная… стракатая… Суседнія палі, а розны ўзровень, i розніца — у два-тры разы. Не толькі кожны кіраўнік… кожны чалавек… настаўнік школьнік, нарэшце, павінен ведаць, дзе можна рабіць, гуляць, вырваць кветку, ягаду… Калі заставацца людзям… A Бабіна трэба высяляць!
Па такіх канкрэтных пытаннях Лявонцій Мікалаевіч ніколі не выказваўея — пакуль не падрыхтуюцца эксперты. А сакратар абкома, хоць меў у ладу проста загадаць: пытанне здымаецца! — пачаў дэмакратычна аспрэчваць:
— У вас ёсць сродкі?
— Сродкі павінен даць урад.
— Вы думаеце, ва ўрада мала дзірак? Вы ведаеце, колькі каштавала эвакуацыя з зоны?
— У нас — зона бедства. Людзі трапілі ў бяду. Усе іншае можа пачакаць!
— Месніцкая ў вас псіхалогія, Пыльчанка. Нізкая вышка, з якой вы глядзіце, — сісазаў сакратар абкома.
— У мяне вышка раённая. У вас — абласная. У Лявонція Мікалаевіча — рэспубліканская. У Генсека— саюзная. Але што Бабіна… ды i ўсяго раёна, то мая вышка сёння самая высокая…
— Во як! — здзівіўся Лявонцій Мікалаевіч. — Можна пазайздросціць вашай самаўпэўненасці.
— Не лічу сябе самаўпэўненым. I ніхто не лічыў, уласная жонка… Усё жыццё сумняваўся. Ва ўсім…
— У Савецкай уладзе не сумняваўся, — павучальна сказаў сакратар абкома.
У Савецкай уладзе не сумняваюся.
Дзякуй богу.