Архіпелаг Беларусь
Шрифт:
Юрась Cвірка: Вы сказалi, што калi глядзець на нашую палiтычную сiтуацыю не з фармальнага боку, а па сутнасцi, то мы не заўважым у ёй нi лiбералаў, нi сацыял-дэмакратаў, нi нацыянал-дэмакратаў, а толькi «партыю ўлады» i «партыю апазiцыi». Але як на мой погляд, дык сёння i ўлада, i апазiцыя гуляюць у адну i тую самую гульню.
— Бадай я з вaмi амаль цалкам пагаджуся. У iншым месцы мне ўжо даводзiлася казаць, што сёння i ва ўладных структурах, i ў структурах апазiцыi вядуць рэй хлопцы з «адной партшколы», якiя там сядзелi, магчыма, за адной партай i балявалi ў адных кампанiях… Таму i няма дзiва, што яны гуляюць у адну i тую самую гульню, якой іх навучылі ў «партшколе». Больш за тое, зусім верагодна, што «хлопцы ад улады» зайздросцяць cвaiм сябрукам у апазiцыi, бо ў тых i палiтычны iмiдж куды як прыстойнейшы, i вядомасць большая, i матэрыяльна яны, здаецца, збольшага забяспечаныя. Але галоўнае, што «хлопцам ад апазiцыi» рэпрэсiяў перападае куды менш, чым «cвaiм», бо калi ўлада бярэцца за «свайго», дык той ужо дзесяццю cуткамi арышту на Акрэсцiна не адкупiцца… I заўважце, як
Аляксандр Коктыш: А хто ж тады зможа змяніць цяперашнюю ўладу, калi не наша палiтычная апазiцыя? Няўжо вы думаеце, што гэты цяжар у стане ўзяць на сябе нейкiя iншыя сiлы, напрыклад, недзяржаўны сектар, незалежная прэса i г.д.?
— Мне застаецца адно пазайздросцiць тым аптымiстам, што ўсё яшчэ вераць, быццам недзе ў спратах нашай апазiцыi застаецца нескарыстаным патэнцыял nepaмoгi. Але сам я да падобных аптымiстаў ужо даўно не належу. Як i скептычна стаўлюся да адвечных спадзеваў апазiцыi на стыхiйны пратэст згаладалага народа, якiм яна быццам можа ўзбуйнiцца. Калi, крый Божа, нешта падобнае здарыцца, дык у гэтага «здарэння» будуць свае гepoi, для якiх апазiцыя выявiцца не менш варожай за цяперашнюю ўладу…
На «муку» гэтую ўладу перамелюць не жарнавы апазiцыi, а вeтpaкi часу.
Аляксандр Коктыш: Трымаючыся вашай метафары пра вeтpaкi часу, нагадаю: каб яны махалi cвaiмi крыламi, патрэбны вецер. Дык вось пытанне: з якога боку ён вам падаецца найбольш моцным — з боку Захаду, Усходу, апазiцыi, наменклатуры цi электарату?
— Усе яны мне ўяўляюцца прыкладна роўнавялiкiмi і пакуль аднолькава недастатковымі для пераменаў. Але сярод пералiчаных вaмi фактараў я не сустрэў таго, якi мне бачыцца больш iстотным за ўсе астатнiя разам. Для сябе я яго называю цывiлiзацыйным фактарам. На мой погляд, сістэмнае з’яўленне на Беларусі кампутара, а затым Iнтэрнета палiтычна ёсць падзеяй куды большай нават за сам распад камунiстычнай iмперыi. Набытыя беларvсамi за гады незалежнасці некалькі мiльёнаў легкавiкоў на 3ахадзе aгiтуюць за Еўропу i яе каштоўнaсцi з iнтэнсiўнасцю i сiлай, перад якiмi падаюцца мала чага вaртымi ўсе прамовы, артыкулы, улёткi i графiцi лiбералаў, дэмакратаў ды нацыяналiстаў разам узятых. I хаця пакуль, бадай, кожны дpугi ўладальнiк «мерсэдэса» цi «пежо» галасуе на выбарах за «сацыялiзм» i сяброўства з Расiяй, а не за лiбералiзм i партнёрства з 3ахадам, мне хацелася б звярнуцца з просьбай да ўдумлiвага i разважнага палiтыка не прапусцiць той момант, калi ў беларусаў колькасць легкавiкоў, кампvтараў, сотавых тэлефонаў, каналаў тэлебачання i г.д. перарасце ў iншую якасць палiтычнага мыслення, а затым i канцэптуальна iншага светабачання.
Аляксандр Коктыш: Але ж Вы не будзеце аспрэчваць, што ўжо цяпер адслойваецца пакаленне маладых (прасунутых, з неблагой адукацыяй, з пастаяннымі замежнымі паездкамі), якое выдатна прыстасоўваецца да сённяшніх рэалій, цяперашняга ладу жыцця з яго асноўным законам: падбрэхвай уладзе, не забывай дзяліцца з ей — і цябе не будуць чапаць.
— Такі тып людзей існаваў (і будзе існаваць) ва ўсе эпохі. І тое, што яны сёння добра адукаваныя і забяспечаныя найноўшымі сродкамі камунікацыі, нічога не мяняе. Зразумела, маральная дэградацыя сучаснага беларускага грамадства не можа не адбівацца на колькасці гэткіх людзей і на меры іхняй дэманстрацыйнасці свайго ладу жыцця. Праўда, тут я не змешваў бы у адну купу людзей, якія проста прыстасоўваюцца да тых умоваў, што ім навязала ўлада, з тымі, хто мае ад гэтых умоваў не толькі карысць, але і хамскую асалоду, бо ім самім так як ёсць добра.
І яшчэ вось што. Я б не тоесніў, прынамсі наўпрост, дэмакратыю з маральнасцю, а тым болей — з этыкай. Дэмакратыя — гэта ўсяго толькі пэўны механізм уладкавання соцыуму. Таму перакананы дэмакрат можа быць чысцейшай вады падонкам і ў гэтым не будзе ніякай супярэчнасці. А шчыры прыхільнік дыктатуры праз усё жыццё заставацца вельмі прыстойным чалавекам.
Аляксандр Коктыш: 3 вашых словаў атрымлiваецца, што ў нашай апазiцыi няма iншых варыянтаў, як працягваць, здаецца, ужо даўно бясплённую вулiчную барацьбу.
— Варыянты ўжо ж напэўна ёсць, але хай ix вылiчваюць тыя, хто абраў палiтыку сваёй справай. А вось тое, што вулiчны супрацiў ужо досыць даўно працуе не на карысць апазiцыi, а ёй на шкоду — не бачыць хiба што сляпы. Таму застаецца адно пашкадаваць, што сярод самых невiдушчых апынулася i лепшыя з нашых палiтычных лiдэраў. Разумею, досыць цяжка адмовiцца ад таго, што ў свой час i зрабiла ix лiдэрамi, дазволiла назапасiць палiтычны капiтал, прэзэнтатыўна аформiла бiяграфiю… Але! Альбо яны як мага хутчэй усвядомяць усю сённяшнюю небяспеку «вулiцы» для cвaix уласных палiтычных бiяграфiяў, альбо хай сабе шукаюць месца ў гiстоpыi супрацiву, а не ў рэальнай палiтыцы. Больш за тое, палiтычным лiдэрам, узгадаваным на iдэалогii радыкальнага вулiчнага супрацiву і да гэтага часу не здолеўшым пераасэнсаваць формулы палiтычнай барацьбы, ужо сёння можа быць прад’яўлены цэлы шэраг сур’ёзных абвiнавачванняў збоку як дэмакратычнай, так i нацыянальна заангажаванай часткi беларускага грамадства (напэўна ёсць сур’ёзныя прэтэнзii да cвaix «мітынговых» кipaўнiкoў у прыхiльнiкаў і лiбералаў, i сацыял-дэмакратаў, i кaмунicтaў…) Асабiста я гатовы вiнавацiць пэўных
лiдэраў нацыянальна-дэмакратычнага руху за тое, што яны ўжо амаль загубiлi галоўнае нацыянальнае свята — Дзень Волi. З году ў год упарта зманьваючы нацыянальна заангажаваных на адзін і той самы сцэнар, фіналам якого наперад прадугледжаны амапаўскi гвалт i масавыя арышты, непахiсныя ў сваёй прымiтыўнай зацятасцi палiтычныя начальнiкi дасягнулi таго, што з цягам часу на святкаванні Дня Волi збіраецца ўсяго некалькi тысячаў чалавек. А мiж тым толькi ў Miнску жывуць тысячы і тысячы «свядомых», якiя гатовыя былi б прыйсцi з дзецьмi i сябрамi на нейкае дазволенае ўладамi месца (ну калi ўжо так стаiць поперак горла Бангалор, то верагодна можна было б дамовіцца пра нейкi выган на ўскрайку горада), каб разам з аднадумцамi сустрэць свята, спакойна паслухаць сваiх любiмых спевакоў i любiмых палiтыкаў, выпiць з даўно небачанымi знаёмцамi пiва (цi чаго там яшчэ), пацешыць вочы лунаннем бел-чырвона-белых сцягоў, а вушы беларускамоўнай гаманой з ycix бакоў… Але ж не — нашым лiдэрам свята не ў свята без сотнi арыштаваных i «карцiнкi» гвалту на некалькiх каналах тэлебачання.I вось тут я мушу з сумам звярнуць увагу на тое, што раней хавалася за iдэалагiчна рознымi пазiцыямi: i прадстаўнікі ўлады, i лiдэры апазiцыi — гэта не толькі выпускнікі «адной партшколы», але і палiтыкi адной генерацыi. Усе яны — вонкi такiя розныя,— вылепленыя з аднаго кавалка цеста, замешанага на дрожджах радыкальнага супрацiву. I таму розняцца памiж сабой не мeтaдaмi, не стылем палiтычнай барацьбы, а толькi тымi пазiцыямi, якiя абралi сабе на ідэалагiчным полi.
Да таго ж усе гэтыя палiтыкi былi сфармаваныя тым часам, якi патрабаваў не столькi розуму, колькi iнтуiцыi, бо сiтуацыi радыкальна мянялiся штодня, i ў іх ацэнцы i прадбачаннi не маглi дапамагчы нi логiка, нi аналiтыка, але той час даўно прамiнуў. Веснавая павадка ўлеглася ў новыя рэчышчы i там суцiшылася. Сiтуацыя стабiлiзавалася, i з гэтага iнтуiцыя сталася непатрэбнай. 3ноў зрабiўся запатрабаваным аналітычны розум, бо толькi ён здольны сфармуляваць тыя стратэгiчныя канцэпты, на якiх можна прыўлашчыць будучыню. Таму для нашай кpaiны, пэўна, было б як найлепей, каб палiтыкаў-«iнтуiвiстаў» (гeнiяў лакальных сiтуацый) неўзабаве змянілі тыя, што ўжо здольныя вырашаць не толькі сітуацыйныя, але і канцэптуальныя праблемы геапалітыкі.
Аляксандр Коктыш: Шмат хто сярод апанентаў улады перакананы: Беларусь пасля перамогі дэмакратычных сілаў павінна быць выключна парламенцкай рэспублікай.
— Нягледзячы на той адмоўны досвед, які мы займелі ад цяперашняй палітычнай сістэмы, я перакананы, што Беларусь павінна заставацца прэзідэнцкай рэспублікай. І наступнік сённяшняга Прэзідэнта мусіць быць моцным Прэзідэнтам у тым сэнсе, што мець столькі правоў, каб сканцэнтраваць у сваіх руках дастаткова ўлады для кіравання краінай у межах сваіх паўнамоцтваў. Ужо хаця б таму, што пасля змены ўлады, канкрэтна заакцэнтаванай на адну асобу, нас чакае шэраг большых ці меншых катастрофаў у самых розных сферах, паколькі гэткі «цэнтралізм» не мае механізмаў палітычнай пераемнасці. І каб упарадкаваць той вэрхал і разрух, якія ўжо ж, напэўна, запануюць на нейкі час, а затым перабудаваць на лепшы лад усё разам — ад эканомікі да сацыяльных і палітычных інстытутаў — патрэбная ўпэўненая ў сваёй канстытуцыйнай забяспечанасці цэнтралізаваная ўлада.
Ёсць і яшчэ адзін, не менш істотны момант, які схіляе мяне (прынамсі пакуль) падтрымліваць ідэю прэзідэнцкай рэспублікі. Парламенцкая форма кіравання, каб ёй быць эфектыўнай, патрабуе развітай парламенцкай культуры. А яна ў нас — ніжэй нуля. За саветамі ёй проста не было адкуль узяцца, а потым ёй не дазволіла сфармавацца сучасная ўлада. А цяпер уявім наступную сітуацыю. Нарэшце ўсё перамянілася і адбыліся сапраўды свабодныя выбары. І як вы думаеце, хто (пры татальнай адсутнасці ў краіне парламенцкай культуры) патрапіць у той ужо дэмакратычны парламент? Правільна, найперш прадстаўнікі ценявога бізнесу, крыміналу, былой наменклатуры, сілавых структураў, колькі проста авантурыстаў, і, нарэшце, трохі ўрэшт стомленых ад барацьбы з рэжымам палітычных апазіцыянераў…
І вы хочаце гэтай зборні нічым не паяднаных між сабой людзей аддаць уладу над краінай?! Ды яшчэ ў пераходны пасля дыктатуры перыяд.
Ой, хлопцы, наробіце бяды!
Аляксандр Коктыш: У сваіх аналітыках вы ў перспектыўным плане звязваеце свае надзеі з еўраінтэграцыяй, але як паказвае досвед прамiнулых гадоў, арыентацыя апазiцыi на 3ахад не прынесла заўважнага плёну. 3 чаго зусiм натуральна выглядае памкненне некаторых дэмакратычных палітыкаў паразумецца з Расiяй, каб заручыцца яе падтрымкай i пакарыстацца яе вызначальным уплывам на беларускую сiтуацыю. Можа, надышоў час yciм без выключэння апанентам цяперашняй улады перагледзець сваё стаўленне да расiйскага фактара?
— Мне саюз Беларусі з Расіяй бачыцца як саюз кролiка з удавам. Хаця тут не ўсё так адназначна. Па-першае, калi Расiйская iмперыя нават у пару свайго жыццядайнага pосквiтy не змагла цалкам перастрававаць праглынутую Беларусь, то цяпер яна наўрад цi здолее яе нават цалкам праглынуць (прыхопiць хiба толькi «вушы», каб нiкуды ад яе далёка не ўцякла). А па-другое, калi Расiя не пазбавiцца cвaix iмперскiх iнстынктаў, дык яе чакае перспектыва больш сумная за перспектыву Беларусi, бо дай Бог ёй хоць як управiцца хаця б з той прасторай, якую яна сёння яшчэ мае. I падобна на тое, што пэўная частка палiтычнай элiты Pacii пачынае гэта ўсведамляць. Але незалежна ад таго, што яны там трымаюць сабе ў галаве, i незалежна ад таго, што нам хацелася б, каб яны там трымалi, Расiя ёсць i пэўны час яшчэ будзе заставацца дамiнуючым фактарам i ў нашай палiтыцы, i ў нашай эканомiцы. Таму, на мой погляд, пакуль найбольш аптымальна крэда беларускай палiтыкi выглядала б наступным чынам: у тактычным плане мы з Расiяй, у стратэгiчным — з Еўропай.