Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ашчэпкі (1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

Хоць рэліктавы ваяка ўціхамірыўся, стратэгі здаліся патэнцыялу немачы. Зразумеўшы марнасць разумовага намагання, рэклі:

— Няма ідэі на Падляшша. Невядома, што з гэтым закуццем рабіць.

І раз'ехаліся па хатах. Патэнцыял немачы ўзяў верх над майстэрствам.

А падляшскі маршал — правідзец.

З сябравіцкага тэлетайпа

Дэмакрыт, каб не адцягвала ўвагу мітусня, асляпіў сябе. Хваліўся Валэнса, што за сваё жыццё не прачытаў ніводнай кніжкі.

У Заіры адно з плямёнаў народнасці балуба вызначае годнасць нявесты па колькасці мужчын, якія авалодалі ёю да вяселля.

Дзедзічы цемры

Дэмакрыт — вялікі грэк, Хоць сляпы, прыйшоў у наш век. А ў нас — наадварот — Слепне ад хады народ. Веды West увапрог у рэйд, Там навука водзіць рэй. А
ў нас — наадварот —
Невукам глядзім у рот.
У Балубіі ўжо рай, Колькі хочаш, Ева — май. А у нас — наадварот: — Не чапай, душа за плот!

Лайнанізм — мімалётная пусцяковіна на фасадзе гісторыі.

Юрась Бузук

Паддоследны

Яго ляпілі лайнанякі. Гліну разбавілі лайном, Мозг закупорылі у с... — У навуку ўводзілі пралом. Паўвеку ведамі нябогу Згіналі злыдні у дугу, Бралі тытуламі ў аблогу. Аб гэтым сёння ні гу-гу. Аб гэтым сёння думаць горка. Гляньце, як выпрастаўся ён! Куды вядзе наша гаворка? Дык які дослед — такі плён.

Учарашні

Жыў нармальна. Сыта еў, Пасля першай не хмялеў. Любіў мір. Удоваль спаў. Бліжніх жонак не чапаў. Сваю дарма не лупіў. За свае, пэўна, не піў. Гонар меў. Такі ўжо род. Шанаваў яго народ. І гэткі герой прыкметны Апынуўся ў апраметнай. З-за каго? І з-за чаго? А хто ведае яго. Верны быў, усім служыў, Дружбай з людзьмі даражыў... То і ў пекле паслужу, З сатаною падружу.

Спазнай сябе

Апакаліптычная пачалася драма, як з ліянаў голага спусцілі Адама. Падкалодны злыдзень да сексу прымусіў? Так добра жылося, як насіў нас бусел. Запусціў у канвеер ты дурную сілу, ад яе і род наш цягне ў магілу. У „Дольцы” паратунак, у навуковы шэраг! Ганьба! — чарнарыжцы асвяцілі чэляс. Апакаліптычная пачалася драма. Дарма, Чарлі, з дрэва ты сцягнуў Адама.

Па катэхізісу Бэлзы

— Хто ты гэткі? — Свой. Тутэйшы. — Твае продкі? — Усе памершы. — Бацька? Маці? — Сірата. — Прафесія? — Басата. — Лясун, мусіць? — Я з палёў. — Палюхом запішам — як? — Я з палёў, значыць — паляк!

Зварот Івана Кірызюка да Бога,

або

Як цяжка беларусу быць украінцам

Дивлюсь я на небо Та й думку гадаю: Чому ж я не сокіл, Чому не літаю? Чому ж мене, Боже, Ти крилець не дав — Я землю б покинув Та й в небо злітав. Обридло в Підляши Сіяти культуру. Тут люди не наши, Ні з пня, ні з натури. Ідеш до іх з медом, Гиркнуть чужим рэхам. Сусід вжэ став шведом, А голова — чехом. Поміняли предків, Поміняли віру. І кажуть, що рід іх З литвинскога віру. Ходжу по „Стіни” я — И світ мне не милий. Зову: — На гостинець! А чую: —
На мыла!
О, люди, кохани! Забути Могилу? Коріння? Слов'яни! — Okur-de! У магілу!
Забули про Бульбу, Тарас тут не в моди. Одно тільки гульби Живучи в народи. Стояти на варті — Іты проти сили: — Лай — кажуть — паўкварты, А не — Тэрмапілы. Впусти мене, Боже, На кращу планету. Нема лишку крилець — Дай чек на ракету.

Пан Філюк

Сніцца пану Філі сон, Быццам ён Напалеон: Б'е направа і налева — З прафесійным б'е прыцэлам, Каму ў мызу, Каму ў бок. То падчэпіць гакам знізу, То садане зверху ў клёк. Будуць помніць праз вякі, Як біліся Філюкі. Сёння квасіў нос маанцу, Заўтра Арцін знішчу род, „Ука” Ваську зраблю здрайцам... Хунвейбіню? У ноздры дрот! Аж прысніўся сон гадзючы, Быццам ён, Бэніта — дучэ, Просіць Чэрчыля гарантый, А Берлін: — Адоль, avanti! У прывід дуляй садануў — Выганяе сатану. І пад труб анёльскіх рокат Узнімаецца ў аблокі. Сніцца яму, што з вякоў Нясе радасць і любоў. Ну і ну! Дык не цяльпук! Ну і спрытны пан Філюк.

Ачалавечыліся

На экватары ў лясах жылі прыматы, Па экватары круціліся, калматыя. А хто ўлева ці ўправа ўбакавіўся, Той хвастом накручаным накрыўся. Грэла сонца — на галінах загаралі, Ночы ў вечных футрах караталі. Ні СНІДу не ведалі, ні бяды, Хапала ўсім какосавай яды. Аж з'ехаў у буш аблуплены галяк, Ні то гарыла, ні то гляк. І запісаў нас у род свой гамінід. Адняў какосы. Кажа, што за СНІД. Загнаў у клеткі. Пэўна на вякі. Завошта? Адкажыце, сваякі. Ачалавечылася малпа — і прыплод Ганьбай пакрыў увесь малпін род.

У час капітуляцыі мы з Родзькам паехалі ў Польшчу, каб перабрацца ў Белавежскую пушчу. Па дарозе Усевалад пазнаёміўся з маладой жанчынай. Спыніліся ў Беластоку. Нам далі працу паблізу горада. Памятаю, як я і Усевалад выйшлі на верхавіну гары і бачылі, як савецкія самалёты бамбілі партызанаў у лесе. Родзька часта хадзіў да той жанчыны, хацеў праз яе навесці сувязь з польскай партызанкай. Аднаго вечара ён кажа: „Пайду да жанчыны”. Тэта быў астані вечар, калі я яго бачыў (з друку).

Герой

Кацілася слава за Нёман, за Віслу пра ўдарны Родзькаў дэсантны батальён. Быў Родзька ў Варшаве — выпаў такі гонар. У Маравіі буйным стратэгам слыў. Не кланяўся кулям, ішоў насустрач смерці, у Белавежскай пушчы прагнуў злегчы ён. Рускія пілоты адцялі дарогу, разбамбілі пушчу, у аблогу ўзялі. Куды было дзецца? Як прабіць дарогу у запаветну мару, як здзейсніць прарыў? Успомніў Родзька польку, маладую „дрольку”, якую ўключыў быў у стратэгічны план. На гары высокай размясцілі штаб свой. Родзька, Еўропа на цябе глядзіць! Зашумела рэха у Бел-высока-стоку, праводзіла Родзьку у апошні бой. Коцяцца з гары той з Родзькам яго словы, а сябар згарняе іх у сваю далонь: — Скажы Еўропе, што палёг на ж... А рэха агучвае: — „Дролькі” маладой! Гуляла, гуляла, дарог не губляла баявая слава. Бой! Палёг трыумфальна, амаль сюррэальна: было „ах” і „ой” — палёг як герой.
Поделиться с друзьями: