Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ашчэпкі (1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

— Нахабнік! — крычаць. — У чаргу!

— Я натавец! — бяру іх на кручок. — Бум-бум!.. Polska! Zagranica! — паясняю.

— Польшча не заграніца! — чую паўзабытую прыказку. — У чаргу! — не здаюцца. — Натапаніўся! — наступаюць.

З выбуховай сітуацыі выцягнуў мяне rodak. Пачуўшы польскую мову, ён клікнуў:

— Пан, иди сюда!

І прапанаваў за долары білет у мрою.

Увайшоў я ў фае і разгубіўся. Усе дзверы на замках. Адчынены толькі ўваход на сцэну. І туды плывуць шчаслівыя ўладальнікі білетаў. Уключаюся ў плынь. Уплываю на сцэну як артыст. Бачу, і іншыя пачуліся артыстамі. Былі імі і спусціўшыся ў глядзельную залу.

— Ці добра я трапіў? — пытаю суседа па мяккіх крэслах. — Гэта той тэатр?

— Той! —

супакойвае сусед, ляпаючы мяне панібрацкі па плячы. — Будзь спок, Сіда...

Хто гэта? Па ўсім відаць, важны чын. І адначасова адкрытая ўсмешка радавога грэшніка. І вусы смаляныя дзіўна знаёмыя. Углядаюся... Лукашэнка!..

— Вайшол в театр — і ты воленс-неволенс до последней дзеі раб Melpomeny? — як роўны роўнаму тлумачыць высокі паплечнік.

Во дзе дэмакратыя! Сяджу з прэзідэнтам і не адчуваю, што ён прэзідэнт. Не бачу ў ім ніякага пачуцця ўласнай значнасці. Быццам сышліся старыя аднакурснікі. Ах, Сашка, Сашка! Даўно не бачыліся. Колькі зім, колькі лет! І табе здаецца, што я прызабыў цябе і не здагадваюся, кім ты стаў. А помніш Алачку-Людаедку? Як мы змагаліся за яе! А яна выбрала Лёньку...

А Сашка сваё:

— Понимаешь, автором проекта „Уваход праз сцэну” является директор театра, — накіроўвае мае думкі на патрэбны троп. — А толкнул на творческий взлёт я, — ганарыцца. — Директор точно исполнил указ своего президента, — выяўляе дзяржаўную тайну. — Отличный парень! — хваліць.

— І талерантны народ, знуджаны фарсамі тупіковай апазіцыі, штурмуе касу прэзідэнцкага тэатра, — уваходжу ў слова.

— Ты, Сида, правильно меня понял, — сказаў прэзідэнт і падкрэсліў: — И учти, без применения силовых структур.

— Усё ў ажуры, — стаўлю кропку над „і”.

Раптам прэзідэнт насцярожыўся.

— А ты якой пазіцыі прытрымліваешся? — перайшоў на раўнапраўную.

— Прэзідэнцкай! — без замінкі выпаліў я. І ён, паклаўшы мне руку на плячо, моўчкі кіўнуў галавою і заглыбіўся ў падзеі, якія разгарнуліся на сцэне.

А я, пад свежым уражаннем перажытага, зусім адхіліўся ад тэатральнай пастаноўкі. Мае вочы затуманіла беспрасветная імгла, у якой узнікалі і раствараліся розныя акцёры гістарычнай драмы. Усе з аглабельнай кагорты. На бераг Новага Свету атлантычныя хвалі выкінулі зняможанага Пазьняка. Ачомаўшыся, прамаўляе ён да Статуі Свабоды і аб'яўляе Лукашэнку агентам КДБ і ганьбуе квазідэмакратаў з прэзідэнцкай „гунты”, што пайшлі на калабарацыю з „вар'ятам”. Быкаў, змяўшы Лінію Манергейма, ідзе на паўторны штурм Берліна. Бліскае высунуты ў рэванш валявы падбародак Мар-дэ-Янкі. За беларускую гасціну патрабуе ад цывілізаванага Захаду санкцый (не на каленях праводзілі). Змагарным пугаўём смаліць Лукашэнку наш Мірановіч: то за касацыю нацыянальнай памяці, то за патаптаныя сімвалы. Лясь-лясь-лясь! У арэоле славы на першы план выходзіць шчодры Шарэцкі. За стратэгічнае партнёрства ў барацьбе з „крымінальным” прэзідэнтам узнагароджвае „Ніву” спонсарскім фондам. За сцэнай чуваць дружны вокліч ніўскіх шчалкапераў „Служым Шарэцкаму!” Бум-бум-бум! Бах! На чале бандфарміраванняў урываецца ў мой калейдаскоп ярасны Шушкевіч. Шалее:

— Я паваліў Савецкі Саюз, павалю і Луку! — пора плакатаўказальным пальцам у нас...

Грымнула, ляснула, зашумела. І я за межамі рэальнага жыцця. Нейкі форум. У прэзідыуме кіруючыя галовы. На ўквечанай трыбуне прафесійны лапатун. Пляце кашалі з лапцямі. Слухачы заняты сваім: хто ў носе калупае, хто ў вушах. А найбольш кемлівыя сядзяць у буфеце: асвяжаюцца вінцом, падсілкоўваюцца „татарам”. Кіраўніцтву таксама маўленчая трыбуна не ў галаве. У калектыўным чэрапе варыцца інтэграцыйная думка: як мабілізаваць дысцыпліну аўдыторыі? Узнёслая ідэя стыне ў дрымотнай фазе варкі кіруючых галоў. Бедныя, зрабілі б уваход у залу цераз прэзідыяльнае ўзвышша — і галаваломнае пытанне знікла б з павесткі дня.

Не дадумаліся. Якія цельпукі кіравалі намі!

Палякі

па выбару

Было ў лістападзе 1998 года. На тэлеэкране маладыя семінарысты. У чорным, на шыі белыя каўнерыкі (koloratki), у сэрцы жоўць. Утуліліся ў варшаўскія крэслы, узіраюцца з цікавасцю ў нашы твары і вандруюць у часе.

— Адкуль прыехалі?

— З Беларусі.

— Беларусы?

— Polaki.

Нарадзілі і выгадавалі іх бацькі — беларусы. У хаце гаварылі ўсе толькі па-беларуску. Так было заўсёды. Продкі таіліся. Нават перад сваімі дзяцьмі скрывалі тайну. Як ведаеце, у нас за адно польскае слова пагражала Сібір. Таму ў большасці беларускіх палякаў няма польскага духу. Выдухнуўся.

І стаўся цуд. Прыехаў з Польшчы ксёндз і вярнуў маладзёнаў на правільны шлях.

— Wpoiw duch polski (першы).

І маладзён opamiental sie.

— І ja apamientawsia (другі). Przyjechaw do Macierzy...

Як казаў з гэтага ж блакітнага акенца незабыўны Станіслаў Станіслававіч — okrze'slilsia.

Фокус-марокус. З неба ўзіраецца ў нашы азадачаныя твары Касцюшка. Афішуючы пакутлівую грымасу, змоўніцкі міргае:

— Жыве Беларусь!

Фалас лунае над Сеймам

У гарадах з гукам сыплюцца „шкляныя” дамы, у трушчобах бясшумна замярзаюць бамжы, вымірае вёска, карупцыя точыць дзяражву — усе даюць, усе бяруць. А над Сеймам лунае здань Фаласа.

Матэрыя дэбатаў не новая, з сеймавай гісторыяй: „Prezentacja organ'ow plciowych w trakcie stosunku”. На затрыбунным экране эратычны канал. Знямоглыя ў эмоцыях паслы таўкуць у грахоўнай ступе губную пену. Ужо вызначылі грахоўнасць палавых органаў. Найперш падзялілі „інструмент”, які заўсёды носяць з сабою, на дзве катэгорыі: „мяккія” і „цвёрдыя”. Паколькі пераважалі лысыя імпатэнты, чупрыністая меншасць пагадзілася аднесці „мяккія” ў разрад безграхоўных. Бой успыхнуў за „цвёрдыя”. Імпатэнты аб'явілі гэты гатунак ачагом парнаграфіі і патрабавалі суровага пакарання: 10 гадоў турмы за само выяўленне „цвёрдасці”.

У спрэчках выступілі:

Я. Нямцэвіч (віцэ-міністр справядлівасці): — Нідзе яшчэ ў Еўропе, а мо і на свеце, няма такога вобразнага паняцця парнаграфіі. Мы апярэдзілі Еўропу! Толькі трэба завастрыць форму „цвёрдасці”, каб суддзі ў час працэсу не рагаталі.

С. Іваніцкі (AWS): — Пытанне да прэм'ера. Ці становішча пана міністра Нямцэвіча з'яўляецца становішчам міністра справядлівасці?

Е. Бузэк: — Гэта становішча Міністэрства справядлівасці.

З. Пупа (АWS): — Ваюем за Польшчу! Хай пан прэм'ер не ўхіляецца ад такой важнай справы. Хай пан прэм'ер скажа, ці пан за парнаграфію ці супраць?

Э. Бэндэ (UW): — Прашу прабачэння, гэта дурдом?

Маршалак: — Пытанне не на тэму.

А. Бэнткоўскі (PSL) ставіць пытанне на тэму: — Калі селянін асемяняе казу, гэта парнаграфія ці навуковы эксперымент?

Маршалак: — Prosze o zachowanie powagi.

Я. Сасноўская (SLD): — Пара канчаць навуковыя разважанні. Калі пачнём караць за калектыўны гвалт, а не за „цвёрдыя” карцінкі?

Дэбаты скіраваліся на імпатэнцыю Міністэрства справядлівасці. Цікава, чым закончыцца вайна з Фаласам? Дык сам белы папа прыхільнік гэтага бога. Усё заахвочвае да цялеснага кантачання.

Мая прапанова: трэба пачынаць з сябе, спадары засядацелі. Выдаць загад сеймавай стражы: — Упускаць у Сейм толькі „мяккачленных”, „цвёрдаінструментальных” — у астрог!

Застаецца нявырашанай юрыдычная загваздка: колькі гадоў атрымае зламыснік за парнаграфію з законнай жонкай?

Але гэта я ляпнуў без канкрэтнага адрасу.

Рэквіем Леаніду

Было ў Рыме. Каб паказаць сенатарам, што яны нічога не значаць, тыран Калігула даў сенатарскае званне свайму каню і прыводзіў яго на пасяджэнні сената.

Поделиться с друзьями: