Ашчэпкі (1998-2000)
Шрифт:
— Raczej nie, — прамямляў.
Пан доктар у захапленні:
— Rozumiem, rozumiem (чытай: малайчына, зух!), — канфідэнцыяльна моргае.
Я аднак нічога не зразумеў. Яшчэ не ведаў, што ў Андэрса служыў мой дубальтовы цёзка, генерал. І доктар меў на ўвазе яго.
Ну, вядома, у той час казыраць такім сваяцтвам мог толькі дурань.
Дыпламат
Восень, 1949. Еду на вучобу ў СССР. Перад адпраўкай завялі мяне ў новы, першы пасля вайны, таварны дом і сказалі: будзеш там нашым „амбасадарам”, а змахваеш на „монтэкасінца”. Выбірай — на такую і такую суму — належнае місіі адзенне. Выбраў дэмісезоннае паліто, дэмакратычны касцюмчык, нямаркую куртку, такую ж кепку і
Эй, товарищ! Эй, прохожий!
С нами вместе песню пой!
Ажно ў майскую песню ўрываецца Валодзька Цендракоў:
— Ребята, на Тверской шпана лупит наших румынов!
Падзея побач. Тверская — вуліца Горкага. Пабеглі на выручку. Аказалася, бойка ўсчалася з-за масквічак, якім румыны прапанавалі dupu (дружбу). Былі навічкамі, не ведалі ні рускай мовы, ні правіл тутэйшага побыту. Але і балгарыну, чацвёртакурсніку, без дай рацыі дасталася па шапцы. А я, хоць бы што, хаджу па сэрцы ўсёй Расіі як уладар. Галю Ягораву праводзіў аж да вузкага праходу на Красную плошчу, да самага пад'езда ейнага дома. І ніхто мяне пальцам не крануў. А Галя — дзявоха ціптоп! Куды тым, „румынскім”, да яе.
Тайну раскрыў у бани. Гэты храм культуры гнездзіўся ў задрыпаным завулку неўздалёк ад нашага інстытута. Па камфорту ён, вядома, не раўняўся з элітарнымі Сандунамі, але і ў ім можна аформіцца паводле патрэбы: выпарыцца, высцебацца бярозавым венікам, пагаліцца, падстрыгчыся, адпрасаваць адзенне, выпіць куфаль піва, кульнуць сто грамм. Вось і я перад парылкай абмалоджваюся ў цырульніка, а ён, як той варшаўскі доктар, завіхаецца каля мяне звыштарыфна, і шэпча на вуха:
— Знаю, кто вы. Вы с посольства...
І мінай дае зразумець: Полный молчок. Никто про это не узнает. Будь спок.
Во дзе мая сіла! У зелянковым шынельным сукне заакіянскага паходжання. Палеглы ў бітве з самураямі новазеландзец выручае саюзніка. Адданага займеў заступніка. Нават пасля смерці Сталіна, калі Варашылаў выпусціў крыміналістаў і яны запрудзілі Маскву, урки мяне не чапалі.
Інжынер
Той жа час. Ахоўнае сукно, хоць і якаснае, сцерлася. Адзеўся я ў дэмакратычны касцюмчык. Электрычкай „Москва — Апрельевка” еду ў прыўзнятым настроі з заняткаў. На творчым семінары чытаў новыя вершы. Хвалілі. Вагон напаўпусты. Падмаскоўны народ яшчэ на „стройках” сталіцы. І я шкадую, што няма звычайнай як у канцы дня „толкучки”, калі працавікі ў прапацелых ватоўках вяртаюцца ў свае спальні. Хачу іх бадзёрыць творчым настроем. Але ў вагоне стракаты вонкава неакрэслены сацыяльны склад. Пляваць ён хацеў на твой душэўны ўздым. Дык накіроўваю ўвагу на мілавідную малодку, што сядзіць насупраць. Прыкмячаю, і яна коўзае дапытлівым позіркам па маёй фізіяноміі. Абмяняўшыся паглядамі, бяру ініцыятыву ў свае рукі:
— Девушка, куда едете?
— Во Внуково.
— О, стюардесса?
— Нет, не угадали.
— А кто?
— Учительница.
Чаго мне больш трэба? Во каго ўражу!
— Значит, мы соседи, — накіроўваю спадарожніцу на патрэбную выснову.
— ?
— Я живу в Переделкине, — паясняю. — Теперь ваш черёд; отгадайте, кто я? — пускаю ў вочы туман і ўжо чую: „Ах, я так и думала! Вы из городка писателей. Вы поэт!”
Девушка азмрочыла мяне. З адабральнай усмешкай сказала:
— Вы инженер.
Не, не інжынер чалавечых душ, а звычайны тэхнарук. Нічога ўва мне не знайшла паэтычнага. На гэтым можна было б і кончыць гутарку, але я па здрадлівай інерцыі гну ўздымную лінію:
— Вы здешняя?
— Нет, из Украины... Западной.
Хапаюся за саломінку:
— А как вы думаете, я — здешний?
— Вы из Прибалтики! — заліваецца ўцешным смехам украінка і я патанаю ў безнадзеі.
Першая
пальчатка ПольшчыЗноў усплывае Перадзелкіна. З другога курса жыў я ў загарадам інтэрнаце ў чатырохмесным пакоі. Кампанію складалі аднакурснікі: асецінец Георгій Гагіеў і двое русакоў — калінінец Аляксандр Гевелінг і ленінградзец Барыс Нікольскі. Слаўныя хлопцы, добрыя таварышы, азартныя гульцы. Ноччу, адарваўшыся ад літаратуры, забівалі „трызубца”, часам і „казла”, а зімою прышпілялі да ног лыжы і імчаліся ў лес, на ўзгорысты бераг завілістай рэчкі, пад рэзідэнцыю праваслаўнага патрыярха ўсяе Русі, або ў бок Унукава, у чароўную бярозавую рощу. А тут Кірыл Іванавіч (а мо Іван Кірылавіч?), наш сяброўскі фізрук, падкінуў нам дзве пары баксёрскіх пальчатак.
— Учитесь боксу, ребята, в жизни пригодится!
Мы гэта ведаем, адным талентам у літаратуру не праб'ешся. На трэніроўку! Перамагае той, хто найдаўжэй выстаіць на нагах. Не хапае сіл, лезь пад стол. А я ў жыцці не меў на руках скураных пальчатак. Без бою лезці пад стол? Палез бы, але як на тое, у Маскве чэмпіянат Еўропы па боксу, і палякі выйшлі на першае месца. Трэба трымаць марку, я ж іх „амбасадар”.
Сябры выскачылі са штаноў, скінулі кашулі. У адных трусах і майках размінаюцца. А я начапляю на тулава амартызатар — польскі кажух, які здабыў на канікулах, а на рукі — агромністыя скураныя куксы. І пускаю ў вір верхнія канечнасці. Ніколі не думаў, што так лоўка можна імі віраваць.
— Польская школа! — пасля мінутнай паказухі заявіў я з выклікам:
— Кто первый?
Ахвочых не аказалася. Пальчаткі так і не згулялі адведзенай ім ролі.
Ажно прыехалі завочнікі. Выбіраюцца ў Ясную Паляну. І мы з імі. Ходзім па музеі-сядзібе, усё цікаўнае. Тут Леў Мікалаевіч пісаў, там араў, купаўся, адпачываў, назіраў ваколле. Згадваем, у якіх творах адлюстраваў і намі бачанае. А да мяне прыліп мядзведзіна сібірскі, на крок не адступае. Ахоўніка прыставілі? Непрыемнае адчуванне. Урэшце, калі ён на хвіліну адвярнуўся, дзялюся з Гагіевым сваім „адкрыццём”:
— Чего этот тип возле меня ветрится?
А Жора смяецца:
— Это боксёр. И я сказал ему, что ты — первая перчатка Польши...
Жартаўніком быў Жора. А я спазнаў смак баксёрскай славы. Ну і, выходзіць, фізрук меў рацыю.
Правакатар
13 лістапада 1960 г. на бэгэкатоўскі трон узышла Лідзія Бялецкая. Панавала да 6 снежня 1962 г. Толькі два гады (патрэбныя да бяскрыўднай пенсіі), а ўелася ў памяць, быццам іншых уладароў мы і не мелі. Пасля аўтарытарнага рулявання Уладзіміра Станкевіча, прышэсце ягонай таваркі, якую, дарэчы, ён і ўзвёў на трон, вітаў я з надзеяй на перадых у бязглуздым самаедстве, што ўзнікла на лініі БГКТ — „Ніва”. Палымяная „Ліда”, камсамольская Жанна д'Арк даваеннай вялікай Белыпчыны, у культуры ні бэ, ні мэ. Тым больш у беларускай. Будзем яе славіць, дарыць кветкі, і рабіць сваю справу. Ды роля англійскай каралевы ў новым грамадскім ладзе выдалася нашай валадарцы непрыстойнай. У ёй прачнулася прага барацьбы. І яна (валадарка), падмацаваная інструктажам пратэктара, які дзіўным збегам акалічнасцей сігануў — хворы! — у МУС (і трэба ж, якраз на нацменскую дзялянку), пачала руліць выпрабаваным у баях метадам. Мы яе славім, а яна нас гэтым метадам. Мы ёй кветкі, а яна іх пад палітычны кантаслуп.
Хай кідае, лаяць за гэта не будзем — славім далей. Апагей — навагодняя (1962) батлейка. Пачаткова зрабіў яе Віктар Рудчык. Мне яна не спадабалася: панурая, не на абранай лініі. Перарабіў яе, а фактычна зляпіў нанова — вясёлую, як наша Ліда. Аўтар ранейшы. І ганарар яму, каб не падумаў, што пагнаўся за трайнікамі. Толькі не ўлічыў зманлівых люстраў акаяннага кантаслуп. У ім, замест хваласпеву, Ліда ўбачыла рэвальвернае слова:
ПРАВАКАЦЫЯ
З такім прыгаворам і лягла батлейка на вырашальны стол І сакратара ВК ПАРП. Тав. Лашэвіч злёгку пажурыў мяне (за пустыя бутэлькі, раскінутыя пад тронам, вакол якога адбывалася вітанне новага года), а песня батлеечнай Ліды нават увяла яго ў стан душэўнага размагнічання.