Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

Сцяпанаўна раней была абыякавая да сабак (сабака i сабака, што тут!), а Бiм яе прымусiў любiць, прымусiў сваёю дабратою, даверлiвасцю i адданасцю свайму сябру-чалавеку.

Добрыя i мiлыя чатыры гэтыя iстоты ў чужой кватэры - тры чалавекi i адзiн сабака.

У Сцяпанаўны на душы было таксама цёпла i спакойна. Што яшчэ трэба пад старасць!

Потым, пасля, праз многа год, Толiк будзе ўспамiнаць гэты надвячоркавы час са светла-бэзавым акном. Будзе. Вядома, будзе, калi яго сэрца застанецца шчырым да людзей i калi п'яўка недаверу не прыссецца да ягонага сэрца... Але таго разу ён спахапiўся:

– Да дзевяцi

мне трэба дадому. У дзевяць - спаць. Заўтра я табе, Люся, прынясу альбом для малявання i чэшскiя каляровыя алоўкi - нi ў адным магазiне такiх не купiш, не бывае нават. Замежныя!

– Праўда?
– узрадавалася Люся.

– А ты тату хоць сказаў, куды ходзiш?
– запытала Сцяпанаўна.

– Не-е. А што?

– Трэба сказаць. А як жа, Толiк? Абавязкова.

– Ён жа не пытаецца i мама не пытаецца. У дзевяць гадзiн каб дома...

Калi Толiк адыходзiў, Бiм вельмi, вельмi прасiўся, каб выпусцiў, але марная была яго просьба. Яго бераглi i шкадавалi, не зважаючы на тое, што ён мучыўся i сумаваў па сябры, хаця i любiў iх.

На наступны дзень Толiк не прыйшоў. А Люся так чакала яго з альбомам i алоўкамi, такiмi, якiх не бывае ў магазiнах i якiя нельга купiць i за грошы. Так чакала! Яна i Бiму паўтарала некалькi разоў:

– А Толiка няма. Не iдзе Толiк.

Бiм, вядома ж, зразумеў яе неспакой, ды i час, калi павiнен быў прыйсцi Толiк, мiнуў, таму ён разам з Люсяй пазiраў праз акно на вулiцу i нецярплiва чакаў яго. Але Толiк не прыйшоў.

"Сказаў бацьку", - падумала Сцяпанаўна, а ўслых сказала:

– Вось табе i сабака... Дрэнна будзе нам без Толiка. Хто ж будзе вадзiць Бiма?

У Люсi сцялася сэрца ад прадчування чагосьцi нядобрага.

– Дрэнна, - сказала яна дрыготкiм голасам.

Бiм падышоў да яе, глядзеў на далонi, якiя закрылi тварык, i чуць заскуголiў (не трэба, маўляў, Люся, не трэба). Ён памятаў, як некалi Iван Iванавiч, седзячы за сталом i абапёршыся локцямi, гэтаксама часам закрываў твар далонямi. Гэта было дрэнна - Бiм ведаў. Бiм заўсёды ў такiм выпадку падыходзiў да гаспадара, а гаспадар гладзiў яго па галаве i гаварыў: "Дзякуй, Бiм, дзякуй". Вось i Люся таксама, адняла далонь ад твару i пагладзiла Бiма па галаве.

– Ну, вось i ўсё, Люська, вось i ўсё. Нашто плакаць? Прыйдзе Толiк. Прыйдзе-е, не турбуйся, дзiцятка. Толiк прыйдзе, - суцяшала бабулька.

Бiм пакульгаў да дзвярэй, быццам хацеў сказаць: "Толiк прыйдзе. Пайшлi пашукаем яго".

– Просiццiа, - сказала Сцяпанаўна.
– Мне ўжо надакучыла яго слухаць. I не выводзiць нельга - жывое...

Люся чуць падняла галаву i неяк незнаёма цвёрда сказала:

– Я павяду сама.

Сцяпанаўна раптам заўважыла: сталее дзяўчынка не па днях, а па гадзiнах. I ёй таксама стала горка ад таго, што не прыйшоў Толiк.

...Дзяўчынка з сабакам iшлi па вулiцы. Насустрач - тры хлопчыкi.

– Дзяўчынка, дзяўчынка, - застракатаў адзiн з iх, рыжы i ў рабацiннi, твой сабачка мужычок цi бабка?

– Дурань!
– коратка адказала Люся.

Усе ўтрох акружылi Люсю з Бiмам, а яна была гатова заплакаць ад першага ў жыццi хамства. Але, убачыўшы, што шэрсць у Бiма на загрыўку ўздыбiлася i ён нагнуў галаву, раптам асмелiлася i крыкнула рэзка:

– Пайшлi вон!

Бiм так гаўкнуў, так iрвануўся, што ўсе ўтрох пасыпалiся ў розныя

бакi. А Рабенькi, адбегшыся i пакрыўдзiўшыся за свой спалох, закрычаў, як кнiгаўка:

– Э! Э! Дзяўчынка з сабакам! Э! Бясстыжая! Э!

Люся пабегла як магла дадому, Бiм, вядома, пабег следам. Упершыню ў жыццi ён сустрэў дрэннага маленькага чалавека - Рабенькага.

Пасля такога выпадку зноў пачалi выпускаць Бiма аднаго, як i раней. Спачатку Люся выходзiла ўслед i стаяла за вуглом, пасвiствала, як хлопчык, каб не адыходзiў далёка. Потым Сцяпанаўна выпусцiла досвiткам яго аднаго. Ад гэтага разу ён i заўсёды гуляў адзiн, а вечарам вяртаўся i з ахвотаю еў.

I трэба ж такому здарыцца! Неяк на перакрыжаваннi, на пераходзе цераз трамвайныя пуцi, яго паклiкалi:

– Бiм!

Ён азiрнуўся. З дзвярэй вагона паказалася знаёмая вагонаважатая.

– Добры дзень, Бiм!

Бiм падбег i падаў лапу. Гэта ж тая самая добрая жанчына, што вазiла Бiма з гаспадаром на паляванне да аўтобуснага прыпынку. Яна!

– Нешта даўно не вiдаць гаспадара? Цi захварэў Iван Iванавiч?

Бiм здрыгануўся: яна ведае, яна, магчыма, едзе да яго!

Калi ж вагон рушыў, ён ускочыў у яго цераз прыступкi. Жанчына-пасажырка дзiка крыкнула, мужчына закрычаў ("Пайшо-оў!"), некаторыя смяялiся, спачуваючы Бiму. Вагонаважатая спынiла трамвай, выйшла з кабiны, супакоiла пасажыраў (Бiм дакладна гэта заўважыў) i сказала Бiму:

– Iдзi, Бiм, iдзi. Нельга.
– Лёгенька падштурхнула яго i дадала: - Без гаспадара нельга. Без Iвана Iванавiча нельга.

Што ж зробiш, калi нельга то нельга. Бiм сеў, пасядзеў i затрухаўся туды, куды паехаў трамвай. Тут яны ездзiлi з гаспадаром, тут - гэта дакладна: вось паварот ля вежы, вось паставы мiлiцыянер, - тут!

Бiм бег па трамвайных пуцях, не перасякаючы iх нават на паваротах. Мiлiцыянер свiснуў. Бiм на хаду азiрнуўся i пабег сваёй дарогаю. Ён паважаў мiлiцыянераў: гэтыя людзi нi разу яго не крыўдзiлi, нiколi; ён памятаў свой першы прывод у мiлiцыю, усё памятаў, разумны сабака, адтуль яны пайшлi з Дашаю дадому, i ўсё было добра. Больш таго, ён не раз бачыў мiлiцыянера з сабакам чорны такi, вельмi сур'ёзны, на першы погляд; з iм ён нават пазнаёмiўся на тратуары: Iван Iванавiч i мiлiцыянер падпусцiлi iх адзiн да аднаго i далi магчымасць нагаварыцца ўволю.

"Ад яго пахне лесам", - сказаў чорны сабака, гледзячы на мiлiцыянера.

– Былi ўчора на паляваннi, - пацвердзiў Iван Iванавiч.

"Якi ты чысцюля", - сказаў Бiм чорнаму, канчаючы законны абрад абнюхвання.

"А як жа iнакш! Работа такая", - вiляў кароткiм хвастом чорны.

У знак сяброўства, якое намячалася, яны нават распiсалiся на адным i тым жа дрэве, знiзу.

Не, мiлiцыянер чалавек добры, ён сабак любiць, тут Бiма не абхiтрыш i не абманеш.

I ён сабе бег i бег цiхенька ўздоўж трамвайнага пуцi, але збоку, бо памятаў, што наступаць на жалезныя палосы нельга - прышчэмяць нагу.

На канцавым кальцы ён даў кругаля па ходу трамвая i затрымаўся ля прыпынку. Пасядзеў, паглядзеў: людзi навокал усе добрыя. Так. Гэта ўжо добра. Адсюль яны пераходзiлi з Iванам Iванавiчам вулiцу - вунь да таго месца з дошчачкаю на слупе. Бiм пайшоў туды не спяшаючыся i сеў побач з чаргою, якая чакала аўтобуса. Прыгледзеўся: зноў дрэнных людзей не вiдаць.

Поделиться с друзьями: