Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:
Калi падышоў аўтобус, чарга папаўзла ў дзверы, а Бiм патупаў апошнi, як i трэба кожнаму сцiпламу сабаку.
– Ты куды?
– закрычаў шафёр. Раптам ён азiрнуўся яшчэ раз на Бiма i праспяваў: - Пачакай, пачакай. Ды я ж цябе ведаю.
Бiм таксама зразумеў, што гэта той сябар, якi ўзяў з рук гаспадара паперку. I завiляў хвастом.
– Памятае, сабачая душа!
– усклiкнуў шафёр. Потым падумаў i паклiкаў Бiма ў кабiнку: - Да мяне!
Бiм умасцiўся там, прыцiснуўшыся да сценкi, каб не перашкаджаць, умасцiўся хвалюючыся: менавiта ж гэты шафёр вёз некалi iх з Iванам Iванавiчам на паляванне, у лес.
Аўтобус
– Сядзець!
– строга прыкрыкнуў шафёр. Бiм паслухаўся. Аўтобус зноў загырчаў. Адзiн пасажыр падышоў да шафёра i спытаўся, паказваючы на Бiма:
– Твой сабака?
– Мой, - адказаў той.
– Вучаны?
– Не вельмi... Але разумны. Бачыш? Глядзi: ляжаць!
Бiм лёг.
– Можа, прадасi сабачку? Мой памёр, а я чараду авечак пасу.
– Прадам.
– Колькi?
– Чацвярцiнку.
– Ого!
– вымавiў пасажыр i адышоў, палашчыўшы Бiма за вуха, праказваючы: Харошы сабачка, харошы.
Добра вядомы Бiму гэтыя ласкавыя словы, словы гаспадара. I ён вiльнуў хвастом чужому.
Бiм цяпер зусiм не ведаў, куды едзе. Але зараз, гледзячы ў ветравое шкло, ён запамiнаў дарогу, як запамiнае кожны сабака, калi ўпершыню едзе па новым месцы: так ужо ў сабак вядзецца - нiколi не забываць дарогу назад. У людзей гэты iнстынкт з вякамi знiкаў i знiк амаль. А дарэмна. Вельмi патрэбна ведаць дарогу назад.
На адным з прыпынкаў той добры чалавек, ад якога пахла травою, выйшаў з аўтобуса. Шафёр таксама выйшаў, пакiнуўшы Бiма ў кабiне. Бiм сачыў за iм, не адрываючы позiрку. Вось шафёр паказаў на Бiма, вось ён узяў за плячо Добрага чалавека, а той, усмiхнуўшыся, дастаў паперкi i аддаў iх, потым закiнуў за плечы рукзак, зайшоў у кабiну, зняў з сябе папругу, прычапiў за Бiмаў аброжак i сказаў:
– Ну, пайшлi.
– А за некалькi крокаў ад аўтобуса азiрнуўся i запытаўся: Зваць яго як?
Шафёр запытальна паглядзеў на Бiма, потым на пакупнiка i ўпэўнена адказаў:
– Чорнае вуха.
– А не твой жа сабака? Прызнавайся.
– Мой, мой. Чорнае вуха, праўда.
– I паехаў.
Такiм чынам, Бiма прадалi за грошы.
Ён разумеў, што робiцца нешта не так. Але чалавек, якi пах травою, быў вiдавочна добры, i Бiм пайшоў побач з iм, засмучаны i журботны.
Iшлi, iшлi яны моўчкi, а тут раптам чалавек загаварыў да самога Бiма:
– Не, ты не Чорнае вуха: так сабак не клiчуць. А знойдзецца твой гаспадар - аддасць мае пятнаццаць рублёў? Чаго пытацца?
Бiм паглядзеў на яго, нахiлiўшы галаву набок, быццам хацеў сказаць: не разумею цябе, чалавек.
– А ты, брат, вiдаць, сабака разумны, добры. Вось i яшчэ ён сказаў словы, якiя так часта паўтараў гаспадар. Цяпер Бiм завiляў хвастом у аддзяку за спагаду i ласку.
– Ну, калi так, жывi са мною, - скончыў чалавек.
I пайшлi яны далей. Разы са два за дарогу Бiм усё ж спрабаваў упiрацца, нацягваў павадок i паказваў вачыма назад. (Адпусцi, маўляў, мне - не туды).
Чалавек прыпыняўся, гладзiў сабаку, гаварыў:
– Мала цi што... Мала цi што.
Тут бы i клопату мала: хватануць за папружку раз-другi - i напал. Але Бiм ведаў: павадок на тое,
каб за яго вадзiлi, каб сабака не iшоў далей i блiжэй, чым патрэбна. I перастаў прасiцца.Iшлi яны спачатку па лесе. Дрэвы былi задумёныя i маўклiвыя - голыя, халодныя, заспакоеныя марозiкам; трава ў лесе пажухла, слабенькая i зблытаная, сумная. Нудота Бiму - i ўсё.
Потым пацягнулася рунь, дываном закрыўшая зямлю, мяккая i вясёлая. Зрабiлася тут Бiму крышку лягчэй: прастора, неймаверна многа неба, вясёлае пасвiстванне чалавека побач - усё гэта добра было з Iванам Iванавiчам. Але, калi дарога пайшла па ворыве - зноў вясёлага мала: зямля чарнавата-шэрая з кропелькамi ад мелу, а камячкоў на ёй нiякiх; здавалася, яна нежывая, месцамi напаўжывая - распыленая, спустошаная зямля.
Чалавек сышоў з дарогi, памацаў абцасам ворыва i ўздыхнуў.
– Дрэнна, брат, - сказаў ён Бiму.
– Чорная бура. Дрэнна, брат... Яшчэ адна-дзве чорныя буры - i канец зямельцы. Дрэнна, браце...
Словы "дрэнна, брат" Бiму вельмi знаёмыя ад гаспадара, i ён ведаў, што гэта абазначае смутак, нуду або "нешта не так", а словы "чорная бура" ён зразумеў як "чорнае вуха" у невядомай яму iнтэрпрэтацыi. Аднак тое, што сказанае датычылася зямлi, Бiму не зразумець. Чалавек здагадаўся пра гэта:
– Вядома, ты - сабака, i ты нiчога не кемiш. А каму сказаць? Вось я табе, чарнавух, i скарджуся... Пачакай жа!..
– Ён паглядзеў на Бiма i дадаў: - А i будзь ты Чарнавухам. Гэта па-сабачаму - Чарнавух. Само вырвалася, то так таму i быць.
Ну i што? Не даходзячы яшчэ за вёскi, Бiм ужо ведаў, што цяпер ён Чарнавух: чалавек жа многа разоў ласкава паўтараў:
– Чарнавух - гэта добра.
– Альбо так: - Маладзец, Чарнавух, добра iдзеш. Або яшчэ нешта такое, але абавязкова "Чарнавух".
Так за грошы людзi прадалi добрае iмя Бiма. Добра, што хоць гэтага не ведаў Бiм, як i таго, што за паперкi некаторыя людзi могуць прадаць i гонар, адданасць i сэрца. Добра сабаку, якi не можа пра гэта ведаць!
Але Бiм цяпер павiнен забыць сваё iмя. Што ж рабiць - так, выходзiць, i павiнна быць. Толькi не забудзе ён свайго сябра Iвана Iванавiча. Хоць жыццё пачалося зусiм iнакшае, нiяк не падобнае да таго, што было некалi, але тое забыць ён не мог.
Раздзел 11
ЧАРНАВУХ У ВЁСЦЫ
Вёска, куды прывялi Бiма, зусiм-такi здзiвiла яго. Тут таксама жылi людзi, але ўсё было не так, як там, дзе ён нарадзiўся i выгадаваўся. Домiкi маленькiя - проста на зямлi, без усякiх там лесвiчных пляцовак, без шматлiкiх парогаў, дзверы не пстрыкаюць замкамi. На ноч, праўда, дзверы зачыняюць на засаўку. Усе домiкi накрыты рабрыстымi шэравата-белымi лiстамi. Ранiцаю, у адзiн i той жа час, з кожнага домiка iдзе ўгору дым, але домiкi ўсё ж не едуць i не ляцяць некуды, а стаяць сабе роўненька радочкамi i дымяць цiха i мiрна, без усякага там скрыгатання. Але больш за ўсё ўразiла Бiма (зараз ужо Чарнавуха) тое, што разам з людзьмi тут жывуць i розныя жывёлiны i птушкi: каровы, куры, гусi, авечкi, свiннi, знаёмства з якiмi адбылося не адразу. У жывёлiн за кожным чалавечым домiкам былi свае хаткi, накрытыя часам саломаю, а мясцiнамi i чаротам, i адгароджаныя невысокiм рэдкаватым тынам. I нiхто нiкога не чапае нi людзi жывелiн i птушак, нi жывёлiны людзей, i нiхто нi па кiм не страляе са стрэльбы.