Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:
– Можна абысцiся i без мацi.
– А майму начальству?
Калi Мэгрэ адказаў, што не, яна рэзка ўстала i накiравалася да дзвярэй, не зважаючы ўжо на Жарыса. Узяўшыся за ручку, спыталася ў камiсара:
– Вы ўсё гэта наўмысна зрабiлi?
– Наўмысна. Ты, Альбэр, таксама вольны.
Але Жарыс нават не зварухнуўся.
– Што ж ты не бяжыш за ёю?
Монiка была ўжо на лесвiцы.
– Вы думаеце, трэба бегчы?
– Што яна табе сказала?
– Назвала мяне iдыётам.
– I ўсё?
– Яшчэ забаранiла мне размаўляць
– Ну, а ты?
– Я не ведаю.
– Можаш iсцi.
– Што мне сказаць бацькам?
– Што хочаш. Яны i так будуць рады, што ты знайшоўся.
– Вы думаеце?
Прыйшлося яго крыху падштурхнуць.
– Ну, iдзi, iдзi...
– Скажыце, я не прахiндзей?..
– Жарыс з наiўнасцю маладзёна зазiраў камiсару ў самыя вочы.
– Ты дурань. Яна сказала праўду.
– Дзякую, - разгублена прамармытаў хлопец, азiраючыся.
Толькi цяпер, застаўшыся адзiн, Мэгрэ змог урэшце выпiць даўно налiты каньяк.
9. СУДДЗЯ КАМЕЛЬЁ НЕРВУЕЦЦА
– Гэта вы, Мэгрэ?
– Я, пан суддзя.
Так звычайна пачыналася штодзённая размова па тэлефоне, i, калi побач быў якi-небудзь супрацоўнiк, Мэгрэ па-змоўнiцку падмiргваў яму. З суддзёй камiсар заўсёды гаварыў мякчэй.
– Як справа Турэ?
– Усё выдатна.
– А вам не здаецца, што яна зацягнулася?
– Забойствы з абрабаваннем - гiсторыi заўсёды заблытаныя.
– А вы ўпэўнены, што Турэ забiлi менавiта з гэтай мэтаю?
– Вы ж самi казалi, што ўсё вiдаць голым вокам.
– Вы верыце паказанням Шрамэка?
– Я ўпэўнены, што ён сказаў праўду.
– Хто ж тады, па-вашаму, забойца?
– Той, каму былi патрэбны ягоныя грошы.
– Пастарайцеся, аднак, не зацягваць расследавання.
– Абавязкова, пан суддзя.
Але камiсар, здавалася, зусiм не спяшаўся закончыць справу, а больш займаўся дзвюма iншымi.
Панi Турэ, Монiка, Жарыс, якi цяпер па-ранейшаму працаваў поўны дзень у кнiгарнi, цяпер былi нiбыта забытыя. Можна было падумаць, што камiсар iх нiколi i не ведаў.
Справу Шрамэка аб абрабаваннi крамаў ён перадаў камiсару Антуану, i той дапытваў Акрабата амаль штодня.
Праўда, у Марселi працягвалi пошукi, i не толькi ў горадзе, але i ў наваколлi. Правяралi крымiнальнiкаў, асаблiва тых, хто наведваў апошнiм часам Парыж.
Тры чалавекi i ўдзень, i ўначы назiралi за домам на вулiцы Ангулем. Пастаянна праслухоўваўся тэлефон.
Аднак вынiкаў не было.
Праязджаючы неяк па вулiцы Клiн'янкур, Мэгрэ зноў зайшоў да панны Леон, узяўшы яе мацi торт. Але казаць закаханай у Турэ жанчыне, чым жа займаўся апошнiя гады нябожчык, не стаў.
Аднак калi панна Леон запыталася, цi ведае ўжо камiсар хоць тое, чаму забiлi Турэ, Мэгрэ адказаў:
– За грошы.
– У яго iх было так шмат?
– здзiвiлася жанчына.
– Аж вельмi.
– Гаротны чалавек!.. Загiнуць тады, калi ўрэшце зажыў па-людску...
Да пана Сэмброна, старога бухгалтара, саслужыўца Турэ, Мэгрэ не заходзiў, але сустрэў яго неяк выпадкова каля кветкавага базара, i яны
абмянялiся пачцiвымi паклонамi.Насталi халады, скончылiся дажджы. Панi Жыбон, гаспадыня дома на вулiцы Ангулем, новых жыльцоў не знайшла, i пакой Турэ заставаўся пусты. Тры жанчыны, пастаянныя жыхаркi дома, заўважыўшы, што за домам сочаць, выходзiлi цяпер толькi ў рэстарацыю цi краму.
– Чым жа тады яны займаюцца?
– спытаўся Мэгрэ ў Жанв'е.
– Спяць, гуляюць у карты, раскладваюць пасьянс, - адказаў Жанв'е.
– Адна, як угледзiць мяне з акна, дык язык паказвае. А ўчора ўзяла, павярнулася да мяне заднiцай ды падняла халат!
Аднойчы ўранку камiсару патэлефанавалi з Марселя. Размова была доўгая. Пасля яе Мэгрэ адразу ж падняўся ў картатэку i прабыў там прыкладна гадзiну. Потым спусцiўся ў архiў - i там затрымаўся на добрую гадзiну.
Было прыблiзна адзiнаццаць, калi камiсар сеў у машыну.
– Ну вулiцу Ангулем.
За домам назiраў Лапуэнт.
– Усе там?
– Не, адна выйшла. Вiдаць, у краму.
Камiсар нацiснуў на званок у дзвярах. Зварухнулася фiранка. Неўзабаве гаспадыня адчынiла дзверы. Як заўсёды, яна была ў халаце i ў пантофлях.
– Што гэта? Сам шэф уласнай персонаю? Вашым малойчыкам яшчэ не надакучыла бадзяцца ў нас пад вокнамi?
– Арлета дома?
– Паклiкаць яе?
– Не, дзякую. Я лепш сам падымуся.
Гаспадыня засталася ў калiдоры - усхваляваная, глядзела ўслед камiсару.
Падняўшыся на другi паверх, Мэгрэ пастукаў у дзверы.
– Калi ласка!
Арлета, як i ўсе тут заўсёды, ляжала ў халаце на непрыбраным ложку i чытала нейкi танны раманчык.
– Гэта вы?
– Я.
– Мэгрэ паклаў капялюш на куфар i прысеў на крэсла.
– Хiба гэтая гiсторыя яшчэ не скончылася?
– здзiвiлася Арлета.
– Яна скончыцца, калi мы знойдзем забойцу.
– А вы ўсё яшчэ не знайшлi? Думала, вы хiтрэйшыя. Спадзяюся, нiчога страшнага, што я ў халаце?
– Нiчога.
– Вы да ўсяго павiнны былi прывыкнуць, - усмiхнулася дзяўчына. Не падымаючыся з ложка, яна пасунулася блiжэй да камiсара, i ў яе агалiлiся грудзi. Мэгрэ зрабiў выгляд, што нiчога не заўважае.
– Гэта ўсё, чым вы можаце адказаць?
– стрэлiла Арлета.
– На што?
– На тое, што бачыце.
Мэгрэ змаўчаў.
– Хочаце?
– Дзяўчына паднесла руку да крыса халата.
– Дзякую.
– Дзякую - хочаце?
– Дзякую - не.
– Што з вас возьмеш: пенсiянер...
– Табе не абрыдла замалёўвацца?
Яна закрыла халатам грудзi i прысела.
– Што вы ад мяне хочаце?
– Твае бацькi ўсё яшчэ думаюць, што ты працуеш у краме?
– Вас гэта хвалюе?
– Ведалi б яны, чым ты займаешся...
– Вы iм гэта хочаце распавесцi?
– Мажлiва.
Цяпер яна ўжо занепакоiлася.
– Вы што, ездзiлi ў Клермон-Феран? Бачылi бацькоў?
– Яшчэ не.
Раптам Арлета ўскочыла з ложка, кiнулася да дзвярэй i адчынiла iх. Там стаяла гаспадыня.