Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:
– Вы пракруцiлi яшчэ адзiн варыянцiк на тым тыднi?
– Паглядзiце ў газетах: крама адзежы на Манмартры.
– Думаю, што Луi забiлi ў тупiчку, калi ён правяраў акенца ювелiрнай крамы?
– Мажлiва. Мясцiны Луi заўсёды сам аглядаў. Ён усё запамiнаў лепш за мяне. А потым, людзi заўсёды косяцца на такiх, як я. I мне даводзiлася выфранчвацца, але на мяне ўсё роўна глядзелi з падазрэннем.
– Дык хто ж яго забiў?
– Вы ў мяне пытаецеся?
– Каму было трэба яго забiць?
– Не ведаю. Можа, жонцы?
– А ёй навошта?
–
– Ты ведаеш яго каханку?
– Ён нас не знаёмiў, але гаварыў пра яе, i я яе бачыў здалёк. Ён яе кахаў... Яму хацелася цяпла. Нам жа ўсiм яго хочацца?.. Вось у мяне Франсуаза. I ў вас таксама хто-небудзь ёсць. Яны ладзiлi, хадзiлi разам у кiно, сустракалiся ў кавярне.
– Яна пра ўсё ведала?
– Не, канечне.
– А хто ведаў?
– Перш за ўсё я.
– Ну вядома!
– I, можа, дачка. Вельмi ўжо ён з-за яе перажываў, усё баяўся, што яна старэе i робiцца падобная да мацi. Яна ўсё грошы з яго выцягвала.
– Ты бываў у яго на вулiцы Ангулем?
– Нiколi.
– А ведаеш гэты дом?
– Ён мне яго паказваў.
– Дык чаму ж ты да яго хоць раз не зайшоў?
– А навошта яму псаваць замалёўку? Гаспадыня лiчыла яго дужа прыстойным панам. Калi б яна мяне ўбачыла...
– А калi я табе скажу, што ў ягоным пакоi знайшлi адбiткi тваiх пальцаў?
– Туфта.
Шрамэк быў зусiм спакойны, хiба што раз-пораз пазiраў на пляшку.
– Хто яшчэ мог ведаць пра вашыя справы?
– Паслухайце, пане камiсар, я не дужа важны чалавек, але стукачом нiколi не быў.
– Хочаш, каб у забойстве абвiнавацiлi цябе?
– Гэта ўжо занадта.
– Дык хто яшчэ ведаў?
– Дружок дачкi. А гэта такi малойчык, за якога я не прысягну, што ён не вiнаваты: днямi высочваў Луi, двойчы патрабаваў грошай. Можа, гэта дачка яго падбухторвала. А Луi ажно калацiўся, гэтак баяўся, што смаркач раскажа ўсё жонцы цi лiст ананiмны напiша.
– А ты яго ведаеш?
– Не. Ведаю толькi, што зусiм маладзён i зранку працуе ў нейкай кнiгарнi. Апошнiм часам Луi ўсё роўна як чакаў бяды. Казаў, што далей так працягвацца не можа, што жонка пра ўсё даведаецца. Але ўсё роўна я, як даведаўся, што яго забiлi, дык сам ледзь не грымнуўся.
– Колькi ў яго магло быць грошай з сабою?
– Не ведаю, колькi было з сабою, але за два днi да таго мы добра хапнулi.
– Ён меў звычку насiць грошы з сабою?
– У кiшэнi, бывала, насiў. Але трымаў iх у сваiм пакоi. Сама смешнае ў iм было тое, што калi яму трэба было ўвечары вяртацца дамоў, дык ён iшоў на вулiцу Ангулем i мяняў чаравiкi i гальштук. Аднаго разу забыўся i толькi на вакзале ўцямiў, дык прыйшлося ляцець назад. А дома сказаў, што спазнiўся, бо на працы затрымаўся.
– Чаму ты з аўторка не выходзiў з дому?
– А што б вы зрабiлi на маiм месцы? Я як прачытаў у газеце пра гэта, у аўторак уранку, дык адразу прыкiнуў, колькi людзей бачылi мяне з Луi. А калi хто-небудзь паведамiў
бы вам? Такiх, як я, заўсёды падазраюць.– А ты не думаў з'ехаць з Парыжа?
– Не. Думаў, хопiць таго, што зашыўся ў сваю нару, можа, забудуцца на мяне. А сёння ўранку як пачуў голас iнспектара, дык адразу зразумеў, што накрылi.
– А Франсуаза ведае, у чым справа?
– Не.
– Дык адкуль, яна думае, грошы ў цябе бяруцца?
– Па-першае, яна iх толькi частку бачыць, гэта ўжо што пасля скачак застанецца. А па-другое, яна думае, што я па-ранейшаму абчышчаю кiшэнi ў метро.
– Дык ты i гэтым займаўся?
– Вы ж не будзеце, камiсар, настойваць, каб я вам адказваў i на гэтае пытанне? Вам не хочацца пiць?
Мэгрэ налiў яму апошнi глыток.
– Усё выклаў? Ты ўпэўнены?
– Як у тым, што вас бачу.
Мэгрэ адчынiў дзверы i паклiкаў Люка.
– Адвядзi яго ў камеру. I надзень на ўсякi выпадак кайданкi.
Але калi Акрабат павярнуў да яго свой нiбыта гумовы, з дзiўнай, да вушэй, усмешкаю твар, камiсар пашкадаваў яго:
– Няхай там будуць з iм ласкавейшыя.
– Дзякую, пан камiсар. Толькi не кажыце Франсуазе, што я на скачках прайграваў столькi грошай, а то яна мне перадач не будзе насiць.
Мэгрэ надзеў палiто, узяў капялюш - вырашыў пайсцi перакусiць. Ён спускаўся па лесвiцы, як раптам пачуў унiзе нейкую валтузню.
Нейкi маладзён з раскудлачанымi валасамi вырываўся з рук бамбiзы-сяржанта. У палiцэйскага была разадрана шчака.
– Супакоiшся ты цi не, вош малая?
– цыкнуў на маладзёна сяржант.
– А то я табе зараз увалю!
Мэгрэ перагнуўся цераз парэнчы i ўбачыў, што сяржант прывёў Альбэра Жарыса.
– Адпусцiце мяне!
– крычаў Жарыс.
– Я ж вам кажу, што пайду сам!
Сустрэўшыся з Мэгрэ, палiцэйскi далажыў:
– Я яго толькi што затрымаў на мосце Сэн-Мiшэль. Я яго адразу ж прызнаў. Хацеў уцячы.
– Няпраўда! Ён манiць!
Жарыс задыхаўся, твар у яго пачырванеў, вочы блiшчалi.
Сяржант трымаў яго за каўнер палiто.
– Скажыце, каб ён мяне адпусцiў!
Ён хацеў ударыць палiцэйскага нагою, але прамахнуўся.
– Я ж сказаў, што хачу бачыць камiсара Мэгрэ. Я сюды сам iшоў, сам!
Адзежа на iм была падраная, штаны запэцканыя. Пад вачыма - сiнякi.
– Я камiсар Мэгрэ.
– Тады загадайце, каб ён адпусцiў мяне.
– Можаш яго адпусцiць, прыяцель.
– Як хочаце, але...
– Ён бiў мяне, - задыхаўся Жарыс.
– Усё роўна як я нейкi... нейкi...
Раз'юшаны, ён i слова не мог знайсцi.
Мэгрэ мiжволi ўсмiхнуўся, зiрнуўшы на разадраную шчаку сяржанта.
– А мне здалося, наадварот, што гэта ты яго...
У вачах у юнака блiснуў злы агеньчык.
– Так яму i трэба!
8. МОНIЧЫНА ТАЙНА
– Ну, сядай, прахiндзей.
– Я не прахiндзей!
– абурыўся Жарыс. Голас у яго зрываўся.
– Не думаў я, што камiсар Мэгрэ абражае людзей, не выслухаўшы iх.