Фаўст
Шрифт:
Шчасныя хлопчыкі (набліжаючыся кругамі)
Ён перарос усіх, Высокі, сільны. ЁнАдна з грэшніц, колішняя Грэтхен
У сонме духаў, у нябесным, Ён сам сябе не пазнае, З жыццём расстаўшыся цялесным, Святым між намі паўстае. Глядзі, ён прахлыя аковы Зямной будзёншчыны паверг, У мантыі анёльскай — новы, З юнацкай сілай мкне наверх. Дазволь, заступніца святая, Яго адвесці ў светлы рай.Mater Gloriosa
Маці божая ў славе
Вядзі, пакутніца былая, І браму ў сферу адчыняй.Doctor Marianus (моліцца, прыпаўшы ніцма)
Душы грэшныя, ў эфір Мкніце без вагання. Ёсць жа верны павадыр На шляху вяртання. Ты прымі дзяцей сваіх, Дай ім прыхіліцца, Будзь заступніцаю іх, Маці і царыца!Chorus mysticus{258}
Містычны хор
Даўняе дальняе Сніцца і мроіцца, Недасягальнае Явай узновіцца. Нас заахвочвае, Творыць, жыве. Вечна-Жаночае Вечна заве!{259}Finis{260}
Поделиться с друзьями: