Фаўст
Шрифт:
Філемон
Калі веры даць герольду, Што загад усім чытаў, Бераг як узнагароду Імператар пану даў. Тут пры нашым узбярэжжы Пан прычаліў караблі. І адразу людзі вежы, Замак і муры ўзвялі.Баўкіда
Днём не праца — мардаванне, Нудна людзям рыдляваць; Ноччу — іскры, грук, а ўранні Зірк — гатовенькая гаць! Колькі тут людзей прапала! Ноччу — роў за валам вал, З мора полымя шугала, Раннем глянь —Філемон
Пан жа нам паабяцаўся: Колькі хоч зямелькі мер.Баўкіда
Лепш бы ты сваёй трымаўся, А марскому дну не вер.Філемон
Можа, пойдзем да капліцы, Час вячэрні — божы час, Пазваніць і памаліцца, Каб бог злітаваўся з нас.Палац
Вялікі дэкаратыўны сад, шырокі канал.
Фаўст, састарэлы, задумлівы.
Дазорца Лінкей (у рупар)
Садзіцца сонца, і памалу Плывуць да гавані чаўны. Баркас вялікі да каналу Плыве з заморскай стараны. Штандары ўсіх краёў, народаў З высокіх мачт вітаюць нас, Да ўсіх адважных мараходаў Мы кажам шчыра — ў добры час.На дзюне ў капліцы звоніць звон.
Фаўст (з прыкрасцю)
Пракляты звон! Як стрэл у спіну! Пухір на целе, на душы. Усё маё як вокам скіну, А за плячмі — надзел чужы. І гэта — горкая нагадка, Што ўлады я не распасцёр: Бо не мае царква і хатка,— Старых тубыльцаў ціхі двор. Ён не дае спачыць ад працы, Перада мной, як чорны цень, Бяльмо на воку, стрэмка ў пятцы — І так бясконца, дзень у дзень!Лінкей (як вышэй)
Як лёгка падышоў да нас Дабром нагружаны баркас, Нібы яму і не ў цяжар Гарой накладзены тавар.Вялікі карабель, даверху загружаны заморскімі таварамі.
Мефістофель. Трое Дужых.
Хор
Прывезлі мы Гару дабра. Вітаем пана Уладара!Сыходзяць на сушу, выгружаюць дабро.
Мефістофель
Набытак гэты не малы — Чакаем панскай пахвалы. Ўзялі з сабой два караблі, Да пірса ж дваццаць прывялі. Няхай засведчыць вам багаж, Чаго быў варты абардаж. На вольным моры вольны дух, І трэба мець здаровы нюх. Бяры, што трапіцца, падрад — Хай гэта шхуна, хай фрэгат. Бяры адзін, другі бяры, А здолееш, — бяры і тры, Чацвёрты здасца сам, самохаць, Бо сілай можна запалохаць! Няважна Як! а важна Што! Судзіць не будзе вас ніхто. Пірацтва, гандаль і вайна — Заўсёды сутнасць іх адна!Трое Дужых
Ані хвалы, Ані падзяк! Дарунак наш Яму не ў смак. Нахмурыў пан Сярдзіта твар, Не па душы Яму тавар.Мефістофель
Плаціць не будзе Годны муж. Бо вы ўзялі Ужо свой куш.Трое
Лухта, не хныч,— Ён, як усе. І магарыч Нам паднясе.Мефістофель
Спярша здабычу У склеп знясі, А магарыч Пасля прасі. Разгледзіць ён Як найпільней, Пасля падлічыць Найдакладней, Не будзе скнарам Каля куфроў І пачастуе Ён маракоў, А райскіх птушак сябрукам Я падбяру сягоння сам.Груз выносяць.
Мефістофель (Фаўсту)
Не моршчы лоб, вачэй не мруж; Усё выдатна, спрытны муж. Усё ты мудрасцю скарыў — З вадою сушу прымірыў, Ахвотна мора ад зямлі Твае прымае караблі. Цяпер і друг і супастат Пад твой пастаўлены дыктат. Вось тут, дзе колісь быў дзірван, Стаяў найпершы наш будан, Дзе першы выкапалі роў, Цяпер прастор для весляроў. І чуецца хвала наўкруг У гонар спраў тваіх, заслуг.Фаўст
Пракляцце тут! — Яно мой нішчыць абсалют. Табе, бываламу, адкрыю: Турбуе клопат дзень і ноч, Ад прыкрага адчаю выю — Хоць ты крычы ці ў шворку ўскоч! Няма карысці з той улады, Калі падсуседаў-старэч Ніяк не выганю з іх хаты, З іх ліпняка, з іх цэрквы прэч. Узвёў бы вежу там высока І цешыў бы парою вока З вышынь птушынага палёту Магутнасцю майго аплоту. Адтуль адкрылася б прастора З усім, што чалавек стварыў, З усім, што я забраў у мора І чым народы адарыў. Які ж нясцерпны боль, аднак,— Калі ў багацці бачыш брак. Царкоўны звон і ліпак пах — Яны мне, як магільны прах, Няўжо ж праз хатку ў ліпняку Я волю дужую стаўку? Што мне рабіць — не разумею, Пачую звон — і сатанею.Мефістофель
Вядома, гэткая пакута, Яна табе нібы атрута. І звон, і пацеры старых І мой, прызнацца, рэжуць слых, Бо гэты гнюсны дзілінь-бом Нібы гаворыць — стань рабом. Ён ад хрысцін і да хаўтур Ва ўсё прыўносіць зман і чмур, Нібы між «дзілінь» і між «бом» Жыццё было суцэльным сном.Фаўст
Упартасць гэтых дзівакоў Псуе настрой, псуе мне кроў, І я ад злосці і ад мукі Сам на сябе наклаў бы рукі.Поделиться с друзьями: