Фаўст
Шрифт:
Фаўст
Не скорана пагібельная багна, На плён, здабыты мною, зеўрыць прагна, Ды я каварную стыхію змушу Аддаць захопленую сушу Мільёнам рупных пасялян. Няхай пагрозай вечнай калыхацца Ля дамбы будзе грозны акіян, Свабодны люд і радасная праца Шчаслівым зробяць гэты ўбогі край, І на зямлі яны здабудуць рай. Няхай раз’юшаны марскі прыбой Аб дамбу хвошча, люта б’е — Народ з’яднанаю сям’ёй Стыхію грозную скуе. На запавет мой гэты скіраваны Усе мае зямныя справы, планы, Увесь цялесны і духоўны(Фаўст падае.)
Лемуры падхопліваюць яго і кладуць на зямлю.
Мефістофель
Глядзіце, ўжо здаволіўся зямным, Ён — прах, ён — прывідны зыбучы дым! Хацеў цудоўны міг спыніць! І сам жыцця парваў ён ніць! Змагаўся ён са мною, траціў сілы — І вось фінал: упаў каля магілы. Гадзіннік стаў!..Хор
Маўчыць гадзіннік на сцяне, Упала стрэлка.Мефістофель
Нарэшце! Добра мне.Хор
Жыццё прайшло!Мефістофель
Прайшло? Нікчэмны гук! Як гэта так прайшло? Прайшло — дык значыць, як і не было! Нашто ж тады ўвесь час ствараць? Каб створанае разбураць? «Прайшло!» Што значыць гэта? Ўсё адно Як бы не існавала ўвогуле яно, А мроілася яваю жывой. Я ж бачу сэнс у вечнасці пустой.Пакладзіны ў труну
Лемур (сола)
Хто збудаваў такі дамок? Хто тут капаў лапаткай?Лемуры (хор)
У саване ляжы, кумок, І здавальняйся хаткай.Лемур (сола)
Пакой без мэблі. А чаму? Чаму ўсё так убога?Лемуры (хор)
Бо напавер далі яму, Вярнуць прыйшлося многа.Мефістофель
Усё! Душа вось-вось пакіне плоць! Распіску прад’яўлю — магчыма, будзе ўдача Падставіць ножку чорту — не задача. Перахапіць душу шмат сродкаў ёсць, Цяпер плююць на важны дакумент. Шляхі старыя з’езджаныя ўшчэнт, На новую ж не пусцяць нас дарогу. Дажыў! Павінен зваць на дапамогу! Нядобра нам! Цяпер што ні бяры: Старое права і закон стары — Апоры не даюць, не маюць сілы. Раней я не дзяжурыў ля магілы, Не меў ні клопату я, ні трывог. Калісь душа была сумленнай, з цела З апошнім стогнам прэч яна ляцела,— Я ж гэту мышку лёгка цупнуць мог. Цяпер душу дачасна і не руш — Яна трымаецца за цела і за косці, Пакуль стыхіі ў барацьбе і ў злосці Не выганяць яе. Ты ж, лоўчы душ, Сядзі, пільнуй, затоіўшы апаску, Калі яна, нарэшце, зробіць ласку. Ці то ў старое Смерці сілы мала, Ці мо яна касу не адкляпала? Глядзіш на труп: усё, застыла кроў,— Аж не — ужо заварушыўся зноў!(Заклінае дзіўнымі фантастычнымі рухамі, раскідваючы рукі, як крылы.)
Ну, рыцары рагоў, на падстрахоўкі Цяпер і вы падайце чорту лапу. Вядзіце служку д’ябальскай гартоўкі, Вядзіце пекла найвыдатнейшую зяпу! Хаця на рангі ўсе і на ранжыры Распісаны ў нас кожны чортаў рог, На гэты ж раз мне трэба служка самы шчыры Каб завяршыць дастойна эпілог.Злева раззеўрылася жудасная геенская пашча.
Як іклы ляскаюць! Паток крывавы Плыве павольна ў невыносным сквары, Тыз устае з агню пякельнай лавы. Над ім клубы клубяцца едкай пары, Смала клякоча ў горле; і няма канца Пакутам грэшнікаў, што ў марнай веры Ратунак вынайсці ў кіпучай серы То вынырнуць, то зноў даюць нырца. Не ўратавацца ім ад жудаснай пачвары, І паглынае пашча ўсе надзеі іх, Патолі ўжо не знойдуць тут ахвяры, Іх лёс — гібець у рэках агнявых. Хай гэта страшыць грэшнікаў усіх, Хай пакарае за хлусню й ліхія мары.(Да тоўстых д’яблаў з кароткімі прамымі рагамі.)
Сачыце, тлустыя праныры, цмокі, Дзе фосфар свеціцца, дык там яна, Крылатая Псіхея{250}, нам відна, Зяўнёце — кінецца душа наўцёкі, Глядзіце мне, каб хітрая не збегла. Дастаўце мне. Я крылцы ёй скручу, Прышлёпну ўраз пячаткай пекла І ў тартарскі агонь яе памчу. Глядзіце не спускаючы вачэй З так званых ніжніх сфер. Хто знае — Магчыма, там яна і пажывае. Праз пуп ёй выскачыць лягчэй,— Тады ўжо злуйся ці не злуйся. А дагані і пацалуйся!(Да худых д’яблаў з доўгімі закручанымі рагамі.)
Вы, лайдакі крылатыя і бабздыры, Удзень цікуйце пільна і ўначы, Напагатоў трымайце пазуры, Не дайце ў рай душы ўцячы. Яна пакіне цёмную нару, Бо геній-дух заўсёды мкне ўгару.Прамяністае ззянне ўгары справа.
Нябеснае воінства
Сіла нябесная, Раць бесцялесная, Рынь у палёт. Грэх выкупляем, Прах ажыўляем. Ціха, рахмана, Богу аддана Веру ўшануем — Божы аплот!Мефістофель
Заўсёды прыкрасць абуджае й гнеў Бязладны хор прыгожанькіх анёлаў, Святош бясполых саладжавы спеў Адно псуе настрой і тлуміць голаў. Мне так карцела гэты род людскі Парваць, падраць на дробныя кускі,— Ды вось яны, анёлы, план вялікі мой Закрэсліць хочуць ханжаскай гурмой, Святошы тыя ходзяць мякка, плаўна І нашай зброяй нас лупцуюць спраўна; Яны ж — таксама чэрці, ды з апаскі Надзелі на сябе прытворнай цноты маскі. Тут правароніць — не пакрыць віны, Хаўрусам шчыльным станьма ля труны.Хор анёлаў (сеючы ружы)
Ружы агністыя, Ружы іскрыстыя, Лёгкія-лёткія, Жыццесалодкія, Водару поўныя; Кветкі цудоўныя Квецяцца хай! З птушкамі, з пошчакам Блізіцца май, Разам з нябожчыкам Вернемся ў рай!Мефістофель (да д’яблаў)
Чаго паніклі, ўціснулі хвасты? Не ў звычках чорта кідацца ў кусты. Хай сеюць, адрабляюць свой шарварак, А мы сваё на ўласны возьмем карак. Анёлкі думаюць, што ружамі яны Злагодзяць гадаванцаў сатаны. Дык дзьмухайце ж, занудлівыя косткі, Няхай пажухнуць райскія пялёсткі. Ну, годзе ўжо, перабаршчыць вы рады — Аж пер’ечка ляціць ад іх армады; Цішэй, цішэй, раты заткніце й ноздры — Занадта ж кожны з вас у службе борзды! Усё вы звесці рады надарма — І без таго жывое кветачкі няма. Пільнуйцеся! Свае патройце сілы І ні на пядзю ад магілы! Дзе ваш імпэт? Не веру я, каб руж лісткі Маім чарцям падсмажылі бакі!Поделиться с друзьями: