Фаўст
Шрифт:
Анёлы
Ружы духмяныя, Ружы румяныя, Любасцю веючы І лагаднеючы, Сцвердзіце мір! Славай парфірнаю, Плынню эфірнаю, Музыкай лірнаю — Поўніцца шыр!Мефістофель
О, ганьба і праклён вам, выхвалякі! Кулём ляцяць мае ваякі! Няўжо мой смелы план — кату пад хвост? Што ж, хай задамі плюхаюцца ў лаву, Я нейк перажыву сваю няславу І не пакіну свой пачэсны пост!(Адбіваецца ад пялёсткаў.)
Прэч,Анёлы
У неналежнае Не пранікайце, Марнае, грэшнае Прэч адкідайце! Толькі лагодаю Высушыш слёзы, Толькі пяшчотаю Ўсцешыш нябёсы.Мефістофель
Пячэ мяне анёльскай ласкі сіла Мацней за сатанінскае гарніла! Бягуць мае! На страту сатаны З тугою азіраюцца яны. Услед любві сваёй такімі вось вачыма Глядзіць пакінуты мужчына. А я? Як ненавідзеў я анёлаў раць, А сёння вочы аж гараць! Чым так яны скарылі сатану, Чым так яны мяне прычаравалі, Што ворагі нібы і даспадобы сталі, Што я гляджу на іх і не кляну? Дазнаўшыся, што мне яны па мыслі, У пекле ўсе б ад рогату аж кіслі. Ды я, прызнацца, палюбіў такіх дзяцей — Вунь як патурылі маіх чарцей!(Да анёлаў.)
Не бойцеся мяне, ідзіце смела, Люцыпаравы дзетачкі,— я знаю вас. Пацалаваць радню мне вельмі закарцела, І вы тут сёння ў самы раз! Любіць бясконца вас гатовы, Нібыта мы — адна сям’я. Гляджу на вас, як кот марцовы, Аддаць вам сэрца рады я. Ідзіце ж, дзеткі, весялей.Анёлы
Мы падышлі, ты адступіў далей. Не бойся, не пакрыўдзім сатану!(Запаўняюць усю сцэну.)
Мефістофель (адціснуты на авансцэну)
Усе грахі на нас вы валіце заўсёды, А самі ведзьмары высокай пробы, Бо сееце сярод людзей адну ману. Дык вось які ён, гэты ваш адказ! — А я ж хачу любві і ласкі, Мяне вы надзіце; калі пабачу вас, Дык прагну я шчаслівае развязкі. Што ж, апускайцеся — я буду рад. Хоць вам сур’ёзнасць і да твару, Аднак я свецкасць вашу ўбачыць мару, Усмешачка вам будзе ў акурат, Яна б мяне адразу паланіла, Калі б залётнай рысачкаю міла Свяцілася ў куточках губ. Вось ты, вышэйшанькі, мне вельмі ж люб, Ты без папоўшчыны, без гэтай расы Любому быў бы вабны й ласы. Паадзяваліся зусім без ладу, А дэкальтэ вам болей прыстае. Вы любы мне, прызнацца, нават ззаду!.. Ах вы, спакуснічкі мае!..Анёлы
Полымя любасці, Яснае мудрасці Грэх утаймуе, Праўду ўшануе, Лютасць адвее, Ласкай сагрэе — Знойдзеш свой дах У райскіх садах.Мефістофель (спахапіўшыся)
А як жа я? — А я ў струпах, бы Йоў, Сябе самога азірнуць жахліва. Агледзеўшыся, трыумфую зноў, Бо з заварухі выйшаў я шчасліва. На скуры след пакінула любоў, А больш нідзе няма ні знаку. Цяпер, калі прыцьміўся бляск агнёў, Я шлю праклён вам у падзяку!Анёлы
Хто ачышчаецца Полымем чыстым, Той прычашчаецца Раем вячыстым. Эфір улагоджаны, Нас закалыхвае, Хай дух адроджаны Вольнасцю дыхае!(Узносяцца з несмяротнай часцінай Фаўста.)
Мефістофель (азіраючыся)
Віселі над магілай, бы крукі — І што? — Здабычу верную маю Так спрытна вырвалі з рукі, Каб вы ўдавіліся ў сваім раю Няшчаснай гэтаю душой! А я, аддаўшы скарб законны свой, Самотны над магілаю стаю. Каму паскардзіцца? — Вакол няслава! Хто дагаворнае прызнае права? Так ашукаць! Правесці чорта подла! Ды што ж анёльскае паганіць кодла, Калі ты сам, як пень, дурны. О нечуваны сорам сатаны! Такі меў план, хадзіў так горда, Так спрытна плёў каханне, ставіў сець — І на табе — падсеклі чорта! То ж трэба ведаць, трэба ўмець! А ўжо ж! — дурнейшай дурасці няма, Калі абдурвае сябе сама!Горныя цясніны, лес, скалы, пустка
Святыя пустэльнікі групамі адпачываюць на скалах над прадоннямі.
Хор і рэха
Кручы глядзяць на дол, Сосны шумяць вакол, Пнуцца карчы з зямлі, Пахнуць смалой камлі, Льюцца крыніцы з гор Міма глухіх пячор. Лашчацца ўжо ільвы На дыванах травы. Тут не ліецца кроў, Тут царуе любоў.Pater ecstaticus{251}
Айцец экзальтаваны (лунаючы ў паветры)
Жар недаступнасці, Жар вечнай любасці. Сэрца закутае Болем спакутуе! Стрэлы, прабіце мяне, Дзіды, каліце мяне, Латы, душыце мяне, Маланкі, паліце мяне! Тло ўсё адвеецца, Праўда ўспраменіцца, Пройдзе пакут пара, Ўзыдзе любві зара.Pater profundus
Айцец паглыблены (ля ніжніх сфер)
Вяршыні высяцца маўкліва Па-над прадоннямі цяснін, З-пад хмарных скал і круч бурліва Збягаюць сотні ручаін. І гамана дубровы дальняй, І ручая праменны цуд,— Усё любоўю жыццядайнай Натхнёна выпешчана тут. Любоў — дзівосны дар прыроды, Я перад ёй хілюся ніц. З любоўю ўніз імкнуцца воды У час грымотных навальніц І там даліну арашаюць. Маланкі крэсляць далягляд, Паветра чысцяць, асвяжаюць І разганяюць дым і чад. І гэта звестуны любові, Яе адвечны, творчы рух. У весняй радаснай абнове Прачніся, мой застылы дух. Абмежаваны ты і скуты І боль хаваеш, і дакор. О божа! вызвалі з пакуты, Душы і сэрцу дай прастор!Pater seraphicus
Айцец анёлападобны (сярэдняя сфера)
Што за хмарка праплывае Над лясістаю гарой? Здагадаўся — там лунае Юных духаў светлы рой!Хор шчасных хлопчыкаў
Край нязнаны, невядомы Спадабаўся назусім. Дзе мы, дзе мы? Хто мы, хто мы? Адкажы нам, ойча, ўсім.Pater seraphicus
Поделиться с друзьями: