Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Ноччу роджаныя, скора Узляцелі вы увысь Родным, блізкім на сум-гора, А Эдэму на карысць. Дадзена любві ахвярнасць Вам здалёку адчуваць. Шчасце, што зямную марнасць Не паспелі вы спазнаць. Будзьце ж тут са мной, як дома, Уваходзьце ў вочы мне, І на белы свет свядома Кожны з вас тады зірне.

(Прымае іх у сябе.)

Вунь лясок, вунь пыл лятучы, Вунь ручай шуміць, грыміць, Абрываецца ён з кручы, Каб дарогу скараціць.

Шчасныя хлопчыкі (з сярэдзіны)

Выгляд
велічны; ды цесны,
Вельмі змрочны гэты край, Нас пужае ён, злавесны. Адпусці нас, не трымай.

Pater seraphicus

Ў сферы вышніх вам дарога; Пад эдэмаўскім шатром Там вялікай ласкай бога Прасякайцеся нутром. Вы, бязгрэшныя, ў эфіры, Што гасподняй сілы поўны, У любві і ў вечным міры Знойдзеце спакой духоўны.

Шчасныя хлопчыкі (кружацца над самай высокай вяршыняй)

Ручкі падымем, Вянком іх спляцём, Госпада гімнам Славіць пачнём. Шчырым, ласкавым Верым псалмам. Той, каго славім, З’явіцца нам.

Анёлы (лунаюць у верхняй атмасферы, несучы несмяротную часціну Фаўста)

Высокі дух з цянётаў зла Дабіўся вызвалення. Хто жыў з імкненнем да святла, Таму даём збавенне, З любоўю шчыраю каго Мы радасна вітаем, У сонм анёлаў мы таго Сардэчна запрашаем!

Анёлы малодшыя

Ружамі з рук тых пакорных, Што пакаяліся богу, Здабылі мы перамогу Над саюзам сіл тлятворных І забралі скарб духоўны. Там гучаў харал чароўны. Мы там песні распявалі, Мы там ружы рассявалі,— І ўцякалі ў пекла чэрці, Не здабыўшы плёну ў смерці. Боль любві спазналі духі. Сэрца рвалася ад скрухі І ў самога Сатаны.

Анёлы больш дасканалыя

Астанкі на руках Узносіць цяжка, Будзь хоць з азбесту прах — Ён — тлену частка. Былі з’яднаны цесным У ім саюзам Духоўнае з цялесным. Не можа вузаў Падвойнае прыроды Рваць сіла наша. Любоў іх назаўсёды Адна развяжа.

Анёлы малодшыя

Нешта нявіннае Зыблецца, тоіцца І над вяршыняю Марывам мроіцца. Хмаркі празрыстыя Скрасілі смутак, Рэюць там чыстыя Душы малютак. Клопаты марныя Іх не кранулі, Душы бясхмарныя Шчасця ўдыхнулі. Хай жа і гэты дух Зведае вечны рух, Ў сферах свяшчэнных Хай прабывае, З сонмам нятленных Хай адлятае.

Шчасныя хлопчыкі

Прымем ласкава к нам — У наша кола. Бачым пад саванам Мы ў ім анёла. Будзе ён вольны, Будзе раскуты, Дух яго здольны Вырвацца з путаў.

Doctor Marianus{252} (у найвышэйшай, найчысцейшай келлі)

Ўгору ўзносіцца дух, Да сфераў празрыстых. Дзевы лунаюць наўкруг Воблакам чыстым. Велічны зорны вянок Там
залаціцца —
Гэта ж у коле жанок Неба царыца.

(У экстазе.)

О ўладарка вышыні, Райскага блакіту! Дзверы ў тайну адчыні І пачуй малітву! Лепшыя з усіх дароў — Парыванні сэрца,— Іх прымі. Мая любоў Да цябе імкнецца. Вучыш нас, тваіх дзяцей, Мудрасцю сваёю. Паслабляеш пал страсцей Вераю святою. Славім мы цябе, нябёс І зямлі царыца! Выпаў нам шчаслівы лёс На цябе маліцца. Лёгкія хмаркі Кружаць, віюцца, Грэшныя душы Да Дзевы імкнуцца, Просячы шчыра Зноў заступіцца, Ёй абяцаюць Вечна маліцца. Ты, беззаганная, Ўсё ім даруеш, Сэрцам рахманая, Спогаддзю ўшчуеш. Дух нячысты нашу плоць Спакушаў спрадвеку, Слабасць плоці пабароць Цяжка чалавеку. Цяжка праз жыццё прайсці — Коўзкая дарога, Шмат спакусаў у жыцці — Спакушэнняў многа.

У вышыні Mater Gloriosa{253} (Маці божая ў славе нябеснай) плыве, лунаючы насустрач.

Хор пакаянных грэшніц

О Маці божая, Заўжды зычлівая, Прымі, прыгожая І літасцівая, Прымі маленне, Наша ўслаўленне!

Magna Peccatrix{254} (St. Lucae VІІ, 36)

Вялікая грэшніца (Лука, 7, 36)

Дзеля слёз, якімі сыну Колісь ногі абмывала, Горка плачучы ад кпіну Фарысея-цемрашала, І збанка, з якога міра Ты ліла Хрысту на цела, Дзеля кос, якімі шчыра Ты распятага абцерла,—

Mulier Samariata{255} (St. Joh. ІV)

Жанчына самарыйская (Іаан, 4)

Дзеля статку, што з крыніцы Напаіў Абрам вадою, І вядра, ў якім вадзіцы Падала яму святое, Там, дзе чыстыя патокі З волі божай пачаліся І ў далёкі свет шырокі Падаліся, паліліся,—

Maria Aegyptiaca{256} (Acta Sanctorum)

Марыя Егіпецкая (Жыція святых)

Дзеля той святой грабніцы, Дзе ляжаў распяты бог, І рукі, якой блудніцу Ён калісьці засцярог, Дзеля каяння ў пустыні, Запавету жыць у тле, Што я словамі святымі Напісала на скале,—

Утрох

Ты, якая дапускаеш Да свайго аблічча грэшніц, Ты, якая дазваляеш Да святых прыходзіць весніц, Пашкадуй душу пакутнай, Што любіла і тужыла, Што з-за той любві магутнай Гэтак цяжка саграшыла.

Una poenitentium{257} (адна з грэшніц, якая раней называлася Грэтхен, тулячыся да іх)

Дзева прачыстая, Ў славе вячыстая, Твар свой схілі над шчасцем маім! Тут мой каханы, Доўгачаканы, Больш не расстануся з ім.
Поделиться с друзьями: