Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:
Небараку Більба зноў ледзь не пакшулі! Ён паспеў учапіцца за ногі Доры (якога арол падхапіў апошнім), і яны разам узняліся над мітуснёй і полымем. Більба матляўся ў паветры, і рукі яго ледзь не абрываліся.
Цяпер далёка ўнізе і гобліны, і ваўкі паразбегліся па лесе ва ўсе бакі. Некалькі арлоў усё яшчэ кружлялі над месцам бойкі. Полымя пад дрэвам, на якім паўхвілінкі таму сядзеў хобіт, раптам падскочыла вышэй за найвышэйшыя галінкі, выкінуўшы слуп дыму ды іскраў. Більба ўцёк сваечасова!
Хутка святло вогнішча ледзь бачылася ўнізе — чырвоны праменьчык на далёкай чорнай падлозе. Яны ляцелі высока ў небе, уздымаючыся ўвесь час нібы па шырокіх кольцах
I ў лепшыя часы ў Більба ад вышыні круцілася галава. Яму рабілася дрэнна, нават калі ён глядзеў уніз з невялічкага адхону. I лесвіцы ён не любіў, і на дрэвы караскацца яму не даводзілася (і ад ваўкоў дагэтуль ніколі не ўцякаў). Так што можна ўявіць сабе, як цяпер круцілася яго галава! Ён матляўся, а ўнізе, далёка ўнізе (і проста пад ягонымі пяткамі), разаслалася цёмная зямля, дзе ў месяцовым святле час ад часу можна было заўважыць ці рачулку, ці падступны бок скалы.
Цьмяныя горныя пікі набліжаліся, залітыя белым святлом каменныя спічакі тырчэлі з чорных ценяў. Нягледзячы на лета, холад быў жудасны. Хобіт заплюшчыў вочы і запытаў сябе, ці доўга яшчэ ён пратрымаецца. Потым уявіў, што здарыцца, калі ён сарвецца. Яму зрабілася млосна.
Палёт скончыўся надта своечасова, бо Більбавы рукі ўжо зусім змярцвелі. Ён з вохканнем выпусціў гномавы шчыкалаткі ды плюхнуўся на цвёрдую й мулкую круглую платформу арлінага гняздоўя. Ляжаў Більба моўчкі, і ў галаве яго блыталіся здзіўленне ад раптоўнага выратавання з агню ды жах перад магчымасцю зваліцца ў глыбокія, змрочныя цені з кожнага боку пляцоўкі. Пасля жудасных прыгодаў апошніх трох дзён, ды яшчэ амаль на пусты страўнік, з галавой яго рабілася нешта дзіўнаватае. Ён знянацку для самога сябе зразумеў, што гаворыць уголас:
— Ну, цяпер я ведаю, што адчувае кавалак вяндліны, калі яго раптам відэльцам здымуць з патэльні ды вернуць на паліцу!
— Не, не ведаеш! — пачуў хобіт адказ Доры. — Таму што вяндліна разумее: раней ці пазней, а на патэльню ўсё роўна па-трапіць. Спадзяюся, з намі не так. I арол табе не відэлец!
— Не, не, зразумела! Зусім арол не лядзівец… вох, відэлец, я маю на ўвазе, — сказаў Більба, крыху ўзняўшыся ды зірнуўшы на арла, які прымасціўся непадалёк.
«Цікава, якую ж яшчэ бязглуздзіцу я нёс, — падумаў хобіт, — і ці пакрыўдзіўся арол?» Неразумна быть няветлівым з арлом, калі ты памерам з трусіка і забраўся ўначы ў арлінае гняздовішча.
Але арол толькі вастрыў дзюбу аб каменне ды папраўляў пер'е і ўвагі не звяртаў.
Праз нейкі час прыляцеў яшчэ адзін.
— Гаспадар загадвае табе прынесці палонных на Вялікую Паліцу! — пракрычаў ён і паляцеў прэч. Арол, які сядзеў на пляцоўцы, схапіў Доры ў кіпцюры ды панёс некуды ў цемру, пакінуўшы Більба ў самоце. Хобіту толькі і хапіла сілы, каб падзівіцца, што пасыльны арол меў на ўвазе пад «палоннымі». Адразу папаўзла думка: можа, раздзяруць на кавалкі ды зробяць вячэрай, калі надыдзе чарга?
Арол вярнуўся, схапіў Більба за вопратку на спіне і ўзняўся. Ляцець давялося нядоўга. Вельмі хутка Більба ўжо ляжаў і калаціўся са страху на шырокай пляцоўцы на схіле гары. Да яе немагчыма было дабрацца ні зверху, ні знізу, калі ты лётаць не здольны, і сцежачкі аніякай з яе не ішло — жадаеш уцячы, скачы з адхону! Адразу і ўсе сябры знайшліся: сядзелі, прыхіліўшыся спінамі да скалы. Гаспадар Арлоў таксама быў тут і размаўляў з Гэндальфам.
Падалося, што, у рэшце рэшт, ніхто нікога
есці не збіраецца. Арліны ўладар і чараўнік, відавочна, ведалі адзін аднога, і нават размаўлялі па-сяброўску. Рэч у тым, што Гэндальф, які па справах сваіх даволі часта трапляў у горы, аднойчы дапамог арлам і вылечыў іх падстрэленага Уладара. Таму, як бачыце, «палонныя» значыла толькі «палонныя гоблінаў», і не больш затое. Більба прыслухаўся і пачаў разумець, што нарэшце атрымалася ў іх добра і цудоўна ўцячы з жудасных гор. Гэндальф абмяркоўваў з Уладаром, куды несці ўсю кампанію, і дзе пакінуць на раўнінах унізе.Гаспадар не згаджаўся ляцець да якога б там ні было жытла людзей.
— Яны стрэляць па нас з вялізных лукаў, — казаў ён, — бо падумаюць, што мы прыляцелі па баранаў. Другі раз не памыляцца. Не! Нашкодзіць гоблінам мы заўсёды згодныя, і табе дапамагчы, але за гномаў мы жыццём на паўднёвых раўнінах рызыкаваць не жадаем.
— Добра! — сказаў Гэндальф. — У такім выпадку нясіце нас, куды здольныя! Мы і цяпер усё роўна шчыра ўдзячныя вам. Але, між іншьш трэба дадаць, што мы ледзь не паміраем з голаду.
— Я ўжо памёр, — сказаў Більба так ціхенька ды квёла, што ніхто і не пачуў.
— Ну, гэтаму можна дапамагчы, — сказаў Гаспадар Арлоў.
Крыху пазней на пляцоўцы запалала добрае яркае вогнішча, гномы мітусіліся вакол яго, гатуючы, і пах ішоў — ад зайдрасці памерці можна. Арлы прынеслі сухога вецця для вогнішча, зайцоў, трусікаў і нават невялікую авечку. Гномы ўсё зрабілі самі. Більба адчуваў сябе надта квёлым, і, наагул, дапамагчы здзіраць скуры або рэзаць мяса наўрад ці здолеў бы. Мяса яму звычайна прыносілі ўжо апрацаваным і гатовым для смажання. Гэндальф таксама толькі ляжаў ды адпачываў пасля таго, як дапамог гномам з вогнішчам, бо Ойн і Глойн свае скрыначкі з крамянямі ды крэсівам згубілі (а запалкі гномы, на жаль, яшчэ не вынайшлі…).
Так і скончылася прыгода ў Туманных Гарах. Хутка Більбаў страўнік адчуў сябе паўнюткш, а сам Більба — задаволеным і сонным, хоць, па праўдзе кажучы, лусту хлеба з маслам ён з'еў бы з большай ахвотай, чым засмажанае на прутах мяса. А спаў наш хобіт на мулкіх камянях значна глыбей ды здаравей, чым за ўвесь час дома на мяккай, утульнай, набітай пер'ем пярыне ў сваёй норцы. Але ўсю ноч ён марыў пра дом і ў сне бадзяўся з пакоя ў пакой, нешта шукаючы, і не мог ані знайсці, ані ўспомніць, што ж такое вышуквае.
Частка 7
ДЗІВОСНЫ НАЧЛЕГ
Наступным ранкам Більба прачнуўся ад яркага сонца, якое 'ззяла якраз у вочы. Ён падскочыў, каб зірнуць на гадзіннік ды пайсці паставіць чайнік на пліту, — і раптам зразумеў, што ён зусім не ў сваёй утульнай норцы. Таму сеў Більба на камень і падумаў з горыччу пра цёплую ванну ды чыстую вопратку. Зразу-мела, анічога гэткага яму не дасталося, а таксама ані гарбаты, ані вяндліны з падсмажаным хлебцам — толькі халодныя бараніна ды трусяціна. А пасля такога сняданку адразу ж давялося зноў выпраўляцца ў падарожжа.
Цяпер яму дазволілі ўскараскацца на арлову спіну ды ўсесціся паміж крылаў. Вецер свістаў увушшу, і хобіт заплюшчыў вочы. Гномы выкрыквалі добрыя пажаданні і абяцанні вечнай удзяч-насці Гаспадару Арлоў. Пятнаццаць агромністых птушак узняліся з пляцоўкі. Сонца яшчэ вісела на ўсходнім даляглядзе. Халодная выдалася раніца, у далінах і лагчынах ляжаў туман, віўся вакол горных вяршынь і ўцёсаў. Більба крышачку расплюшчыў вочы і ўбачыў, што ўзняліся яны ўжо высока-высока, увесь свет праваліўся некуды ўніз, а горы засталіся далёка ззаду. Ён зноў заплюшчыў вочы і ўчапіўся мацней.