Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:
I з такімі словамі ён пайшоў уздоўж агароджы, узяўшы перапалоханага хобіта з сабой.
Хутка наблізіліся яны да драўлянай брамы, высокай і шы-рокай, і за ёй убачылі сад і купку нізкіх драўляных будынкаў, складзеных з неабчасаных бярвёнаў і пакрытых саломай: свіраны, клеці, хлявы і пуні. Побач з імі стаяла доўгая невысокая драўляная хата. А па ўнутраным баку агароджы шэраг за шэрагам стаялі вуллі са стрэхамі-стажкамі. Гуд велізарных пчол, якія мітусіліся туды-сюды, запоўніў паветра.
Хобіт і чараўнік, прыналёгшы, адчынілі цяжкую рыпучую браму і пайшлі па шырокай сцежцы да хаты. Некалькі надта добра дагледжаных ды зграбных
— Хочуць распавесці яму пра незнаёмцаў, — патлумачыў Гэндальф.
Праз пэўны час хобіт з чараўніком падышлі да двара, з трох бакоў абгароджанага домам і двума ягонымі доўгімі крыламі. Пасярод двара ляжаў агромністы дуб і куча паадсяканых дубовых галінаў. Каля дуба стаяў велізарны чалавек з вельмі густой чорнай барадой і валасамі, таўшчэзнымі голымі нагамі ды рукамі і з мускуламі на іх, як нізка вузлоў. Ён быў апрануты ў кашулю з поўсці даўжынёю да кален і стаяў, абапёршыся на вялізную сякеру. Конікі стаялі побач, тыкаючыся пысамі яму ў плячо.
— Ну, вось і яны! — сказаў ён юнікам. — Небяспечнымі яны зусім не выглядаюць. Так што можаце пасвіцца сабе спакойна!
Ён уголас, гучна і густа зарагатаў, паклаў сякеру і крочыў наперад.
— Хто вы такія і чаго жадаеце? — спытаў ён сувора, стаўшы над хобітам і чараўніком ды гледзячы на іх зверху ўніз. Ён быў шмат, шмат вышэйшы за Гэндальфа, а што датычыць Більба, дык той здолеў бы прабегчы паміж ног у чалавека, не згінаючыся, і галавою да краю кашулі не дакрануўся б.
— Я — Гэндальф, — сказаў чараўнік.
— Ніколі не чуў пра такога, — прабурчэў чалавек.
— А гэта што за недарослік? — дадаў ён, сагнуўшыся, каб зірнуць на хобіта з-пад густых чорных броваў.
— Гэта спадар Торбінс, хобіт добрасумленны, беззаганнай рэпутацыі і шляхетнага паходжання, — сказаў Гэндальф.
Більба пакланіўся. I тут надта выразна адчулася, што і ка-пелюша ён не мае, і ў гузіках недахоп.
— А я чараўнік, — распавядаў Гэндальф далей. — I пра вас я начуты, хоць вы пра мяне не чулі. Але, магчыма, вы знаёмыя з маім добрым сваяком Радагастам, які жыве каля паўднёвага краю Ліхалесся?
— Чуў. Для чараўніка хлапец нядрэнны. Я яго звычайна бачу то тут, то там, — сказаў Беарн. — Ну, цяпер я ведаю, хто вы такія ці, па меншай меры, кім сябе назвалі. Чаго ж вы жадаеце?
— Па праўдзе кажучы, мы страцілі наш багаж і збіліся з дарогі, нам патрэбная добрая парада, а, магчыма, і дапамога. Я б сказаў, мы не вельмі прыемна прабавілі час з гоблінамі ў гарах.
— Гоблінамі? — сказаў вялізны чалавек менш сувора. — О, вы з імі бавілі час, скажыце на міласць? Напэўна, мелі ад іх непрыемнасці — а як жа і чаго ж вы наагул да іх трапілі?
— Мы не надта гэтага хацелі. Яны напалі на нас знянацку ўначы каля перавалу, які мы мерыліся перайсці. А кіраваліся сюды з Заходніх Краін — але ж гэта доўгая гісторыя.
— У такім выпадку, лепш праходзьце ў дом і распавядзіце мне хоць колькі, калі гэта не зойме цэлага дня, — сказаў чалавек, і яны пакрочылі ўслед за ім да цёмных дзвярэй, якія выходзілі з дома на двор.
Апынуліся яны ў шырокай залі з агменем пасярэдзіне. Хоць на двары было лета, палаў агонь, і дым узнімаўся да пачарнелых бэлек столі, шукаючы выхад уверсе. Яны прайшлі праз гэтую змрачнаватую залю, святло ў якую прабівалася
толькі праз дзірку ў даху, і праз меншыя дзверы выйшлі на веранду (ці нешта накшталт), чый дах трымаўся на падпорах з цэльных ствалоў дрэваў. Веранда выходзіла на поўдзень, сонца стаяла яшчэ даволі высока, і косыя сонечныя промні напаўнялі яе святлом. Асветлены сонцам сад, запоўнены кветкамі, што пачыналіся адразу ад ганку, блішчэў цёплым золатам.Тут хобіт з чараўніком ды Беарн паселі на драўляныя лавы, Гэндальф пачаў распавядаць, а Більба матляў нагамі й паглядаў на кветкі ў садзе, цікавячыся іх назвамі — добрай паловы ён раней ніколі не бачыў.
— …Япераходзіў цераз горы з сябрам-двума… — казаў чараўнік.
— Двума? Я магу бачыць толькі аднаго, ды надта малога да таго ж, — перабіў Беарн.
— Ну, па праўдзе кажучы, я не хацеў турбаваць вас усёй кампаніяй, пакуль не высветлю, ці не занятыя вы. Я паклічу, калі вы не супраць,
— Калі ласка, кліч!
Тады Гэндальф працягла ды пранізліва засвістаў, і вось — з-за рага дома па садовай сцежцы падышлі Торын і Доры і нізка пакланіліся.
— 3 сябрам-трыма, вы мелі на ўвазе, я бачу! — сказаў Беарн.
— Але ж гэта не хобіты, а гномы!
— Торын Дубатарч, да вашых паслуг! Доры, да вашых паслуг! — сказалі абодва гномы, кланяючыся зноў.
— Не патрэбныя мне вашыя паслугі, дзякуй вялікі, — сказаў Беарн, — але, я падазраю, вам патрэбныя мае. Не тое, каб мне падабаліся гномы, аднак, калі праўда, што вы той самы Торын (сын Трэйна сына Трора, калі не памыляюся), вашыя спадарожнікі паважаныя і добрасумленныя, і калі вы — ворагі гоблінаў і аніякага злачынства не збіраецеся ўчыніць на маёй зямлі… а нарэшце, што вы збіраецеся рабіць?
— Яны падарожнічаюць да земляў сваіх бацькоў, на ўсход ад Ліхалесся, — растлумачыў за гномаў Гэндальф, — і на вашай зямлі цалкам выпадкова. Мы ішлі цераз Высокі Перавал, які павінен быў вывесці нас на дарогу на поўдзень ад вашай зямлі, але на нас напалі злыя гобліны — пра што я і збіраўся вам распавядаць.
— Ну то распавядай! — сказаў Беарн, які ніколі асаблівай ветлівасцю не вызначаўся.
— Навальніца была жудасная, каменныя веліканы кідаліся аскепкамі скалаў, і нам давялося схавацца ў пячоры каля вяршыні перавалу — мне, хобіту і некалькім нашым спадарожнікам…
— Двое — гэта ў вас некалькі?
— Дык, не. Па праўдзе кажучы, нас было трошкі больш.
— Дзе ж яны? Забітыя, з'едзеныя? Ці яны збочылі да хаты?
— Дык, не. Чамусыді не ўсе падышлі, калі я свіснуў. Саромяцца, напэўна. Бачыце, мы надта баімся вас паклапаціць звыш мяжы, з'явіўшыся ўсім кагалам.
— Ну дык свішчы зноў. Здаецца мне, у мяне сёння нечаканая вечарынка, так што адзін ці другі яшчэ — клопат невялікі, — прабурчэў Беарн.
Гэндальф свіснуў, але і скончыць не паспеў, як Норы з Оры паказаліся з-за рага. Калі памятаеце, Гэндальф наказаў ім падыходзіць праз кожныя пяць хвілін.
— Здорава! — ухваліў Беарн. — Хутка вы. Дзе ж вы хаваліся? Ну, хто ж вы, мае выпрыгунчыкі?
— Норы да вашых паслуг, Оры да… — пачалі яны, але Беарн перабіў Іх.
— Дзякуй! Калі мне будуць патрэбныя вашыя паслугі, я пра іх запытаю. Сядайце, я жадаю пачуць ваша апавяданне перад тым, як надыдзе час вячэры.
— Як толькі мы ляглі спаць, — распавядаў Гэндальф далей, — у задняй сцяне пячоры адчыніліся дзверы, адтуль павыскаквалі гобліны, схапілі хобіта з гномамі ды караван нашых поні…