Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

— Караван? Вы што — вандроўны цырк? Ці везлі з сабой цэлы караван дабра? Ці ў вас шэсць — гэта караван?

— Не, не! Факгычна, нам патрабавалася болей за шэсць поні таму, што нас было крыху больш за шасцёра — а, вось і яшчэ двое!

У гэты самы момант з-за рага паказаліся Балін і Двалін і пакланіліся так нізка, што бародамі аж да каменнай падлогі дакрануліся. Вялізны чалавек спачатку насупіўся, але яны ледзь са скуры не павылузваліся, намагаючыся быць ветлівымі: і кланяліся, і каленкі падгіналі, і капелюшамі матлялі перад каленкамі (як у гномаў і прынята, чын чынам), пакуль ён не скончыў хмурыцца і пырснуў ад смеху. Надта ўжо камічна яны выглядалі.

— Караван,

сапраўды, — сказаў Беарн. — I такі смешны. Заходзьце, веселуны, і як жа вас клічуць? Паслугі мне вашыя не патрэбныя, толькі прозвішчы, а потым сядайце — хопіць ужо матляцца!

— Балін і Двалін, — сказалі гномы, не адважыўшыся супярэчыць і крыўдзіцца, і плюхнуліся на падлогу, выглядаючы крыху здзіўленымі.

— Ну, што далей? — запытаў Беарн у чараўніка.

— Дзе гэта я?… А-а, дык вось — мяне не схапілі. Я забіў гобліна ці двух бліскавіцай…

— Добра! — рыкнуў Беарн. — I чараўнікі на нешта вартыя.

— … I праслізнуў у дзверы перад тым, як яны зачыніліся. Я прайшоў за імі ў галоўную залю, бітком набітую гоблінамі. Там быў і Вярхоўны Гоблін, а з ім трыццаць ці сорак узброеных ахоўнікаў. I я падумаў: «Нават калі б гномы не былі скаваныя, што можа зрабіць тузін супраць такой прорвы?»

— Тузін! Першы раз у жыцці чую, каб восем звалі тузінам. Ці ў цябе ёсць яшчэ выпрыгунчыкі недзе ў скрыні?

— Ну, так, здаецца, яшчэ ёсць парачка — Філі і Кілі, калі не памыляюся, — сказаў Гэндальф, якраз калі тыя выйшлі з-за рага і сталі, усміхаючыся ды кланяючыся.

— Дастаткова! — сказаў Беарн. — Сядайце, і давайце слухаць далей!

I Гэндальф распавядаў далей, пакуль не дайшоў да бойкі ў цемры, да таго, як знайшлі ніжнюю браму і як з жудасцю даведаліся, што страцілі хобіта.

— Палічылі сябе і высветлілі, што спадара Торбінса няма. Нас толькі чатырнаццаць!

— Чатырнаццаць? Першы раз чую, што дзесяць мінус адзін — чатырнаццаць. Значыць, вас засталося дзевяць, ці ты прад-ставіў не ўсіх са сваёй кампаніі.

— Ну так, зразумела, вы яшчэ не бачылі Ойна з Глойнам. А, на здароўе, вось і яны! Спадзяюся, вы ім даруеце, што яны вас патурбавалі.

— Ды няхай усе сюды ідуць! Хутчэй! Вы, двое, сядайце тут! Аднак зірні ж сам, Гэндальф, нават цяпер толькі дзесяць гномаў, ты й хобіт, які згубіўся. Гэта будзе адзінаццаць (без хобіта), а не чатырнаццаць, — вядома, калі чараўнікі лічаць як і ўсе астатнія. Але ж, калі ласка, працягвай далей.

Па Беарну амаль нічога заўважыць было немагчыма, але ён вельмі зацікавіўся. Справа ў тым, што менавіта тую частку гор, якую апісваў Гэндальф, ён некалі ведаў дакладна. Ён ківаў галавою і бурчэў пра сябе, калі пачуў пра з'яўленне хобіта, пра мітусню на апоўзні і пра ваўчынае зборышча. Калі справа дайшла да караскання на дрэвы і ваўкоў, што былі пад нагамі, ён узняўся і захадзіў туды-сюды, мармычучы: «Калі б мне толькі там быць! Я б іх павесяліў лепш за феерверк!»

— Ну, — сказаў Гэндальф, вельмі задаволены поспехам апавядання, — я намагаўся, як здолеў. Вось сядзім мы, пад намі ваўкі шалеюць, і лес навокал пачаў палаць. Тут з гор спусціліся гобліны і знайшлі нас. Яны аж завішчэлі ад радасці і прыняліся спяваць кплівыя песенькі: «Птушак пятнаццаць на дрэвах сядзелі…»

— Зямля і нябёсы! — рыкнуў Беарн. — Толькі не кажы мне, што гобліны не здольныя лічыць- Здольныя. Дванаццаць — не пятнадцаць, і яны гэта ведалі.

— I я таксама. Тут яшчэ Біфур і Бафур. Я не адважваўся прадставіць іх вам, але ж вось яны.

З'явіліся Бафур з Біфурам. «I я!» — дадаў Бамбур, які быў самы тоўсты і вельмі пакрыўдзіўся

загадам ісці апошнім. Ён зусім задыхаўся, паспяваючы за Бафурам з Біфурам. Чакаць яшчэ пяць хвілін ён адмовіўся і пайшоў разам з ші.

— Ну, вось, зараз вас пятнаццаць. I калі гобліны лічыць здольныя — перада мною ўсе тыя, хто сядзелі на дрэвах. Цяпер, магчыма, скончым гісторыю без нечаканых перапынкаў.

Більба зразумеў, як жа мудра зрабіў чараўнік. 3-за перапынкаў і нечаканых з'яўленняў Беарн больш зацікавіўся апавяданнем і не прагнаў адразу ж гномаў, як недарэчных і нахабных валацуг. Беарн, калі толькі ўдавалася, у дом свой нікога не пускаў. Сяброў было ў яго няшмат, жылі яны далёка, і да сябе больш за пару гасцей адначасова ён ніколі не запрашаў. А цяпер цэлых пятнац-цаць незнаёмцаў паселі на ягоным ганку!

Калі чараўнік скончыў гісторыю, распавёўшы пра тое, як іх выратавалі арлы і прынеслі на Карок, сонца схавалася за пікамі Туманных Гор і па Беарнавым садзе працягнуліся чорныя цені.

— Вельмі добрае апавяданне! — сказаў ён. — Найлепшае з тых, што я чуў за апошнія часы. Калі б усе валацугі магаі так распавядаць, яны б знаходзілі мяне дабрэйшым. Зразумела, гэты цуд вы маглі і тут на месцы выдумаць, але ж, ва ўсялякім выпадку, гісторыя каштуе добрай вячэры. Пойдзем, пачастуемся!

— Так, так, калі ласка! — адказалі ўсе хорам. — Дзякуй вам вялікі!

У залі цяпер было зусім цёмна. Беарн пляснуў у далоні, і ўвайшлі чатыры цудоўныя белыя поні ды некалькі вялікіх даў-гацелых шэрых сабак. Беарн казаў ім нешта на дзівоснай мове

— быццам жывёльныя гукі, ператвораныя ў гутарку. Жывёлы выйшлі і хутка вярнуліся з паходнямі ў пашчах, якія запалілі ад агменю ды паторкалі невысока ў лункі на калонах вакол агменю. Сабакі маглі ўставаць на заднія лапы і несці розныя рэчы ў пярэдніх. Яны хутка прынеслі ад сценаў козлы й стальніцы ды зладзілі каля вогнішча стол.

Потым пачулася бе-е-бе-е-бе, і ў залу крочылі снежна-белыя авечкі пад кіраўніцтвам чорнага як вугаль барана. Адна авечка несла белы абрус, які ўпрыгожвалі вышытыя па краях фігуркі жывёлаў, астатнія на шырокіх спінах цягнулі падносы з талеркамі, місамі, нажамі ды драўлянымі лыжкамі, якія сабакі спрытна расклалі па стале. Стол быў вельмі нізкі, нават для Більба добра падыходзіў, каб сесці і адчуць сябе ўтульна. Да стала поні падпіхнулі дзве доўгія шырокія лавы з тоўстымі кароткімі нагамі — для Гэндальфа і Торына, а з дальняга краю паставілі вялікае чорнае Беарнава крэсла, гэткае ж нізкае (калі Беарн сядзеў на ім, ногі выцягваліся далёка пад стол). Вось і ўсе прылады для сядзення, якія ён меў у залі. I нізкія такія яны былі, відавочна, каб палегчыць працу дзіўным жывёлам, якія Беарну слугавалі. А як жа астатнія? На іх не забыліся. Некалькі поні прыбеглі у залю, а перад імі каціліся падобныя да барабанаў паленцы, адшліфаваныя ды паліраваныя, дастаткова нізкія нават для Більба. Таму неўзабаве ўсе сядзелі за сталом — такога зборышча заля не бачыла доўгія гады.

А потым адбылася вячэра, ці, магчыма, абед, якога не было з таго часу, як яны скончылі гасцяваць у Апошнім Прытулку на Захадзе ды сказалі «да пабачэння» Элранду. Асвятляла сталаваньне хісткае полымя агменю і паходняў, ды на стале стаялі дзве доўгія чырвоныя васковыя свечкі. I ўвесь час за ежай Беарн густым раскацістым голасам распавядаў гісторыі пра дзікія землі з гэтага боку гор, і асабліва пра цёмны і небяспечны лес, што пачынаўся за дзень язды адсюль, распасціраўся далёка на Поўнач і Поўдзень і загароджваў шлях да Усходу, — пра жудаснае Ліхалессе.

Поделиться с друзьями: