Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:
Гномы слухалі ды трэслі бародамі, бо ведалі: хутка ім давядзецца заехаць у Ліхалессе, і, напэўна, пасля гор гэта будзе найгоршай недарэчнасцю і цяжкасцю, пакуль не дабяруцца да цмокавых кватэраў. Калі абед скончыўся, гномы пачалі размаўляць пра сваё, але Беарн, здаецца, асалавеў і амаль што не слухаў. Бо гномы распавядалі больш за ўсё пра золата са срэбрам ды каштоўныя камяні і пра кавальскае майстэрства; а Беарн, відавочна, тым зусім не цікавіўся: у залі не было ні залатых, ні срэбных рэчаў, і ўвогуле амаль нічога металічнага, апрача нажа.
Яны заседзеліся за сталом з куфлямі, паўнюткімі мядовай бражкі. На двары зрабілася цёмна. Паходні загасілі, у агмень падклалі свежае паленне, а гномы ўсё сядзелі, зменлівыя языкі полымя асвятлялі іх, наўкола ўзвышаліся вялізныя калоны, а верхавіны іх знікалі ў цемры — быццам дрэвы ў лесе. Ці чараўніцтва якое, ці толькі
Вялізныя дзверы зарыпелі і грукнулі. Беарн зшк. Гномы сядзелі на падлозе вакол агнішча, скрыжаваўшы ноп, І спявалі. Яны спявалі доўга, вельмі доўга. I вось пра што (зразумела, вершаў было значна болын):
Вецер з лугоў траву калыхне,Але ні галінкі ў лясах не кране,Дзе нават удзень залягае цень,I змрок жыве ў векавечным сне.Вецер шалёны з горных снягоўБыццам прыбой уздымаўся і роў,I лісце пакрыла — старанна, рупліва —Паранены лес і лясных жыхароў.Вецер Заходні ляцеў на УсходПакінуўшы дрэваў маўклівы сход,Над багнаю ён тугу і праклёнНёс, і стагнаў, і ламаў чарот.Падрапаў траву і верас прыгнуў,Азёры скаваў, ільдом апрануў,Хмары панёс па схіле нябёсГнаў іх і драў, і холадам дзьмуў.Па-над Самотнай Гарою ляцеў,У голым каменні свішчэў, шапацеў,А цмокаў дым над вогнішчам злымЧорнай смугой у паветры вісеў.Нарэшце стаміўся. У чорны прастор,Што ў свет углядаецца зрэнкамі зорЁн адляцеў. I зазіхацеўМесяца серп над вяршынямі гор.Ад такіх спеваў Більба зноў пачаў дзяўбці носам. Раптам узняўся Гэндальф.
— Час класціся спаць, — сказаў ён. — Нам, зразумела, не Беарну. У гэтай залі мы можам адчуваць сябе ў бяспецы, але ж не забывайце, пра што Беарн папярэдзіў нас перад тым, як сысці: пакуль сонца не ўзыдзе, з дому ані нагой. А тое і костак можаце не сабраць.
Більба знайшоў, што ложкі ўжо падрыхтаваныя і чакаюць іх на нечым падобным да невысокай платформы паміж калонамі і вонкавай сцяной. Для хобіта ляжаў маленькі саламяны матрац ды паўсцяныя коўдры. Хобіт закруціўся ў іх з вялікаю ахвотай, дарма што лета на двары. Агонь ледзь гарэў, і хобіт праваліўся ў сон. Але ўначы ён прачнуўся: ад агню засталося толькі чырванаватае вуголле, гномы і Гэндальф, мяркуючы па дыханні, моцна спалі, а праз дзірку-дымаход у даху ў залю трапляла месяцовае святло і ляжала на падлозе бялюткай плямай.
Звонку данёсся рык і драпежны гук — быццам нешта вялікае ды моцнае драпала й скубло кіпцюрамі дзверы. Більба, здрыгануўшыся, падумаў, што б гэта магло быць: можа, сам Беарн у мядзведжым футры, і ці не намагаецца ён зайсці сюды як мядзведзь ды зжэрці іх усіх. Хобіт нырнуў пад коўдры з галавой — і зноў праваліўся ў сон, нягледзячы на свае страхі.
Прачнуўся ён зноў, калі сонца было ўжо высока. Адзін з гномаў спатыкнуўся аб яго, не заўважыўшы ў цяньку ад калоны, ды саштурхнуў з платформы, быццам мех са смеццем. Гном той быў Бафур. Ён яшчэ і пабурчэў, калі Більба расплюшчыў вочы.
— Уставай, лайдак, — сказаў ён. — А тое на тваю долю і сняданку не застанецца.
Більба аж падскочыў. «Сняданак! — завішчэў ён. — Дзе сняданак?»
— Большай часткай у нашых страўніках, — адказалі іншыя гномы, якія бадзяліся туды-сюды па залі. — А што засталося, тое вонкі, на верандзе. Мы шукалі Беарна з самага ўсходу сонца, але ж яго няма — толькі сняданак быў прыгатаваны і чакаў, пакуль мы вызірнем з дома.
— А дзе Гэндальф? — спытаў Більба, ідучы да ежы як мага хутчэй.
— О! Недзе тут ходзіць, — адказалі яму
Аднак чараўніка не было да самага вечара. Якраз перад захадам ён зайшоў у залю, дзе хобіт з гномамі вячэралі,
а пры-служвалі ім чароўныя Беарнавы жывёлы — як і ўвесь дзень да таго. Беарна не было ні чутно, ні бачна з учарашняй ночы, і гномы пачалі турбавацца.— Дзе наш гаспадар і дзе вы былі ўвесь дзень? — закрычалі ўсе разам.
— Па чарзе, па чарзе, адно пытанне за раз — і толькі пасля вячэры! У мяне са сняданку макавага каліва ў роце не было!
Нарэшце Гэндальф адсунуў ад сябе талерку ды гарлач — ён умалоў цалкам два боханы хлеба (з агромністай колькасцю масла, мёду ды добрай густой смятанкі), выпіў паўтузіна куфляў мядовай бражкі — і дастаў люльку.
— Перш я адкажу на другое пытанне, — сказаў ён. — Але ж зірніце! Што за цудоўнае месца для дымных кольцаў!
I на самай справе ад яго доўгі час нічога больш не пачулі. Ён пускаў кольцы скакаць вакол калон, складаў з іх самыя разнастайныя фігуры, надаваў колеры, а потым прымушаў ганяцца адно за адным ды выскакваць праз дзірку ў даху. Напэўна, надта дзівосна выглядалі яны, выскокваючы цугам у паветра: зялёныя, блакітныя, чырвоныя, серабрыста-шэрыя, жоўтыя, белыя, вялікія, маленькія. Меншыя праскоквалі праз большыя, счапляліся ў васьмёркі ды плылі далёка, быццам птушыная зграя.
— Я прасачыў за мядзведжымі слядамі, — сказаў нарэшце чараўнік. — Напэўна, сённяшняй ноччу тут адбылося чарговае мядзведжае зборышча. Наўрад ці тое былі розныя ўвасабленні Беарна — мядзведзяў было шмат, самых разнастайных памераў ды колеру. Я б сказаў, былі і маленькія, і вялізныя, і звычайныя, і гіганцкай велічыні пачвары, і ўсе скакалі ды танчылі ў цемры амаль да раніцы. Прыйшлі яны адусюль — акрамя Захаду, з напрамку Туманных Гор. У той бок вёў толькі адзін шэраг слядоў — і не сюды, а адсюль. Я прасачыў іх да Карока. Там яны зніклі ў рацэ, але за скалой ддя мяне было надта глыбока, а плынь была надта моцная, і я перайсці не здолеў. Калі вы памятаеце, з гэтага боку да скалы трапіць няцяжка, але зг таго боку раку сціснулі каменныя адхоны, яна бурлівая ды недарэчная. Давялося прайсці некалькі міляў, пакуль натрапіў на дастаткова шырокае ды мелкае месца, дзе можна было плысці ды пераходзіць уброд. А потым вярнуўся да скалы. Аднак было ўжо даволі позна, і далёка сляды прасачыць я не паспеў. Адно што накіраваліся яны да сасновага лесу на ўсходнім схіле Туманных Гор, дзе мы дзве ночы таму мелі такую прыемную вечарынку з Варгамі.
— Ну вось, я і на першае вашае пытанне адказаў, — скончыў Гэндальф і змоўк.
Більба здалося, што ён зразумеў чараўніка.
— А што ж мы будзем рабіць, — закрычаў ён, — калі сюды з'явяцца гобліны з Варгамі? Усіх нас зловяць ды заб'юць! Я думаў, Беарн вораг ім.
— Ён і насамрэч вораг! Не будзь дурнем. Лепш ідзі спаць, а тое, здаецца, думкі твае ўжо ўсе пазасыналі.
Хобіт адчуў сябе ніякавата і (усё роўна рабіць не было чаго) сапраўды вырашыў класціся спаць. Пакуль гаомы спявалі, бедны Більба заснуў, усё думаючы ды гадаючы пра Беарна. Не дзіва, што ён усю ноч сніў сотню чорных мядзведзяў, якія павольна і цяжка танчылі ў месяцовым святле на двары. Потым прачнуўся, як і мінулай ноччу, і пачуў таюе ж рыканне ды драпаше.
Наступнай раніцай іх усіх пабудзіў Беарн.
— А, дык вы ўсё яшчэ тут, — сказаў ён, падхапіў хобіта ды засмяяўся. — Што, не зжэрлі цябе гобліны ці злыя мядзведзі? I самым нахабным чынам тыцнуў пальцам у Більбава пузіка.
— Наш маленькі трусік зноў зрабіўся прыемны й тоўсценькі на мёдзе ды булках! — рагатнуў ён. — Ну што, яшчэ трошкі?
Так што ўся кампанія адправілася снедаць разам з ім. Беарн быў вясёлы незвычайна, відавочна, у настроі самым лепшым, усе ад ягоных гісторый са смеху толькі што не каталіся. Дзе ён быў і чаму цяпер такі добры да іх, цікавіцца не давялося — сам паведаміў. Ён быў за ракой, у гарах (з гэтага ясна, што пада-рожнічаць ён мог вельмі хутка — ва ўсялякім выпадку, у мядзведжым абліччы). Пабываў Беарн на спаленай ваўчынай паляне і зразумеў, што гэтая частка Гэндальфавага апавядання праўдзівая. I больш — ён злавіў у лесе падпаленага ваўка з гоблінам. Ад іх і пра навіны даведаўся: гоблінскія патрулі разам з Варгамі яшчэ шнарылі паўсюль, палюючы на гномаў. Гобліны з Варгамі былі неверагодна раззлаваныя забойствам Вярхоўнага Гобліна ды падпаленьш носам ваўчынага правадыра, а разам з тым гібелі ў чароўным полымі мноства ягоных галоўных прыспешнікаў. Гоблін з Варгам распавялі Беарну толькі пра гэта, але ж той здагадаўся, што горшае ліха недзе непадалёк — збіраецца ўсё гоблінскае войска разам з саюзнікамі-ваўкамі, каб прайсці з агнём і мячом па зямлі каля гор, знайсці гномаў ды адпомсціць тым, хто гномам дапамагаў і даваў прытулак.