Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Да, канечне, панятна. Калі, скажам, нарадзіліся тут, а жылі ў другім месцы. Як я, скажам. Родам са Слуцка, жыў… Дзе толькі я не жыў.

— І цяпер што ж — вярнуліся? — запытаўся Агееў.

— Цяпер, ведаеце, вярнуўся. Радзіма ўсё ж, яна вабіць… Як… як першае каханне. А вот айцец Кірыл не вярнуўся…

— Не вярнуўся, — пацвердзіў Агееў і ўважліва паглядзеў у маленькія вочкі госця, каб зразумець, ці ён сказаў гэта выпадкам, ці з пэўным намерам. Аднак нічога не ўбачыў у гэтых вачах.

— Дастойны, скажу вам, быў служка гасподзен. Такімі людскі род багацее. Але — увы! Прапаў, як рыцар

без страху і дакору.

Яны на момант сустрэліся паглядамі, і Агееў нарэшце сцяміў: «Усё ведае! Ведае, што я не сын — самазванец. Чорт пабяры гэтую яго таямнічую дасведчанасць. Што яму ад мяне трэба?»

— Вот дык час! Страшны час! Стогны і пакуты на роднай зямлі. Сакрушаюся, бязмерна сакрушаюся.

— Што ж сакрушацца! — не стрываў Агееў, падумаўшы, што гэта звычайны гаротнік, мабыць, прыйшоў пагаварыць, можа, суцешыцца тым у трудны час. Але чым ён мог суцешыць яго? Расказаць пра Ельню? Усё ж спярша ён рашыў што-нішто пра яго дазнацца.

— А да вайны чым займаліся? Працавалі кім?

— Э, якое гэта мае значэнне! Працаваў на розных работах. Але заўжды гараваў па радзіме. Як і кожны беларусін за яе прадзеламі. Назіраў здаля і гараваў.

— Здаецца, Агееў што-колечы стаў разумець.

— Значыць, прыехалі. Пасля доўгай адсутнасці?

— Абсалютна правільна: прыехаў! Покліч бацькаўшчыны ў цяжкі час, ці ведаеце, грэх ігнараваць. Народ не даруе. Асабліва такі народ, як беларускі. Беларусіны ж — боскія людзі, напраўду!

— Ну, як каторыя. Розныя ёсць, — мякка запярэчыў Агееў.

— Не, не кажыце! Харошыя людзі, прастадышныя, шчырыя. Яно і зразумела — дзеці прыроды. Бо здаўна наш храм — гэта наша прырода! Дзе вы знойдзеце гэткія пушчы, такія баравіны? У Эўропе ўсё не такое. А тут… Прыпомніце пачатак лета: толькі пачынае абуджацца прырода!.. Такая благадаць у кожным лісціку — сэрца спявае. Ангельскія гімны ў душы! А навокал рэкі, поўныя рыбы, лясы, поўныя дзічыны. Не, у Эўропе даўно не тое. Акультурана і абязлічана. Я б нават сказаў: абяздушана! А ў нас… О, я на чыжыне за столькі гадоў намаркоціўся, ведаеце… Па простай рэчы сумаваў, нават хварэў. Сказаць, не паверыце…

— Чаму ж, можна паверыць.

— Не, вы не паверыце. А мне які-небудзь гародчык каля хаты начамі сніўся. Во гэтыя вяргіні. Ды што вяргіні — крапіва пад плота снілася, і ў ёй куры квохчуць. Бывала, прачнуся і слязьмі абліваюся. Што значыць бацькаўшчына!

Агееў маўчаў. Яму стала трохі шкада гэтага чалавека, які, відаць, сапраўды нямала папакутаваў на чужыне, калі нават успамін пра курэй пад плотам выклікаў у яго слёзы.

— Не, шаноўны пане, вы не можаце гэтага ўразумець. Трэба павандраваць, пашвэндацца па свеце і адчуць, што ўсё гэта значыць. Бацькаўшчына! Але мы можам ганарыцца — дастойная ў нас бацькаўшчына, шаноўны пан!

— Хто пярэчыць, — сказаў Агееў, паддаючыся, здалося, шчыраму перажыванню гэтага чалавека, які між тым працягваў з захапленнем:

— А наша гісторыя! Цяпер, канечне… Але ў мінулым, успомніце, яна ведала і бліскучыя моманты. Нават велічныя! Праўда, пад чужымі сцягамі, затое ад мора да мора. На яе гербе была пагоня! Заўважце, не ўцёкі, не паратунак, а пагоня! На ворага — з узнятым мячом!

Веліч Беларусі ад мора да мора, герб з нейкаю там пагоняй…

У школе таго не праходзілі, Агееў аб тым нідзе не чытаў і цяпер з некаторым здзіўленнем слухаў поўную захаплення прамову даволі, мабыць, адукаванага госця.

— У гісторыі я не надта, — сказаў Агееў. — А наконт прыроды сапраўды: прырода ў нас прыгожая. Скажам, азёры…

— О, азёры — гэта бажэсцвенная казка! Ангельская сюіта! — зноў загарэліся цемнаватыя вочы госця. — Гэта дзіва дзівос у люстэрку быція!..

— І лясы. Лясы ў нас…

— Дзіва, цудоўнае дзіва! У свеце такога болей няма, паверце мне! — госць даволі адчувальна выцяў сябе ў худыя грудзі.

— Малым я любіў пабегаць па лесе. Ну, калі пасвілі жывёлу…

— У начлезе! — са стогнам падхапіў госць. — Вогнішча, коні, рыба ў возеры пляскае, салаўі пяюць…

— Даруйце, не ведаю вашага прозвішча, — з нечаканай цеплынёй сказаў Агееў, і прышлы, здаецца, схамянуўся ад здзіўлення.

— Ах, я не прадставіўся! Во якое бяспамяцтва. Тожа, заўважце, спецыфічная рыса сціплых беларусінаў. Задумаўся, захваляваўся і забыў. Кавешка маё прозвішча. Даруйце, вы хацелі штосьці сказаць, — далікатна напомніў ён, і Агееў памарудзіў: ён ужо нічога не хацеў сказаць.

— Ды не, я так. Падумаў, што вось вы вярнуліся, ды ў нядобры час.

— Праўда ваша! — з жарам пагадзіўся Кавешка. — Ды што рабіць? Мусіш ахвяраваць. Для бацькаўшчыны ды ў трудны час чым ні ахвяруеш! Праўда, і ахвяраваць не проста: абставіны часам мацней за нас.

— А вы… дзе зараз працуеце? Ці без працы пакуль? — асцярожна запытаўся Агееў.

— Ну, як жа без працы? — здзівіўся Кавешка. — Трэба ж неяк зарабляць на кавалак хлеба. Канечне, у поце ліца свайго. Дарма карміць нікога не будуць. Я ва ў праве служу, — сціпла паведаміў госць.

Успамін аб управе зноў насцярожыў Агеева, які ўжо ўнутрана расслабіўся і хацеў быў думаць, што мае справу з няшчасным чалавекам, які па сваёй віне ці, можа, бязвінна заблудзіўся на дарогах жыцця.

— Вось пагаманіў з добрым чалавекам, і на душы палягчэла, — нездаровы, з запалымі шчокамі твар госця растаў у добрай усмешцы. — Адабраў час, вы ўжо прабачце.

— Ну, не даўгі час, — усміхнуўся Агееў, чакаючы, што Кавешка зараз устане з-за стала. Падобна, той і на самой справе пачаў уставаць, скрыпнуў крэслам, але раптам, сагнаўшы з твару ўсмешку, сказаў:

— Я, ведаеце, яшчэ па адным пытанні… Вы ж Непанятлівы будзеце, так мне сказалі?

— Хто сказаў?

Агееў збянтэжана ўстаў і зноў апусціўся на крэсла, не зводзячы вачэй з гэтага чалавека, які так па-здрадніцку нечакана ашаломіў яго. Той, аднак, паныла ўздыхнуў і развёў рукамі.

— Ды во прыходзіцца. Вы ўжо не здзіўляйцеся…

Але Агееў ужо не здзіўляўся, бо зразумеў, з кім мае справу. І ён маўчаў, імкнучыся ўгадаць, што сапраўды трэба ад яго Кавешку.

— Тут такая справа. Павінен паявіцца адзін мужык з Беразянкі… Вёска такая за шэсць вёрст. Будзе пытацца Бараноўскую, пападдзю, то есць гаспадыню вашу. Дык каб яго затрымаць.

— Як затрымаць?

— Затрымае паліцыя. Ваша справа — прасігналіць. Што рабіць?.. — зноў развёў ён рукамі. — Непрыемна ўсё гэта, я разумею. Але — неабходна. Масы, яны, ведаеце, разбэшчаны бальшавікамі…

Поделиться с друзьями: