Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў

Антонаў Андрэй

Шрифт:
* * *
Цёмная поўня шэпты кляновых шатаў слухае ў цемры.
* * *
Прытаіліся, як пачвары марскія, на пяску карчы.
* * *
Вугаль на зубах, печанае бульбы смак, салёны дымок.
* * *
Залаты агонь, моўчкі з братам сядзелі, блакітны попел.
* * *
Гудзеньне
мора.
Моцны, пякучы вецер. Чорная вада.
* * *
Бездапаможны матылёк на шыбе шукае выйсьце.
* * *
Дзьверы на гаўбец адчыніў, а мой сябра, месяц, не прыйшоў.
* * *
Гарадзкая ноч, шчыльная гарачыня, кропелькі зорак.
* * *
Не памылюся — назваўшы запальнічку любімай кветкай.
* * *
Ціхі шум машын. Ноч. Гадзіньнік. Я і ты. Цёпла. Споры дождж.
* * *
Патушы сьвятло, чуеш — бьецца-бьецца ў шкло шэры матылёк.
* * *
Срэбная хмара стала побач з поўняю, вецер стаміўся.
* * *
Шчупака сасьніў. Не, не жывога, на — маляванага.
* * *
Прачынаюся, пью халодную ваду і засынаю.
* * *
У сінім садзе цяжарная жанчына сьпелы яблык есьць.
* * *
Халодны вецер, празрыстае паветра, аголены сад.
* * *
Сьліва на стале, побач востры нож ляжыць; зараз сьліву зьем.
* * *
Дворнік пад вакном, ён мяце-мяце асфальт, ён бліжэй-бліжэй.
* * *
Як непрыемна вільготную адзежу раніцай надзець.
* * *
Гуляю з дачкой пад жоўтымі ліпамі старога сквэра.
* * *
Ральля, груганы, гара пад нізкім небам, салодкі вецер.
* * *
Аса на шыбе — дзынкнае пажаданьне вярнуць свабоду.
* * *
Ляснула шыба, шкло блішчыць на падлозе, стаю басанож.
* * *
Чырвань
рабіны
ў зеляніне дваровай, вось спаткаў восень.
* * *
Вербы па рацэ пасылаюць у нябыт сумныя лісты.
* * *
Туманны ранак, над сівою рэчкаю лунаюць кірлі.
* * *
Сонны смоўж паўзе па падасінавіку маладзенькаму.
* * *
Чародка сітавак пабудзіла ціўканьнем навакольны лес.
* * *
Шэрая зямля, скача жвавы верабей, жоўтая трава.
* * *
Падасінавік — згубленая шапачка чорнага дзятла.
* * *
Дзеці зьбіраюць каштаны на асфальце, халодны ветрык.
* * *
Дзіця ў касьцёле слухае арган. Вітраж чырвоны зьзяе.
* * *
У Койданаве сады спавівае дым — паляць бульбоўнік.
* * *
Лёгенькі лісток да мяне ляціць-ляціць шэрым матыльком.
* * *
Жоўтыя ліпы, знаёмая вуліца, чужыя людзі.
* * *
Сіні кіпарыс, калі паглядзець праз дождж, робіцца вышэй.
* * *
Праз кастрычнік іду пад каштанамі і па каштанах.
* * *
Скляпеньні, крокі, водгульле, палёт-лісток сухі лунае.
* * *
Шоргат шэрых хваль доўга слухаю адзін. Дух марской травы.
* * *
Жорсткі хвалялом, насьцярожанае мора, шурпаты вецер.
* * *
Глядзіць сланечнік, нахіліўшы галаву, на ранішні сьнег.
* * *
Пад белым небам у сухой траве заснуў руды сабака.
* * *
Лялька ў калюзе, нерухомыя вочы глядзяць з-пад вады.
* * *
Кідае лісты ў фантанчык зь лебедзем стогадовы клён.
Поделиться с друзьями: