Крыніцы
Шрифт:
Але на мяккага па характару, лагоднага Раўнапольца, які ўмеў дараваць людзям ix чалавечыя слабасці, усё гэта, відаць, зрабіла іншае ўражанне.
Ён уздыхнуў з жалем:
— Дарэмна ты, Андрэй Мікалаевіч.
— Ану яго, — адмахнуўся Полаз. — Няхай ідзе!.. Абрыдла мне глядзець на яго…
Цяпер ён выглядаў зусім цвярозым i стомленым. Кінуў на прылавак сторублёўку.
— За ўсё атрымай… І сыну цукерак грамаў сто… Чакай, што гэта мяне жонка прасіла купіць? Усё да ліха вылецела з галавы.
Лемяшэвіч нечакана для сябе прапанаваў выпіць яшчэ: захацелася скончыць размову i разысціся цяплей. Полаз згадзіўся без асаблівага жадання, хутчэй з ветлівасці, і, выпіўшы, узяўся за пячэнне — еў апетытна i
— Але, Мікалаевіч, не ведаў, што ты можаш гэтак… разнесці…
— Калі-небудзь i да цябе чарга дойдзе, — хмура, без жарту, адказаў Полаз. — Ты таксама… Газеткі чытаеш, а людзей не бачыш…
Выпілі яшчэ. Лемяшэвіч адчуў, як у целе з'яўляецца нейкая незвычайная лёгкасць, a ў душы — вясёласць i замілаванне да сябе i да гэтых вось сваіх новых сяброў. Такімі добрымі, простым! i сардэчнымі людзьмі здаліся яму i Полаз i Раўнаполец, што хацелася тут жа неадкладна абняць i пацалаваць ix. Але ён яшчэ ўсведамляў, што за такі ўчынак яго могуць палічыць п'яным, i стрымліваўся. Але ж неяк трэба даказаць ім сваю прыязнасць, свае найлепшыя пачуцці? І ён, весела смеючыся, папростаму, як i яны, звярнуўся да крамніка:
— Пеця! Шампанскага, ліха на яго! — Апошні выраз ён пераняў ад Полаза. — А што? Для чаго яно ляжыць тут і пыліцца? Каб людзі пілі! А хто павінен піць? Мы павінны піць! Для нас яго рабілі!
Старшыня сельсавета заліваўся смехам i падміргваў Полазу; больш спрактыкаваныя, яны не ап'янелі гэтак i цЯпер цешыліся, што ім удалося так «разварушыць» новага дырэктара.
Стрэліў у столь корак, з шыпеннем ударыў пенны фантан нагрэтага віна, i, пакуль яны падстаўлялі шклянкі, палавіна дарагога пітва выцекла на прылавак i Лемяшэвічу на штаны.
— А-а, чорт! Няма чаго i піць! Давай яшчэ адну, Пеця! — узлаваўся ён.
Другую бутэльку адкаркаваў Полаз i не разліў ні кроплі. Але толькі яны паднялі шклянкі i пажадалі адзін аднаму самых вялікіх радасцяў жыцця i пакляліся ў вечнай дружбе, як у дзверы застукалі больш энергічна i настойліва, чым стукаў Лемяшэвіч. Але цяпер яйы былі ў такім стане, калі ніхто ўжо не мог ix спалохаць — ні Бародка, ні сварлівая жонка Раўнапольца, якое той баяўся больш за ўсё на свеце. Старшыня смела i нават пагрозліва спытаў:
— Хто там?
— Адчыніце! — голас жаночы, патрабавальиы.
— Груздовіч! — прашаптаў Полаз i, паставіўшы шклянку, сам пакульгаў адчыняць.
Наталля Пятроўна стала на парозе, як бы жадаючы загарадзіць выхад, кінула хуткі позірк адразу на ўсіх прысутных у краме i на шклянкі жаўтаватай вадкасці, на паверхні якой лопаліся пузыркі газу, i ў вачах яе бліснуў гнеўны агеньчык. Але Лемяшэвіч, дзівак, не ўбачыў гэтага агеньчыка і, падняўшы шклянку, накіраваўся да яе.
— Наталля Пятроўна! Рады вас вітаць! Даўно мару пазнаёміцца з вамі бліжэй!
Яна так глянула на яго, што, нават i п'яны, ён сумеўся, змоўк, збянтэжана замармытаў нейкія прабачэнні. Яна пагардліва адвярнулася i ўсхвалявана загаварыла да Полаза:
— Андрэй Мікалаевіч! Што ж гэта такое? У мяне — хворая, Марфа Лупач, цяжкі прыступ, тэрмінова трэба ў райбальніду, а Патап ваш — ні машыны, ні канн… Мінімуму не выпрацавала — значыцца, памірай, так выходзіць… Што за чалавек, Божа мой! Скажыце яму, што ён адказваць будзе, калі што здарыцца! Я яму ніколі не дарую! — І раптам, нечакана панізіўшы голас амаль да шэпту, дадала: — Як вам не сорамна, Андрэй Мікалаевіч!
Ён пакорліва нахіліў галаву, ціха прамовіў:
— Ты наша сумленне, Наташа. Даруй. Не асудзі. А гэтага… — узлаваўся ён, — гэтую жывёліну я зараз кіем па спіне! — i, павя. рнуўшыся, каб адшукаць свой кій, хіснуўся, схапіўся рукой за дзверы.
— Кіем па спіне! Эх, вы… — зняважліва працягнула Наталля Пятроўна i хутка збегла з ганка.
Яны выйшлі за ёй, пакінуўшы шклянкі
з шампанскім, i глядзелі ўслед.Яна ішла па вуліцы, i ад шпаркай хады адляталі назад pari яе стракатай касынкі, завязанай на шыі.
— У МТС пабегла, — сказаў Полаз i ўздыхнуў.
Лемяшэвічу раптам зрабілася страшна брыдка, непрыемна, зніклі лёгкасць i вясёласць i нішто не здавалася ўжо такім святочным i прывабным. У роце перасохла, прагоркла, балюча стукала ў скроні кроў. Яму брыдка было, ён праклінаў сябе ў гэтыя хвіліны. A калі ішоў да школы, то баяўся глянуць па баках, ступаў нібы па гарачым прысаку, каб, крый Божа, не пахіснуцца, не выдаць сябе. Яму здавалася, што з кожнага акна, з кожнага двара i завулка за ім сочаць цікаўныя, насцярожаиыя вочы дзяцей i дарослых. Што яго пацягнула ў гэтую краму? Што прымусіла яго піць ды яшчэ потым частаваць іншых? Ніколі раней яго ніхто не мог спакусіць — ні ў партизанах, ні ў інстытуце. Нават на выпускным вечары ён быў самы цвярозы. І вось — на табе! Быў чалавек як чалавек i раптам… Ды ў самым пачатку працы! Але самае страшнае — гэта яе позірк, гэтай дзіўнай жанчыны, пагардлівы, знішчальны позірк.
«Ты наша сумленне, Наташа… Каб мець аўгарытэт, трэба працаваць, як Груздовіч…»
Хто гэта гаварыў i каму? — ён ніяк не мог успомніць. Ці не яму часам гаварылі?
У кватэры было душна, яна выходзіла вокнамі на поўдзень i за дзень моцна награвалася, але ён не адважыўся пайсці ў сад, каб не сустрэцца з кім. Зачыніў дзверы i вокны i вырашыў нікому не адчыняць, калі хто пастукае. IIa канапе было немагчыма ляжаць — так душна, ён сцягнуў коўдру i лёг на падлозе. І зноў перад вачамі — Наталля Пятроўна, але глядзіць яна ўжо не зняважліва, a жаласліва, нібы ёй вельмі шкада яго, бездапаможнага, пакрыўджанага. Міхась узлаваўся:
«Чаго ты прычапілася да мяне? Я цябе ведаць не жадаю i знаёміцца не хачу».
«Ты наша сумленне, Наташа!» Якое ты мае сумленне? Мае сумленне ў мяне, я нікому не аддам яго… І больш піць не буду! Больш мяне не падманіце! Не! Вось i ўсё!»
Магчыма, суцешыўшы сябе гэтым, Лемяшэвіч нарэшце заснуў i сніў розныя непрыемнасці. Прачнуўся — на дварэ цёмна. Балела галава, i страшэнна хацелася піць, язык у роце — што бервягю, нельга павярнуць. Але ў яго халасцяцкай кватэры не знайшлося i кроплі вады, дарэмна ён шукаў яе. Не ўключаючы святла, ён выйшаў на двор. Ноч ядраная i ціхая. З аднаго боку, ад Снегірыхі, даляталі не надта меладычныя гукі піяніна, a ў другім канцы вуліцы два хлапецкія галасы «гарланілі» не зуеім цэнзурныя прыпеўкі.
Лемяшэвіч не адважыўся пайсці на вуліцу, да калодзежа, a пайшоў цераз гарод, каб напідда з ручая — з Крыніцы. К ал i вяртаўся назад, школу асвяцілі фары машыны: прамчалася «Пабеда», чырвоны стоп-сігнал яе схаваўся за павароткай вуліцы.
10
У школу прыехала настаўніца малодшых класаў Сухава i прывезла з сабой дачку i старую маці. Ужо з першага знаёмства Лемяшэвіч зразумеў, што ў жанчыны гэтай нялёгкае жыццё — цяжка ёй зводзіць канцы з канцамі на пяцістах рублях месячнага заробку, маючы такую сям'ю. І ён вырашыў памагчы ёй — пазбавіць ад неабходнасці наймаць прыватную кватэру. Але акрамя яго, дырэктарскай, была ўсяго адна кватэра — асобная хата, якую займала Прыходчанка Марына Астапаўна. Ведаючы, чаму яна карыстаецца такой прывілеяй, Лемяшэвіч вырашыў абавязкова, не спыняючыся ні перад чым, падсяліць да яе Сухаву. Ён паклікаў Прыходчанку на размову. Яна з'явілася гадзіны праз паўтары пасля таго, як да яе збегаў хлапчук з запіскай. Лемяшэвіч цярпліва чакаў у настаўніцкай, спачатку абураючыся, потым — з алімпійскім спакоем: сядзеў i перачытваў школьныя праграмы. Ён не падняўся насустрач, калі яна прыйшла, але яна сама першая ласкава прывіталася: