Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Добры дзень, Міхась Кірылавіч, — i падала сваю мяккую выпешчаную руку. Села з боку стала на цвёрдай самаробнай канапе, непрыкметным рухам абцягнула сукенку, амаль да чаравік закрыўшы поўныя прыгожыя ногі.

Нейкую хвіліну, збіраючы ca стала паперы i кнігі, Лемяшэвіч употай разглядаў яе, хоць i сустракаўся ўжо некалькі разоў. Гэта была жанчына гадоў трыццаці двух, даволі прывабная на выгляд. Выразны твар, праўда, крыху шырокі, з трошкі грубаватымі рысамі, але свежы i здаровы, з пяшчотнымі ямачкамі на шчоках, калі яна ўсміха: лася. «Як у чэхаўскай гераіні», — падумаў Лемяшэвіч. І яшчэ прываблівала i надавала ёй нейкую асаблівую прыгажосць шыя — поўная, як вытачаная,

без адзінай складкі ці зморшчыка, мармурова-белая. Наогул, гады амаль не пакінулі яшчэ сваіх елядоў на яе твары. Выдавалі ўзрост i перажытае адны вочы — прыжмураныя i стомленыя, у якіх як бы пагасла святло, i яны пацямнелі. Хоць яшчэ i цяпер на нейкі міг у ix з'яўляліся кароткія сполахі ранейшага святла, i тады твар яе рабіўся яшчэ больш прывабным. Так бліснуў гэты сполах, калі Марына Астапаўна заўважыла, як разглядае яе дырэктар, як ён затрымаў позірк на яе шыі. Яна не какетнічала. Яна здавалася надзіва простай — нічога штучнага, падробленага. Яна не карысталася нават пудрай i фарбай. І апранута была проста, але з густам. Лемяшэвічу нават на нейкі момант шкада стала, што яна гэтак неразумна растрачвае сваю прыгажосць. Яна таксама з цікавасцю сачыла за ім, відаць, жадаючы адгадаць, навошта яе паклікалі.

Лемяшэвіч выцер хусцінкай успацелы лоб.

— Ды вы адчыніце акно. Як можна сядзець у такой духаце! ЦІ, можа, у вас сакрэтная размова са мной? — i ў вачах яе зноў бліснуў той дзіўны сполах.

Лемяшэвіч паслухмяна адчыніў акно i, каб не ўдавацца ў лішнія разважанні, сеў i па-начальніцку, у даволі катэгарычнай форме, выказаў свой намер.

Марына Астапаўна i брывом не павяла, толькі пачала глядзець на Лемяшэвіча насмешліва, як на наіўнага хлапчука, які нічога не разумее, a імкнецца вырашаць вялікія справы. Сумеўшыся ад гэтага яе позірку, ён забыўся на свой начальніцкі тон i пачаў далікатна ўгаворваць яе:

— Я спадзяюся, вы разумееце мяне. Сям'я бедная, ціхая, паселіцца ў вас у палавіне, дзе руская печ. Замінаць яны вам не будуць, дзяўчынцы ўжо сем год, у першы клас пойдзе… А старая можа нават гатаваць вам.

Яна перапыніла яго:

— Я разумею. Але дарэмна вы турбуецеся. Нікога я ў сваю кватэру не пушчу!

— Але ж кватэра школьная. І вы не маеце права займаць такую плошчу… Гэта, ведаеце, занадта для аднаго чалавека…

Яна ўздыхнула, нібы i сапраўды шкадуючы дырэктара, што ён такі наіўны.

— Вы новы чалавек, Міхась Кірылавіч… i не ведаеце некаторых акалічнасцей… — Апошнія словы прагучалі насмешліва i ўдарылі Лемяшэвіча, як аплявуха. Ён уздрыгнуў, утаропіў на яе позірк.

— Якія акалічнасці?

— Ды так… некаторыя, — ухілілася яна ад адказу.

Але Лемяшэвіч добра разумеў, якія іменна, i гэтая

бессаромнасць яе страшэнна абурыла яго. Стрымліваючы сваё абурэнне, ён хвіліну недарэчна маўчаў, а яна насмешліва назірала за ім, i вочы яе гарэлі, як у кошкі. Потым ён падняўся i… зачыніў акно.

Яна насцярожылася.

Ён прайшоў да дзвярэй, назад, каб супакоіцца. Потым спыніўся пасярод настаўніцкай, сурова сказаў:

— Не, я ведаю, што гэта за а-ка-лічнасці,— слова гэтае вымавіў ca здзекам. — Я ведаю… І я здзіўлены, што ў вас хапае нахабства гаварыць пра гэта. Мне сорамна за вас i за чалавека, які наведваецца да вас… Вы — педагог, выхоўваеце дзяцей, моладзь… выкладаеце рускую літаратуру, прадмет, які павінен выхоўваць найлепшыя пачуцці… нашу камуністычную мараль… Вы, вядома, гаворыце пра гэта на ўроках… A ў жыцці? Што робіце вы ў жыцці? Вы чулі, што пра вас калгаснікі гавораць?

Толькі цяпер яна пачырванела і, відаць, адчуўшы, як загарэліся шчокі, асцярожна дакранулася да ix

пальцамі. Потым, як бы схамянуўшыся, узлавана спытала:

— А што вам, уласна кажучы, да майго асабістага жыцця?

— Не мне аднаму — усяму калектыву, дзяржаве… Мы выхоўваем людзей будучага, людзей маральна чыстых. І мы не дазволім!..

— Ай, якія гучныя словы! Вы ж не на мітынгу, таварыш Лемяшэвіч, — паморшчылася яна.

— Нельга дазволіць, каб вы сваімі паводзінамі… ганьбілі ўвесь калектыў…

Марына Астапаўна, жанчына спрактыкаваная i не дурная ў гэтых адносінах, добра разумела, што ні абурэннем, ні робленай абразай i слязамі спыніць такога чалавека, як Лемяшэвіч, немагчыма: гэта толькі дасць яму адчуць уласную сілу. Таму яна зрабіла нечаканы манеўр: гарэзліва сказала, перапыніўшы яго тыраду:

— Вы сур'ёзна-такі ці толькі прыкідваецеся? Не прыкідвайцеся, Лемяшэвіч, анёлам, вам гэта не пасуе. Лепш — ведаеце што? Жаніцеся ca мною… Вы ж чалавек без перажыткаў… Абяцаю быць харошай жонкай…

Сапраўды, такі нечаканы паварот проста ашаламіў Лемяшэвіча, ён асекся на паўслове i разгублена змоўк, моргаючы вачамі.

Яна ўзнялася i наблізілася да яго. Ен баязліва адступіў за стол. Яна гучна i весела зарагатала.

— Колькі вам год, Лемяшэвіч? Вы, мабыць, гадоў дзесяць сабе прыпісалі? — І, не чакаючы, пакуль ён загаворыць зноў, сур'ёзна дадала: — А да размовы пра кватэру i пра мае адносіны з Арцёмам Захаравічам раю вам больш не вяртацца! Для вашай жа карысці… Будзьце здаровы, — i выйшла, горда падняўшы прыгожую галаву.

Лемяшэвіч хвіліну стаяў нерухома — слухаў яе крокі ў калідоры. Потым пагразіў на дзверы кулаком.

— Не! Я яшчэ вярнуся да гэтай размовы! Не на такога н атрапілі!

11

У райкоме толькі што скончылася кароткая парада ўпаўнаважаных. Бародка не любіў доўгіх пасяджэнняў.

Ён пачынаў ix заклікам: «Давайце, таварышы, параімся». Але гаварыў увесь час сам i канчаў катэгарычным загадам:

— Праз гадзіну каб ніводнага чалавека не бачыў у райцэнтры. Убачу — няхай наракае на сябе.

I ўсе ведалі, што гэта не проста словы, што крый Божа трапіць Арцёму Захаравічу цяпер на вочы: літасці не будзе нікому, нават другому i трэцяму сакратарам, нават Валатовічу, не кажучы ўжо аб загадчыках аддзелаў, інструктарах, інспектарах i іншых «малых сошках».

У кабінеце акрамя Бародкі засталіся Валатовіч i рэдактар газеты Піліп Жданко, малады хударлявы чалавек у акулярах з пазалочанай аправай.

Валатовіч перасеў з канапы каля акна за стол для членаў бюро, у кут паміж доўгім сталом i пісьмовым стадом сакратара, якія ўтваралі літару «Т». Узяў адну з шматлікіх дырэктыў, што ляжалі на стале, — цэлы стос — пошта з цэнтра. Бародка ўзяў паперу з другога стоса — дырэктывы райкома ўніз, у калгасы, — i пачаў падпісваць. Рэдактару, які сядзеў з краю стала каля самых дзвярэй i то зашпільваў, то расшпільваў сваю скураную папку, кінуў афіцыйна, даючы зразумець, што размова павінна быць кароткая:

— Слухаю вас, таварыш Жданко.

Той скінуў акуляры, пакруціў ix за дужку.

— Я прасіў вас, Арцём Захаравіч, не пасылаць мяне на раён, у мяне адказны нумар.

— Даручыце сакратару. Хлопец спрактыкаваны, два месяцы замяшчаў рэдактара.

— Але якая газета была!.. Сорамна чытаць…

— Я не бачу, каб яна палепшылася пасля вашага прыезду, — жорстка адказаў Бародка.

— Магчыма, — спакойна згадзіўся Жданко. — Але згадзіцеся, што пры такім стане, калі рэдактар ператвараецца ў штатнага ўпаўнаважанага, палепшыць яе…

Поделиться с друзьями: