Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— А я на ўсё спрытны!

* * *

Аляксей сам прапанаваў Міхасю Кірылавічу з'ездзіць у нядзелю на Дняпро ca спінінгам. Ён папрасіў у Сяргея эмтээсаўскі матацыкл, сам падрыхтаваў усё неабходнае для таго, каб дзень прабыць на лузе: кацялок, лыжкі, хлеб, сала, цыбулю, соль. Лемяшэвіч завёў будзільнік, каб не праспаць. Але раней, чым зазваніў будзільнік, яго разбудзіў стук у акно — стукаў Аляксей, пад'ехаўшы да школы на матацыкле.

Выехалі — ледзь начало днець. Над лугам i ў нізінах стаяў малочны туман, i ў твар шыбала прыемным вільготным халадком. А на ўзгорках у полі сустрэчны паток паветра быў сухі i цёплы, проста не верылася, што пачынаўся прадапошні летні дзень. Але калі развіднела i позірку адкрыліся

прасторы, што імчаліся насустрач матацыклу, паказалася восень — палі ляжалі голыя, шэрыя i смутныя. Толькі дзе-нідзе зелянела ранняя рунь. Маладыя прыдарожныя прысады прыветліва кланяліся запыленымі, усё яшчэ зялёнымі кронамі. Але i пры хуткай яздзе на бярозках i таполях мільгалі залатыя плямкі — жоўтыя лісты; лісце ляжала на дарозе, узлятала i кружылася ў пыльнай завірусе, што віхрылася за матацыклам. Нягледзячы на добры ранішні настрой, Лемяшэвіча апанаваў неасэнсаваны смутак. Пачуццё такое з'яўлялася не раз у пачатку восені. У гэтым годзе яно з'явілася ўпершыню і, здаедца, раней, чым звычайна: у горадзе прыкметы восені заўважаліся пазней. Аляксей ехаў з такой шалёнай хуткасцю, што ў Лемяшэвіча, які не вельмі ёмка сядзеў ззаду, трымаючыся толькі адной рукой, займала дух.

Не хацелася прасіць Аляксея, каб сцішыў ход: юнак можа падумаць, што дырэктар — баязлівец! Але ўрэшце Лемяшэвіч не вытрымаў i жартаўліва папрасіў:

— Аляксей Сцяпанавіч, цішэй, калі ласка, а то пагубляю прыладдзе.

Той крыху збавіў газ, аднак ненадоўга, праз хвіліну зноў толькі мільгалі прысады ды тэлефонныя слупы.

Але раптам ён затармазіў. На краі вялікай гоні пераспелага аўса, недалёка ад дарогі, нерухома стаяў камбайн, збоку ад яго курэў дымок патухшага цяпельца i віднелася чорная постаць соннага вартаўніка. Аляксей праехаў паўз камбайн на самай меншай скорасці, быццам аддаваў чэсць агрэгату. Мінуўшы камбайн, ён уздыхнуў i, злосна націснуўшы на педаль — ажно зароў матор, прамовіў:

— Эх, работнічкі! — І ў гэтым адным слове прагучалі асуджэнне i знявага да людзей, якія так зацягнулі ўборку, што авёс ажно счарнеў, i адначасова пачуўся затоены смутак ад таго, што ён не можа спыніцца, не можа ўзысці на пляцоўку камбайна i ўбіраць цэлы дзень, дацямна, пакуль не ўпадзе раса ці пакуль на полі не застануцца адны копы саломы.

У лесе, праз які яны праехалі, таксама адчувалася блізкая восень, але не па жоўтых лісцях, ix тут яшчэ не было відаць, апа нейкім своеасаблівым грыбным паху, які ніколі не адчуваецца вясной ці ўлетку.

На луг выехалі, калі ўзыходзіла сонца. Спыніліся на ўзлессі, на гары, пад старымі каржакаватымі соснамі. Луг адгэтуль відаць — як. акінуць вокам.

Аляксей спыніўся як бы таму, што ўніз з узгорка вяла пясчаная дарога. Але, напэўна, ён зрабіў гэта знарок, каб даць Лемяшэвічу палюбавацца хараством, што адкрылася перад ім, бо пазіраў на дырэктара з радасным іпераможным выглядам, як бы жадаючы сказаць: «А што? Бачыце, якая ў нас прыгажосць?»

Сапраўды, залюбавацца ёсць чым.

Унізе, за пясчаным адхонам, пачыналася града альховых кустоў, на якіх яшчэ ляжаў цень ад лесу. За кустамі, залітая першымі праменнямі сонца, блішчала водная гладзь.

— Дняпро? — спытаў Лемяшэвіч.

— Не. Гэта возера з дзіўнай назвай — Казадоі… Але так называюць — возера, а на самай справе — старое рэчышча. А Дняпро… Вунь бачыце — ліхтарны слуп? А пясок — гэта ўжо на тым баку.

Луг пачынаўся за Казадоямі. На поўнач i на поўдзень у шырокай даліне густа стаялі стагі, розныя па форме — нізкія i пузатыя, высокія i тонкія, прыгожыя i нязграбныя, дзе-нідзе крыху схіленыя, збочаныя, з бярозавымі i дубовымі вопаўзнямі (кажуць, што стагі падобны на гаспадароў, якія ix кідаюць). Стагі нагадвалі дзіўнае войска, рассыпанае на шырокім прасторы. Паміж імі ўзвышаліся старыя дубы-асілкі, а пад імі там-сям, уздоўж крыніцраўчукоў i на пясчаных узгорках, раслі лазнякі. У нізінах ярка зелянела атава, i буйная раса блішчала пад праменнямі сонца, зіхацела i пералівалася вясёлкамі.

Такія шырокія далягляды,

што так добра адкрываюцца з высокіх берагоў вялікай ракі, заўсёды выклікаюць яскравае адчуванне неабсяжнасці роднай зямлі, яе непаўторнага хараства, i ад гэтага нараджаецца светлае пачуццё гонару за свой край, захапленне ім. Хочацца ўзняцца i ляцець, ляцець, каб з вышыні агледзець яшчэ больш гэтых цудоўных прастораў.

Мабыць, адчуўшы нешта падобнае, Аляксей спытаў:

— Вы на самалёце ляталі, Міхась Кірылавіч?

— Неаднойчы.

— Мабыць, прыгожа глядзець уніз, на зямлю? Відаць далё-ёка… Праўда?

Лемяшэвіч зразумеў юнака i хвіліну памаўчаў, нібы абдумваючы, як лепей выказаць сваё ўражанне.

— Відаць-то далека, але, ведаеш, там, — настаўнік паказаў у неба, — губляецца — як табе лепш сказаць? — жывое ўспрыняцце зямной прыгажосці. З вышыні, асабліва значнай, зямля нагадвае тапаграфічную карту. Так што зямное хараство трэба разглядаць з зямлі, з неба яно не відаць.

Аляксей засмяяўся.

Недзе далека, за возерам i кустамі, замянташылі косы.

— Пэўна, нашы, — сказаў Аляксей.

Брыгада Сцяпана Касцянка касіла агаву i ўжо з тыдзень жыла на лузе. Да ix Аляксей i ехаў, каб пакінуць у брыгадзе матацыкл. Неўзабаве яны знайшлі ў нізіне чалавек восем касцоў з ix калгаса. Дзяўчаты, якім належала зграбаць сена i кідаць стагі, яшчэ спалі ў буданах з галля, накрытых сенам.

Кашэнне атавы не мае той прывабнасці i паэзіі, што бывае на сенажаці, калі косяць першы раз. Сена з атавы нават не дае таго водару, які звычайна напаўняе луг у чэрвені. Таму i косіцца другі раз без асаблівага ўздыму i ахвоты. Але гэтая невялікая група касцоў ішла даволі дружна, бо вёў яе сам брыгадзір — высокі дужы чалавек, у лапцях, у сподняй кашулі.

Сустрэлі рыбакоў прыветліва. Жартавалі:

— Пабачым, што зловіце на гэтыя дарагія прылады свае.

— Адным словам, юшка сёння будзе.

— Будзе, калі мы з табой з брэднікам пабоўтаемся. Прыходзьце на нашу юшку, таварыш дырэктар.

— Кажуць, што вуда гэтая каштуе столькі, што можна год рыбу есці па самай высокай цане…

Потым нехта падаў думку:

— А каб паспрабаваць гэтай прыладзінай у Бяздоннай. Завядзі ix, дзядзька Сцяпан.

Сцяпан Яўменавіч павёў сына i дырэктара да Бяздоннай — так называлі глыбокае азярцо, у якое, як расказвалі касцы, з брэднем лезці ніхто не адважваецца, з сеткай — лодку далека цягнуць. Ішлі па роснай атаве цераз кусты, па пясчаных грывах, брылі па нейкім балоце i, нарэшце, спыніліся ў прыгожай мясціне пад разгалістымі дубамі. З-за кустоў бліснула зусім нечаканая ў такім высшим месцы вада. Гэта i была-Бяздонная — круглае, як талерка, азярцо, метраў сорак у дыяметры — не больш, з нейкай чорнай, як дзёгаць, нерухомай вадой, у якой цьмяна адлюстроўваліся неба i дубы.

Лемяшэвіч паставіўся да гэтай «лужыны», як ён назваў яе, скептычна i не спяшаючыся збіраў спінінг.

— Гэта не лужына, Кірылавіч, — як бы пакрыўдзіўшыся за азярцо, сказаў дзядзька Сцяпан. — Вада тут чыстая i халодная — паспрабуй. Відаць, падземныя крыніцы б'юць.

Аляксей тым часам хутка наладзіў свой самаробны спінінг, згараючы ад нецярпення кінуць першым. Падышоўшы да азярца з насцярожанасцю, быццам баючыся спудзіць рыбу, ён падумаў, што вось зараз кіне i… здзівіць Лемяшэвіча i бацьку — схопіць шчупака кілаграмы на тры.

Што ж… бываюць i ў такой справе, як рыбалоўства, радасныя нечаканасці i ўдачы, калі здзяйсняюцца самыя, здаецца, неверагодныя мары i спадзяванні. Рэдка, праўда, але здараедца.

Узмах — i плёснулася недзе на сярэдзіне блясна; парушыўшы спакойную гладзь вады, разышліся зыбкія кругі. Усё — як мае быць!

Аляксей пачаў круціць катушку. Але — што гэта? Няўжо зачапіў? Хлопца ажио пацягпула наперад, напяўся, як струна, шнур, потым катушка туга закруцілася зноў. І раптам — нібы нехта вялікі камень кінуў у ваду, ажио вясёлкай успыхнулі на сонцы пырскі. Аляксей нават не ўправіўся зразумець, у чым тут справа, як пачуў усхваляваны крык Лемяшэвіча:

Поделиться с друзьями: