Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Весела было i ў настаўніцкай. Крышачку ўзрушаныя, узаемна прыв. етлівыя, настаўнікі жартамі сустракалі кожнага свайго калегу. І кожны, мужчына i жанчына, уваходзячы, лічыў сваім абавязкам прывітацца з усімі за руку, хоць дзень назад усе сустракаліся на пасяджэнні педсавета i некаторыя там нават паспрачаліся. Але зараз ніхто не выказваў нездавальнення раскладам, «форткамі», ніхто не быў яшчэ раздражнёны двойкамі i іншымі няўдачамі. І ўсе яны падабаліся Лемяшэвічу ў гэтай новай для яго, a ў сапраўднаеці ў натуральнай сваёй ролі. Ён з цікавасцю прыглядаўся да кожнага з настаўнікаў, нават да Адама Бушылы, з якім штодзень тройчы сустракаўся

за сталом.

Расчырванелая, як бы иечым узрушаная, сядзела на новай канапе, насупраць адчыненага акна, Марына Астапаўна; няспынна смяяліся яе поўныя шчокі: на ix то знікалі, то зноў з'яўляліся прывабныя ямачкі. Апранутая ў новае сіняе плацце з шарсцянай тканіны, яна выглядала прыгожай.

Лемяшэвіч злавіў сябе на тым, што мімаволі любуецца ёй. Ён прымушаў сябе думаць пра яе непрыязна i такую ж непрыязнасць хацеў заўважыць i ў яе адносінах да сябе.

На педсавеце ён нечакана адхіліў Марыну Астапаўну ад кіраўніцтва дзесятым класам, хоць яна кіравала ім у мінулым годзе, i назначыў класным кіраўніком Данілу Платонавіча. Марына Астапаўна не патрабавала тлумачэння, слова не сказала, нібы чакала гэтага. А зараз яна зусім прыветліва глядзела на дырэктара, на Данілу Платонавіча i больш за ўсіх смяялаСя i жартавала. «Актрыса», — думаў Лемяшэвіч, не верачы ў шчырасць яе пачуццяў.

Арэшкін сказаў ёй камплімент:

— А вы ўсё прыгажэеце, Марына Астапаўна!

— А вы лысееце, Віктар Паўлавіч, — адказала яна пад агульны смех.

Завуч, як ніхто, здзівіў Лемяшэвіча сваім выглядам i паводзінамі. Штодзень на працягу месяца Лемяшэвіч бачыў яго ў незвычайным стракатым адзенні: белыя або клятчатыя штаны, курткі з «маланкамі», зялёны або саламяны капялюш, заўсёды кій у руках. І хада нейкая расслабленая, ленаватая. І раптам ён з'явіўся на заняткі ў простым, новым, старанна адпрасаваным гарнітуры, у кепачцы, без кія, рухавы i падцягнуты, як добры афіцэр. Ён адзін быў дзейным: заглядваў у расклад, напамінаў, каму ў які клас ісці, выходзіў у калідор супакойваць вучняў. Вяртаўся i зноў намагаўся сказаць што-небудзь прыемнае жанчынам.

— I ўсё-такі не магу не зазначыць, што ў нашым калектыве найпрыгажэйшыя настаўніцы. Букет! A? — i гладзіў сэрца.

— Дзіва што! У нас жа i дырэктар i завуч халастыя, — знешне сур'ёзна, аднак не без іроніі адказала Вольга Калінаўна, паліваючы кветкі. Увогуле, гэтая дзяўчына, нізкарослая i непрыгожая з твару, паводзіла сябе ў настаўніцкай, як руплівая гаспадыня.

Даніла Платонавіч сядзеў на табурэце, абапёршыся на доўгі стол, што стаяў пасярод пакоя. Ён выпадкова сеў тут, а атрымалася, што нібы гак i трэба, каб етарэйшы настаўнік, ветэран, у гэтыя ўрачыстыя хвіліны сядзеў у цэнтры.

Размаўляючы, жартуючы, настаўнікі, у тым ліку i дырэктар, міма-волі пазіралі на яго: як рэагуе ён, стары i мудры чалавек? Даніла Платонавіч удзельнічаў у размове скупымі заўвагамі, як бы захоўваючы сілы для ўрока. Ён добра разумеў, чаму ўсе такія ўзрушаныя, гаманкія: усе хваляваліся, праўда, адны больш, другія менш, у залежнасці ад стажу работы, ды i сам ён, хоць працуе паўстагоддзя, таксама крыху хваляваўся. А больш за ўсіх, безумоўна, хвалявалася гэтая маладзенькая, зусім яшчэ дзіця, Ядвіга Казіміраўна: ёй праз некалькі хвілін трэба будзе даваць першы ў жыцці самастойны ўрок. І таму яна больш i мацней за ўсіх рагатала, яе смяшыла ўсялякая дробязь, але смех яе быў ненатуральны, дрыготкі, нервовы.

Моўчкі i нерухома, у кутку, як чужыя i лішнія

ў гэтым калектыве, сядзелі муж i жонка Кавальчукі. Праўда, у Паўла Паўлавіча колькі разоў напіналіся шчокі ад смеху — Лемяшэвіч назіраў за імі i бачыў гэта, але Мая Любаміраўна з дакорам пазірала на мужа, i ён стрымліваў свой смех. Яны перамаўляліся паміж сабой, але толькі аб справе, праглядаючы планы ўрокаў. І — дзіўная рэч — самыя калючыя на язык ні адным словам не зачапілі ix.

«Вось каму ў першую чаргу трэба заглянуць у душу — гэтаму Паўлу Паўлавічу, — думаў Лемяшэвіч. — Як толькі падступідца… які ключык падабраць? А трэба абавязкова!»

— Нешта Марозавай сёння няма, — сказала Прыходчанка.

— Але, кожнае першае верасня прыходзіла. Што гэта з ёй?

— Занята, — коратка адказаў Даніла Платонавіч.

За дзвярамі шумелі вучні.

— Зазіраюць у замочную шчыліну. Вунь якое вока блішчыць, — засмяялася Вольга Калінаўна, развешваючы на сцяне снапкі жыта, ячменю, проса, канюшыны.

— А гэта вельмі спакусліва i цікава — падгледзець, чым займаюцца настаўнікі. Можа, яны на галовах стаяць, — сказаў Бушыла, — Я сам любіў падглядваць. А снапам тваім даволі ўтульна тут, Вольга…

— У сельскай школе ў першую чаргу павінен быць біялагічны кабінет. А вы не падумалі пра гэта, Міхась Кірылавіч.

Як бы ў пацверджанне ix слоў аб падглядвайні, раптам з модным грукатам адчыніліся дзверы, i ў настаўніцкую куляй уляцеў вучань. Ён ледзь утрымаўся на нагах i спыніўся каля Данілы Платонавіча, ухапіўшыся за стол. Ядзя пырснула, але, угледзеўшы сур'ёзныя твары іншых настаўнікаў, закрылася касынкай. Збянтэжаны, спалоханы хлапчук, вучань шостага класа, не чакаючы допыту, прытворна хліпаючы i не ўзнімаючы галавы, тлумачыў:

— Мяне п-піхну-у-лі…

— Ах, бедны, яго піхнулі! — злосна, здзекліва i ў той жа час як бы радуючыся, што знайшоў ахвяру, праспяваў Арэшкін i сурова закрычаў: — Цябе штурхнулі, бо ты падглядваў у шчыліну. Падглядваў?

— І другія падглядвалі…

— Ты за сябе гавары… за сябе!.. Ты i ў мінулым годзе хуліганіў…

— Я нічога не рабіў.— Хлапчук выцер рукавом нос.

— Ідзі… i больш не падглядвай, — умяшаўся Лемяшэвіч, якому не спадабаўся тон завуча.

Арэшкін выйшаў следам за вучнем, мабыць, жадаючы прадоўжыць расправу.

— Я б такіх выганяла са школы, — сказала Мая Любаміраўна.

— За што? — здзівілася i абурылася Вольга Калінаўна. — Ваня — добры вучань. Паэт. Вершы піша… Непаседа. Дык што з гэтага? Мы самі былі непаседамі. І нельга крычаць — хуліганіш. Нельга так!

— Дзяцей трэба любіць, — сурезна сказала Марына Астапаўна.

Кавальчук непрыемна хіхікнула, i Лемяшэвіч здзівіўся, убачыўшы, як гэтая жанчына, Марына Астапаўна, якую, здавалася, ніколі i нічым нельга збянтэжыць, раптам ледзь не заплакала — ажно непрыгожым зрабіўся яе твар.

У гэты момант за дзвярамі зноў пачуўся танклявы здзеклівы голас Арэшкіна:

— Ідзі, ідзі, галубок! Герой! Рыцар без страху i сумлення! Там ты быў смялейшы! А?

Дзверы адчыніліся, i парог пакоя нясмела i цяжка пераступіў Алёша Касцянок, бледны, з дрыжачым падбародкам. Ён глянуў на дырэктара i панурыўся.

Лемяшэвіч адчуў, што чырванее сам. Насцярожана падняўся Бушыла, павярнуўся да дзвярэй Даніла Платонавіч.

— Калі ласка, палюбуйцеся на гэтага героя, які ўчыніў у класе мамаева пабоішча! А? Як вам падабаецца? — пераможна i зларадасна пытаў Арэшкін. Зашпілі каўнер.

Поделиться с друзьями: