Крыніцы
Шрифт:
Сакратар абкома, моцна паціснуўшы руку Лемяшэвічу, Алёшу працягнуў руку з той абыякавасцю, з якой часта дарослыя вітаюцца з дзецьмі.
Бародка рабіў выгляд, што цалкам заняты юшкай, але ад яго пільнага вока нічога не схавалася. Ён убачыў, як пачырванеў i разгубіўся ад такога прывітання Алёша, i адпомсціў за яго: як бы між іншым сказаў пасля працяглай паўзы, калі Малашанка ўжо сеў на зямлю побач з Лемяшэвічам:
— …той самы Алёша Касцянок, які пабіў шмат год хваленага Старасельца. Вось якія ў нас героі, Пётр Андрэевіч!
Сакратар абкома крута павярнуўся да Алёшы, недаверліва спытаў:
— Камбайнер Касцянок? — i,
— Вось як i ты! Малайчына! Рад. Рад пазнаёміцца. Значыцца, з камбайна на рыбу?
Алёша зусім збянтэжыўся ад такой увагі да яго асобы.
— A паслязаўтра — за парту. Ён жа вучань дзесятага класа, — сказаў Лемяшэвіч.
— Ведаю, ведаю. Далібог — малайчына. Радасна глядзець на такую моладзь!
— Ён ва ўсім удачнік — сказаў Бародка, прыладжваючы на агні кацялок. — Ён сёння з першага закіду пяцікілаграмовага шчупака выцягнуў. Не тое, што мы з табой. Ведаеш анекдот пра спінінгіста? Хадзіў, хадзіў такі рыбак, як ты, цэлы дзень, з раніцы да вечара, намахаўся гэтым вудзільнам — рукі падыяць не можа, мазал i нацёр на руках i на нагах… І — хаця б дзеля смеху жаба зачапілася. Нічога. Узлаваўся, павярнуў назад. Але вырашыў па дарозе кінуць яшчэ разок. [што вы думаеце?.. — Бародка абвёў усіх гюзіркам.
— Шчупак? — нецярпліва спытаў Коля: хлапчукі слухалі анекдот, як самую цікавую казку, разявіўшы раты.
— Ды не проста шчупак, а з добрае парасё — кілаграмаў на восем. Ледзь выцягнуў ён яго… Падзівіўся, адчапіў i… бух назад у рэчку.
— Эх! — ажно падскочылі хлапчукі.— Чаму?
— Усё адно, падумаў, не павераць. Скажуць купіў.
Анекдот асабліва падабаўся самым маладзейшым. Нават Алёша забыўся на сваю паважнасць i рагатаў разам з хлапчукамі. Хораша ён адчуваў сябе тут, пад старым дубам, лісце якога шумна варушылася ад дыму i гарачага паветра, сярод сталых, сур'ёзных i ў той жа час простых i дасціпных людзей. Смачна пахла юшкай, смажаным салам i рыбай. Трошкі смешна было, з якой сур'ёзнасцю i спрытам увіхаўся над кацялкамі i патэльняй сакратар райкома, — нюхаў страву, каштаваў, як жанчына.
Сакратар абкома i Лемяшэвіч вялі сур'ёзную размову пра школу, пра выхаванне, пра навуковую работу: выявілася, што Малашанка таксама педагог, працаваў дырэктарам педвучылішча i таксама намерваўся йекалі пісаць навуковую работу i… не напісаў.
Аляксею нікуды не хацелася адыходзіць, але хлагічукі пацягнулі яго «паспінінгаваць» i павучыць ix — ктабе ж шанцуе». Шафёр пайшоў па дровы. Каля агшо па нейкі час засталіся толькі сакратары i Лемяшэвіч. Выкарыстаўшы гэты момант, Бародка сказаў, зноў-такі як бы між іншым i жартаўліва:
— Лемяшэвічу пальца ў рот не кладзі. Неспакойны чалавек. Толькі што прыехаў у раён i ўжо ўправіўся пасварыцца з першым сакратаром. Уяўляеш, паўстаў супраць таго, што я часам заглядваю да Марыны. «Мая настаўніца, — крычыць, — i я нікому не дазволю наведвацца да яе!» Бачыш, які гусак!..
— А ты ўсё яшчэ наведваешся? Ой, глядзі, Арцём, — дакорліва паківаў галавой Малашанка, — прыйдзецца нам займацца табой на бюро.
Відаць, Бародка разлічваў на іншы эфект: памужчынску пажартуюць — i ўсё. І такім чынам ён дасць зразумець Лемяшэвічу, што для яго, Бародкі, справа гэта — дробязь, пра якую ён не баіцца нават сказаць пры сакратару абкома. Але яўна атрымалася асечка, i Арцём Захаравіч ураз забыўся на кулінарыю, павярнуўся
да Лемяшэвіча расчырванелы, калючы, з нядобрымі агеньчыкамі ў вачах.— Марына мой стары сябар, цудоўны таварыш, партызанка. A ўсё іншае бабскія плёткі, балбатня. Хто адбярэ ў мяне права заехаць да сябра?
— Сярод ночы? — з нядобрай іроніяй спытаў Лемяшэвіч.
Бародка злосна зірнуў на яго, але сказаў спакойна, інтымна:
— Добра. Будзем шчырымі. Я кахаю гэтую жанчыну. Хто забароніць мне кахаць?
Малашанка па-сяброўску пагразіў яму пальцам:
— Арцём! Не захапляйся!
— А ваша сям'я, дзеці? — спытаў Лемяшэвіч.
— Вы — малады ідэаліст, Лемяшэвіч. Калі вы ажэніцеся i пажывеце, колькі я…
— Ну, ведаеш, гады не апраўдваюць разбэшчанасці,— ужо сур'ёзна i нават злосна перапыніў яго Малашанка. — Я бачу, табе ке мінуць бюро.
— Што вы мне — бюро, бюро! — у сваю чаргу ўзлаваўся Бародка, бляднеючы. — Я хачу пагутарыць як мужчына з мужчынам. Маю права я кахаць?
Лемяшэвічу непрыемна была гэтая размова, ён хацеў хутчэй скончыць яе, але не мог ужо: калі даходзіла да спрэчкі па любому пытаншо, ён ніколі не мог змаўчаць, застацца ўбаку, а тым больш цяпер, калі ўсё гэта так закрапала яго.
— А хто не мае права кахаць! — горача сказаў ён. — Кахайце, кал! ласка. Але давайце пагаворым не як мужчыны, а як педагогі. Я малады педагог, вы — старэйшы…
— Я? — спытаў Бародка.
— Вы… Чаму вам не хочацца лічыць сябе педагогам? Вам партыя даверыла выхаванне…
— Паўсотні тысяч людзей, — падказаў Малашанка, паварочваючы замест Бародкі рыбу, якая пачала падгараць.
— Але… i вы старэйшы сярод нас… Вы — кіраўнік, прадстаўляеце партыю, стаіце на варце яе вышэйшых маральных прынцыпаў. На вас глядзяць, у вас пераймаюць, асабліва моладзь… Вы заўважце, якімі вачамі глядзіць на вас юнак гэты, Касцянок… Магчыма, вы яго ідэал… І я не ведаю… Магчыма, ён не разумее… Не ведаць ён не можа… Магчыма, не звяртае ўвагі… Ці, магчыма, i гэты ваш учынак яму здаецца геройствам, станоўчай якасцю моцнага чалавека. Уявіце апошняе. Не, вы ўявіце! — настойліва патрабаваў Лемяшэвіч, становячыся супроць Бародкі.— Я не кажу пра ўсё іншае: пра вашых уласных дзяцей, пра вашу сям'ю… Як яны?.. Што скажа ваш Коля?
Напамінак пра дзяцей выклікаў у Бародкі тое ж пачуццё, якое ён адчуў, калі ўбачыў, што Ніна пра ўсё ведае — сорам, няёмкасць, разгубленасць. Ён схаваўся за дым, закашляўся i праз кашаль, махаючы рукой, прымірэнча сказаў:
— Ну, вы… мараліст!
Потым раптам сурова i ўладна загадаў:
— Хопіць!
— Не, не хопіць! — гэтак жа сурова запярэчыў Малашанка. — Не хапае мужнасці выслухаць праўду? А ты выслухай! Выслухай!..
— Пётр Андрэевіч, — умольна папрасіў Бародка, кіўнуўшы ўбок: да агню падыходзіў шафёр.
Арцём Захаравіч гукнуў дзяцей абедаць i ў час абеду быў па-ранейшаму вясёлы, гаманкі, жартаўлівы. Лемяшэвіч з непакоем назіраў з якой зачараванасцю лавіў Алёша кожнае слова сакратара.
13
Раніца першага верасня выдалася хмурная i халодная: уначы ішоў дождж. Аднак гэта не псавала агульнага радаснага, святочнага настрою. Як заўсёды ў гэты дзень, i вучні i настаўнікі з'явіліся задоўга да пачатку заняткаў, i свежаадрамантаваныя гулкія класы i калідоры школы напоўніліся звонкімі дзіцячымі крыкамі, смехам, тупатам ног.