Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:

– Мы адновiм сад i будзем тут жыць з табою, - марыў Лявон.

– Мне сон снiўся, - сказала Галя, - быццам бы ў прыгожым садзе я тваiх бацькоў сустрэла i двух братоў...

– Двух?
– здзiвiўся Лявон.
– Як жа я забыўся сказаць, што ў нас адзiн маленькiм памёр... Глянь, нейкi праўдзiвы сон! А што снiлася далей?

– Быццам я хацела з iмi за стол сесцi, соку выпiць, а яны мне не далi. Я пакрыўдзiлася i пабегла ад iх. Можа, яны не хочуць, каб мы разам жылi, перасцерагаюць аб нечым?

– Пустое гэта, - махнуў рукою Лявон.
– Мы будзем добра жыць. Я

ў Менску марыў барацьбою заняцца, ды ўсё неяк саромеўся ў гурток запiсацца, а то часу не было... А тут займуся! Буду з суседам займацца - ён у школе фiзкультуру вядзе. Летам на рыбу з табою сходзiм, у нас такая фарэль залацiстая водзiцца!
– ён прытулiў Галю да сябе.
– Зайчык ты мой!
– прашаптаў.
– Цяпер я зусiм пiць не буду! Дзякую, што выратавала мяне! Вось мы з табою жылi ў адным iнтэрнаце, а адно аднаго не ведалi, а Бог звёў нас... Слава Богу!

I яны, шчаслiвыя i задаволеныя, паснулi пад свiст i завыванне зiмовага ветру.

Анатоль адчынiў дзверы сваёй кватэры. Агапка, таўсматая, з рабацiннем на твары, зашмыгала ад радасцi тоўстым, як бульбiна, носам.

– Толiчак! Прыехаў? Здаў на майстра, цяпер ты ўжо майстар спорту?

Прыгала вакол яго Агапка, хацела пацалаваць, але Анатоль, кульгаючы, прайшоў на кухню, кiнуў ля дзвярэй ванны заплечнiк.

– Сёння каб памыла маю вопратку!

– Ага, памыю!
– заўсмiхалася Агапка.
– А што ты кульгаеш? Зноў артроз? Вядома, на Камчатцы там, у паходзе, застудзiўся? I навошта зiмою, за тысячу даляраў, на тую Камчатку iсцi, каб захварэць? Хай бы гэтыя грошы на дзiцятка пусцiлi мы?..

– Якое дзiцятка?
– спалохаўся Анатоль.
– Ты што, з таго моманту да доктара не хадзiла? Не трэба нiякога дзiцяткi! Мне на сябе грошай не хапае! Вось майстрам спорту стаў, цяпер хачу свой турклуб адкрыць. Турклуб Хвашчэўскага! Гучыць?

– Ага, Толiчак, - падтакнула Агапка.
– А дзiцяткi нiякога няма, гэта так проста я сказала...

Больш так не жартуй!
– строга сказаў Анатоль, выпiў квасу.
– Ты навучылася вязаць? Мне швэдар, шкарпэткi звязала? А курыцу ў цесце, мяса пад марынадам, торт, якi я люблю, навучылася рыхтаваць?

Агапка кiўнула галавою.

– Значыць, так, - запалiў Анатоль.
– Я пайду пасплю, а ты есцi рыхтуй. Вечарам прыйдуць мае сябры, вiншаваць будуць. Ты павiтайся i iдзi на кухню цi ў ванну! Каб з намi не сядзела, у нас свае справы i размовы, а то яшчэ не тое ляпнеш. Зразумела?

Агапка зноў моўчкi кiўнула i пайшла рыхтаваць ежу.

Анатоль лёг на канапу, уключыў тэлевiзар, запалiў цыгарэту, скiдваючы попел на падлогу. Пачаў успамiнаць паход, калi ўвайшла Агапка. Яна перамiналася з нагi на нагу хацела нешта сказаць.

– Што хочаш?
– незадаволена спытаў Анатоль.

– Толiчак, - пачала цiха Агапка, закашлялася, - я спытаць хачу, дзе тыя грошы, што нам на вяселлi мой бацька даў, пасаг мой?.. I за карову дзе грошы?

– Як гэта дзе?
– узроў Анатоль, памятаючы, што лепшая абарона - атака. Мне ж на паход трэба было? А сястры маёй Танечцы на футрачак, на пярсцёнак? Яна ж замуж збiраецца! Яна ж таксама табе цяпер сястра, вось i клапацiся пра яе! Зразумела?

Ага-а!
– працягнула Агапка i павярнулася, каб iсцi, затым спынiлася i запытала: - Але ж павiнны грошы застацца, iх так шмат было...

– Шмат, шмат!
– закрычаў Анатоль.
– А ты ў даляры перавядзi! Мы ж гэта ўсё за даляры куплялi, галава твая пустая! Даляры ж даражэй, чам твой рубель!

– А-а-а!
– нарэшце зразумела Агапка i, супакоiўшыся, пайшла на кухню.

Але затым зноў вярнулася. Стаяла, перабiрала ў руках фартух.

– Ежу зварыла?
– раздражнёна пачаў дыхаць Анатоль.
– Iдзi бялiзну мый!

– Паляжаць з табою хацела, - прамовiла Агапка, - засумавала... Каб пацалавацца...

– На вяселлi цалавалiся!
– закрычаў Анатоль.
– Цяпер жыць трэба, як людзi! Сур'ёзнай будзь i працавiтай! I не чапай мужа, калi адпачывае! Падыходзь да мяне толькi тады, калi я сам цябе паклiчу! Зразумела цi не?!

Агапка заплакала i падалася на кухню.

Пад вечар прыйшлi госцi, i яна паспешна выйшла з кватэры. Доўга хадзiла па вулiцы. Не ведала, чым заняцца. Сумавала па вёсцы. Зайшла ў царкву. Служба заканчвалася. Агапка падышла да святара i папрасiла, каб ён яе выслухаў.

– Муж дзяцей не хоча, - паскардзiлася яму.
– А што, калi мне зацяжараць ад яго, падмануць, каб не засцерагаўся, i зацяжараць? Сумна без дзiцяцi...

– Нельга так, - адказаў святар, - не па-божаму... Падманваць нельга...

Агапка выйшла з царквы i накiравалася да Палаца культуры будаўнiкоў. Ля ўвахода стаяла бялявая, з кароткай стрыжкай дзяўчына i весела гутарыла з сяброўкай.

– А я свайго малога ў дзевак кiнула, а сама думаю, пагуляю!
– смяялася бялявая.

– Ну i аферыстка ты, Наташка!
– адказала сяброўка.
– Мiколу рабом зрабiла, а Кольку на алiменты падала! I як толькi ў судзе не разабралiся, што не Колева дзiця!

– Коля болей грошай атрымлiвае!
– засмяялася Наташа.
– А што мне з таго Мiколы цягнуць, хоць i яго гэта дзiця? Вось паехаў учора маiм бацькам дровы загатаўлiваць, i добра!

Агапка патапталася на месцы i вырашыла падысцi да дзяўчат.

– Прабачце, - сказала яна, - я тут падслухала вашу размову. У мяне адна праблема, можа, падкажаце, як яе рашыць. Я з вёскi, адна тут, сябровак няма. Замуж адзiн хлопец узяў, турыст ён. Дык я ў яго як рабыня, толькi каб есцi рыхтавла ды бялiзну мыла. А дзяцей не хоча. I не паважае мяне, дурною лiчыць. Можа, я трохi i дурная, што пайшла за яго. Яны з раднёю мяне аб'ягорылi, грошы мае, што бацька на пасаг даў, распусцiлi на ягоныя паходы ды на сваю радню...

Наташка ўзняла ўгору бровы.

– Адкуль ён, турыст гэты? Можа, якi сябар Мiколаў?
– глянула на сваю сяброўку.
– Мiкола ж усё ў паходы хадзiў з Хвашчэўскiм, усё сварылiся, вораг яго...

– Мой муж таксама Хвашчэўскi!
– абрадавалася Агапка.
– Толiк завуць...

– Ён!
– засмяялася Наташка.
– Ну дык што, адпомсцiм Толiку за майго Мiколачку, каб не задаваўся?

Яна абняла Агапку, падмiгнула сяброўцы:

– Верка, пайшлi папалiм i нешта смешнае прыдумаем!

Поделиться с друзьями: