Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён глянуў на панурага Мiколу.

– Ну што? Зноў некаму дзiця застроiў?
– засмяяўся Iгарок.
– Ведаць трэба, каго трахаць! А то ўсё iнтэрнатаўскiх! Менчанку шукай, дурань, хата будзе!

Мiкола маўчаў. Iгарок падняўся, глынуў з графiна вады.

– Колькi ўжо абортаў на табе вiсiць, га?
– запытаў ён.
– Я чытаў, што гэта вялiкi грэх. Хлопцы таксама перад Богам за гэта адказваць будуць, не толькi дзеўкi...

Прыгледзеўся да Мiколы.

– Ай, а хто ж гэта табе фiнгал паставiў?
– засмяяўся ён.
– Вiдаць, нейкая не дала?

– Я

з бабамi завязаў!
– злосна прамовiў Мiкола.
– Нi адна з iх мяне не варта!

I лёг спаць.

Анатоль яшчэ з парога заўважыў, што ў хаце пабывалi госцi. На стале стаялi кубкi з недапiтай гарбатай, валялiся слайды, гарэла лямпачка дыяпраектара. Галя паспешна выцягнула вiлку з разеткi.

– Гэта з нашага турклуба былi, - мовiла яна, - слайды глядзелi. На гiтары спявалi. Торцiк быў... Мне сумна адной, без цябе. Ты ж усё па паходах...

– Ты ўжо абнаглела!
– кiнуў свой заплечнiк Анатоль.
– Я змёрз, як сабака, у зiмовым паходзе, а ты гасцей запрашаеш, мужа не чакаеш!

– Мы ўчора ў лыжны паход выхаднога дня хадзiлi...

– Нiякiх паходаў!
– зароў Анатоль.
– Каб пра маю жонку нiхто не чуў i не ведаў! Я табе забаранiў хадзiць у наш турклуб, бо я там галоўны, а не ты! Я запрашаў гасцей да сябе, а не ты! Мне твае сябры не падабаюцца!

– Яны ж усе з нашага турклуба...

– У мяне свае сябры ёсць!

– Твае сябры - задавакi!
– закрычала Галя.
– Я таксама хачу сяброў мець, а не перад тваiмi маўклiвай рабыняй быць!

– Я забараняю табе наведваць турклуб, хадзiць у паходы! Жонцы месца на кухнi!

– Заставайся тады адзiн!
– Галя пачала складваць свае рэчы ў заплечнiк.

– I куды ты пойдзеш?
– засмяяўся Анатоль.
– Ага, ты ж яшчэ не прапiсалася да мяне! Вось i добра! Вяртайся ў свой iнтэрнат, калi не хочаш быць паслухмянай жонкай!

– Я хацела, каб у нас была спартовая сям'я!
– заплакала Галя, трымаючы ў руках свой заплечнiк.
– А ты ўпарты! Толькi табе аднаму паходы патрэбны! I дзяцей не хочаш! Пашкадуеш потым!

I выйшла з кватэры, бразнуўшы дзвярыма.

Анатоль памыўся пад душам i пачаў збiрацца ў вёску, да бацькоў.

Даехаў на электрычцы хутка, крыху паспаў. Да вёскi дабiраўся пешшу.

...Цётка Франя падслепавата прыжмурылася:

– Ой, стары! Глянь - наш Толiчак iдзе! А чаму без Галi?

I яны выхапiлiся ўдваiх у сенцы сустракаць сына.

– Ай, радасць нам якая, сыночак!
– абнiмала Франя тоўстага, у кажусе, Анатоля.

– Значыць, сынку, у госцi?
– крэкнуў бацька i зацягнуўся цыгарэтаю.
– А дзе ж Галя, мо захварэла?

– Кiнуў я Галю, - адказаў Анатоль, распранаючыся.

Падсеў да стала.

– Не гаспадарлiвая яна, - дадаў.
– Мне трэба проста баба, каб шыла, мыла, ежу гатавала, мяне з паходаў чакала. А яна сама ў паходы ходзiць!

– А як жа!
– падтакнула мацi.
– Маёй жа сястры яна не спадабалася адразу. Цётка Людвiка табе казала, сынку, каб ты яе не браў! Цi ж гэта справа, каб баба ў паходы хадзiла. Паходы - гэта твая справа, тваё жыццё! А бабе месца ля каструль!

– Цi доўга ён находзiцца ў тыя паходы?
– уздыхнуў

бацька.
– У яго ж ногi хворыя, артроз!

– I ў мяне артроз, - махнула рукою мацi.
– Нiчога, няхай другую жонку бярэ! Вось Агапка добрая дзяўчына, працавiтая...

– Ты што, мацi?
– незадаволена буркнуў Анатоль.
– Яна ж у адным класе два гады сядзела! Тупая, як твой валёнак!

– Нiчога, што Бог розуму не даў, затое - працавiтая!
– пачала ўшчуваць мацi.
– Навошта табе тыя вучоныя, каб нервы псавалi? Чым прасцей, тым лепш! Абы боршч варыла! А ты сваю справу ведай, можа, майстрам спорту станеш, па тэлевiзары паказваць будуць!

– А што, можа, сходзiм да Агапкi?
– усмiхнуўся бацька.
– У яе i пасаг добры! Можа, што сястры тваёй, Анатоль, у горад падкiнем? Футра добрае купiм, ёй жа трэба перад хлопцамi гарсаваць! Можа, за якога багатага замуж выйдзе!

– Агапчына мацi казала, што ёй карову дасць, дык мы тую карову прададзiм ды сваёй Танечцы пярсцёнак залаты купiм!
– зашаптала мацi.
– I Людвiка, сястра мая, кажа, каб Агапку браў. Дурная, дык затое - лепш! А толку з тае Галi? Пасагу не было. А з Агапкi пацягнуць можна! Можа, Танечку нашу за мяжу замуж аддадзiм, дык грошы Агапчыны i спатрэбяцца!

Анатоль пляснуў у ладкi, i яны пачалi збiрацца ў сваты да Агапкi.

VI

Мiкола пачуў тупат маленькiх ножак, быццам бегала па падлозе дзiцятка. Ён расплюшчыў вочы i нiчога не ўбачыў. Перавярнуўся на другi бок, заплюшчыў вочы. Тупат паўтарыўся.

– Iгарок!
– паклiкаў суседа.
– Чуеш, нехта тупае? Дзiця быццам.

– Гэта сумленне тваё тупае, - абазваўся той з ложка.

– Ты вельмi сумленны!
– пакрыўдзiўся Мiкола.

– Вядома!
– засмяяўся Iгарок.
– Вось таму i жанюся заўтра на менчанцы! Аднаго цябе пакiдаю ў пакойчыку, глядзi, не звар'яцей ад адзiноты!

Мiкола падняўся i пачаў умывацца. Вырашыў пагуляць па горадзе. Навагодняе свята скончылася, можа, што ў крамах смачненькае з'явiцца, а то ўсё парасхоплiвалi на тым тыднi.

...Мiкола выпiў у кафэ кубачак кавы i скiраваў у бок "Дзiцячага свету". Нешта захацелася яму паглядзець на цацкi. Як маленькi, шчупаў машынкi, гуляў з iмi. А потым упадабаў мячык гумавы, чырвоны з зялёным, i купiў яго. На выхадзе сутыкнуўся з хлопцам, якi паказаўся яму знаёмым.

– Сцяпан, цi што?
– падняў бровы ўгару Мiкола.

– А як жа!
– стукнуў той па плячы Мiколу.
– Прывiтанне!

Зайшлi ў пiўбар. Халоднае пенiстае пiва было на смак гаркаватым. Залацiстым адсвечваў куфаль.

– Ну, як там жыццё-быццё ў вёсцы?
– пацiкавiўся Мiкола.

– Нявесткi сварацца, - паскардзiўся Сцяпан.
– Наша хата згарэла, як пасля Тамаркiных пахарон выпiвалi. Заснулi, а яна ад свечак i загарэлася... Дык мы ў Халiмона цяпер жывём з мацi i бацькам. Халiмонава Верка з Цiмохавай Надзькай сварацца. Верчын кныр пакрыў Надзьчыну свiнню. А Надзька не хоча Верцы за гэта грошы плацiць. Ужо i парасяткi прывялiся, а Надзька не заплацiла... А Верчыны куры без пеўня ходзяць. Надзьчын певень iх чапае. Дык Надзька крычыць, каб ёй яйкi аддавала за пеўня!

Поделиться с друзьями: