Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:
Мiкола засмяяўся.
– Як Iрэна?
– запытаў у Сцяпана.
– Прывыкла да вясковага жыцця?
– Дзе там, - махнуў Сцяпан рукою, - збегла!
– I задаволена ўсмiхнуўся: - А я зноў жанiцца буду! Гельтруда маю дзеўку завуць, конь, а не баба!
Мiкола скрывiўся:
– У якiм сэнсе? Тэмпераментная?
– Кiнь дурное! Працавiтая яна!
– пахвалiўся Сцяпан.
Яны развiталiся. Мiкола вярнуўся ў свой пакойчык. Падкiнуў мячык, пагуляў з iм, затым лёг адпачыць. Iгарка дома не было. Мiкола пачаў засынаць, калi зноў пачуў тупат дзiцячых ножак. Ужо ў паўсне задаволена падумаў: "Няхай пагуляе! Вось добра, што мячык купiў..."
–
– маладая дзяўчына з завiтушкамi прыветна ўсмiхнулася Iрэне.
– Не памятаеш мяне? Я каханка твайго бацькi... Праўда, цяпер ужо жонка...
– Iлона!
– абрадавалася Iрэна i абняла яе.
– Ой, а я думала, ты бiцца будзеш!
– засмяялася тая.
– Не, я паразумнела, - сказала Iрэна.
– Як вы з таткам жывеце?
– У згодзе, - усмiхнулася тая.
– Ведаеш, сапраўды я знайшла роднасную душу ў тваiм бацьку... Доўга так шукала i знайшла... Каб i табе так Бог паслаў!
– Пашле!
– запэўнiла яе Iрэна.
– Я куплю вашай дачушцы падарунак, бо я хутка паеду адсюль... Перадай татку прывiтанне i яшчэ, што ён малайчына! Я абавязкова зайду да вас перад ад'ездам!
...Дома Iрэну сустрэла мацi, як заўсёды сумная i заклапочаная.
– Тэлефон не займаць!
– строга сказала Iрэне.
– Можа, бацька патэлефануе?
– Ты вар'яцееш!
– закрычала на яе Iрэна.
– Пакiнь цяпер яго ў спакоi! Хiба ты не бачыш, што табою авалодаў д'ябал i хоча, каб ты звар'яцела! Мяне каханне ўжо давяло да гэтага два разы: Янку кахала, потым - Сцяпана, за секс! А ты бацьку за што кахаеш? За душу? Калi б вашы душы былi роднасныя, то ён бы цябе не кiнуў! Як можна кахаць духоўна чужога чалавека? Хочаш сексу, дык знайдзi сабе другога мужыка! З бацькам жа ты не спала! Няма чаго цяпер шукаць учарашнi дзень!
– Распранайся!
– закамандавала Iрэна мацi.
– Шаўковыя твае валасы мыць будзем!
I пацягнула мацi ў ванную. Потым Iрэна зрабiла ёй прычоску i макiяж. Апранула ў прыгожую сукенку i паведамiла:
– Рыхтуйся сустракаць гасцей! Пакуль ты тут вар'яцела, я сабе замежнага кавалера знайшла. Прыехала ягоная мацi, хоча пазнаёмiцца з нашай сям'ёй. А потым мы ўсе паедзем да iх у госцi. У мяне вiза ёсць, я дарэмна часу не трацiла. Афармляю i табе...
– Адкуль ён?
– упершыню за ўвесь час вочы мацi загарэлiся цiкаўнасцю.
– З Анголы, - усмiхнулася Iрэна.
– Негар?
– схапiлася за сэрца мацi i села ў крэсла.
– А табе што - падабаюцца толькi iнтэрнатаўскiя калгаснiкi, тыпа Янкi i Сцяпана?
– узялася ў бокi Iрэна.
– Хопiць, я наелася кахання, павалялася ў брудзе! Цяпер я iду замуж па разлiку, дзеля будучых дзяцей. Я буду другою жонкаю Халiла. У iх можна мець некалькi жонак!
– засмяялася Iрэна.
– Але ў кожнай - свая вiла, сваё хобi. А я аддаваць сваю прыгажосць каму папала не буду болей, лепш прадаць за даляры! Ты думаеш, каб я нарадзiла ад Сцяпана, то тое дзiця было б шчаслiвым на гэтым смярдзючым хутары? У майго будучага дзiцяцi будзе ўсё!
– А што, - падала голас мацi, - такiя дзяўчынкi маленькiя прыгожыя, мурыначкi! Касiчкi такiя!.. Вось, як будзе дзяўчынка ў цябе, то й добра, яны такiя вёрткiя, спрытныя, танцуюць прыгожа, мурынчыкi гэтыя...
– I хлопчыкi нiчога, - пасмiхнулася Iрэна, - вось як па тэлевiзары паказваюць, мускулы такiя, моцныя хлопцы...
– Што ты там рабiць будзеш сярод мурынаў!
– закрычала мацi.
– Тое, што i сярод белых, - адказала Iрэна, - жыць! Радавацца! А можа, i лепей жыць, чым тут! Ты паглядзi на яго лепш, тады гаварыць будзеш! Яго мацi
доктар, паважаны чалавек у Анголе! А мы з Халiлам будзем жыць у Амерыцы!– А-а!
– працягнула мацi.
– Тады i добра! Можа, i я там каго сабе знайду...
– Нарэшце вылечылася!
– засмяялася Iрэна.
– Гэта трэба адзначыць шампанскiм!
У дзверы пазванiлi. Iрэна кiнулася адчыняць. На парозе з'явiўся прыгожы, высокi, цемнаскуры юнак з вялiкiм букетам ружаў у кошыку. Побач з iм стаяла мажная, у сукенцы з прыемным малюнкам, жанчына i лагодна ўсмiхалася...
– Ай, госцiкi, даражэнькiя!
– замiтусiлася мацi.
– Праходзьце, калi ласка! А мы так чакалi!..
– Ой, Лявонка! Гэты швэдар так пасуе табе!
– запляскала ў далонi Галя. Якраз пад твае блакiтныя вочы. Вясельны падарунак, дарагi!
– Дзякую, - усмiхнуўся Лявон.
– Ты мяне з багны выцягнула! Я кахаю цябе... Болей i ў рот гарэлкi не вазьму. А то, бачыш, з працы звольнiлi, з iнтэрната выгналi...
– Лявонка, глядзi!
– радасна паказала старонку пашпарта Галя.
– Я таксама выпiсалася з Менска. Усё, будзем жыць з табою ў гэтай вёсачцы, у тваёй хаце!
– Я заўтра аднясу твой пашпарт у наш сельсавет, - сказаў Лявон.
– Знойдзем табе працу i мне што-небудзь!
Галя запiшчала i павiсла ў яго на шыi.
...Нiзенькая паўразбураная хатка за высахлым садам нагадвала сабою пакiнутую старэнькую бабульку. Вялiкая леташняя трава пачарнела за зiму i цяпер, калi пачалася адлiга, нагадвала доўгiя тонкiя нiткi.
– Браты не едуць, - паскардзiўся Лявон, гледзячы ў маленькае акенца на вулiцу.
– А некалi мы добра жылi. Трое братоў, бацька, мацi. Мой бацька граў на гармонiку, а мацi прыгожа спявала. А потым iм ад зайздрасцi начаравалi бацька прастудзiўся i памёр. Пасля ягонай смерцi мацi знайшла ў хляве iголкi, цэлы пук, усе чорныя... Занесла да знахара, а ён кажа, што позна прыйшла праклён на ўсю сям'ю паў. Мацi запiла. Мы ўсе былi ў гарадах. Яна ўпала п'яная пасярод хаты, яе паралiзавала. Не магла дапаўзцi да ложка. Хаты даўно не цеплiла, холад быў, вось i атрымала запаленне лёгкiх i ў хуткiм часе памерла... Старэйшы брат рос бесталковым, сядзеў у турме, некалькi разоў жанiўся. Сярэднi п'е... I я пiў, пакуль не сустрэў цябе...
Галя абняла яго i пацалавала. У хаце пахла сырасцю. Адзiнока чарнела печ. За перагародкай стаяў кухонны стол, вiсела люстэрка ў драўлянай аправе, якую паеў шашаль. Збоку - вялiкая шафа для кухоннага посуду. На акне - шэрага колеру фiранкi. Галя прайшла ў другi пакой, дзе знаходзiлiся грубка, два ложкi, канапа, шафа, круглы стол.
– Я зусiм забыўся сказаць табе яшчэ пра аднаго свайго брата, - хрыплым голасам мовiў Лявон, - нас жа чацвёра сыноў было. Сашка - самы лепшы брат наш, самы старэйшы. Мы малыя тады былi. Ён ажанiўся. Жылi тут з жонкаю. Дзяўчынка нарадзiлася. Вось ад iх гэтая шафа засталася, i стол круглы, i канапа. Сашка разбiўся на матацыкле, на крутым павароце ля самай вёскi... Вось тады мацi яшчэ мацней запiла...
Галя дастала з сумкi маленькую iконку i павесiла на куце. Лявон уздыхнуў i пайшоў па дровы. Ужо калi ў грубцы пылала вогнiшча i ўся хата запоўнiлася дымам, Галя з Лявонам ляжалi на маленькай канапе i размаўлялi.
– Бачыш, лес ад нас зусiм блiзка!
– гаварыў Лявон.
– У дзяцiнстве да нас прыбiлiся дзве маленькiя вавёрачкi. Яны бегалi па сценах, забаўлялiся. А потым адна загiнула. Тады i другая збегла.
Галя абняла Лявона.
– У нас утульна ў хаце, - сказала яна, - хаця i пуста, але здаецца, што тут жыве добры дух...