Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

і слухай цяпер тэму кахання ў дзве пранізлівыя трубы, бо ў каханні адной, ці аднаго, не бывае, і я трохі дух перавяду, каб пра каханне не так надрыўна,

каб не звар’яцець з таго, што Лі-Лі ўсё далей, што ўвечары ў яе самалёт, што Фелікс без яе жыць не будзе — і каб не прыдумаць якой-небудзь дурасці: помніш нашага доктара палатнага Іосіфа Данілавіча? — дык ён прыдумаў, нібы ў ім ген кахання зламаўся, і мне сказаў, што ўва мне зламаны таксама, і клеткі галаўнога мозга, якія кахаць умеюць, паадміралі: сто працэнтаў, бо мне ўжо за сорак — цэлы мільярд клетак, уяўляеш? хоць, аказваецца, для галаўнога мозга гэта не многа, харошага, аказваецца, ва ўсім і паўсюль мала...

але і адмерлымі клеткамі я зразумеў, чаму прайграў Лі-Лі Феліксу: не таму, што яна яго ратавала, самаахвяравала, а таму што Феліксу жыцця за яе не шкада,

ён кажа, што “жыць без яе не будзе” — і Лі-Лі ведае, што, калі ён так кажа, дык жыць і не будзе, бо ён з тых, хто маўчыць, калі немагчыма праўду сказаць, а я забыўся адмерлымі клеткамі, што такое бывае, што з-за кахання не жывуць, вешаюцца і страляюцца...

а ў жанчынах ген кахання не ламаецца і клеткі, якія кахаюць, не адміраюць, яны помняць... таму і ў адзін голас Лі-Лі з Лідзіяй Паўлаўнай: “Які хлопчык!..”

і зараз якраз гэтая, чуеш, на кодзе — тэма хлопчыка, які пайшоў з жыцця Альгердам... і ты прабач, даруй мне, Альгерд, Алік, хлопчык... і даруй мне, Божа... і калі ёсць, апроч Цябе, усемагутнага ў небе, бог кахання на зямлі, дык папрасі яго: няхай і ён даруе...

можа, даруе?..

а Лі-Лі ўсё далей і далей адыходзіць і адыходзіць... —

а-о-у-а-у...

Поделиться с друзьями: