Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Лаўрэн. Ды мы не таім. Што ўжо тут псяр, як загадвае цар.

Карпач (пасля паўзы). Хто ўратаваўся?

Лаўрэн. Пісар, Стэся Бачко сын, Агна Вецер, Яўхім Хмыз, Васка Вецер, твой бацька Ілья, поп з Бесавічаў.

Карпач. Бацька, перад тым як нас схапілі, казаў: аглавушыў яго доўбняй і ворага ў стан пусціў, зняўшы каравул, гэны з Бесавічаў. Не лічы яго.

Лаўрэн. ...Айцец Антох Крапіла... I вось што, галава ўратаваная. Васіль Вашчыла з братам Багданам уцяклі праз Цімошкаўскі

фарпост на Украіну.

Карпач. Значыць, не ўсё яшчэ згубілі. Шмат уратавалася. I лічы, што ўратаваўся – смерцю сваёю – Васіль Вецер.

Вартавыя, Цялецкі і Кат уводзяць у сутарэнне Васіля Ветра.

Т-та-ак, паспяшаліся мы цябе запісаць ва ўратаваныя. Думалі – памёр.

Цялецкі. І я мысліў, што памёр. Страляў, як ашалелы. Сціхнуў. Ну, думаю, са духам святым. Аж калі ўварваліся – аглушаны. Ну, бабе нічога ўжо не дапаможа. Непрытомны, а ледзь адарвалі. А Вашчылы няма. Прыкрыў, чорт гэны. Гэта ён нас як мокрай анучай па зубах. Каб не ты, чорт шалёны, – галаву ўзялі б. (Замахваецца.)

Вецер (стома ягоная і безнадзейнасць жахлівая). Ты на смерць сваю замахніся, гіцаль.

Цялецкі адступіў.

Мне ўсё адно. Але ты войта ўспомні. А мне... нашто мне ўсё? Вось Васіль уратаваўся – гэта як бог радасць паслаў... Вы што, хлопцы, катаваннем зламаныя?

Карпач. Анягож. Гэй, цялецкае рыла, князь прыпоўз?

Цялецкі. Прыбыў. З трыма сотнямі. I гэта значыць – канец вам. Нядоўга. Ды нашто тры сотні? Спакойна ўжо тут. Хто ўцёк, хто ў лесе... Кат, што там за гарлаграй?

Варта з Пястжэцкім прыводзяць Васку Ветра і папа Антоха.

Пястжэцкі. Вось вам яшчэ да кампаніі. Самі прыцягнуліся, як п’яныя па пляшку.

Выходзяць усе, акрамя Ката. Маўчанне.

Вецер. Нашто вы?

Васка. Не адпакутавана.

Антох. З бяздоні пекла клікнулі вы...

Вецер. Дурасць. Жывыя Вашчылу б вы болей спатрэбіліся. I ты, Васка, сваю пакуту лепей збыў бы, чысцячы іх па зубах.

Кат. Прытрымайце язык.

Лаўрэн. А чаго нам цябе саромецца. Ты ўжо нам як свой чалавек, хатні.

Кат (азірнуўшыся). Хлопцы, хоць частку маёй правіны... Кажуць, Радзівіл Вашчылу патрабаваў выдаць, ды яго ўжо адаслалі ў Кіеў. Але каб і быў, то выдаць яго не маглі без указу царыцы. Аб чым і адказаў у лісце да князя капітан Цімошкаўскага фарпоста Селядзец Папоў.

Антох. Маліць буду за царыцу.

Карпач. Ты памаліся, як яна, сучка, Пятрова кроткая

дшчэр, нас выдала. Уцяклі ж – выдала. Мяне, ды Мікіту з Бараўкоў, ды Навума Буяна, ды іншых. Ды як нам, перад тым як выдаць, сто кнутоў выдалі (ай тут сто бізуноў). Ды унь Мікіту з Бараўкоў язык адціснулі, бо імперыю ды імператрыцу лаяў... Так што дарма прыйшоў, Антох.

Антох. Няўжо вы думалі, што я кіну вас у пекле, дзеці?

Васка. Шмат ты грахоў царквы гэтым адмаліў. Нават я пашкадаваў.

Антох. Ды я ведаю, як ты апраўдваўся: “Я не грэшнік. Ці я ў царкву калі хаджу, ці карчму мінаю?”

Лаўрэн. Проста мучыўся. Манах. Аскет.

Рогат.

Кат. Ціха.

Карпач. Ціха, як поўху ўдарыўшы.

У святле паходняў заходзіць князь Геранім, Каршук, Капітан Гран Мушкецёраў, Цялецкі, Пястжэцкі, Пёкур, поп з Бесавічаў.

Радзівіл. Ого. Ды ў вас тут ве-се-весела.

Лаўрэн. Ну, ве-ве-весялей, чым у тваім палацы. Што ж нам, слязьмі залівацца?

Карпач. Божа, колькі іх?! Усё кодла.

Вецер. Не. Дзе Данаван?

Пёкур. Яго няма болей... на службе ў князя. Захацеў усё разам, і службу і сумленне. Дудкі! У нас такая планета, што ўжо нешта адно...

Карпач. Ясна, куды яму сярод такога хаўрусу. Усё ж адносна прыстойны.

Лаўрэн. Цікава, колькі ж у гэтым прытоне дурных?

Карпач. Лягчэй сказаць, колькі ў ім разумных. Адзін быў Данаван, дый той...

Рогат.

Радзівіл. Др-дрэнны смех. Пястжэцкі, колькі ты іх адразу пад Царкавішчам?

Пястжэцкі. Дзвесце забітых, безліч параненых, сто семдзесят шэсць у палон.

Радзівіл. Вось аб тых, параненых, і тых, што ў палон.

Пястжэцкі. Ну-у. Пагарачыўся трохі. Шэсць дзесяткаў адразу на п'aлі, ды на шыбеніцы, ды абсадзіў на крук.

Капітан. Ды пад Крычавам палонных семдзесят сем. Суд.

Каршук. I чаго было зброю хапаць? Вось ваш найяснейшы і справядлівы князь замест прымусовай працы на будах будзе браць грашовы чын. Зняў абмежаванні ў сялянскім гандлі, а вы. Ы-ы- ы-ы, ён абяцае староства не здаваць у арэнду, а вы гэтак-так? Вось і на калы. I вам тое будзе. А да таго...

Вецер. Ведаем, кінь звягаць.

Радзівіл. Уратавальнік Вашчылы? Не памёр?

Цялецкі. І я думаў, памёр, аж – аглушаны.

Вецер. Я загавораны. Не памёр. Хаця лепей было б.

Радзівіл. I ў Санкт-Піцербурху, і ў Кіеве, і тут – паўсюль вам ворагі. Усе па-памрэце. I іншага лёсу, іншага вы-выхаду вам няма.

Вецер. Ёсць. Добрая слава. Душы, якіх не стопчаш. Людзі, што супакутваюць нам.

Поделиться с друзьями: