Усе з аднэй мы выйшлі нівы,I сейбіт нас адзін кідаў,I кожан з нас той дзень шчасьлівыЎ сваёй душы благаслаўляў. А вецер быў. I хто цяжэйшы, Астаўся там, куды упаў, А хто, як я, хто быў лягчэйшы, Ў далёкі сьвет павандраваў.Бо сейбіт ёсьць другі на небе,Што судзіць нам гады і дні, —I ты узрос на роднай глебе,Пусьціў глыбока карані. Здалеў, браток, на сьвет прабіцца Спраміж сьвірэпкі і асок! I можам мы табой гардзіцца, Прыгожы, слаўны Каласок.Цьвіці ж, расьці, буйней надзіваЎ сям’і прыгожых васількоў.З тваіх зярнят хачу, праўдзіва,Убачыць поле каласкоў.
13. Песьня
На чужой староначцыЗаняпаў душой,I згубіў здаровейка,І згубіў спакой.Не глядзелі б вочанькіНа нялюбы сьвет,Маладое радасьціПрападае сьлед. На чужой староначцы Не цьвітуць сады, Не сьпяваюць птушачкі. Не лятуць сюды. І чужое лецейка Для мяне — зіма, I чужога сонейка Для мяне няма.На
чужой староначцыНе шумяць лясыІ няма прыгожасьціЎ палявой красы.Замірае душачкаНа чужой зямлі,А дамоў вярнуцісяНе ў маёй валі. Дзе ж вы, ніўкі родныя I дубовы шум? Засьпявайце голасна, Каб пазнаў, пачуў. Ўскаланіце песьняю Векавечных сноў, Ўскаланіце душачку, Ўскаланіце кроў.
На чужыне
14. У выгнаньню
Край чужы — за веру кара —Сьнег, мароз ды горы.Белы сьвет, як чорна хмара,Заступілі горы. Край чужы… I ты чужынец Ўсім, ня свой здаесься: Ходзіш скрозь, як той адзінец Старакосны ў лесе.Ходзіш ты, ніякай мэты,Так, — абы цягацца,Знаць сабе: жывеш яшчэ ты…Для чаго ж, спытацца? Хто цябе спагадным сэрцам Да сябе прытуле? Хіба з стрэльбы чужаверца Чужаніца-куля.Хто цябе спаткае міла,Ў дом папросіць гожа?Хіба дол, адно магілаРазгарнуцца можа. Што з таго — часамі сьніцца Край, ў якім радзіўся? Толькі мусяць сьлёзы ліцца, — Лепі б і ня сьніўся!
15. Вясельле
Гэй, гуляй, ня думай,Не глядзі панура!Засьпявай, заіграй,Загудзі віхурай! Грошы ёсьць! Сала ёсьць! Бутэль манаполькі… Ты ня стой, трунак свой, Пій, гуляй і — толькі!Былі мы… Жылі там —На роднай краіне…А цянер тут — як зьвер…Жыцьце наша гіне. Гэй, гуляй, налівай! Будзем піці, браце! Што у нас? Цяжкі час? Э! аб чым казаці!Га-га га! Бач, нагаСама ў бокі скача,Заіграй, засьпявай!..Не, брат: сэрца плача… Дайце мне, дайце мне Кварту не пустую, — Я маё, я сваё Сэрца пачастую.От дык так! От дзе смак!Эх ты, ведзьма-доля!Яшчэ — не, мала мне…Налівайце болей! Гэй, крычы, не маўчы, Сэрцу дай пацеху! Заіграй, засьпявай, Сьмеху, болей сьмеху!А што?! Не, вы мянеНе забілі, гады!Вось жа п’ю, вось пяюЗь сябручкамі рады! Ты гуляй, не зважай, Што сьляза на вочу, — Гэта так, гэта я Весяліцца хочу.Пі, гуляй!Грай, сьпявай!..
16. Журба
Сэрца болей не сьмяецца,Сэрца плача жаласьліва.Ці дасьць Бог, ці давядзеццаБыці там, дзе наша Ніва? Думкі, праца — ўсё далёка! Песьні, казкі ў пазабыцьцю… Прад сабой я толькі вока Бачу страшнага нябыцьця.Волі, думак, шчасьця, сьмехуДайце мне! Хоць пакажыце!..Але не… Мне на пацеху —Вока страшнага нябыцьця. Я б узяў матыку ў рукі, Карчаваў бы, чысьціў поле, Але — там… Я тут бязрукі, Я бясьсільны… Я бяз волі.Сэрца плача, і я плачу;Плачу з сэрцам галасьліва.Дзе ты, дзе ты, краю родны?Край далёкі, маці-Ніва?
17. Восень
Восень халодная, чорная, хмураяСунецца ціха, нячутна штодзень,Хварбы наўкола паклала панурыя,Сонца хавае за чорную цень. Збожжа пажатае зь ніваў пазвожана, — Голыя гоні самотна ляжаць, Неба дажджліваю хмарай абложана, Траўкай ня грае сваёй сенажаць.Кветкі ня сьвецяць галоўкамі яснымі;Кусьцьце бязь лісту, бяз красак стаяць;З гэтымі восені днямі бяскрасныміЦяжкія думкі у сэрца ляцяць. Вольхі, рабіны, асіны зь бярозамі Лістам пажоўклым тужліва шумяць: «Хутка надыдуць завеі з марозамі, Ветры зь сьнягамі ізноў наляцяць».Толькі высокія хвоі іглістыяВечназялёны свой кажуць убор.Днямі зімовымі, цёмна-імглістыя,Будуць чарнець навакол, наузгор. Зіму пачуўшы, мядзьведзь неспакоіцца, Ходзіць па лесе, шукае бярлог, Хмурны і злосны, пакуль супакоіцца, Горш на скаціну, на людзі налёг.Гусі і качкі гуртамі зьбіраюцца;Хутка на поўдзень саўсім паляцяць.Хеўра за хеўрай на рэчцы зьмяняецца;Ўранку крычаць на вадзе, лапацяць. Так непрыкметна часамі, дзянёчкамі Восень зьмяняе. аблічча зямлі… З гэтымі днямі асеньнімі, ночкамі Думкі мне ў сэрца жудосны прыйшлі.Старое нешта усё спамінаецца,Толькі няясна, маўляў, праз туман,Нейкі няведамы жаль уздымаецца,Вабіць і цягне ўспамінак-дурман. Сэрца баліць пад жаданьняў прымусамі, Што за жаданьні — ніяк не пазнаць; Можа, ляцеці адгэтуль за гусямі… Можа, заснуць, каб нічога ня знаць?..
18. Мае думкі
Па-на горах сьнягі паляглі,I даліны убраліся ў белі.Мае ж думкі, як толькі маглі,Хутка зь ветрам удаль паляцелі. Паляцелі удаль, дзе няма Гэтых гор — вартаўнічых няволі, Дзе ня гэтак сурова зіма, Дзе прыняў я і жыцьце і долю.Паляцелі спытаць, паглядзець —Як жывецца на роднай старонцы?Як той брат-беларус мой жывець?Ці высока узьнялася сонца? Там жа ўсё, як раней, як было: Беднасьць, ціша кругом і цямнота. Дзе там шчасьце! Жыцьцё зацьвіло, Як наверсе якое балота.Сонца нізка — ня грэе саўсімI саўсім жа ня сьвеце бяз мала;Раз блісьне дзе-нідзе — і паўсім,I зноў сваю твар захавала. Колькі ж будзеш ты спаць? Не пара Табе часам, мой браце, праспацца, Каля бацькаўскіх ніў і двара Працаваці зноў шчыра узяцца?I усё, што утраціў сплючы,Пазьбіраці да роднае хаты?Годзе спаць! I ня будзе начы,Будзеш вольны, разумны, багаты! I высокае слонца тагды Будзе працу тваю аглядаці, I пазбудзесься крыўд і нуды, — Будуць людзі цябе шанаваці.
19. Навакол…
Сьнягі, ляды,абрус жудыназаўсягды,на вечны час
ляглі.Гара, скаланаўкол ляглаі узраслапаўскрайны пас зямлі.Узрос на ёйвялізаў-хвой,туману з мглойпрытулак, лес стары.Прадзіўны мурнярушных хмур,як той каптур,на бор узьлез з гары.I сонца сьветздалёка, з гэт!..Нябёс прыветня здужыць к нам дайсьці.Адны вятрыпраз хмар мурылятуць з гарыпразь лес той сам гусьці.I разам зь імна жах благімі добрым, ўсімтужлівы сьпеў вядуць:«Засьні, засьні,у ноч ўсе дніперамяніі нас ня гнеў, ня гудзь.Скалей, як лёд,на сотні годі сэрца лётспыні. Вярні да сну.А сонца сьветздалёка, з гэт…Зь нябёс прывет,мана. Гані ману.Гані. Раітых дум спыні,і жаль стаі,і кінь зь пяшчот у цьмы.На сьвет аднытвае паныі вартаўнытабе пачот, — то ж мы».
20. Ветру
Ветрэ, ветрэ вольны,Стой, зрабі паслугу!Буду спосаб меці,Адзьдзякую другу. Зьлётай, лёгкі, борзда Ў край, адкуль я родам, — Бацьку, матку ўбачыш, Мілую заходам;Ўбачыш гэнам, ворле,Ў краю тым — старонцэ:Брат мой беларусінГібее бяз слонца. Ім усім паклонам Нізкім ты: скланіся, Хай жывуць, красуюць… А потым вярніся.Гэтта скажаш, браце,Мне, што там убачыў.Буду спосаб меці,Паглядзіш, адзьдзячу!
21. Завіруха
Завіруха скача ноччуПатарочай, плача, вые;Пухавыя сыпе ў вочыСьнегавінкі мне; рагоча.Йду навобмацк; ледзь жывы я,Нежывыя суну ногіБез дарогі. Цела ные,Калянее; верставы яПрамінаю слуп убогі,Траярогі крыж збуцьвелы,Пасівелы, цёмны, строгі.Не чакаю дапамогі…Прыступае нехта белы,Асьмялелы. Вот ўсьцігае,Акаляе, скамянелы,Пасінелы, — абнімае. Завіруха —Рагатуха сыпе сьнегуI ў прабегу шэпча ў вуха:«Заначуеш — не пачуеш:Я завею, я угрэю,Зараз ляжаш, дзякуй скажаш,Мне ты скажаш». Завіруха —Рагатуха шэпча ў вуха.Ажно чую: раптам злаяУлягае, уціхаеЗавіруха. Замірае.Праясьняе ў полі. Нікне,Ані зыкне вецер-сватка. Бачу — хатка.Як тры зоркі, тры ваконцыПры гасьцінцу. ВераценцыДыму ў неба ўюцца, пнуцца.Хатка, вокны, дым сьмяюцца,Клічуць, вабяць, сустрачаюць,Прывячаюць, запрашаюць.Голас чую родных, мілых.Ўзмацаваўшыся на сілах,Крыкнуць рады: «Згінь ты, гора!»А яно ў адказ гавора: — Над табою Сьнег гурбою.
22. Думкі ў чужыне
Гора мне цяжкае, гора бясшчаснаму!Сэрца ўсё жаліцца, плача, баліць.Хочацца к сонейку цёпламу, яснаму:Хоць бы убачыць! Ўсю цяжасьць зваліць! Доля мая, што мяне узбагаціла, Думак, жаданьняў і сэрца дала, Недзе гаман з маім шчасьцем утраціла, — З горам падняла і мне падала.Што там наперадзе, што там нязнанае,Што там са зьдзекам мяне сьцеражэ?Скрытна-варожае, з страхам чаканае,Можа, і блізка на нейкай мяжэ. Толькі ня сьмерць, — не аб ёй неспакоюся. Сьмерць — гэта што! Гэта дар для усіх; Прыйдзе той час, і я зь ёй заспакоюся, Збыўшыся боляў і думак сваіх.Іншае гора душу абцяжарыла, —Камень цяжэйшы на сэрцы ляжыць:Дні майго росквіту мглою абдарыла,Ў жыцьці штодзённа за мною бяжыць. Доля мая — гэта доля гаротная, Сэрца дала мне, наўчыла любіць, Дый прысудзіла яна ж, адваротная, Век у сіроцтве, ў выгнаньні пражыць.Што мне жыцьцё, хоць бы самае краснае?— Волі ня маю! Ў няволі жыву.Гэтае нуднае быцьце уласнаеСьмерцю страшэннаю з болем заву. Сокалам вольным і з пташшай гульлівасьцю Я бы, здаецца, адсюль паляцеў… Нельга і думаці, — доля бязь міласьці Варту паставіла. Вораг абсеў.Беднасьць — ня гора саўсім мне бясскарбнаму, —Я багацей, замажней за другіхI не зайздрошчу багацтваў тых марнаму,Досыць зь мяне бедных злыдняў маіх. Покі варушацца рукі скарэлыя, Праца мне будзе на радасьць, на сьмех. Злотам багатыя, сэрцам зьнішчэлыя Трутні ня мецімуць гэткіх уцех.Што мне багацтва? Бяз грошы, бяз золатаБыў бы магнат я, кароль, багатырТам, дзе пад націскам роднага молатаЖыцьце куецца углыб і ушыр. Жыцьце куецца, і сонца ўздымаецца, Сьвету праменьні льець з гарыні, З доўгага сну дзе народ прачыхаецца, Побыту шчаснага сьвецяць агні.Там, дзе цяпер яшчэ сілы нячыстыяЖыцьце карожаць, па-свойму вядуць,Дзе ўстрапянулісь дубы густалістыяI на курганах нямоўчна гудуць, — Можа, і я з сваёй слабаю сілаю Там працаваці бы крышку памог; З гэтаю працаю шчыраю, мілаю Сьмерці спаткаў бы спакойна парог.Можа… А можа, ня ўбачыці гэтага?Можа, суджона тут век мне пражыць?Дні адзіноты, сіроцтва бясьсьветнагаГрудай каменьняў ў душы валачыць.Страшна мне гэта, і ўсё ж не ядынаеТак навалілась, гняце ў глыбіне, —Горшая мука ўтрапляець, што сынам яБыць перастану сваёй старане. Памяць ня доўгая, любасьць ня вечная; Сірасьць, бязьлюднасьць — іх трудна нясьці; Мо’, пажагнаўшыся з старым, на вечнае З шляху зьвярну, па другім каб ісьці.Страшна мне нават аб гэтым і згадываць,Страшна і думаць, і я не хачу.Толькі ж надзеі ня маю чым зрадаваць,Сэрца і сьлёзы ссушыць уваччу. Вось у чым гора бадзязе бясшчаснаму, Вось чаму сэрца маё так баліць, Вось чаму хочацца к сонейку яснаму — Хоць бы убачыць, тым цягасьць зваліць!..Цяжка мне, праўда. Ці ж трэба мне жаліцца?Цяжка ж другім — іх мільёны усіх, —Жыцьце іх рушыцца, б’ецца і валіцца,Гінуць надзеі і думкі у іх. Многа на сьвеце усякага творыцца! Многа хто вершаў аб гэтым злажыў. Часам паслухаеш, хто разгаворыцца, Бог яго ведае, як яшчэ жыў?!Біўся зь няпраўдай, зь бядой і гаротаю,Сэрца у попел няшчадна спаліў,Сілы ўсе страціў у бойцы зь цямнотаю,Кроў, не рахуючы, кроў сваю ліў! Што ж тады плакаці мне, маладзейшаму? Я ж не прайшоўшы пуціну сваю: Сэрца асталася. Не, весялейшаму Трэба мне быць, а я плачу-пяю.