Я бачыў: Сын Яго стаяўНа пушчы і маліўсяI словы ў гневе прамаўляў,А твар слязьмі абліўся.— Ах, дай мне, Ойча, моцных слоў!Маланак слоў палючых,Бо кроў мая сачыцца зноўІз ранаў тых балючых…Дзівіся, Пане, слабы я,Саўсім ня маю сілы;Гарыць, баліць душа мая, —О, дай жа моцы, Мілы!Паглянь: паўсюдах з краю ў крайРабунак, глуз пануюць,I льецца сьмех тых чорных зграй,I ўсё зь зямлёй раўнуюць.Зірні: дзе пекнасьць тая, штоНадаў нам, Міласьцівы?Тваіх правоў трымае хто,Братэрства, згоды хцівы?Схініся к нам Ты і абач:З гадзінай горш жывецца,Цяжэе боль, мацьнее плач,Галоў ўсё болі гнецца.Паслухай ноччу, ўдзень, Сьвяты,Скажы маўчаці звонам, —I колькі жальб пачуеш Ты!Зямля азьвецца стогнам…Узглянь: навокал чорны сьвет,Прыцьмена
праўды слонца,Надзеі ў людзях болей нет, —Пашлі ж ім Абаронца!Ах, дай мне, Божа, гэткіх слоў,Зямля б ад іх траслася!..Баляць бо раны мае зноў,I кроў зь іх палілася…Пашлю тады маланкі ў люд,Ў бясшчасны той брадзіці,Блішчэць, яскравець там і тут,Праўдзівы гнеў будзіці.Мільёны кіну перуноўУ тых, каго я знаю,У тых, маю што сочуць кроў,У тую чорну зграю.Тагды ізноў, як колькі разНа сьвеце ўжо бывала,Настане Твой вялікі час,Твая засьвеціць хвала.Малюся ж, — дай мне гэтых слоў!Сцаліш мяне, паможаш;Гарыць душа, баліць ізноў…Вялікі! дай, як можаш!
46. Паэту
Што кажаш мне, паэт, a праўдзе тэй, што будзе?Мне сэрца кроіцца ад крыўды нашых дзён!A бачу добра й сам: ідуць да праўды людзі,Расьцець яе жаўнер, і шырыцца загонМарудна, братачка! I покуль сонца ўзыдзе,Дык вочы выесьць нам салёная раса,I покуль першы дзень людскога шчасьця прыйдзе,Мільёны сэрц праткне гароты злой каса.Пакінь, пакінь сьпяваць а праўдзе тэй, што ў небе!Яна чужая нам, таемных праўда сіл;Яна ня сходзіць к нам ў канечнае патрэбе,Калі пакуты дзень так довег і ня міл!Прашу цябе, мой брат, сьпявай аб нашым горы,Аб тым, што ёсьць цяпер і што даўней было,I што на ўсякі твар кладзець, як плуг, разоры,I што ў мільёнах душ разоры правяло.Прашу цябе, сьпявай аб горы песьнь адну тыI наш гаротны лёс рабі яшчэ цяжэй,Тагды, убачыш сам, парвуцца духа путыI будзе ясны дзень да нас тагды бліжэй.
47. Слабасьці
Няхай душы, каторай Бог надаў любоў,Праклёны — грэх, — аб гэтым буду знаць я!Кляну цябе, кляну цябе ізноў і зноў, I буду праклінаць я.То ж ты ка мне прыйшла, як волю адабраўТыран маю, скуў цела ланцугамі,I думкі вольныя з душы павыдзіраў, I растаптаў нагамі!То ж ты прыйшла тагды і стала ля вакнаI ў вочы мне зірнула цераз краты,Ты, подлая, ніхто, як ты адна, Ты будзь праклята!То ж ты мяне, як маці, моцна абняла,Сьлязой спаўчуцьця бледны твар абліла,Што хвіля ясных зор, сьвятых ахвяр прайшла, — Ты гэта гаварыла!То ж ты казала мне, каб я, хаця на час,Зьмірыўся бы, пакуль тыран катуе,А ён усё гняцець! Душыў ня толькі нас, — На ўсіх лютуе!То ж ты шаптала мне: «Успомні, што ты сын,Пацеха старасьці». Калола грудзіМне тым. А дзе закон: «Ідзі, свой дом пакінь I родных людзі?»То ж ты аблутала душу ганебным сном,I вось яна: гатовая магіла.Замест жывой зямлі кладуць труну зь мярцом… То ж ты зрабіла!Пусьці ж, абрыдлая, з тваіх ласкавых шпон,Няхай памру, калі ня буду жыў я,Абы мне споўніці сьвяты жыцьця закон, Абы ня згніў я!
48. Жыцьцё
Жыве спакойна вол пад тым ярмом сваім, Намуляў карак. Мазолі, скрозь мазолі! Падкінуць сена жмут — яму й таго даволі. І лёс мізэрны свой не назаве благім.Цярпліва зносіць ён нявыгады жыцьця:Няхай яго часамі злаюць ліха,Хай сьвішча страшны біч, — пакорліва і ціхаІдзе разораю. Кіруе ім дзіця. Жыві ж спакойна, вол, хадзі ў сваім ярме, Цягай плугі і лій свой пот на пана, Хаця ня ведаеш, якая рэч пашана. Нашто яна табе? Сьляпому добра ў цьме, Лягчэй ісьці яму дарогаю жабрачай…A ты — жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?!
49. Муляру
— Муляр, слухай! Што кладзеш ты?— Дол сьмяротны, бачыш, — склеп.От, як скончу ўсё дарэшты,Буду мець рубель на хлеб. — Слухай, муляр: пакідай ты Сьмерці сховы мураваць — Хай ня знаць іх! Уставай ты, Пойдзем жыцьце будаваць.Бачыш: людзі, як бяздомкі,Ходзяць скрозь бяз ўласных хат?Я работнік спрытны, ёмкі,Пойдзем, муляр, пойдзем, брат! Возьмем кельні, малаточкі, Дзьве рыдлёўкі, вінкель, шнур, Гукнем: «Людзі, галубочкі! Хто ахвочы класьці мур?Мур вялікі, вольнай волі,Мур высокі да нябёс,Мур братэрсгва, роўнай долі,Мур для радасьці бязь сьлёз?» От, убачыш, прыйдуць людзі На ўспамогу ў грамадзе; Кожан цэглу класьці будзе… От дзе праца загудзе!Сьцены зробім чыста, гладка,Як з крышталю, столь, як шкло,Скажуць людзі: «Вось дык хатка!Роўнай ў сьвеце не было!» Будзем есьці ў гэнай хаце Смачны, чысты, пульхны хлеб. Пойдзем, муляр, пойдзем, браце, Хай другі канчае склеп!
Прыявы роднага
50. Вясна
Дзе
дадуць — зраблю пазыкуI найму сабе музыку, —Дудара зь яго дудою,Каб іграў ён моцна ёю. «Грайка, грай! я засьпяваю, Што цяпер на сэрцы маю…» І дудар ужо іграе, Маё сэрца так сьпявае:«Прападзі, мая жуда,Ўсё, што церпіць небарак,Ўсе нястаткі ды бяда, —Я счарнеў, глядзі, і так, Толькі вус адзін бялявы… Годзе мучыць! Я хачу Сілы, працы і забавы I вясельля уваччу…»А з чаго ж я узбуяўся?— Бо вясна ідзець да нас:Як убачыў — засьмяяўсяI вясёлы стаў на час… Грайка, грай! бо сэрца скача, Яму трэба моцна граць; А жуда няхай паплача — Час яе і забываць…
51. Вясна
…Вясна прыйшла!Што чакалі, выглядалі,Да сябе даўно гукалі, —Ў бляску сонца, ў зеляніне,У прыгожасьці, ў ярыне,Сама — пекнасьць, сама — сьвятаI прыгожа і багата.Да нас прыйшла! Я вітаюЯе ў сонцы, ў зеляніне,Што на роднай на краінеГоніць бляскам сваім ноч,Гоніць сьнег і хмары проч;Яна радасьць мне і сьвята,Ёй я дзякую багата I вітаю!
52. Вецяр
Вее вецер вольны,Хмары шыбка гоніць;З вадой, зямлёй, лесамЗюкае-гамоніць! Прыляцеў да рэчкі, Прылёг, прытуліўся, Крышачку па яснай Віхрам закруціўся,Сказаў слоўца ласкі,Сьвіснуў і падняўсяI за хмаркай лёгкайПырхнуў і пагнаўся. Зноў прымчаў да лесу: «О, здароў, мой браце!» I пайшоў між хвоек Ён дурэць, гуляці:Адну пацалуе,З другой пасьмяецца,Кіне слоўца, пару,Да трэйцяй бярэцца… Годзе ўжо у лесе! Зноў увыш падняўся, Пакруціўся крыху Ды удаль падаўся.Задаў гону, пылуI уніз ён рынуў,Прыпаў да зямліцы,Быццам дзесь загінуў. «Ах, мая матуля, Як я нагуляўся! Бачыў сонца, месяц, Ў рэчачцы скупаўся.Хораша на сьвеце!Колькі ў ім прастору:Шыбаеш па рэчцы,Прыпадзеш да бору… Я хацеў бы болей Ў сьвеце пагуляці, — Адпусьці ж, матуля, Яшчэ палятаці!»Пэўне, што пусьцілаВецер маць гуляці,Бо падняўся ў небаI пачаў сьпяваці… Вось — нянацкам скончыў Сьпяваці гуляка, Гікнуў і панёсься Ўдаль хутчэй за птака.
53. У прыпар
Прыпарыла,НахмарылаI ўдарыла!— Сьвяты Ільля…Маланка ўраз зьявілася,Мільгнула і звалілася,I дожджыкам абліласяГарачая зямля.Кроплі разам, згодна, жваваПояць ўсё, што хоча піць:Збожжа, дрэвы, кветкі, травы,Вулкі хочуць затапіць,Б'юць у стрэхі, мыюць шыбы,Мыюць хаты, мочуць сад,Ў рэчцы спожыў маюць рыбы…— Хто ў прыпар дажджу ня рад?Сьцішаецца,Зьмяншаецца,Ўнімаецца.— Няма!I слонка паказалася,Маўляў, само купалася;Прыемна усьміхаецца,Блішчыць, пераліваецца,Яскрава адбіваецца,На траўцы, на лісточку,У рэчцы, ў раўчачочку,На вулачцы, ў садочку,Зямля ўздыхае поўнымі,Шчасьлівымі, чароўныміГрудзямі усіма.
54. Добрыя дзеці
Паставілі дзеці сіло. Вераб’яХацелі злавіць на пацеху,Злавілі сініцу, крычаць: — Вой-я-я!А радасьці колькі, а сьмеху! Імчацца да маткі: — Сінічка, глядзі! — А дзе ж вы узялі? — Злавілі, Дастань ты ёй клетку, хутчэй пасадзі. — Нядобра вы, дзеткі, зрабілі!— Мы будзем яе і паіць і карміць,Сьпявала б нам птушка прыгожа.— Ах, дзеткі! ў няволі яна замаўчыць,Сьпяваць у няволі ня можа… Успомніце толькі, як нудна сядзець, Як з хаты мароз не пушчае. То ж дзень, вам здаецца, як тыдзень ідзець, Хоць я і усяк разважаю.А птушку вы хочаце з хаткі яеУзяць, пасадзіць у чужую…Ня мучце, пусьціце, рыбулькі мае,На волю яе залатую. I матчыны словы у сэрцах дзяцей Ласкавыя струны кранулі, I добрыя дзеці — прыклад для людзей! — Сініцы свабоду вярнулі.
55. Салавейка
Салавейку ўзялі ды з гаю,Пасадзілі у клетку за краты? У маю Тэй стратыНайцяжэйшай дазнаў салаўюшка.Распусьціўся лісток на дубочку,Апранулась зямелька у краскі; А ў ночку, А з ласкіНе сьпявае ніхто над рачушкай.Ой, чаму ж, салавейка, ты боліЧараўнічых сьпявоў не счыняеш? Што волі Ня маешI сьпяваці ня будзеш ніколі?