Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
Гей, баргузин... пошевеливай вал!..
роў кур'ер на лесвiцы.
Слёзы цяклi па твары ў дзяўчыны, яна спрабавала сцiснуць зубы, але рот разяўляўся сам, i яна спявала на актаву вышэй, чым кур'ер:
Молодцу быть недалечко!
Уражвала анямелых наведвальнiкаў фiлiяла тое, што харысты, раскiданыя ў розных месцах, спявалi вельмi зладжана, быццам увесь хор стаяў i не зводзiў воч з нябачнага дырыжора.
Людзi спынялiся ля агороджы двара, дзiвiлiся з весялосцi, якая панавала ў фiлiяле.
Як толькi першы слупок скончыўся, спеў адразу сцiх, нiбыта па загадзе дырыжора. Кур'ер цiха вылаяўся i знiк. Тут адчынiлiся i
– Доктар, зрабiце што-небудзь, прашу, - iстэрычна ўскрыкнула дзяўчына.
На лесвiцу выбег сакратар фiлiяла, ён гарэў ад сораму i збянтэжанасцi, загаварыў заiкаючыся:
– Бачыце, доктар, у нас нейкi масавы гiпноз... Дык вось, неабходна...
– ён не дагаварыў, пачаў давiцца словамi i раптам заспяваў тэнарам:
Шилка и Нерчинск...
– Дурань!
– успела крыкнуць дзяўчына, але не растлумачыла, на каго лаецца, а замест гэтага сама замармытала i вывела пра Шылку i Нерчынск.
– Вазьмiце сябе ў рукi! Перастаньце спяваць!
– звярнуўся доктар да сакратара.
Яно i так вiдаць было, што сакратар аддаў бы што хочаце, каб толькi перастаць спяваць, але спынiцца ён ужо не мог i данёс да людскiх вушэй у завулку навiну пра тое, што ў нетрах не зачапiў яго пражорлiвы звер i што куля стралка не здагнала!
Як толькi слупок скончыўся, дзяўчына першаю атрымала порцыю валяр'янкi ад доктара, а потым ён пабег следам за сакратаром да iншых - паiць i iх.
– Прабачце, грамадзяначка, - неспадзявана звярнуўся Васiль Сцяпанавiч да дзяўчыны, - да вас чорны кот не прыходзiў?
– Якi там яшчэ кот?
– злосна закрычала дзяўчына.
– Асёл сядзiць у нас у фiлiяле, асёл!
– i дадала да гэтага: - Няхай чуе! Я пра ўсё раскажу!
I сапраўды расказала, што адбылося.
Высветлiлася, што загадчык гарадскога фiлiяла, якi "дашчэнту развалiў аблегчаныя забавы" (гэтак сказала дзяўчына), пакутаваў манiяй арганiзоўваць розныя гурткi.
– Начальства абманваў!
– крычала дзяўчына.
На працягу года загадчык паспеў арганiзаваць гурток па вывучэннi Лермантава, шахматна-шашкавы, пiнг-понгавы i гурток коннiкаў. На лета пагражаў арганiзаваць гурток веславання на прэснай вадзе i гурток альпiнiстаў. I вось сёння ранiцай уваходзiць ён, загадчык...
– I вядзе пад руку нейкага абармота, - расказвала дзяўчына, - якi невядома адкуль узяўся, у клятчастых штанах, у пабiтым пенснэ... i морда, што глядзець немагчыма!
I адразу ж, як расказала дзяўчына, усiм назваў яго як выдатнага спецыялiста арганiзоўваць харавыя гурткi.
Твары будучых альпiнiстаў пазмрачнелi, але загадчык адразу заклiкаў усiх не журыцца, а спецыялiст пажартаваў, i пасмяшыў, i пакляўся, што спевы часу забяруць зусiм мала, а карысцi ад гэтага будзе цэлы воз.
Ну, вядома, як расказвала дзяўчына, першыя выскачылi Фанаў i Касарчук, сама першыя ў фiлiяле падхалiмы, аб'явiлi, што запiсваюцца. Тут i астатнiя служачыя пераканалiся, што спеваў не пазбегнуць, давялося запiсвацца ў гурток i iм. Спяваць вырашылi ў абедзенны час, бо астатнi займалi Лермантаў i шашкi. Загадчык, каб паказаць прыклад, аб'явiў, што ў яго тэнар, а далей усё пачалося як у страшным сне. Клятчасты спецыялiст-хармайстар закрычаў:
– До-мi-соль-до!
– вывалак сама сарамлiвых з-за шафаў, дзе яны
Грымнулi. I выдатна грымнулi. Клятчасты сапраўды быў майстар свае справы. Скончылi першы слупок. Тут рэгент папрасiў прабачэння, сказаў, што яму трэба на хвiлiнку - i... знiк. Думалi, што i сапраўды ён праз хвiлiнку вернецца назад. Але i праз дзесяць яго не было. Узрадавалiся фiлiяльцы - уцёк.
I раптам мiжволi заспявалi другi слупок, усiх павёў за сабой Касарчук, у якога, можа, i не было абсалютнага слыху, але быў даволi прыемны тэнар. Праспявалi. Рэгента няма! Пайшлi кожны на сваё месца, але не ўспелi сесцi, як зноў мiжволi заспявалi. А спынiцца не атрымлiвалася. Памаўчаць хвiлiны са тры i зноў запяваюць. Памаўчаць - i зноў! Тут здагадалiся, што бяда. Загадчык замкнуўся ад сораму ў сваiм кабiнеце.
Расказ перапынiўся. Валяр'янка нiяк не дапамагала.
Праз чвэрць гадзiны ў двор у Ваганькаўскiм завулку пад'ехалi тры грузавiкi, у яго загрузiлi ўвесь штат фiлiяла разам з загадчыкам.
Як толькi машына гайданулася ў варотах i выехала ў завулак, служачыя, якiя стаялi ў кузаве i трымалiся за плечы адзiн у аднаго, разявiлi раты, i завулак напоўнiўся папулярнаю песняй. Другi грузавiк падхапiў, а за iм i трэцi. Гэтак i паехалi. Людзi на вулiцы толькi незнарок кiдалi вокам на машыны i не здзiўлялiся, думалi, што гэта экскурсiя едзе за горад. Ехалi i на самай справе за горад, але толькi не на экскурсiю, а ў клiнiку прафесара Стравiнскага.
Праз паўгадзiны зусiм звар'яцелы бухгалтар дабраўся да фiнглядацкага сектара ў спадзяваннi ўрэшце пазбавiцца грошай. Навучаны ўжо вопытам, ён спачатку асцярожна зазiрнуў у прадаўгаватую залу, дзе за матавым шклом i залатымi надпiсамi сядзелi служачыя. Нiякае трывогi цi непарадку бухгалтар тут не западозрыў. Было цiха, як i належыць у прыстойнай установе.
Васiль Сцяпанавiч усунуў галаву ў тое акенца, дзе было напiсана: "Прыём сум", - павiтаўся з нейкiм незнаёмым служачым i ветлiва папрасiў прыходны ордэр.
– А нашто вам?
– спытаўся служачы праз акенца. Бухгалтар здзiвiўся.
– Хачу здаць грошы. Я з Вар'етэ.
– Хвiлiначку, - адказаў служачы i iмгненна зачынiў рашоткай дзiрку ў шкле.
"Дзiўна!" - падумаў бухгалтар. Здзiўленне яго было зусiм натуральнае. Упершыню ў яго жыццi адбывалася такое. Усiм вядома, як цяжка атрымаць грошы, тут абавязкова знойдуцца перашкоды. Але за трыццаць гадоў работы бухгалтарам не было нiводнага выпадку, каб хто-небудзь, прыватная альбо юрыдычная асоба, не спяшаўся ўзяць грошы.
Нарэшце рашотка адсунулася, i бухгалтар зноў нахiлiўся да акенца.
– А многа ў вас?
– спытаўся служачы.
– Дваццаць адна тысяча семсот адзiнаццать рублёў.
– Ого!
– чамусьцi iранiчна адказаў служачы i падаў бухгалтару зялёны квiток.
Бухгалтар хуценька запоўнiў добра вядомую форму i пачаў развязваць аборачку на пакеце. Калi ён распакаваў свой груз, у вачах у яго застракацела, ён нешта хваравiта прамармытаў.
Перад вачыма мiльгалi замежныя грошы. Тут былi пачкi канадскiх даляраў, ангельскiх фунтаў, галандскiх гульдэнаў, латвiйскiх латаў, эстонскiх крон...