Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

2007 г.

ЛЁД

І

Галубоўскі даўно прасіў свайго прыяцеля і калегу па службе Фелікса, каб той хоць раз узяў яго з сабой на зімовую рыбалку. Фелікс абяцаў — ды ўсё не выходзіла нешта.

Ужо і зіма прайшла, снег знік з вуліц Мінска, лёд на рэчках і азёрах вось-вось павінен быў растаць, а яны ўсё не ехалі. Нарэшце Фелікс сказаў:

— Ну што — заўтра?

І вось назаўтра, у суботу, яны селі ў электрычку і паехалі. Чаму не на машынах, якія меліся ў аднаго і ў другога? А выпіць? Святое на рыбалцы, рыба ж па сухім не ходзіць…

Дзіўна толькі, што пры іх не было ніякіх рыбацкіх прычындалаў, і адзеліся яны зусім не па-рыбацку: Фелікс — у чыстай куртцы, Галубоўскі — у новым паўпальто, у

Фелікса на нагах чаравікі, у Галубоўскага — бліскучыя, як рыбіная луска, туфлі, Галубоўскі — у андатравай шапцы, Фелікс увогуле з непакрытай галавой… Усё тлумачылася проста. Ні на якую рыбалку яны не ехалі, гэта толькі для канспірацыі звалася — «рыбалка», а на самой справе яны ехалі здраджваць жонкам. Прычым вопытны Фелікс звыкла схлусіў сваёй, што розныя там лескі-палкі, кручкі-мармышкі, ватнікі і бахілы возьме ў Галубоўскага, а Галубоўскі таксама даволі спрытна, як для першага разу, наманіў сваёй, што ўсё гэта ёсць у Фелікса. Во як хітра прыдумана — малайцы! Начаваць, збрахалі яны, будуць у «спецыяльнай рыбацкай хатцы, дзе іх збярэцца чалавек дзесяць рыбакоў». Жонкі іхнія адна адну не любілі, не перазвоньваліся, таму і рызыка выкрыцця была нулявой.

З кожнай новай станцыяй электрычка аддаляла сяброў ад нецікавага Мінска і набліжала да новых прыгод і вострых адчуванняў. Фелікс з Галубоўскім сядзелі каля вакна, адзін насупраць другога, і моўчкі, з засяроджанымі тварамі сузіралі аднастайны сакавіцкі пейзаж: як мільгаюць і застаюцца ззаду паляны, пералескі, рабыя бярозы і елкі з касмыкамі пацямнелага снегу на лапах…

Скарыстаемся момантам, пакуль яны маўчаць, нічога яшчэ не адбываецца, і ўставім у паўзу колькі слоў пра іх.

Абодвум каля трыццаці. Фелікс выглядае маладзей за свае гады, а Галубоўскі — старэй. Калі невысокенькага, поўненькага, з жывоцікам, з бакенбардамі-катлеткамі і чорнымі вусікамі-стрэлкамі Галубоўскага вельмі ўмоўна, грубавата можна параўнаць з Пуаро, дык высокі, светла-русы, блакітнавокі і з вузкім выцягнутым тварам Фелікс — яго цень Гастынгс. Галубоўскі імпульсіўны, рухавы, любіць і ўмее пагаварыць. Фелікс — маўклівы, «флегма», нетаропкі ў рухах. Тонкія вусны яго часта ажыўляе загадкавая ўсмешка, якая сведчыць, што чалавек пазнаў цану і сабе, і людзям, і гэтаму жыццю, у якім вымушаны існаваць з-за адсутнасці лепшага.

І ўсё ж было нават у тварах іхніх нешта агульнае, ледзь улоўнае, што рабіла іх падобнымі. Гэта — узрост, той самы сумна-славуты «крыху за трыццаць», пра які кажуць, што ён «накладвае свой адбітак», узрост, пры якім звычкі спакваля пачынаюць выступаць заменай шчасцю, калі чалавек супакойваецца душою і часткова целам, калі сёе-тое ў жыцці дасягнута (а дасягнуць хацелася, канечне ж, «чаго і ўсе»: сямейка, дзеткі, кватэрка, кар’ерка, машынка…), словам, калі жыццё больш-менш уладкавана, распланавана, калі ведаеш, што было, што ёсць і — на жаль — лёгка ўгадваецца, што будзе (а будзе яшчэ круглейшы жывот, яшчэ большая азызласць, мяшкі пад вачыма, вяласць мышцаў, усё менш будзе заставацца валасоў на галаве і зубоў у роце і ўсё расці будзе пералік хваробаў у медыцынскай картцы…), і — як вынік — пытанне: гэта ўсё?! няўжо ўсё?! — і разгубленасць, нават лёгкая паніка — да чаго ж сапраўды імклівы гэты пракляты час, які ж ён насамрэч няўлоўны, як хутка праходзіць! — гэта ж яшчэ ўчора на вуліцы, у краме, у транспарце звярталіся да цябе «малады чалавек», а сёння — так нечакана, рэзка і непрыгожа — «мужчына», і разам з тым — нехаценне мірыцца, што самае лепшае, самае цікавае — ззаду, усё, што магло адбыцца, адбылося, і ўсё мацней прага нейкага бунту, хоць бы бунціку, усё вастрэй жаданне ўхапіць рэшткі маладосці, паспець «загрузіцца»…

ІІ

— Як камп’ютэр, — прамармытаў Галубоўскі, адрываючыся ад вакна і ад сваіх думак. — Нічога! — ён ляпнуў Феліксу рукой па калене. — Тут галоўнае без комплексаў. Проста! Гарэлка дадзена, каб яе піць, жанчыны — каб з імі спаць, электрычка — каб у ёй ехаць, так жа?

— Так, — адказаў Фелікс. І ўсміхнуўся сваёй усмешкай. Хто-хто, а ён выдатна ведаў, што робіцца цяпер на душы ў сябра — Галубоўскі яшчэ ні разу не здраджваў жонцы, таму цяпер балталогіяй хацеў перабіць нерваванне.

— Я чалавек не дурны, згадзіся, — казаў Галубоўскі (нібыта Фелікс спрачаўся), — прывык ва ўсім шукаць і знаходзіць падтэкст. Вось мы цяпер чаму ўперыліся ў вакно і маўчым? Ну, само сабою, з натуральнай, цалкам апраўданай асцярогі сустрэць знаёмага, іх жа, знаёмых, чорт у такіх выпадках наносіць, гадамі можна не бачыць, жывучы ў адным пад’ездзе,

а тут вырасце перад табою, ды здароў, ды куды, ды чаго…

— Тонка заўважана, — сказаў Фелікс.

— Ці яшчэ момант, — падбадзёраны, працягваў Галубоўскі. — Каму з гэтай электрычкі можа прыйсці ў галаву, што два здаровыя бугаі, дарослыя дзядзькі, з такімі сур’ёзнымі тварамі, едуць не на дачы, не на… ну куды? — не на які-небудзь кангрэс дэмакратычных сіл, а да самых прымітыўных дзевак?

— Ну, не такіх ужо і прымітыўных… Але ў цэлым — праўда. І адкуль у цябе што бярэцца? — шчыра спытаў Фелікс.

— Назіральнасць плюс аналітычны розум, — патлумачыў Галубоўскі. — Цяпер канкрэтна наш выпадак. Пытанне: калі на душы так няўтульна, дык чаго мы едзем? Куды нас нясе нячыстая ды нячысты дух? На ноч гледзячы? Не дзеля ж блакноціка — ведаеш, такія нататнікі, імёнамі спісаныя ледзь не на кожную літару алфавіта, супраць якіх плюсікі… Не для таго ж, каб у забягалаўцы за куфлем піва была магчымасць уплішчыцца: «А вось я раскажу!.. А вось са мной было!..» Цьфу! І ўжо самае агіднае, калі рабіцца гэта з прычыны біялагічнай, медыцынскай — ці як сказаць… Калі — не дай Бог, канечне! — хвароба жонкі, астыванне да яе, механічнае жаданне перамены… Тут ужо ніякага апраўдання! Жывёльнасць, голы юр…

— Элементарная подласць, — згадзіўся Фелікс (у якога якраз-такі жонка была хворая, нешта звязанае з парушэннем абмену рэчываў).

— З іншага боку, чаго ламацца? Лепш здаровы цынізм, чым… Канечне, мне, у самай сіле мужчыну, проста… гм… па-чалавечы цікава. У кожнага бываюць моманты, калі так захочацца плюнуць на маральныя ўмоўнасці…

— Адарвацца па поўнай.

— Гэта раз! Другое, мы ж не толькі біялагічныя — мы ж і сацыяльныя стварэнні, нам жа хочацца неяк расквеціць будні новымі фарбамі, гукамі, адчуваннямі… Што называецца — «абнавіць кроў»… Калі з’явіцца нейкая свая маленькая тайна, уласны сакрэт, без якога як жыць нармальнаму чалавеку?

— А вось гэта — вельмі трапна, — без усмешкі пацвердзіў Фелікс.

ІІІ

Перад патрэбнай станцыяй яны падняліся — Фелікс на паўтары галавы вышэй за нізенькага, кругленькага Галубоўскага — і выйшлі ў тамбур. Электрычка задрыжэла і стала, як укопаная. Фелікс з Галубоўскім стукнуліся адзін аб аднаго і злезлі на перон. Адразу на іх дыхнула прыемным пахам чыгункі, вясны, расталага снегу… Было каля шасці вечара, зусім яшчэ светла, хоць пахмурна.

Фелікс адышоў да бардзюра і, затыкнуўшы пальцам вуха, пачаў гаварыць па мабільніку. Электрычка паехала. Галубоўскі закурыў і агледзеўся. Перон. Лаўкі. Будыначак станцыі… Вялікае возера ляжала падковай, канцы якой падыходзілі да самага чыгуначнага палатна, беручы станцыю з абодвух бакоў у абцугі. З вышыні перона, наколькі бачыла вока, возера падобнае было на жаўтаваты ліст паперы, на якім чорнымі кропкамі і коскамі рассыпаліся сагнутыя постаці рыбакоў. Злева возера падпірала сцяна лесу, а прама — на далёкім беразе, там, дзе падкова выгіналася эліпсам, відаць былі дамы дачнага пасёлка. Усё гэта імгненна ўхапіў позіркам і адклаў у памяць Галубоўскі (трэба ж будзе потым штосьці расказваць).

Падыйшоў Фелікс:

— Ну, усё выдатна. Спозняцца крыху…

— Дзе ж выдатна, калі спозняцца?

— Павячэраем, агледзімся…

План іхні быў — у Фелікса знаёмая, яна прыедзе ўвечары з Мінска ў пасёлак, у спецыяльную «хату», і прывязе сяброўку. Абедзве замужам, што дае пэўную гарантыю чысціні фізічнай і няпэўную — маральнай. Вось такая рыбалка, ха-ха!

Фелікс прапанаваў ісці да пасёлка цераз возера. Калі спусціліся на лёд — веснавы, падшэрхлы, зусім не слізкі — і пайшлі па ім, лавіруючы між накручаных рыбакамі дзірак-палонак, Галубоўскі ў сваіх туфлях адзін раз усё ж паслізнуўся і ледзь не ўпаў. Цяпер, чым бліжэй да мэты, тым актыўней мянціў яго язык.

— Тут галоўнае што? — пытаўся Галубоўскі і сам адказваў: — Якаясьці каверза, нечаканасць… Увогуле, як гэта робіцца? Ну, падрыхтоўка, прэлюдыя? Не браць жа моўчкі за руку і не весці ж! Трэба ж штосьці казаць, неяк сябе паводзіць…

І тут рознае ўяўлялася Галубоўскаму, самае палярнае:

— Каб і не надта груба, і каб не інстытут шляхетных дзяўчат…

Таксама ён дзяліўся ўголас — а як бы ён хацеў, каб было? Так сказаць, у ідэале? Поўзмроку, аказваецца, ён хацеў бы, ружовага або сіняватага адценняў, нейкага флёру… Сціпласці, няўмення. Каб такі ўтульны пакойчык невялікі, ізаляваны, глухі, які б абавязкова замыкаўся на ключ з сярэдзіны… Чагось такога. Аднак не супраць быў і на адваротнае: на распусту лёгкую, сімпатычную — у пэўных межах, канечне:

Поделиться с друзьями: