Чтение онлайн

ЖАНРЫ

На сьвятой зямлі

Глыбінны Уладзімер

Шрифт:

На зваротным шляху з Сьвятое Зямлі 30 ліпеня паломнікі знаходзіліся на параплаве «Аўсонія», які збіраў іх з Бейрута і цяпер пад гарачым эгіпецкім сонцам запыніўся ў Александрыі. Паяжджане

павыходзілі на палубу і, абапершыся на поручні, дзіваваліся на ўсходнюю экзотыку. Унізе ў порце гарланілі сотні розных разносчыкаў-гандляроў. Кажны з іх намагаўся прыцягнуць увагу да свайго тавару, выхваляючы яго на ламанай ангельскай, французскай або проста на арабскай мове. Кажны з іх уздымаў высака свае рэчы, гучна шчоўкаў замкамі валізак, пстрыкаў пальцамі, ляскаў зубамі, каб вылучыць іх перад іншымі. Фокусьнікі чаравалі дзяцюкоў і жанчын удалымі хітрыкамі, глыналі зьмей, птушак, трусоў, каб пасьля нечакана вымаць іх з іншых кішэняў. Глыналіся кінжалы, нажы, галубы, агонь. Усьлед за гэтм выстаўляліся шапкі для падачкі. Зьверху сыпаліся далавах «квотэры», «даймы», «нікелс».

З палубы пераплава «Аўсонія» чулася наша гаворка. А побач недалёка ад «Аўсоніі» стаяў вялікі савецкі пераплаў «Фэлікс Дзяржынскі». Адтуль чулася расейская мова, на палубе мітусіліся гаваркія

жанчыны, на зямлю сыходзлі дзябёлыя мужчыны з задзірыстымі паглядамі на сьвет. Гэта былі савецкія інжынэры і тэхнікі, што ехалі будаваць электра і гідрастанцыі «сваяку» Насэру.

І вось гэтае спатканьне каля эгіпецкіх берагоў горсткі праваслаўных паломнікаў - носьбітаў духовых багацьцяў - з прадстаўнікамі сучаснай матэрыялістычнай Расеі - тэхнічна багатай, але духова пустой, зьбедненай, было асабліва сымбалічным. Гэта была фактычна сустрэча двух супроцьлежных сьветаў: Высокага Сьвету Сьвятога Духу і сьвету абагоўленай паганскай матэрыі.

Дух супраць Матэрыі! Хто пераможа ў даўгім спусташаючым спаборніцтве?

Для Ўсевалада Ціхановіча цяпер, пасьля наведаньня Сьвятое Зямлі, іншага адказу на гэтае пытаньне ня было. Ён упэўнена і пераканальна прамовіў уголас:

– Пераможа Дух! Хрыстос Уваскрос!

Студзень-люты, 1967

Трой, Нью-Ёрк

Поделиться с друзьями: