Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Нарач

Танк Максим

Шрифт:

4

Заіграла скрыпка Гулкім пералівам, Як вясна іграе, як пяе жняя, Як у чыстым полі, каласістай грывай Да зямлі прыпаўшы, плача сіратліва Паласа стаптаная мая. За лявунняй-скрыпкай Заіграў гармонік, Загулі чмялямі тэнары, басы, Ўдарылі ў падлогу, ў сцены з хвояў гонкіх, У бары, ў гушчары, ў струны сосен звонкіх Снежнаю завеяй галасы. А у гэту буру Бліскавіц, вясёлак Гром цымбалаў кінуў п'яны музыкант. I ў адказ на гром той, яркі і вясёлы, Віхрам закружыўся збуджаны пасёлак, Вербы, зоры, серп маладзіка.

5

Iван

Хадзі, Тацяна, пагуляем! Што музыкантам загадаць? Глядзі, як сёння закіпела, На месцы цяжка устаяць.

Тацяна

Ты
п'яны, не смяшы людзей ты.
Лепш адчапіся і не лезь. Пайшоў бы з вечарыны гэтай, Ў запечку выспаўся б ты лепш.
«Ходзе вецер ашалелы. I калыша трыснікі. Досыць рыбакі цярпелі, Галадалі рыбакі! То не хвалі зашумелі Ад вясняных ад вятроў, — Нарачанскія арцелі Выплывалі на палоў. То не ў лесе стогнуць сосны, Не шуміць зялены бор, — Гэта нашы рэжуць вёслы Хваль успенены прастор. Эх ты, доля, доля-гора, Эх, рыбацкая зямля!» • • • • • • • • • • • • • • • Заліваецца гармонік, Падсыпаючы вугля.

Iван

Мяне не ведаеш, Тацяна, Гарэлкай цяжка упаіць. Па тым, што выпіў я, да рана Гатоў нагамі малаціць.

Тацяна

Ідзі, ўжо досыць, не хваліўся б, Ото ж сустрэла на бяду!

Iван

Чакай, Тацяна, заўтра рана У сваты да цябе прыйду. «Наляцелі скурадзёры З паліцэйскаю ардой. Заазёры, заазёры Пастаім мы галавой! Пастаім мы за палеткі Дружна, смела у баю. Ёсць у нас густыя сеткі, — Долю вылавім сваю! Ёсць і сілы ў нас нямала На паноў пайсці з калом…» • • • • • • • • • • • • • • • • • • Расшумеліся цымбалы, Быццам Нарач бурным днём.

Рыбак

Ды ты, Іван, ужо спазніўся. Яшчэ як верасы цвілі, Ў Сымона ноч усю да ўсходу Сваты гулялі і пілі.

Тацяна

Ты бачыў мо, ці піў мо разам, Ці дамаўляліся з табой?

Рыбак

Не, толькі бачыў, як ішла ты З сваім каханым раніцой… «Пойдзем грамадой наперад, Возьмем за грудзі бяду I густы закінем невад, Падвалокі пад ваду! Эх ты, доля, з лыка звіта, Нарач — наша старана!» • • • • • • • • • • • • • • • • • Скрыпка кнігаўкай падбітай Доўга плакала адна.

6

Iван

Я адвяду цябе, Тацяна.

Тацяна

Зайду сама, мне недалёка.

Iван

Тады ідзі… Каб ведаў, хто цябе засватаў, Узяў бы я яго на вока.

Тацяна

Злаві, спытай.

Iван

А што ж, — злаўлю. Яшчэ пачуеш. I ён мо з тых, якія тут Над Мястрам, Нараччу бунтуюць.

Тацяна

Ты, можа, паліцэйскі шпік? Бунтуюць людзі — есці хочуць. Не аддадуць паны азёр, — Устане наша Наднарочча.

7

Азёры, азёры, азёры Ўдалі забялелі. I думы кладуцца узорам На снежнай кудзелі. Далёка — узгоркамі поле, Акопы, траншэі, драты, Магілы вайны і нядолі Заснулі пад снегам густым. Мо вецер з-над Рэйну, Дунаю Тут плача заўсёды з тугі Ці бура ад краю да краю Галосіць з далёкай тайгі? Азёры, азёры, азёры, Шум бору сасновы, Вузкіх палазінаў узоры I кій ялянцовы! Старыя рыбацкія хаты, Пад прызбамі — гурбамі снег. А вокны з-пад броваў кудлатых Глядзяць з-пад завеяных стрэх. А ў хатах і змрочных, і цесных Варожаць: як выйсці з бяды, I з сумнай азёрнаю песняй Снуюць невады. Азёры, азёры, азёры Ў імгле забялелі. Калышацца снежнае мора На крылах мяцелі. Азёры, да вас я дарогай Прыйшоў пралажыць новы след. З-за кратаў жалезных, з астрогаў Прынёс вам прывет. Ад тых, што вас больш не пабачаць, Ад тых, што прыйдуць грамадой У сонечны час, у гарачы, Шчаслівай вяснянай парой.

Частка трэцяя

І

Насустрач дарога Далёка, далёка, Аж за небасхілы Струною
лягла.
Нявесела ў полі Блукаць адзінокім Па сцежках завеяных, Гурбах высокіх Брысці ад сяла Да сяла. • • • • • • • • • • • • • • • • — Адкуль, брат, здалёку? — Здалёку, таварыш… Здаецца, ці не сустракаліся мы. Адзе? — не прыпомню. Махоркі не маеш? Хоць рукі пагрэць бы ад сцюжы зімы. — І я цябе бачыў… Ці не на Лукішках? Эх, краты, як хутка змяняюць людзей! Нат я ледзь пазнаў цябе, Браце мой Грышка, З кім столькі астрожных дзён Разам сядзеў! Даўно ты на волі? — Вясною год будзе. Вярнуўся дамоў — Нідвара ні кала. Сястра з меншым братам, Вясковыя людзі Казалі, На службу пайшла. Прыйшлі прывітацца Суседзі-сяляне. «Што ж, — кажуць, — Дакуль яшчэ будзем чакаць? Ці чуў, што бунтуюцца наднарачане? Не нам жа ад іх адставаць». I мы на паноў узняліся нанова. Ды сілы ў нас мала было. I мусіў я ноччу Глухой, вераснёвай Пакінуць і хату сваю, I сяло. Прыплёўся, як бачыш, У гэту старонку, Да гэтых галодных азёр, Рыбакоў… А ты што раскажаш Пра Гродна і Вронкі, Пра Вільню, Пра нашых сяброў?.. — Што ж, вестак нямала, Іхцэлыахапак… Сустрэнемся, можа, Яшчэ мы з табой На гэтых шляхах, На бясконцых этапах Шчасліваю, лепшай парой. • • • • • • • • • • • • • • • • • • У полі адзін Між сумётаў высокіх. Настольнікам белым Дарога лягла, I толькі чарнеюць Хваіны далёка Ды родныя стрэхі сяла. Насустрач, памалу, Надснежнай раўнінай, Над шляхам З заходняй ліхой стараны Плывуць, як з палову, Павозеры сінім, Змарыўшыся, хмары-чаўны.

2

Часамі вецер Гэтак б'ецца ў вокны: З размаху ўдарыць I без рэха змоўкне, I толькі ціша Грозная тужліва Застыне чуйна Перад новым зрывам. Так гаварылі Ноч усю ў нядзелю, Так гаварылі Рыбакі арцелі, Так разбівалі Свае путы-гора Азёры: Нарач, Мястра і Баторын.

Архіп

Што ж, не тапіць нам Снасці, падвалокі I не ўцякаць жа Нам у край далёкі, I не хадзіць нам З торбамі па свеце, Каб за жабрацтва Пракліналі дзеці, Шукаючы прытулку I работы,— А без азёр I самі мы — сіроты. Мо годзе ўжо Рыбацкімі плячамі Пакорна гнуцца нам Перад панамі?!

Грышка

Вас шмат, ды толькі Навальніцай чорнай Вас хіліць, косіць, Як трыснік азёрны Або як човен На пясчанай мелі. Параузняць Рыбацкія арцелі, Супольнай сілай Ўскалыхнуць дзень шэры, Абняўшы бунтам Надазёрны бераг! — Так разбівалі Свае путы-гора Азёры: Нарач, Мястра I Баторын.

Iван

Нам раіць людзі Языкамі будуць. Паслухай толькі Кожную прыблуду, Што, спраў не ведаючы, Нам гаворыць, — Дык хутка Захлынёмся у азёрах.

З натоўпу

Ты зноў, Іван, Відаць, панюхаў брагі. Паслухай хлопца, Раіць ён не блага.

Сымон

Хоць малады, Але, відадь, бывалы. Ён кажа праўду: Чорную навалу Супольнай сілай толькі З плечаў скінем. Усіх не зломяць, З грамадой не згінем. Каб падняліся на паноў Увосень (Якраіўнам ён), Сёння не прыйшлося б Жыць галадаючы, Без хлеба, солі. Вясной слязамі Не засееш поля. • • • • • • • • • • • • • • • • • Так бушавалі Дзень і ноч азёры, Азёры: Нарач, Мястра I Баторын.

З

Ёсць напрадвесні чароўныя раніцы, Ясныя раніцы, дні, — Ярка ад сонца снягі загараюцца, Ззяюць у бельш агні. Чуеш тады, ад агнёў гэтых сонечных Што і на сэрцы святлей, Што і ў жыцці, пад завеямі поўначы Шмат ажывае надзей. Хутка падымуцца хвалі крынічныя, Прыйдзе на нівы вясна, Ўдарыць у межы, ў слупы пагранічныя Ўстанеш, мая старана!
Поделиться с друзьями: