Прыйдзем яшчэ, вёска, твае песняры,Не з торбамі песень жабрачных, —Смыком серабраным на струнах зарыТабе заіграем іначай.Прысядзем ля прызбы, на новы парог,З вясёлым і ясным абліччам,Вярнуўшыся з дальніх этапных дарог,Хоць шмат каго з нас недалічым…Ты звесіш чупрыну саломенных стрэхПад песні, шум цёмнага бору,I выплывуць зоры на сіні начлег,На сінія хвалі азёраў,Закінуць свой невад узорны на дно,У ціхія Нарачы тоні,Дзе месяца толькі сталёвы нарог,Затоплены бураю, звоніць.I ўбачым тады, як радзімы прастор,I песню, што просіцца з сэрца,I струны жывыя пялёсткамі зорАсыпле кастрычніцкі
вецер;I знікнуць туманы з дарог-каляін,Зара чырвань-хустку накінеНа грэбень сасновых густых верхавін,На плечы этапнай краіны.Прыйдзем яшчэ, вёска, твае песняры,Не з торбамі песень жабрачых, —Смыком серабраным на струнах зарыТабе заіграем іначай.
Частка першая
І
Гэта было ў тую ноч,Як расцвілі верасы,Як расцвілі у барыЎ ззянні асенняй расы.Сетку Тацяна пляла.Нарачы хвалі гулі.Пад аднастайны іх спеўСумныя думы плылі.«Бацька рыбачыць даўно.Можа, навеяла штоЗ ветрам у човен ягоЧорная Нарачы тонь?»Гэта было ў тую ноч,Як расцвілі верасы,Як расцвілі у барыЎ ззянні асенняй расы.«Горкая доля мая,Доля дачкі рыбака:Вечна з цямна да цямнаЗ невадам шчасця шукаць,Вечна між хваль выглядацьСветлых, спагадлівых зорЦі парабчанкай хадзіцьЎ панскі, асадніцкі двор…»Гэта было ў тую ноч,Як расцвілі верасы,Як расцвілі у барыЎ ззянні асенняй расы.
2
Не раз здавалася Тацяне,Што нехта ходзіць ля парканаI ля акон рыбацкіх хатаў…З вярбой самотнай, расахатайАбняўся месяц ля затокі,I недзе за сялом далёкаНачлежнай песні блудзіць рэха:Знаёмым перазвонам, смехамЯно на шыр прастораў кліча,Дзе звоняць медныя іржышчыI гладзь крыштальная азёраў,Дзе мые ноч каралі-зоры.Усюды ціха. Толькі думыАсенні сон цалуе, цешыць,Ды сетку сінюю без шумуЎ трысці давязвае месяц.• • • • • • • • • • • • • • • • • • •Не раз я за муром астрожнымПа родных гонях сумаваў,Па тых бярозах прыдарожных,Што на этапах сустракаў.Не раз я думаў: як вярнусяДамоў, на волю, зноў прайдуПа нівах, сёлах БеларусіІ пад дзяругаю астрожнайШмат прынясу напеваў-дум.Я іх рассею па дарогах,Па курганах маіх братоў,Яны ўскалосяцца на поліСярод жытнёвых каласоў.Іх зрэжа некалі машына, —Ў стальныя звонкія цапыПадасць іх весела дзяўчына,Сны-песні, зжатыя ў снапы.
З
— Вось госця я прывёў, Тацяна, —Сказаў Сымон, —Пераначуе, пойдзе ранаЎ дарогу ён.Імгла, як хусткай, абвязалаУвесь затон,Зблудзіць зблудзілі б мы без мала,Каб не агонь.Ты мо, дачка, пачаставала б.Эх, і пара!Паны азёры адабралі,Няма дабра.Сягоння горш нам, як калісьціБацькіжылі,Не хлеб, а камень будзем грызціЗ сваёй раллі.
Незнаёмы
Ну што ж, ці сілы у вас мала?Склікалі б сходДы на змаганне падымалі бУвесь народ!
Сымон
Бяда, брат, пачалася летась.Садзіся, еж.Я раскажу табе пра гэта,Паслухай лепш.
4
Моцна ўмерзла зямля.Лёд пакрыў нарачанскія плёсы.Зімы яшчэ не было.Той год да калядЦягнулася чорная восень.Пагуляць пад гармоньМоладзь, помню, прыйшла на забаву.Мы — мужчыны, ў куткуГаварылі
пра тонь,Гаварылі пра розныя справы.Потым з гміны прыйшоў,Уваліўся наш солтыс ЦяцераI паперы прынёс.З дзесятак галоўСхілілася ўміг над паперай.Бачым: на рыбакоўБрэшуць. Солтыса думалі ўдарыць.Толькі ў час, гад, уцёк.Следам шум галасоўНашых разбушаваўся, як Нарач.Аж хісталася столь, —Гул узняўся у хаце батрацкай:— Хай спрабуюць узяць!— Знойдзем пешню ці колНа паноў сярод снасцяў рыбацкіх!..• • • • • • • • • • • • • • • • • •Ды пара мне ўжо спаць.Старасць, бачыш, і сілу падважыць.Ахочаш паслухаць далей, —Табе расказаць —Тацяна не горай раскажа…
Тацяна
А сам адкуль?
Незнаёмы
Іду здалёку…Дзе зараблю сабе начлег,А дзе і так, зайшоўшы ў вёску,Перачакаю слоту, снег.Нямала так прайшоў дарог яI ўдзень, і ўноч пад шэпат зор.Часамі скутымі рукаміАбняць хацеў палёў прастор…
Тацяна
Ты вязнем быў?Ідзеш з астрога?Дамоў спяшаешся спачыць?
Незнаёмы
Іду знаёмаю дарогайДамоў, ды толькі не спачыць:Іду будзіць мястэчкі, вёскі.Пара ўжо косы адвастрыць,Каб да касьбы ўжо недалёкайЗмаглі мы выйсці да зары,Змаглі на чорных скібах грунтуНядолі межы зараўняцьI з новай песняй, з песняй бунтуСваёй свабоды дзень спаткаць.
Частка другая
І
Нямала зорАпала ў НарачШэрай восенню,Шмат згасла іхНачамі цёмнымі, глыбокімі,Нат вецер іхУсіх не можа вылавіцьНі невадам густым,Ні падвалокамі.Нямала песняўАдцвітае шэрай восенню,Заносяць зімы іхЗавеямі марознымі,Нямала песняў,Што рассеялі па свеце мы,Ўдаль ідучыШляхамі чорнымі, астрожнымі.Але час прыйдзе, —Яны узыдуць, яны збудзяцца,Зазвоняць нашымі барознамі,Разорамі,I зашумяць яныПрасторамі бязмежнымі,I засінеюць яны хваляміАзёрнымі.
2
Думы шэрыя Тацяніны нявеселаНа бярозах прыдарожных ноч развесіла.«У людзей палосы роўныя, шырокія,I ляны растуць густыя і высокія.Ткуць дзяўчаты з іх палотны і настольнікі,Вышываючы у краскі, ў ясны зоранькі.А ў мяне ж, батрачкі, зрэб'е ды анучанькіI ад працы ад мазольнай баляць ручанькі.Толькі, кажуць людзі, бровы маю чорныя,Бровы чорныя і сэрца непакорнае,Сэрца, што ніяк забыць не можа многага:Ноч і провады ў дарогу незнаёмага.Дзе ён з думамі сваімі неспакойнымі,Дзе завеянымі ходзіць ён дарогамі?..»А за вокнамі кудлатая мяцеліцаБелай пенай, белай хмарай звонка сцелецца.
З
Сымон
Тацяна!
Тацяна
Што?
Сымон
Іванаў бацькаПытаўся ўчора, як жывецца.Дні неспакойныя насталі —Ўсё больш трывог на белым свеце.Казаў, жаніць задумаў сына.Казаў, без гаспадыні блага.Каб добрую знайшоў дзяўчыну,Узяў бы ў хату без пасагу.
Тацяна
Дзяўчат нямала, свет вялікі…
Сымон
Яно-то праўда.Толькі хатаУ нас згніла і пастарэла,Ды мы нядужы, небагаты.Адно што ёсць, вясло ды сетка,Рызман стары, вузкі палетак.Нясоладка жыць вечна гэтак…Пайшла…I слухаць нат не хоча.На вёсцы сёння вечарына.I вецер затрубіў з паўночыНад возерам бурлівым, сінім…